Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Ноября 2013 в 22:03, доклад
Б. Дабшэвіч – прадстаўнік эклектычнай філасофіі на Беларусі i ў Літве, езуіт. Нарадзіўся каля Навагрудка. Адукацыю атрымаў у Навагрудскай калегіі i ў Віленскай акадэміі, у якіх пазней выкладаў філасофію i тэалогію. Галоўная праца Д. «Погляды новых філосафаў...» фактычна складаецца з лекцый у Навагрудскім езуіцкім калегіуме, дзе ён выкладаў фізіку, матэматыку, філасофію i тэалогію. 3 1758 Д. стаў выкладчыкам Віленскай езуіцкай акадэміі, з 1773 — дэкан тэалагічнага факультэта гэтай акадэміі. Дакладных звестак пра яго далейшы лес не знойдзена. Але можна меркаваць, што яму не даравалі занадта смелыя выступленні супраць схаластыкі i падтрымку новай філасофіі (многімі тэолагамі атаясамлівалася з атэізмам). Ён вымушаны быў пакінуць працу ў акадэміі i перабрацца ў мястэчка Кражай (на захадзе Літвы), дзе i памёр.
Б. Дабшэвіч – прадстаўнік эклектычнай філасофіі на Беларусі i ў Літве, езуіт. Нарадзіўся каля Навагрудка. Адукацыю атрымаў у Навагрудскай калегіі i ў Віленскай акадэміі, у якіх пазней выкладаў філасофію i тэалогію. Галоўная праца Д. «Погляды новых філосафаў...» фактычна складаецца з лекцый у Навагрудскім езуіцкім калегіуме, дзе ён выкладаў фізіку, матэматыку, філасофію i тэалогію. 3 1758 Д. стаў выкладчыкам Віленскай езуіцкай акадэміі, з 1773 — дэкан тэалагічнага факультэта гэтай акадэміі. Дакладных звестак пра яго далейшы лес не знойдзена. Але можна меркаваць, што яму не даравалі занадта смелыя выступленні супраць схаластыкі i падтрымку новай філасофіі (многімі тэолагамі атаясамлівалася з атэізмам). Ён вымушаны быў пакінуць працу ў акадэміі i перабрацца ў мястэчка Кражай (на захадзе Літвы), дзе i памёр.
Жыццё i творчасць гэтага мысліцеля мала вывучаныя. Арыгінальнасць Д. ў тым, што ў перыяд амаль поўнага панавання на Беларусі схаластыкі i каталіцкай ідэалогіі ён па сутнасці праводзіў некаторыя ідэі ранняга Асветніцтва: павага да навукі (перш за ўсё аб прыродзе), да выхавання i адукацыі ў новым сэнсе, падзел сфер навукі, філасофіі i рэлігіі i да т.п. Светапогляд Д. рэлігійна-ідэалістычны. Але аб'ектыўна ён пашыраў на Беларусі новую прагрэсіўную філасофію, натуразнаўства i своеасаблівае асветніцтва.
Д. напісаў некалькі спецыяльных кніг па логіцы, у т.л. «Лекцыі па логіцы...,напісаны А(йцом) Бенядзіктам Дабшэвічам... доктарам i прафесарам філасофіі на аснове ўхваленых меркаванняў старажытных i больш новых мысліцеляў для выкарыстання служкамі філасофіі» (Вільня, 1761). Найбольш плённымі былі 1760—61я гады, калі Д. напісаў 3 кнігі. Усяго ён надрукаваў больш за 10 працаў, у якіх разглядаў амаль усе існуючыя ў тагачаснай еўрапейскай думцы значныя ідэі, тэорыі, творы (Платон, Арыстоцель, Дэмакрыт, Эпікур, Эмпедокл, Анаксімен, Секст Эмпірык, крытычны скептыцызм, стаіцызм, айцы царквы (т.зв. патрыстыка), Ф.Бэкан, М.Капернік, Г.Галілей, Р.Дэкарт, Б.Спіноза, Г.Лейбніц, М.Мальбранш, Х.Вольф i інш.). Справа ў тым, што езуіцкі ордэн амаль да 1760х гадоў не прызнаваў філасофіі Новага часу, змагаўся нават з Дэкартам. Таму лекцыі i творы Д. выяўлялі пэўную апазіцыю i наватарства. Паводле Вінтэра, Д. быў першы ў Рэчы Паспалітай, хто так рушыў да новага, a ў яго творы «Тэзісы ва універсальную філасофію» (1771) сістэма філасофіі пабудавана на аснове сістэмы Дэкарта. Такія філосафы, як Д., сярод езуітаў былі выключэннем, бо кіраўніцтва ордэна рашуча змагалася з Асветніцтвам, г.зн. i з філасофіяй новых («philosophia recentiorum»).
У кнізе «Погляды новых філосафаў» Д. па сутнасці разгарнуў сістэму поглядаў, якія абапіраюцца на новыя філасофскія i натуральныя тэорыі. Як i ўсе тагачасныя вучоныя, што імкнуліся ўсё вырашыць дакладнымі матэматычнымі падыходамі, Д. падкрэсліваў вялікую ролю матэматыкі для філасофіі. «Калі б мы пажадалі пазбавіць філасофію гэтай яе асновы — матэматыкі, — сцвярджаў ён, — дык гэта азначала б па сутнасці выступіць супраць самой яе прыроды, бо пазбавіць філасофію яе матэматычнай асновы тое ж самае, што чалавеку паспрабаваць хадзіць без ног. Гэта таксама было б падобна да таго мастака, які выкінуў усе прылады, неабходныя для ажыццяўлення мастацкай задумы, i тым не менш намагаецца яе ажыццявіць». Аднак Д. не абмяжоўваўся панегірыкамі матэматыцы i натуразнаўству, ён упарта шукаў сувязі паміж імі i філасофіяй ва ўсіх сваіх працах. Ён лічыў логіку першай з навук, здатных да ўмацавання гэтых сувязей, каб адшукаць ісціну. Задача яе «надзейна адчыняць дарогу да вывучэння ўсіх навук i даваць спосаб удалага параўнання». Фундаментальнымі прынцыпамі логікі Д. лічыў прынцып дастатковай падставы i прынцып сумнення. Ён самастойны ў выбары канцэпцый, не згодны з X.Вольфам, што крытэрый — гэта толькі лагічнае паняцце, прымаў канцэпцыю Лейбніца аб дзвюх ісцінах: неабходнай (крытэрыем можа быць толькі розум) i выпадковай (крытэрый — індукцыя, вопыт). Логіка Д. адлюстроўвае, з аднаго боку, яго эрудыцыю, а з другога — адчуванне неабходнасці ўлічыць у ёй досвед. Больш распрацавана ў яго тое, што мае адносіны да аналізу паняццяў, тое, што мы ўяўляем як семантыку, прагматыку, семасіялогію i г.д. Ён паказвае, як адно i тое ж матэматычнае паняцце можна выказаць па-рознаму, напр., прамая лінія, паводле Эўкліда — карацейшая адлегласць паміж двума пунктамі; паводле Платона — такая лінія, канцавыя пункты якой абмяжоўваюць сярэдзінныя пункты; або такая лінія, усе часткі якой падобныя. Вывад Д. зводзіцца да таго, што намінальныя вызначэнні адной i той жа рэчы адвольныя, пад рознымі назвамі — адзін i той жа змест. Цікавымі з'яўляюцца i яго асэнсаванні праблем метаду: «Метад — гэта такая функцыя розуму, з дапамогай якой шмат якія паняцці, многія меркаванні i мноства разважанняў так зводзяцца ў ясныя i пэўныя правілы, што або выяўленыя ісціны яны (гэтыя правілы) раскрываюць іншым, або з ix дапамогай выяўляюцца да гэтага часу невядомыя [ісціны]». Наконт прынцыпу сумнення Д. заўважаў: «Метадычнае сумненне (пад гэтай назвай маецца на ўвазе больш дасканалае даследаванне) азначае, што мы не асуджаем, не падумаўшы, погляды іншых, але спакойна ўзважваем розумам усе гэтыя заявы, щто здаюцца нам непрымальнымі палажэннямі, якія не маюць ніякай асновы, пытаннямі i абставінамі..., а старанна вывучаем гэтыя палажэнні, як быццам бы яны былі карысныя...» Такіх тонкіх хадоў у логіцы ў Д. нямала.
Больш традыцыйна ў яго творах падаецца метафізіка (навука пра тое, што з’яўляецца агульным для матэрыяльных і нематэрыяльных рэчаў), якую ён падзяляў на анталогію (вучэнне пра быццё), этыялогію (вучэнне аб прычыннасці), пнеўматалогію (пра духаў: Бог, анёлы, разумная душа), якая ў сваю чаргу падзяляецца на натуральную тэалогію (разважае пра Бога), псіхалогію (чалавечы розум) i касмалогію (сістэма міра цалкам). Псіхалогія ў сістэме Д. разглядалася як самастойная частка, але па сутнасці звязаная з метафізікай i натуральнай тэалогіяй. I тут выяўляецца прамежкавасць яго светапоглядных уяўленняў: з аднаго боку — натуралістадаследчыка, з другога — тэолага-прафесіянала. Такі сплаў наогул характэрны для «эклектычнай філасофіі». З аднаго боку, ён разглядаў душу як духоўную субстанцыю, звязаную з Богам, а з другога — звязаную вельмі цесна з целам (з нервамі i т.д.). Д. прызнаваў прыроджаныя здольнасці i адначасова схіляўся да прыняцця локаўскага сенсуалізму, пагаджаўся з т.зв. «сістэмай фізічнага ўздзеяння» французскага філосафа Турнеміна, сцвярджаючы, што, «калі ў органах пачуццяў адбываюцца змены пад уздзеяннем аб'ектаў, якія знаходзяцца паза намі, тады з дапамогай руху, які бесперапынна перадаецца праз нервы ў мозг, уяўленне аддрукоўваецца ў душы». Гэты падыход ужо выходзіць за межы схаластыкі i нават тэалогіі таго' часу, душа (гэта частка боскага) рэальна становіцца часткай матэрыі прыроды чалавечага цела, таму ў раздзеле «Пра адчуванні» ён разглядаў аргументы сувязі душы з целам праз нервы, прымаў зыходныя даныя анатоміі, фізіялогіі Ен быў у курсе развіцця сучасных яму праблем фізікі, як агульнай тэарэтычнай, так i эксперыментальнай. Вядома, гэта была яшчэ пераходная фізіка ад старой арыстоцелеўскай да новай, але ў ёй пераважала новая. Таму, напр., у касмалогіі (як частцы фізікі) Д. разглядаў розныя сістэмы будовы сусвету (Пталамея, Ціха Браге), але спецыяльна вылучаў сістэму Каперніка (геліяцэнтрычную). Гэту сістэму ён лічыў вельмі верагоднай гіпотэзай, якая, аднак, не павінна прымацца як абсалютная ісціна: «Сістэма Каперніка можа абараняцца як гіпотэза..., бо ў сістэме Каперніка тлумачацца ўсе з'явы нябесных цел... i да таго ж проста i адпаведна законам прыроды... Сістэма Каперніка не павінна абараняцца як тэорыя, г.зн. не трэба гаварыць, што сусвет пабудаваны так, як лічыў Капернік». У гэтым супярэчлівасць думак Д.
Фізіку ён падзяляў на гістарычную i этыялагічную (раскрыццё прычын фізічных з'яў), агульную i выключную, на касмалогію i стэхіялогію (навука пра элементы), мінералогію, гідралогію i фіталогію (навука пра расліны), заалогію i антрапалогію. У агульнай фізіцы Д. разглядаў праблемы рэальнага існавання цел, крытыкаваў суб'ектыўных ідэалістаў, якія адмаўлялі ix рэальнае быццё (Берклі i інш.). Галоўныя ўласцівасці цел ён выводзіў з прыроднай ix неабходнасці, але асэнсаванне ix лічыў недасягальным (у гэтым Д. салідарызуецца з Фартунатам Брэшыянскім). Ён шмат у чым абвяргаў схаластыку, але ў некаторых прынцыповых пытаннях сам не мог без яе абысціся. Гэта — хвароба росту i характерная прыкмета чалавека на рубяжы эпох. Д. імкнуўся быць канфармістам, не парушыць традыцыю, a толькі «апрануць яе ў новую вопратку», хоць гэта не заўсёды атрымлівалася. Таму ён не адкідаў цалкам арыстоцелеўскія паняцці (напр. форма i змест), a толькі ix рэфармаваў, далучаў да ix новыя, напр. фізічная прырода, механічная форма, атамы ці мікрачасцінкі i г.д. У крытыцы перыпатэтыкаў, якія ні на пядзю не жадалі адступаць ад Арыстоцеля, Д. схіляўся да канцэпцыі Платона i яго паслядоўнікаў у Новы час: «Форма — гэта адзінае, як тое — парадак i музыка, альбо што-небудзь з такіх паняццяў, што завуцца падобным чынам». Такі прынцыповы зварот да Платона знамянальны: Д. шукае філасофскае абгрунтаванне разумнай будовы свету, у рэшце рэшт — Вялікага Майстра, бо разумная будова свету ці законы свету без яго немагчымыя. Для яго свет — гэта тварэнне Бога, таму што з маленства i да смерці малітва была заўсёды з ім, нават тады, калі ён часам у логіцы, філасофіі ці ў фізіцы пагаджаўся з матэрыялістамі — Эпікурам, Гасендзі ці нават з самім Спінозам. Супярэчлівасць душы i часу, ведаў i малітвы, рацыянальнасці i містыкі былі адметнымі рысамі думкі гэтай пераходнай эпохі. Для яго сучаснікаў гэта здавалася збіраннем карыснага з усіх крыніц, таму адзін з ix пісаў пра Д., што ён «наследуе філопісаў пра Д., што ён «наследуе філосафам Новага часу», не прытрымліваецца думак аніводнага з ix, а карыстаецца ix працамі, «як пчала, якая збірае мёд з розных кветак».
Э.К.Дарашэвіч.