Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2014 в 12:10, курсовая работа

Краткое описание

Мэта курсавой работы – даследаванне паэзіі Рыгора Барадуліна розных гадоў.
Задачы курсавой работы:
- акрэсліць жыццёвы шлях паэта;
- зрабіць агляд паэзіі Р.Барадуліна;
- прасачыць тэматыку творчасці паэта;
- ахарактарызаваць мастацкую вобразнасць у паэзіі;
- асэнсаваць функцыю элементаў паганскай і хрысціянскай міфалогіі;
- прасачыць фальклорныя матывы ў творчасці;
- вызначыць уклад творчасці Р.Барадуліна ў развіццё беларускай дзіцячай
паэзіі

Содержание

Уводзіны….….……………………………………………… …………..................3
РАЗДЗЕЛ 1 Жыццёвы шлях паэта……….…………….………………………......5
РАЗДЗЕЛ 2 Тэматыка і праблематыка творчасці...…………………………….....8
РАЗДЗЕЛ 3 Мастацкая вобразнасць.………………………..…………….……..15
РАЗДЗЕЛ 4 Уклад Р.Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі….…………..……..17
РАЗДЗЕЛ 5 Матывы ў творчасці ………………………………………………...19
5.1 Элементы паганскай міфалогіі…..…….……………….……………...……...19
5.2 Біблейска-хрысціянскія матывы………………………………..……………..21
5.3 Фальклорныя матывы ў творчасці…………..…………….………………..…23
Заключэнне……………………………….………………………………………..25
Бібліяграфічны спіс…………….…………...……………………………………28

Вложенные файлы: 1 файл

курсавая праца.docx

— 114.86 Кб (Скачать файл)

[14, с.78]. Прычым часта кожны паэтычны радок – гэта новая прыгода.

Зараз прааналізуем некаторыя вершы паэта.

У вершы “Як заяц стаў даўгавухі” чытач даведваецца, чаму зайка стаў даўгавухім. Аднойчы, калі зайка спраўляў імяніны, да яго прыйшоў у госці мядзведзь і пачаў цягаць зайку за вушы. Зайку стаў і свет нямілы пасля такога шчырага віншавання. З таго часу ўся заечая радня не спраўляе імянін. Чытачу, а тым больш маленькаму, вельмі добра запомніцца такі цікавы сюжэт, бо дзеці часта задаюцца цікавымі пытаннямі, і ў тым ліку, чаму ў зайца доўгія вушы. Прачытаўшы гэты верш, маленькі чытач спасцігне свет неспазнанага.

А вось чытаем яшчэ адзін цікавы вершык пад назвай “Рыжае полымя”. Рыжае полымя – такое сугучча слоў ужываецца, як перыфраза: так аўтар называе вавёрку. “Полымя кіпцюрастае // З дрэва на дрэва шастае.// Фыркае, // Цокае, // Лётае” [14, с.62]. Прачытаўшы першыя радкі, дарослы чытач не заўсёды здагадаецца, а тым больш маленькі, пра каго будзе далей вясціся размова ў вершы. І міжволі працягваеш чытаць. І вось нарэшце чытач прыходзіць да высновы: “Полымя клічуць // Вавёркаю” [14, с.62]. Пазнаёміўшыся з гэтым маленькім, але змястоўным вершам дапытлівыя дзеткі даведаюцца, як паводзіць сябе цікавая жывёла – вавёрка.

У гумарыстычным вершы “Буду ўрачом” лірычнай гераіняй з’яўляецца дзяўчынка, якая вырвала грабянцу ўсе зубы, і зараз яна на поўным сур’ёзе заўважае, што з яе вырасце ўрачыха. Верш, на маю думку, карысны не толькі сваім гумарыстычным складам, але і тым, шо дзеці падсвядома знаёмяцца з мнагазначнымі словамі, магчыма, нават не ведаючы і не задумваючыся раней пра існаванне такіх цікавых слоў, у дадзеным выпадку, слова “зубы”. Так, зубы бываюць у чалавека, якія лечыць доктар, і ў грабеньчыку, якія з лёгкасцю змагла “павырываць” дзяўчынка: “Вырасце з мяне ўрачыха, // Бо сягоння пакрысе // Грабянцу // Я ціха-ціха // Зубы вырвала ўсе” [14, с.100].

У вершы “Ай! Не буду! Не хачу!” распавядаецца пра дзяўчынку Лану, якая на ўсе просьбы адказвае трыма словамі - Ай! Не буду! Не хачу! Не хоча Лана ні  ўставаць, ні мыць посуд, ні ў садку палюляць ляльку, ні палюляць вярблюда. Вынік відавочны: ніхто з такой дзяўчынкай сябраваць не будзе. І таму яе не прынялі ў садок: “Хай капрызныя сястрычкі // Кепскія забудуць звычкі // I тады ідуць у сад, // А пакуль — вядзі назад!” [14, с.133]. Верш вельмі павучальны. Дзеці, чытаючы яго, разумеюць, што такія тры сястрычкі адмоўна ўплываюць на Лану, таму мець гэткіх сястрычак вельмі дрэнна. І калі ў каго з маленькіх чытачоў ёсць такія адмоўныя маральныя якасці, ён вучыцца, што ад іх трэба пазбаўляцца, таму што ў іншым выпадку з табой ніхто не будзе сябраваць.

Чытаю сучасны верш паэта пра сусветнае павуцінне.  Сусветны павук распаўсюджваецца па ўсім зямным шары, абвівае яго. Ён робіць зручным наша жыццё: “Ні пяра не трэба, ні паперы // Сябру ліст прыслаць. Нячутна ў дзверы” [15]. Напрыканцы верша аўтар дае параду дзецям, ды, я думаю, гэта парада падыдзе не толькі дзецям: “Слухай інтэрнэт, чытай, пішы – // Але і сам мазгамі варушы! ” [15] Інтэрнэт – рэч, канечне, добрая, калі ёю карыстацца ў меру. Усё дае дрэнныя вынікі, калі становіцца бязмерным: і агонь, і вада, … і інтэрнэт таксама. Не трэба ні ў якім разе ад яго быць залежным. І бацькі, прачытаўшы гэты верш, будуць уважлівей ставіцца да сваіх дзяцей, наглядаць за “наведваннем”  сваімі любімцамі сусветнага павуціння.

Рыгор Барадулін тонка адчувае, якая тэматыка вершаў блізкая для дзяцей, адчувае псіхалогію дзіцяці і таму ведае, якія сюжэты будуць найбольш цікавыя для дзіцячай аўдыторыі. Таму яму вельмі ўдаецца ствараць дзіцячыя творы.

РАЗДЗЕЛ 5

Матывы ў творчасці

5.1 Элементы паганскай міфалогіі

 Абагаўленне прыроды, пакланенне яе таямнічым неспасцігальным сілам – адметная рыса беларускага народа. «Хрышчоным паганцам» паказаў сябе ў паэзіі Рыгор Барадулін. Яго  творчасць у шматлікіх адносінах можна назваць паганскай, бо яна бярэ аснову ў міфалогіі. Менавіта ў натуральным адзінстве з прыродай аўтар бачыць самавітасць унутранага вобразу беларуса. Паэтава паганства пераважна бярэ выток ва Ушацкай спрадвечнай прыродзе. І вялікая барадулінская беражлівасць да роднага народнага слова ідзе ад паганскага пакланення маці-прыродзе. Паэт прызнае і нясе ў свет неабходнасць берагчы матуліна слова.

  Агонь – важны вобраз язычніцтва. З сівых часін маці была ашчаджальніцай агню, які абаграваў  і  карміў  праз  вякі. Паэт  нездарма  называе  сваю маці «вогнепаклонніцай», “вернападдадзенай святла” [7, с.7]. Яна з павагай ставілася да агню: падкармлівала яго толькі выбарнымі кавалкамі дроў. “Ёй полымя пальцы лізала з ласкаю” [7, с.7]. Маланку і Перуна маці запрашала да сябе. І гэтае ж полымя - толькі лірычны герой называе полымем болю – маму да сябе і забрала. І маці-вогнепаклонніца пакінула лірычнаму герою, які атаясамліваецца з Барадуліным, на зямлі цяпло. І зараз яму, безумоўна, лягчэй жыць на гэтым свеце.

Здзіўляе шчырасцю “Ушацкае паданне”, дзе таксама сэнсаўтваральны матыў агню. “Яны сядзелі каля агню, // Кармілі галодны агонь ламаччам”. Сын торкнуў галаўню ў матчыны вочы.  “Агонь ні на што не зважаў, балюючы, // Ды стала светла аслеплай начы // Ад крыку матчынага балючага // - Сыночак, рукі не апячы! “Шчымлівасці агонь // Бярог надзей сляды” [4, с.95].

Вобраз маці мае свае вытокі ў міфалогіі і фальклоры, дзе маці – сімвал жыцця і вечнасці. Маці-Зямля-Радзіма, Маці-Жанчына-Дрэва, Маці-Кроў-Вада, Маці-Агонь. У міфалогіі надзвычай жыццяздольнай ідэяй выглядае функцыя жанчыны і зямлі: адна і другая родзіць. Менавіта адсюль – Зямля-маці, Радзіма-маці. Культ вялікай багіні Маці-Зямлі – прародзіцы ўсяго жывога – адзін з самых старажытных і моцных культаў нашых продкаў, бо з яе яны выйшлі, яна іх карміла, у яе яны вярталіся. Маці і зямля характарызуюцца адзінасцю. Барадулін праз сваю творчасць падкрэслівае, што маці адна і незаменная...

Абагаўленне дрэў – з’ява вельмі старажытная. Лес з незабыўных часоў лічыўся пасрэднікам паміж небам і зямлёй. У лясах і гаях язычнікі хавалі мёртвых, таму што гэтыя месцы нагадвалі ім пра «блажэнныя» райскія сады, куды павінны ўзнесціся пасля смерці душы памерлых. А матыў дрэва скрозь паўтараецца ў творчасці паэта. Так, прыкмячаем: “Уверсе высока-высока // Шумяць векавыя хвоі” [4, с.14], “Як па-над ярам пад ветравым подыхам // Вольха сухая рыпіць і рыпіць” [4, с.15], “Не выйшаў ты і ў гэты раз // Мяне сустрэць, паднесці рэчы // Ля весніц толькі зноў твой вяз // Крануў галінамі за плечы” [4, с.18], “Пахне баравінаю сасна, // П’яная асіна – лісцем прэлым”

[4, с.23]. Дрэвы, што раслі ля крыніц, рэчак, азёраў, карысталіся асаблівай пашанай, бо тут можна было далучыцца да жывой вады, якая біла з зямлі. Нездарма ў Рыгора Барадуліна сустракаем «дрэва ракі»: «Дрэва ракі задрыжала // ад вяршаліны да камля» [4, с.50].

А вось верш, прысвечаны Янку Купалу, але ў ім распавядаецца пра купальскую ноч, старажытна-язычніцкае свята Купалле. Абрады з травой, агнём і вадой праводзяцца менавіта ў самую кароткую Купальскую ноч. Дзень летняга сонцастаяння – галоўнае свята славян, час найвышэйшага развіцця жыццёвых сіл прыроды: “У галавах маіх светлых сноў // Стаялі // Купалле, // Купалка // Купала. // Маці мяне купала, // Спявала пра ноч на Івана Купалу”

[4, с.213]. Лірычны герой прыгадвае, як у гэтую ноч палілі кастры. Іскра ад вогнішча трапіла ў душу. Купалле яму запомнілася.

Бажаство світання, сонца і нябеснага агню ўвасаблялася  ў  нашых  продкаў  у  вобразе  пеўня. Певень  у старажылаў часта быў ахвярай Перуновага вогнішча, але спеў пеўня, па іх сцверджанні, – да смутку, да смерці. Таму, відаць, небеспадстаўна ў барадулінскай паэзіі міфалагічны вобраз пеўня набыў статус прарочай птушкі: “Певень першы раз прапяяў, // ...Ты свайго Каліноўскага выдаў. // І другі раз голас падаў певень // ... Не ўбярог ты свайго Купалу. // Пракрычаў певень трэці раз, // ... Ты адрокся ад мовы, народзе”

[4, с.146].

  У паэта паганскае светаадчуванне. Надзвычай  багата выкарыстоўваў у сваёй творчасці імёны багоў (асабліва ў паэме, дзе бяседуюць багі, «Аблачына-самабранка»). У Р.Барадуліна ёсць тонкае адчуванне язычніцкага суладдзя з маці-прыродай. Бясспрэчна, у яго багі знаходзяцца ў вялікай пашане. Лірычны герой паэта не пакланяецца магічнай сіле, а адчувае і па-мацярынску адносіцца да прыроды і ўсяго жывога. Менавіта народны розум і мудрыя адносіны да прыроды праяўляюцца ў вершаваных радках: “Я запаведнік зрабіў бы,  // Дзе б жылі вясковыя сны, // Вадзянікі і чэрці, // Русалкі і лесуны. // Нашчадкі некалі вярнуцца //  З самых далёкіх шляхоў, // Чыстыя ад пылу зямнога // І ад зямных грахоў, – // Ім будзе незразумела, // Што такое зялёная цішыня, // Адкуль была ў сэрцы прапрадзедаў // Наіўная дабрыня?” [2, с.141]

Паэзія Барадуліна-прыродапаклонніка язычніцкая: у ёй паганскае пакланенне жыватворнаму дрэву, вадзе, агню. І паганскае светадчуванне Барадуліна зусім невыпадковае, таму што ідзе ад першароднага ўспрыняцця беларускага духу. У яго паэзіі духоўная спадчына продкаў асэнсоўваецца праз паняцці роду – народу – Радзімы. Бясспрэчна, звяртанне да першаверы ў Рыгора Барадуліна з’яўляецца найперш натхняючай крыніцай, якая дорыць аўтару незвычайную вобразнасць. Р.Барадулін мае адзінства са светам, адухоўленым паганскім жыццялюбствам.

 

 

 

5.2 Біблейска-хрысціянскія матывы

Зварот Барадуліна да біблейскай тэматыкі заканамерны. Нядаўняя кніга паэзіі Р.Барадуліна так і называецца – «Евангелле ад Мамы» (1995). Малітва,

адзначым, успрымаецца паэтам як самае святое для душы. Змешчаны ў «Евангеллі ад Мамы» «Трыкірый»  – магічнае біблейскае трыадзінства, у якім спрадвечнасць, жыццё: “Трыкірый — // Тры свечкі святла // Айца й Сына й Духа Святога. // Тры полымі вера звяла // У полымя сэрца Бога [5,с.64].

Адметна, што ўсе вершы «Трыкірыя» складаюцца ні больш і ні менш як з дванаццаці радкоў. Магчыма, у паплечнікі аўтар бярэ дванаццаць апосталаў.

Трэба сказаць, у барадулінскай творчасці напачатку хрысціянскае лучыцца з паняццямі хатняга («Трэба дома бываць часцей,.. // Каб не страціць святое штосьці» [8, с.19]), хлеба («Нарэшце  пачэснае месца // зямным і надзённым  богам //  займае жытнёвы бохан») [4, с.42], маці («біблію сэрца матулінага берагу» [8, с.189]). Бог і маці ў паэта надзелены адзінай святасцю: «На ты лепей з Богам і з маці» [8, с.329]. Маці паэт абагаўляе, і праз яе вобраз  увасоблена  найвялікшая  любоў  і  замілаванне  боскай сутнасцю мацярынства:  «Спавядаюся  прачыстай Маме» [5, с.196]. Моцная, неразрушальная любоў да маці праходзіць праз увесь верш. Нават займеннік “Яна” напісаны з вялікай літары як сведчанне найвялікшай пашаны да матулі: “Прычашчаюся з Яе рукі”

[5, с.196]. Неверагодная метафара “Я царкву сваю ў душы нашу // З алтаром святла, званіцай болю” [5, с.196] заварожвае сваёй незвычайасцю, святасцю. Светлыя думкі і душэўныя перажыванні лірычнага героя, які атаясамліваецца з аўтарам, жывуць у яго душы, утвараюць прыгаданы алтар і званіцу. Лірычнаму герою мяркуецца: “Што нашу царкву, // Думаю, Ўсявышні мне даруе”

[5, с.196]. І сапраўды, насіць сваю царкву ў душы – гэта не толькі моцная метафара, але і высокамаральная жыццёвая філасофія.

Паэт пераконвае нас, што “ўсё адбылося з праху, і вернецца ў прах усё”. Нязменным застаецца толькі тое, што стварае Бог. Аўтар робіць выснову: “Усе адбылося з праху. Дык значыць — нятленны прах” [5, с.12]. Гэтымі словамі ён чалавечую душу падрыхтоўвае да вечнага жыцця. Бібілія нас таксама гэтаму вучыць.

Нам добра вядома з Бібліі, што пакуты на зямлі сталіся праз Адама, які

не паслухаўся Бога і надкусіў забаронны плод – яблык: “Дзе той вырасце

яблык, // Што надкусіць Адам? // Нам за бацьку застаўся // Гнеў суцішаны боскі” [5,с.51]. 
      Характарызуюцца частотнасцю ўжывання словы дух: “Трыкірый — // Тры свечкі святла //Айца й Сына й Духа Святога” [5, с.6]; “Усё — пачатак тла і лоўля дзьмушак, // I млоснасць духу — ўсё лухта лухты” [5, с.6]; “Дух уцягне, прыгорбіць плечы” [5, с.14]; “Не будзе самотнець дух, // Часова дадзены Богам” [5, с.15]; “I вернецца прах у зямлю, // I вернецца дух да Бога” [5, с.16];

“У незнаёмай мове моліцца дух, // Але застаецца розум халодным” [5, с.35]); душа: “I ў вырай будзе зноў душа прасіцца” [5, с.7]; “Вока жмурыцца. // Душа піцуе” [5, с.278]; “І душа падасца да анёлаў” [5, с.277]; “Толькі сэрцу й даверыцца можа душа” [5, с.23]; “А спакуса не спіць, і грузнее душа ад грахоў” [5, с.24]; “I шукае душа ад падступнай будзённасці схоў” [5, с.24]; вечнасць: “Толькі вечнасць нямая, // Ды не таму, што няма” [5, с.216]; “Вечнасць душу, // Як ад свечкі агарак, // Возьме тваю, // Каб спачатку ляпіць” [5, с.216]; “Алмазнасць зерня дарагім // Каратам // Не ацаніць на вечнасць дабрыні”

[5, с. 281]; “Іначце самі дні свае,// Якія подыхам адзіным // На памяць вечнасць раздае” [5, с.288]; святы: Святы Гасподзь, // Душой не пакрыві // І не падумай пра яе грахоўна” [5, с.196]; “Што вучыла мяне ксціцца й пакланяцца святой Нядзельцы” [5, с.201]; “Як самаўпэўнена я хлусіў // Сэрцу твайму святому”

 [5, с.202]; “Хай руны вада прачытае – // На тое ж яна і святая!” [5, с.209];

“І сонейка – чырвонае яечка – // Знясе святая раніца ў аблокі” [5, с.215]; “Свет зрабіў, // Як святы наіў” [5, с.221]).

Крыж – увасабленне абсалютнай Божай Любові. Вобраз крыжа – значны

па сэнсе вобраз. («Крыжы, як цені продкаў» [5, с.49]); “Прымае хрышчэнне вада – // Паганка ад першай крыніцы, // З-пад цёмнага лёду жуда // І ценю ад крыжа баіцца.” [5, с.209]; “Пазначыў рупны рух іголкі // Хмурыну кужалю ў крыжы, // Каб блаславілі шлях анёлкі // Аж да апошняе мяжы.” [5, с.269]). 
 Паэт звяртаецца да Бога: моліцца за шматпакутную Беларусь: “Пакуль жыву, // Датуль малюся Беларусі // І да сваіх з малітвай гэтай адыду. // З сабою Беларусь насіў па белым свеце, // Дзе толькі я ступаў, // Там і яна была. // Нашчадак крывічоў, // Я меў адно на мэце – // Як кужаль, адбяліць і слова дабяла”.

Вобраз Суднага дня нярэдка сустракаецца ў беларускай сучаснай паэзіі. Паводле Біібліі, уваскрашэнне памерлых адбудзецца пасля Страшнага Суда падчас другога прыходу Хрыста. Барадулін перажывае за лёс Беларусі і асэнсоўвае яго ў вобразе дарогі - Плечнага Шляху: “Ёсць Млечны Шлях. // І – Плечны Шлях: // І шлях той гнулі // Адчай сляпы, відушчы страх, //

Информация о работе Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна