Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай беларускай літаратуры

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2014 в 23:07, доклад

Краткое описание

Сёння як ніколі востра стаяць праблемы ўзаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя. Надышоў час, калі мы павінны вырашыць, ці захаваць нам прыроду і тым самым атрымаць магчымасць выжыць, ці загінуць у страшэннай экалагічнай катастрофе.
Чарнобыль... У назве гэтага старажытнага горада быццам нейкае змрочнае прадказанне. Было, быль... Але, на жаль, Чарнобыль – гэта не быль сівых вякоў, не мінуўшчына, гэта сучаснае. Чарнобыль – горыч усяго народа. Чарнобыль – гэта вайна, якую нельга спыніць. Чарнобыль – адвечны боль за зямлю, Бацькаўшчыну.

Вложенные файлы: 1 файл

Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай беларускай літаратуры.doc

— 55.50 Кб (Скачать файл)

Чарнобыль і яго наступствы, жаданне хоць нечым зменшыць іх, неяк облегчыць пакуты народа ад абрынутайна яго вялікай бяды зрабіліся галоўным грамадзянскім клопатам А.Адамовіча. Гэта выдатна адлюстравала яго кніга «Апакаліпсіс па графіку» (1992). Яна высвечвае неспакойную душу пісьменніка, якому балелі ўсе болі беларусаў як свае ўласныя, пераканальна сведчыць пра ягоную сумленнасць.

Раман Івана Шамякіна «Злая зорка» – першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры. Напісаны з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным пафасам, ён раскрывае адну з драматычных старонак у жыцці нашага народа. Аўтар паказвае трагічны лёс людзей, якія, пражыўшы ўсё жыццё на гэтай зямлі, вымушаны ехаць на чужыну.

Наўздагон паэме «Чорная быль» Сяргей Законнікаў выдаў кнігу «Беларускае сэрца», дзе пра праблему Чарнобыля разважае ўжо ў больш шырокім ключы. Калі ў раздзеле кнігі «Дэфіцыт праўды (Чытаючы пошту «Чорнай былі»)» пісьменнік вяртаецца да асэнсавання пытанняў, што закраналіся ў паэме, і многія яго разважанні збольшага сугучныя разважанням Алеся Адамовіча ў кнізе «Апакаліпсіс па графіку», то ўся кніга ўвогуле прысвечана праблеме «Чарнобылю духоўнага» – атмасферы маны ў савецкім грамадстве, закрыццю беларускіх школ, выкараненню нацыянальнай культуры. Сяргей Законнікаў спрабуе адшукаць сувязь паміж гэтымі двума Чарнобылямі і адказаць на пытанне: як жыць далей, у новых умовах, як выпраўляць свае і чужыя памылкі?..

Такім чынам, трэба зрабіць выснову, што кожны твор пра Чарнобыль – гэта не проста апісанне падзей, якія адбываліся падчас катастрофы. У творах пра Чарнобыль пісьменнікі перш за ўсёнамагаюцца знайсці выйсце з чарнобыльскай катастрофы, зразумець яе і асэнсаваць.

Размещено на Allbest.ru

 


Информация о работе Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай беларускай літаратуры