Аннотация на произведение «Спакойна дрэмле Нарач»

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Марта 2015 в 16:50, реферат

Краткое описание

Ю. Семяняка пісаў ў розных жанрах. Яму належаць оперы, музычныя камедыі, кантаты, рамансы, хоры. Але прызнанне знайшоў у песні. 3 ёй жа звязаны i яго першыя творчыя поспехі. Песні «Ой, шумят леса зеленые», «Застольная», «Помніш, любы мой, дзянёчкі» i дуэт «Явар і каліна» сведчылі аб сур'ёзнай творчай заяўцы маладога аўтара, зробленай у пачатку 50-ых гадоў, яшчэ да вучобы ў кансерваторыі. У студэнцкія гады, побач з песнямі, былі створаны Трыо для скрыпкі і фартэпіяна, кантата «Ясныя дарогі».

Вложенные файлы: 1 файл

аннотация спецка.docx

— 31.12 Кб (Скачать файл)

 

 

 

 

 

Аннотация на произведение

«Спакойна дрэмле Нарач»

Музыка: Юрий Семеняка

Слова: Максим Танк

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                                                     

 

 

 

 

 

                                                                                                        Студентки 3 курса

                                                                                                        ФЗО, гр. 318

                                                                                                         Дуки Виолетты

Творческий портрет композитора и его основные произведения.

Семеняка Юрый Уладзiмiравiч  (1925-1990)

Скончыў  Беларускую дяржаўную  кансерваторыю па  класу кампазiцыi прафесара А.В. Бгатырова (1956). Заслуженны деяч  мастацтва БССР (1962). Лаўрэат  Дяржаўнай  прэмii БССР (1972). Народны артыст БССР (1974).

“Юрый Семяняка – шырока вядомы беларускі кампазітар-песеннік. Ён лірык, рамантык, мастак з аптымістычным  светаўспрыманнем. Яго музыка прасякнута цеплынёй, задушэўнасцю, глыбокім пачуццём. Кампазітар лічыў, што «па прыродзе сваей музыка – шчыры голас сэрца», і пацвярджаў гэта ўсёй сваей творчасцю.

Ю. Семяняка пісаў  ў розных жанрах. Яму належаць оперы, музычныя камедыі, кантаты, рамансы, хоры. Але прызнанне знайшоў у песні. 3 ёй жа звязаны i яго першыя творчыя поспехі. Песні «Ой, шумят леса зеленые», «Застольная», «Помніш, любы мой, дзянёчкі» i дуэт «Явар і каліна» сведчылі аб сур'ёзнай творчай заяўцы маладога аўтара, зробленай у пачатку 50-ых гадоў, яшчэ да вучобы ў кансерваторыі. У студэнцкія гады, побач з песнямі, былі створаны Трыо для скрыпкі і фартэпіяна, кантата «Ясныя дарогі».

У канцы 50-ых гадоў кампазітар пісаў музыку да драматычных спектакляў, спрабаваў сябе ў кінамузыцы. Цікавасць да тэатра прывяла Ю. Семяняку ў пачатку 60-ых гадоў да оперымузычнай камедыі. Яго «Калючая ружа» стала першай у Беларусі операй на сюжэт з сучаснага жыцця: пра студэнтаў, іх дружбу і каханне, расчараванні і надзеі. У оперы выявіўся меладычны дар кампазітара, дакладнасць музычных характарыстык. У музычнай камедыі «Рябиновое ожерелье», таксама прысвечанай сучаснасці і моладзі, фарміраваліся такія якасці яго музыкі, як песеннасць, шчырасць, лірызм. У оперы «Калі ападае лісце», дзе Ю. Семяняка імкнуўся злучыць «лірычную драму з камедыйнасцю», пануе жыццярадасная музыка з яскравымі харавымі нумарамі, танцамі. У канцы 60-ых гадоў з'явілася аперэта кампазітара «Поет «Жаворонок» – спроба засвойвання жанру гераічнай камедыі. Узорам для яе стварэння, па асабістаму признанию кампазітара, была «Свадьба в Малиновке» Б. Аляксандрава.

У творчасці Ю. Семянякі 60-ыя гады былі плённымі і жанрава шматпланавымі. Але ўсё ж у цэнтры ўвагі кампазітара – песенная творчасць, якая разгортвалася ў гэты перыяд ва ўсёй паўнаце і разнастайнасці тэм. Значныя дасягненні звязаны з увасабленнем тэмы Радзімы. Лепшым патрыятычным песням – «Якая ты цудоўная, Радзіма», «Я сэрцам з табой», «Беларусь – мая песня», «Люблю цябе, Белая Русь», «Расцвітай, Беларусь» – уласцівыя светлы каларыт, эмацыянальная разнастайнасць. У кожнай з іх – багацце пачуццяў. Кампазітар знайшоў свае вырашэнне патрыятычнай тэмы – лірычнае. Гэта адна з галоўных мастацкіх заваёў кампазітара, якая вылучае яго песні ў беларускім музычным мастацтве. Ю. Семяняка ўслаўляе дружбу і каханне, прыгажосць чалавечых пачуццяў («Ты мне вясною прыснілася», «Не за вочы чорныя», «Явар і каліна»). Ёсць у яго i жартоўныя песні. У жанры песні сфарміраваліся характэрныя рысы стылістыкі кампазітара, перш за ўсё звязаныя з мелодыяй, эмацыянальна напоўненай, інтанацыйна выразнай, што адзначалі і крытыкі: «...яму першаму з беларускіх кампазітараў удалося стварыць плаўныя, гнуткія, разгорнутыя мелодыі». У цэнтры інтарэсаў Ю. Семянякі была нацыянальная паэзія: вершы Я. Купалы і М. Багдановіча, М. Танка, А. Бачылы, А. Русака, Г. Бураўкіна, У. Карызны, Э. Агняцвет. Строга ставячыся да паэтычнага тэксту, кампазітар лічыў за лепшае працаваць над песняй разам з паэтам.

Цяга да лірычнай вобразна-эмацыянальнай сферы вызначыла цікавасць кампазітара да гарадской бытавой музыкі – песень, вальсаў, гарадскога фальклору, што стала стылявым вытокам яго песеннай творчасці. У гэтых адносінах ён прадоўжыў традыцыю, звязаную ў беларускай музыцы з імем I. Любана. Плённа працаваў Ю. Семяняка і ў іншых жанрах вакальнай музыкі (хоры, рамансы, ансамблі), таксама арыентуючыся на песеннасць. У той жа час яго хорам уласціва свабоднае разгортванне музычнай думкі, формы на аснове скразнога развіцця («Спакойна дрэмле Нарач», паэма-рэквіем «Хатынскія званы»).

Пачатак 70-ых гадоў у творчасці кампазітара адзначаны операй «Зорка Венера», у цэнтры якой вобраз аднаго з самых «песенных i рамантычных» паэтаў Беларусі M. Багдановіча, чыя знакамітая «Зорка Венера» дала твору назву, a многія іншыя вершы ўвайшлі ў лібрэта. Сачыненне незвычайнае па драматургіі, жанраваму і музычнаму рашэнню. Асноўная драматургічная лінія оперы – лірычная, таму канфлікт тут носіць скрыты, унутраны характар. Лірычная лінія ўзаемадзейнічае з эпічнай, якая выражана народна-харавымі эпізодамі і харэаграфічнымі сцэнамі. Своеасаблівае жанравае рашэнне: у выніку спалучэння жанравых прыкмет оперы з кантатна-аратарыяльнымі атрымліваецца сінтэтычны жанр – опера-паэма.

Апошні оперны твор кампазітара – «Новая зямля» – напісаны па аднайменнай паэме Я. Коласа, энцыклапедыі жыцця беларускага сялянства. Змест паэмы абумовіў і жанравы профіль оперы. Уся ўвага ў ёй сканцэнтравана на лёсе народа, адсюль – вялікая колькасць масавых харавых сцэн, ансамбляў, што збліжае оперу з араторыяй. Адначасова з «Новай зямлёй» была завершана і «Паўлінка», якая ўяўляе сабой нацыянальны тып музычнай камедыі. Дзіцячая аперэта «Сцяпан – вялікі пан» і аперэта-вадэвіль «Неделя вечной любви» замацавалі месца гэтага жанру ў беларускай музыцы.

Сцэнічная музыка

Оперы: «Калючая ружа» (1960, лібр. А. Бачылы, паст. ДАВТам РБ, 1960); «Калі ападае лісце» (1968, лібр. А. Бачылы, паст. ДАВТам РБ, 1968); «Зорка Венера» (1970, лібр. А. Бачылы, паст. ДАВТам РБ, 1970); «Новая зямля» (1978, лібр. A. Петрашкевіча па аднайменнай паэме Я. Коласа, паст. ДАВТам РБ, 1980). Музычныя камедыі: «Рябиновое ожерелье» (1964, лібр. M. Алтухова, паст. Бабруйскім муз. драм, тэатрам, 1964); «Поет «Жаворонок» (1969, лібр. H. Калаптур i П. Харкова, паст. Магілёўскім абласным тэатрам музкамедыі, 1969; 2-ая рэд. 1971); «Паўлінка» (1973, лібр. А. Бачылы па п'есе Я. Купалы, паст. ДТМК РБ, 1973); «Неделя вечной любви» (1975, лібр. В. Зуба, вершы А. Вольскага, сцэнічны варыянт С. Штэйна, паст. ДТМК РБ, 1975); «Сцяпан – вялікі пан» (1979, лібр. А. Вольскага, паст. ДТМК РБ, 1982).

 Вакальна-інструментальная музыка

Кантаты: «Ясныя дарогі» для саліста, змешанага хору i сімфанічнага аркестра (сл. П. Труса, Я. Коласа, М. Танка, 1956); «Памяці Канстанціна Заслонава» для двух салістаў, хору і сімфанічнага аркестра (сл. М. Алтухова, 1958); «Горад юнацтва» для хору і сімфанічнага аркестра (сл. А. Бачылы, 1964); «Величальная Минску» для хору і сімфанічнага аркестра (сл. П. Харкова, 1967); «Зямля мая» для народнага хору i народнага аркестра (сл. У. Карызны, 1979); «У вянок Максіму Багдановічу» для салістаў, хору і сімфанічнага аркестра (па матывах оперы «Зорка Венера», 1980). Сюіта «Родныя песні» для хору i народнага аркестра (вершы народныя, 1979), «Ода Родине» для двух салістаў, хору i сімфанічнага аркестра (сл. О. Багданава, 1980), канцэртная арыя «Айчына» для каларатурнага сапрана і сімфанічнага аркестра (сл. Л. Кулянковай, 1970), Варыяцыі для каларатурнага сапрана з сімфанічным аркестрам (сл. народныя, 1970), «Вальс вернасці» для сапрана з сімфанічным аркестрам (сл. У. Карызны)»

Аркестравая музыка

Для сімфанічнага аркестра: Маладзёжная уверцюра (1962). Для аркестра беларускіх народных інструментаў: Уверцюра (1961).

Камерна-інструменталыіая музыка

Фартэпіяннае трыо (1955).

Вакальная музыка

 Для хору без суправаджэння: «Крыніцы», «Хатынскія званы» (сл. А. Бачылы); «Вы чулі, як плачуць дрэвы», «Чатыры штыкі над Мінскам» (сл. П. Броўкі); «А пушча гамоніць» (сл. Э. Валасевіча); «Нас партия ведет» (сл. А. Звонака); «На лузе», «Вясна», «Многа слаўненькіх куточкаў» (сл. Я. Коласа); «Жоўты лісточак», «Маладосць» (сл. У. Карызны); «Суніцы», «Непакой» (сл. А. Лойкі); «Родник» (сл. Н. Луцэнкі); «Прывітальная Мінску» (сл. Э. Лякермана); «Зімовы лес», «Спатканне» (сл. М. Машары); «Добрая ива» (сл. М. Рыленкова); «Ляціце, арлы-сокалы» (сл. А. Русака); «Бессмертие» (сл. Я. Серпіна); «Спакойна дрэмле Нарач», «Ну i вечар вясновы!» (сл. М. Танка); «Аб Леніне» (сл. П. Шыдлоўскага); «Зялёная песня» (сл. М. Чарняўскага); апрацоўкі беларускіх народных песень для дзіцячага хору: «Лесной телеграф», «Следопыты», «Наша Зорька» (сл. М. Алтухова); «Вельмі ветлівы Мікіта», «Цыбуліна», «Зямля з блакітнымі вачамі» (сл. Э. Агняцвет); «Піянеры-дружбакі» (сл. А. Вольскага); «Бярозкі ў Разліве» (сл. Е. Лось); «Зялёная песня» (сл. М. Чарняўскага). Для хору з суправаджэннем: «Мы сэрцам з табой», «Вясна Радзімы», «Белая бярозка», «Бяссмерце», «Маладосць, у паход», «Гімн працы», «Ленінская праўда расцвітае» (сл. А. Бачылы); «Славім мы свой край любімы», «Слухайце, людзі» (сл. П. Броўкі); «Песня пра чорнае золата», «Песня пра партыю» (сл. М. Гарулёва); «Вячэрняя зара» (сл. М. Гамолкі); «Паходы» (сл. С. Грахоўскага); «Костер» (сл. В. Жохіна); «Едзем на фестываль», «Песня нашай зямлі» (сл. М. Калачынскага); «Беларусь мая сінявокая», «Бацькоўскую хату любіце», «Прыходзяць дзяўчаты бярозкамі», «Край наш чароўны» (сл. У. Карызны); «Флаг фестывалю» (сл. К. Кірэенкі); «Разам з сонцам», «Наша

Гомельшчына» (сл. Э. Лякермана); «Бярозкі ў Разліве» (сл. Е. Лось); «Марш ветеранов труда» (сл. I. Малышава); «Вецер вее», «Ляціце, арлы-сокалы», «Песня пра Маладзечна» (сл. А. Русака); «Ой, шумят леса зеленые», «Две подружки», «О счастливой нашей доле» (сл. А. Сіткоўскага); «Старана», «Песня аб Веры Харужай» (сл. Я. Янішчыц); для дзіцячага хору: «Вуліца Радзімы», «Жаваронкі» (сл. Э. Агняцвет); «Ластавачка-ластаўка» (сл. А. Бачылы); «Прыход вясны» (сл. Г. Бураўкіна); «Майская песенка», «Герой чатырнаццаці гадоў» (сл. А. Вольскага); «Кастрычніцкая песенька», «Паходы» (сл. С. Грахоўскага); «Школьная падарожная», «Край любімы», «Сустрэчы пакаленняў», «Журавіны» (сл. У. Карызны); «У паходы», «Першамайская» (сл. П. Пруднікава); «Песня адважных» (сл. А. Русака); «У реки поет труба» (сл. А. Сіткоўскага); «Іграй, гарманіст» (сл. M. Танка); «Турысцкая паходная» (сл. М. Чарняўскага); «Мы клянёмся Веры Харужай» (сл. Я. Янішчыц). Для ансамбляў. «Дарагая мая Беларусь» (сл. А. Астрэйкі); «На тое ж я ручай», «Песня аб граніцы» (сл. А. Бачылы); «На зямлі маіх бацькоў» (сл. С. Бандарэнкі); «Над Пінай» (сл. 3. Вагер); «Мінчаначка-вясняначка» (сл. Э. Валасевіча); «Не забыць», «Падкажы» (сл. М. Гарулёва); «Вясенняя мелодыя» (сл. М. Калачынскага); «Явар і каліна» (сл. Я. Купалы); «За Белаю вежай» (сл. Е. Лось); «Добры вечар», «Шолах залатых лістоў», «Добры вечар, Мінск вячэрні» (сл. Я. Пушчы); «Подружки» (сл. М. Рыленкова); «Дняпро», «Клён i бярозка», «Маці дачку аддавала» (сл. А. Русака); «Вдвоем в машине», «Из Москвы агроном» (сл. А. Сіткоўскага); «Юная бярозка» (сл. А. Ставера); «Хороши вы, годы молодые» (сл. О. Фадзеевай); «Дзявочая лірычная», «Помні, дружа любімы» (сл. M. Шушкевіча). Для голасу з суправаджэннем. Рамансы: «Лес» (сл. Я. Коласа), «Я зноў сягоння на прывсхллі» (сл. У. Карызны), «Вечар асенні імгліцца» (сл. M. Машары), «Зося» (сл. А. Міцкевіча), «Па-над рэчкаю» (сл. П. Прыходзькі), «В твою светлицу» (сл. А. Путина). Песни «Алые маки», «Бярозка», «Горят костры», «Мінская песенька», «Радзіма вясновая», «Старонка мая» (сл. М. Алтухова); «Крыніца любові» (сл. H. Аксёнчыц); «Мы – першакласнікі», «Цымбалісты», «Я тужыць не стану» (сл. Э. Агняцвет); «Если знаю» (сл. У. Арлова); «Свеціць месяц», «Зімовая калыханка», «Твае мне мроіліся вочы» (сл. А. Астрэйкі); «Беларусь – сястра Расіі», «Прызнанне», «Радзіма светлая мая» (сл. С. Бандарэнкі); «Балада аб горадзе-героі», «Дарыце цюльпаны», «Дзівіцца вуліца», «Краю родны», «Мілы мой, адзіны», «Мой горад», «На тое ж я ручай», «Нашы маці», «Радзіме», «Расцвітай, Беларусь», «Халастым не застануся», «Я сэрцам з табой», «Як сказалі» (сл. А. Бачылы); «Быць камуністам», «Заўсёды ў сэрцы тое лета» (сл. П. Броўкі); «Край мой», «Камісары», «Навек люблю i помню», «Незнаёмка», «Прылятайце, ластаўкі» (сл. Г. Бураўкіна); «Краю роднага краса» (сл. П. Боцу); «Беларусь – мая песня» (сл. М. Браўна); «Мой яснавокі сокал» (сл. Э. Валасевіча); «Вясновае здарэнне» (сл. А. Вольскага); «Ой, дзяўчына» (сл. М. Васілька); «Воспоминание», «Песенка о верности» (сл. М. Гарулёва); «Айчына», «Надзіна песенька» (сл. М. Гелера); «Ты адна» (сл. М. Глейзерава); «Я влюблен» (сл. А. Градава); «Пад дажджом» (сл. С. Грахоўскага); «Вечаровы роздум» (сл. Л. Дайнекі); «Травы детства», «Когда я думаю о маме» (сл. У. Дзямідава); «Малююць дзеці» (сл. С. Законнікава); «Я шукаў цябе» (сл. Г. Калесніка); «Лирическая» (сл. I. Козака); «Вальс вернасці», «Вечар усміхаецца сняжынкамі», «Дом, дзе мы нарадзіліся», «Жаночая ласка», «Журавіны», «Кастрычнік», «Крыніца дабраты», «Ленін – наша вясна», «Люблю цябе, Белая Русь», «Навагодняя песенька», «Пагранічнік», «Пачакай мяне», «Песня родная», «Сами дарагі», «Сняжынка», «Усё тут сэрцу блізка», «Цвіці, Алтай», «Чароўнае святло», «Шчасце мае», «Якая ты цудоўная, Радзіма» (сл. У. Карызны); «Гераіня зорная» (сл. Я. Крупенькі); «Советская власть» (сл. В. Кіняева); «Песня о Жодино» (сл. В. Кужзалевіча); «Ленінскія зорачкі» (сл. Е. Лось); «Песня о Ленине» (сл. А. Лазнявога); «Пярсцёнак» (сл. М. Маляўкі); «Тебе мое признание» (сл. Я. Непачаловіча); «Мой сад» (сл. А. Пашкевіч); «Портрет» (сл. Р. Пятрэнкі); «З другам», «Легка йсці па той дарожцы», «Маці», «Не глядзі на другіх», «Не за вочы чорныя», «Ручаёк», «Сінічка», «Ты прыйдзеш ка мне», «Усюды мне з табой вясна» (сл. А. Русака); «Ты мне песню праспявала», «Шумяць бярозы ў парку Перамоп» (сл. Ю. Свіркі); «А мне ў шчасце верыцца», «Беларусачка» (сл. А. Ставера); «Ганна», «Памяць» (сл. М. Танка); «Ліст да маці», «Чараўніца» (сл. H. Тулупавай); «Песня воинов ПВО» (сл. П. Харкова); «Родине» (сл. А. Цяціўкіна); «Гори, моя звезда» (сл. А. Чумакова); «Зямля мая зялёная», «Помні, дружа любімы», «Ты мне вясною прыснілася», «Березонька» (сл. М. Шушкевіча); «Верабейка», «Козачка-свавольніца» (сл. С. Шушкевіча); «Нарачанка» (сл. Л. Яўменава); «Одна у нас Россия», «Родны дом» (сл. М. Ясеня).

 

 

 

 

Максим Танк. (17.09.1912-07.08.1995)

Белоруский советский поэт, переводчик и общественный деятель.

Биография.Родился в селе Пильковщина (ныне Мядельский район,Минская обл.) Принимал активное участие в политической жизни Заподной Белоруси во время польской акупации.После воссоединения Заподной Белоруси и БССР Максим Танк являлся корреспондентом в газете «Вилейская правда»,В годы ВОВ продолжал работать во фронтовой печати. В 1942 г написал поэму «Янук Сялiба»,в 1945 г издал  два  поэтических сборника.1945-48 гг   Максим Танк работал редактором в юмористическом журнале «Вожык».С 1948-66 гг-главный редактор  литературного журнала «Полымя».

Творчество: Первый опубликованный сборник стихотворений вышел в 1936 году «На этапах», за ним последовал «клюквенный цвет» 1937 г, «Под мачтой» 1938 г. Во всех книгах поэт поддерживает  борьбу народа за освобождение родной земли. Принадлежит множество книг, поэм, сборников. Среди них знаменитые книги «След молнии », «Глоток воды» , «Да будет свет», поэма  «Янук Сялiба». И др. Творчеству Танка характерны тематическая широта и разнообразие форм. Имел правительственные награды. Максим танк умер 07.08. 1995 г в Минске.Похоронен в родном селе. Именем писателя назван Белорусский государственный педагогический университет.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

З паэмы "Нарач"

Гарыць агонь.

Спакойна дрэмле Нарач.

I ноч, як песьня ціхая, бяз слоў,

На сонны бераг навявае чары,

Калыша хмары-думы рыбакоў.

Часамі з поля падкрадзецца вецер,

Рукамі згорне золата з агню

I, расьсяваючы, нясе, здаецца,

Па небе зораў поўную сяўню.

Часамі хваля падпаўзе пужліва,

Як бы пра нешта хоча запытаць

Ці, можа, казку задрамаўшым нівам,

Арцелям сонным хоча расказаць.

I да затокі ў зарыве  чырвоным

Ізноў бяжыць з пакатых берагоў.

Грызуць мурог папутаныя коні,

Дзе-недзе звон сарвецца з капытоў.

 

1937  М. Танк

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МУЗЫКАЛЬНО-ТЕОРЕТИЧЕСКИЙ РАЗБОР:

Классикой белорусской музыки по праву считаются хоровые сочинения Ю.Семеняко, в частности его хор a capрella на сл. М.Танка «Спакойна дрэмле Нарач», в котором, с одной стороны, ощущаются традиции русской хоровой классики(музыкальный язык основан на интонационной лексике городской романсовой лирики и массовой советской песни), с другой – яркий национальный колорит.« Спакойна дрэмле Нарач » является хором романсового типа.

 

Форма: трехчастная репризная

 

Тип письма: гомофонно-гармонический.

 

Размер: 4/4.переменный размер в единичных тактах,22 такт-2/4,29 такт-2/4.

 

Темп:Andante amoroso(не спеша,                )

Информация о работе Аннотация на произведение «Спакойна дрэмле Нарач»