Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Апреля 2013 в 22:09, реферат
Прыхільнікам і аматарам беларускай паэзіі добра вядома імя аднаго з буйнейшых паэтаў XX ст., цудоўнага лірыка, сапраўднага паэта сучаснасці, паэта-грамадзяніна, народнага паэта Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі. Адметная, непаўторная і глыбока нацыянальная яго паэзія назаўсёды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.
Нарадзіўся Пімен Панчанка 23 жніўня 1917 года ў Рэвелі, цяпер Талін, сталіца Эстоніі, якая на той час уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, як і Беларусь. Бацькі — бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. Ваенныя цяжкасці, адсутнасць у хаце гаспадара, які быў у войску, ускладнілі і без таго нялёгкае жыццё салдаткі Дар'і Факееўны Панчанка.
1.Жыццё і творчасць
2.Творы
3.Бібліяграфія
3.1Па старонках “Роднага слова”Творы пісьменніка
3.2 Песні на словы паэта
3.3 Наглядны матэрыял
3.4 Методыка
3.5 Літаратуразнаўства
4. Творы
5.Водгук
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №61 г.Гомеля”
Жыццёвы і творчы шлях Пімен Емяльянавіч Панчанка
Выканала вучаніца 11 “В” класа
Шпілько Крысціна
Настаўнік Мацюшкіна А.Л.
г.Гомель
2013
Змест:
1.Жыццё і творчасць
2.Творы
3.Бібліяграфія
3.1Па старонках “Роднага слова”Творы пісьменніка
3.2 Песні на словы паэта
3.3 Наглядны матэрыял
3.4 Методыка
3.5 Літаратуразнаўства
4. Творы
5.Водгук
Жыццё і творчасць
Прыхільнікам і аматарам беларускай паэзіі добра вядома імя аднаго з буйнейшых паэтаў XX ст., цудоўнага лірыка, сапраўднага паэта сучаснасці, паэта-грамадзяніна, народнага паэта Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі. Адметная, непаўторная і глыбока нацыянальная яго паэзія назаўсёды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.
Нарадзіўся Пімен Панчанка 23 жніўня 1917 года ў Рэвелі, цяпер Талін, сталіца Эстоніі, якая на той час уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, як і Беларусь. Бацькі — бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. Ваенныя цяжкасці, адсутнасць у хаце гаспадара, які быў у войску, ускладнілі і без таго нялёгкае жыццё салдаткі Дар'і Факееўны Панчанка. З двума дзецьмі на руках ёй было цяжка ў чужым горадзе, і жанчына ў 1920 г. падалася да сваёй маці на Ашмяншчыну. Тут, у Бягомлі, прайшлі дзіцячыя і раннія юнацкія гады паэта.
У 1933 г. сям'я Панчанкаў пераехала ў Бабруйск, і Пімен пачаў працаваць на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце рабочым, а затым паступіў на настаўніцкія курсы. Пасля іх заканчэння працаваў у пачатковай, сямігадовай, сярэдняй школах у Бабруйскім і Кіраўскім раёнах (1934—1939). Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута, які скончыў у 1939 годзе.
Пісаць Пімен Панчанка пачаў
яшчэ ў юнацтве. Упершыню апублікаваў
свае вершы («Ураджайнае» і «Моладзі»)
у 1934 г. у альманаху «Ударнікі». Як
паэт ён пачаўся з лірыкі, аб чым
сведчаць яго першыя зборнікі «Упэўненасць»
(1938) і «Вераснёвыя сцягі» (1940). У
іх знайшоў адлюстраванне
У 1946 г. паэт дэмабілізаваўся. Закончыўся адзін з вызначальных этапаў у жыцці і творчай біяграфіі паэта. Ён вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у часопісе «Вожык», пазней перайшоў у газету «Літаратура і мастацтва». Пяць гадоў (1953—1958) рэдагаваў альманах «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман»).
У пасляваеннай паэзіі П. Панчанкі часцей гучаць грамадзянскія матывы: барацьба за мір, услаўленне сацыялістычнага ладу, палёты ў космас, інтэрнацыянальныя сувязі. Адзін за другім выходзяць зборнікі паэта «За шчасце, за мір» (1950), «Шырокі свет» (1955), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Йоркскія малюнкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962). Напісаная ў гэтыя гады лірыка-публіцыстычная паэма «Патрыятычная песня», у якой паэт выказваў шчырае прызнанне ў любві да Радзімы, да людзей, была ў 1959 г. узнагароджана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы.
З 1966 г. паэт пачынае працаваць сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Прыкметнай з'явай у літаратурным жыцці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» (1966, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы 1968). Пачынаючы з гэтай кнігі, светаразуменне паэта становіцца больш заглыбленым, па-філасофску засяроджаным, разважлівым. Паэтычныя зборнікі П. Панчанкі «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабальнымі праблемамі сучаснасці, над будучыняй чалавецтва. У іх гучыць гарачая любоў да роднай зямлі, да чалавека працы. З 1972 г. цалкам аддаецца творчай дзейнасці, спалучаючы яе з абавязкамі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР. У 1973 г. Пімену Панчанка было нададзена ганаровае званне народнага паэта Беларусі.
У сваіх творах Пімен Панчанка — шчыры патрыёт Беларусі, нястомны змагар за захаванне прыроды, за культываванне ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў, выкрывальнік партыйнай і ўрадавай бюракратыі. У яго вершах спалучаецца лірызм з публіцыстычным напалам. Пімен Панчанка становіцца адным з папулярных паэтаў у СССР і свету. Паэт і сам актыўна займаецца перакладам. Перакладаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча, М. Нагнібеды, Я. Райніса, Ф. Шылера і інш. У 1981 г. за зборнік «Дзе начуе жаваранак?» Пімену Панчанку была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.
Другая палова 80-х — пачатак 90-х гг. былі ў жыцці паэта ці не самымі цяжкімі. Даймалі шматлікія хваробы. Ён амаль што не выходзіў з бальніцы. Пачаліся і матэрыяльныя нястачы. Найбольш мучыў душэўны боль. Настаў час падводзіць вынікі, і Пімен Панчанка пачынае бескампрамісны суд над самім сабою. Цяжка знайсці ва ўсім былым СССР і БССР другога такога паэта, хто быў бы здольны ўзяць усю віну на сябе за тое бязладдзе ў Беларусі канца 80-х гг. мінулага стагоддзя, хто б так шчыра каяўся, хоць асабіста ні ў чым не быў вінаваты. У творчасці паэта ўзмацніліся публіцыстычнасць, палемічная вастрыня, сатырычны пафас. Вершы грамадзянскага гучання склалі зборнікі «І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Прылучэнне» (1987), «Горкі жолуд» (1988), «Неспакой» (1988), «Высокі бераг» (1993). Вялікі грамадзянскі рэзананс выклікала ў свой час «Паэма сораму і гневу». Пасля смерці паэта (2 красавіка 1995 г.) з друку выйшлі яго кнігі «Зямля ў мяне адна» (1996) і «Жытнёвы звон» (2002), у якіх сабраны творы розных гадоў. П. Панчанку належаць шматлікія публіцыстычныя артыкулы і эсэ, успаміны пра вядомых беларускіх пісьменнікаў і падзеі літаратурнага жыцця.
Паэт і публіцыст, крытык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для беларускай літаратуры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне — яго вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшы, але заўсёды адлюстроўвалася багатая гама чалавечых пачуццяў.
Імя П. Панчанкі носіць вуліца ў Мінску.
Творы
Першыя вершы з'явіліся ў 1934 г. у кіраўскай раённай газеце «Кіравец» і альманаху «Ударнікі».
Аўтар зборнікаў паэзіі:
«Упэўненасць» (1938),
«Вераснёвыя сцягі» (1940) (зборнік
«Трывожныя зарніцы» быў падрыхтаваны да друку і згарэў у час вайны),
«Тебе, Беларусь!» (апублікаваны ў Маскве ў перакладзе на расейскую мову, 1942),
«Дарога вайны» (Масква, 1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (вершы і паэмы, 1947),
«Вершы» (1948), «Прысяга» (1949),
«За шчасце, за мір!» (1950),
«Вершы і паэмы» (1952),
«Шырокі свет» (1955),
«Выбраныя творы» (1956),
«Гарачы лівень» (гумар і сатыра, 1957),
«Кніга вандраванняў і любові» (1959),
«Нью-Йоркскія маланкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962),
«Чатыры кантыненты» (вершы і паэмы, 1964),
«Пры святле маланак» (1966),
«Размова з наследнікамі» (вершы і паэма, 1967),
«Снежань» (1972), «Вершы» (1973),
«Выбранае» (1975), «Крык сойкі» (1976),
«Вячэрні цягнік» (1977),
«Лірыка» (1980),
«Млечны Шлях» (1980),
«Маўклівая малітва» (1981),
«Дзе начуе жаўранак» (1983),
«Сіні ранак» (1984),
«Лясныя воблакі» (1985),
«І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986),
«Прылучэнне» (вершы і паэма, 1987),
«Горкі жолуд» (1988),
«Неспакой» (1988).
Многія вершы пакладзены на музыку
. Выйшлі Зборы твораў у 2-х (1959), у 3-х (1967—1971), у 4-х тамах (1981—1983).
Выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў «На паэтычным небасхіле» (1977).
Бібліяграфія
Па старонках “Роднага слова”
Творы пісьменніка
А сонца цябе прасмаліла... – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.
Асеннімі дажджамі заліло... – 1995. – № 11. – С. 73 – 74.
Восень. – 1995. – № 11. – С. 73 – 74.
Вязынка. – 2001. – № 6. – С. 91.
Дождж ідзе прамяністы і дробны... – 1994. – № 7'8. – С. 63.
З працы пачынаецца Купала... – 2001. – № 6. – С. 91.
З Янкам Купалам. – 2001. – № 6. – С. 91.
Калі мне бывала весела... – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.
Лірычнае. – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.
Ля помніка Купалы. – 2001. – № 6. – С. 91.
Лясы нырнулі ў хмары шэрыя... – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.
Маё і тваё маленства. – 2000. – № 5. – С. 51.
На марозе людзі ў трывозе... – 1992. – № 7'8. – С. 112.
На Палессі восень.... – 1994. – № 11. – С. 29.
Незабыўная цётка Уладзя. – 2001. – № 6. – С. 91.
Песня. – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.
Рабінавы гай. – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.
Развітанне. – 2001. – № 6. – С. 91.
Родная мова. – 1992. – № 7'8. – Ніжняя вокладка; 1996. – № 2. – С. 86 – 87.
Святочныя салюты. – 2000. – № 5. – С. 4.
Сем дзесяткаў год расцілі... – 1997. – № 1. – С. 34.
Скажы мне адно толькі слоўца... – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.
Трое. – 2001. – № 6. – С. 91.
У навальніцу. – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.
Хмары плаваюць над намі... – 1992. – № 7'8. – С. 95.
Чалавечнасць. – 1992. – № 7'8. – С. 46.
Я не піў на тваім вяселлі... – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.
Я прысягаў не раз, не двойчы... – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.
Песні на словы паэта
Герой. Музыка М. Пятрэнкі. – 1994. – № 12. – С. 74.
Песня пра Мінск. Музыка І. Лучанка. – 2007. – № 8. – С. 96.
Тапаліны звон. Музыка В. Іванова. – 1997. – № 8. – С. 117.
Наглядны матэрыял
Партрэт Пімена Панчанкі. Фота У. Крука. – 1989. – № 7. – Ніжняя вокладка.
Партрэт Пімена Панчанкі. Фота У. Крука. – 1992. – № 7'8. – Верхняя вокладка.
Партрэт Пімена Панчанкі. – 2002. – № 7. – Ніжняя вокладка.
Фотапартрэт Пімена Панчанкі. – 1997. – № 8. – Верхняя вокладка.
Фотапартрэт Пімена Панчанкі. – 2000. – № 10. – Верхняя вокладка.
Методыка
Арочка, М. Праграма'праспект па беларускай літаратуры для VІІІ – ХІ класаў
сярэдняй школы: Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.
[Пімен Панчанка]. – 1993. – № 8. – С. 49.
Арочка, М. Праграма'праспект па беларускай літаратуры для VІІІ – ХІ кла'
саў сярэдняй школы: Літаратура пасляваеннага часу [Пімен Панчанка]. – 1993. –
№ 10. – С. 47 – 48.
Бельскі, А. «Каб... навекі засталіся людзьмі»: Творчасць Пімена Панчанкі. –
2000. – № 10. – С. 44.
Быхавец, І. Пімен Панчанка: Тэмы пісьмовых работ (Х клас). – 1989. –
№ 7. – С. 46.
Выбярэнец, А. Урок – прэс'канферэнцыя па творчасці Пімена Панчанкі. –
1989. – № 4. – С. 38 – 40.
Дзям’янка, В. Педагагічная майстэрня: Новыя тэхналогіі на ўроку па твор'
часці П. Панчанкі. ХІ клас – 2002. – № 7. – С. 50.
Ляшук, В. Вывучэнне творчасці Пімена Панчанкі. Х клас. – 2007. – № 1. –
С. 46 – 53.
Мілун, Р. «Беларусь – я твой воін і сын...»: Абагульняючы ўрок па творчасці
Пімена Панчанкі. – 1991. – № 9. – С. 13 – 17.
Мішчанчук, М. Выхаваўчы патэнцыял [З вопыту работы В.В. Войцік па выву'
чэнні творчасці П. Панчанкі, І. Шамякіна, І. Мележа]. – 1988. – № 10. – С. 4 – 6.
Навумчык, М. Праблемны аналіз верша «Сармацкае кадзіла» Пімена Пан'
чанкі. V клас. – 2003. – № 12. – С. 37.
Старычонак, В. Конкурс «Беларуская ластаўка». Адказ на пытанне: У мове
П. Панчанкі выкарыстоўваецца сінтаксічны прыём паўторнага ўжывання ад'
ных і тых жа слоў. Якую ролю ў творах выконваюць такія паўторы? Прывядзіце
5 – 10 прыкладаў іх ужывання. – 1997. – № 3. – С. 121.
Тычко, Г. Вывучэнне ваеннай і пасляваеннай лірыкі Пімена Панчанкі:
Х клас. – 2007. – № 8. – С. 22 – 25.
Яфімава, М. «Сячэ душу мне бліскавіц агонь...»: Сцэнар літаратурнай веча'
рыны, прысвечанай Пімену Панчанку. – 1992. – № 7'8. – С. 89 – 95.
Літаратуразнаўства
Бабіч, Ю. «Агнявыя валаконцы ткуцца ў шоўк чырвоны»: Чырвоны колер і
яго адценні ў творах беларускіх пісьменнікаў. [Пімен Панчанка]. – 2007. – № 9. –С. 14 – 17.
Барадулін, Р. Будуць! [Абразок з кн. «Аратай, які пасвіць аблокі» пра твор
часць Пімена Панчанкі]. – 1995. – № 10. – С. 182 – 186.
Бураўкін, Г. З жаваранкам у душы: Лірычныя ўспаміны пра Пімена Панчан'
ку. – 1997. – № 8. – С. 177 – 185.
Бугаёў, Дз. Пра чалавечнасць Пімена Панчанкі. – 2003. – № 12. – С. 77.
Гарэлік, Л. Кантрасты і парадоксы жыцця: Духоўныя арыенціры ў паэзіі
Пімена Панчанкі. – 2002. – № 7. – С. 22.
Гніламёдаў, У. Паэзія і час (50 – 80'я гады) [Паэзія П. Панчанкі, зб. «І вера,
і вернасць, і вечнасць»]. – 1988. – № 4. – С. 47.
Гурская, А. Паэтычная споведзь сумлення: Штрыхі да творчага партрэта
Пімена Панчанкі. – 1992. – № 7'8. – С. 35 – 44.
Дарняк, Ю. «Не дай мне, Божа, стаць ілжывым...»: Матывы паэзіі Пімена
Панчанкі. – 2003. – № 12. – С. 18.
Краўчанка, В. Маленства Пімена Панчанкі. – 1992. – № 7'8. – С. 113 – 116.
Куляшова, В. Адчуць сябе плыўцом...: Сустрэчы з Піменам Панчанкам. –
2005. – № 1. – С. 89.
Майсейчык, А. З прыродай зліўшыся душою: Экалагічныя клопаты паэзіі.
[П. Панчанка «Не люблю я слова «пакарыцель»...» ]. – 1989. – № 6. – С. 28.
Марціновіч, А. «Прыйшла пара сапраўднай праўды...» [П. Панчанка «Паэма
сораму і гневу»]. – 1988. – № 12. – С. 27 – 28.
Марціновіч, А. «Самы лепшы ў свеце гімн»: Спартыўная тэма ў творчасці
беларускіх пісьменнікаў [П. Панчанка «Люблю я ў футболе юнацкую сілу...»]. –1988. – № 5. – С. 52 – 57.
Мішчанчук, М. Палітычная лірыка Пімена Панчанкі як тэндэнцыя часу. –
1989. – № 7. – С. 47 – 52.
Мішчанчук, М. У гэтым прыцемку трагічнае эпохі...: Пра кнігу Пімена Пан'
чанкі «Высокі бераг». – 1995. – № 1. – С. 19 – 20.
Скобла, М. «Не спакушай нас высокай песняй гэтак рана, галактыка...»:
Пімену Панчанку – 75 гадоў. – 1992. – № 7'8. – С. 110 – 112.
Старычонак, В. «Я вершы пішу, бо дужа растрывожаны любоўю і болем да
кожнага з вас»: Метафары ў творах Пімена Панчанкі. – 2002. – № 8. – С. 33.
Шавыркін, М. Эцюды: Тапаліны звон. – 1997. – № 8. – С. 112 – 121.
Творы
Белыя яблыні
1
Вясной светлы сок прарывае
бяросту
I рэкі сплаўляюць у мора свой панцыр.
Вясною на елчыных лапах адростваюць
Светла-зялёныя пальцы.
I гладзяць яліны свой ельнік малы
I пацеркі дораць з янтарнай смалы.
Информация о работе Жыццёвы і творчы шлях Пімен Емяльянавіч Панчанка