Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Апреля 2013 в 19:05, контрольная работа
Гісторыя дзяржавы і права з'яўляецца арганічнай часткай агульнай гісторыі народа, яго культуры, гэта навука пра жыццё і дзейнасць людзей у грамадстве і дзяржаве.
Сучаснаму беларусу неабходна пастаянна вывучаць гісторыю сваёй краіны, яна увесь час папаўняецца новымі фактамі і падзеямі. Пастаяннае звяртанне чалавека да гісторыі робіць яго гістарычна адукаваным. Веданне гісторыі сваёй краіны, сваёй Бацькаўшчыны – ёсць той мінімум, якім павінен валодаць кожны адукаваны чалавек, а тым больш грамадзянін, які жадае паспрыяць развіццю той дзяржавы, дзе ён нарадзіўся і жыве.
Уводзіны 3
1. Мясцовые органы дзяржаўнай улады на Беларусі ў XV-XVII ст. 5
2. Першая канстытуцыя Беларускай ССР 1919г. 15
Заключэнне 19
Спісак выкарыстанай літаратуры
У адпаведнасці з рашэннем ЦК РКП (б) і Наркамнаца ў снежні 1918г. утвараецца першы савецкі ўрад Беларусі, у склад якога ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі ад Абвыкамзаха і Паўночна-Заходняга абкама РКП (б). Увайшлі таксама некаторыя прадстаўнікі ад Белнацкама – камісарыята па справах беларусаў пры Наркамнацы РСФСР.
1 студзеня 1919г. у Смаленску
быў абнародаваны першы
Дырэктыўнае абвяшчэнне
БССР і не зусім ясны парадак утварэнне
ўрада, а таксама неабходнасць рашэння
шэрагу дзяржаўна-прававых пытанняў сталі
прычынамі тэрміновага
3 лютага 1919г. з'езд
Саветаў БССР прымае першую
Канстытуцыю Беларускай
Першую частку Канстытуцыі складала, так як і Канстытуцыі РСФСР, ленінская Дэкларацыя правоў працоўнага і эксплуатаванага народа – сваеасаблівая прэамбула, у якой абвяшчалася адмена прыватнай ўласнасці на зямлю і нацыяналізацыя сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, замацоўвалася дзяржаўная ўласнасць на лясы, нетры, гаварылася аб увядзенні ўсеагульнай працоўнай павіннасці, стварэнні “сацыялістычнай Чырвонай Арміі рабочых і сялян” [4; c. 1-2].
Канстытуцыя складалася ўсяго толькі з 32 артыкулаў і ўключала ў сябе тры раздзелы: агульныя палажэнні; канструкцыя савецкай улады; аб гербе і
сцягу.
У першым раздзеле гаварылася аб асноўнай задачы савецкай дзяржавы на пераходны перыяд – “усталяванні дыктатуры гарадскога і сельскага пралетарыяту і бяднейшага сялянства ў выглядзе магутнай Савецкай улады, у мэтах поўнага падаўлення буржуазіі, знішчэння эксплуатацыі чалавека чалавекам і ўсталявання сацыялізму, пры якім не будзе ні падзелу на класы, ні дзяржаўнай улады”. У адпаведнасці з палажэннямі Канстытуцыі ўлада ў ССРБ належыла “усяму працоўнаму насельніцтву краіны, аб'яднанаму ў гарадскіх і сельскіх Саветах”. Органамі вярхоўнай улады аб'яўляўся з'езд Саветаў Беларусі, а ў перапынках паміж з'ездамі – Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК).
У першым раздзеле Канстытуцыі замацоўваліся таксама правы і абавязкі грамадзян рэспублікі. Абвяшчаліся ў асноўным толькі палітычныя свабоды – свабода слова і друку, свабода сходаў, мітынгаў, шэсцяў, а таксама свабода сумлення. Як было адзначана ў арт. 16, “кіруючыся інтарэсамі працоўнага класа ў цэлым, ССРБ пазбаўляе некаторых асоб і асобныя групы правоў,якія выкарыстоўваюцца імі на шкоду інтарэсам сацыялістычнай рэвалюцыі”. Абавязкаў грамадзян Канстытуцыя вызначала толькі два. Рэгламентаваўся ўсеагульны воінскі абавязак, аднак са зброяй у руках мелі права абараняць рэвалюцыя толькі працоўныя, а на “непрацоўныя элементы” ўскладвалася адпраўленне іншых вайсковых абавязкаў [2, с. 201-202].
Таксама ў Канстытуцыі праца абвяшчалася абавязкам ўсіх грамадзян
рэспублікі і сцвярджаўся прынцып: “Хто не працуе, той не есць” (арт.12) [6, с. 49].
Другі канстытуцыйны раздзел быў прысвечаны сістэме органаў улады. Аднак чамусьці “канструкцыя савецкай улады” ўключала ў сябе толькі вышэйшыя органы ўлады: з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі, Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК), а таксама Малы і Вялікі Прэзідыум ЦВК. Замацаванне прававога статусу гэтых органаў было даволі недакладным. Асабліва гэта тычылася Вялікага Прэзідыума ЦВК, аб якім гаварылася,што яму належыць “агульнае кіраванне справамі ССРБ”. З гэтага палажэння вынікала, што Вялікі Прэзідыум выконвае функцыі ўрада Беларускай ССР, аднак склад яго і накірункі дзейнасці не вызначаліся. Сістэма мясцовых органаў улады ў першай Канстытуцыі БССР не знайшла свайго юрыдычнага замацавання. Заканадаўца, абвясціўшы ў першым раздзеле Канстытуцыі, што ўся ўлада ў ССРБ належыць гарадскім і сельскім Саветам, больш аб мясцовых органах улады не згадваў. Па-за ўвагай заканадаўцы засталіся і пытанні выбарчага права. Парадак ажыццяўлення выбараў у органы савецкай улады не быў замацаваны. У канстытуцыі нічога не гаварылася аб бюджэце і фінансах рэспублікі [2, с. 202].
Трэці раздзел Канстытуцыі “Аб гербе і сцягу”, меў толькі два артыкула. У артыкуле 31 было апісанне герба, які складаўся з сярпа і молата, акружанага вянком з каласоў і з надпісам: “Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь” і “Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся”. У апошнім 32 артыкуле зацвярджаўся сцяг ССРБ у выглядзе чырвонага палотнішча, у левым куточку якога змяшчаліся літары ССРБ, або поўная назва рэспублікі [6, с. 50].
Такім чынам, асноўнае дзяржаўна-прававое значэнне першай Канстытуцыі Беларускай ССР складалася ў замацаванні на ўзроўні вышэйшага нарматыўнага акта нацыянальнага і дзяржаўнага самавызначэння Беларусі як вольнай сацыялістай дзяржавы [2, с. 202].
Аднак чамусьці Канстытуцыя не ў поўнай меры ўрэгулявала сістэму органаў ўлады новай савецкай дзяржавы, не зусім дакладна вызначыла прававыя асновы пабудовы вышэйшых савецкіх органаў улады. Засталося па-за ўвагай заканадаўцы рэгуляванне іншых сфер дзяржаўна-палітычнага жыцця Беларусі. Не зразумела, чаму заканаўца, з большага перапісаўшы некаторыя палажэнні Канстытуцыі РСФСР (з шасці раздезелаў даволі кораценька былі перапісаны тры), не звярнуў увагу на астатняе, якое было таксама вельмі важным. Увогуле звяртае на сябе ўвагу той факт, што на з'езд Саветаў у адзін і той жа дзень былі прыняты два ўзаемавыключныя канстытуцыйныя акты. Другім была дэкларацыя з'езда, у якой гаварылася аб неабходнасці аб'яднання Беларускай ССР з Літоўскай ССР у адзіную дзяржаву.
Рэчаіснасць склалася так, што новая савецкая рэспубліка праіснавала нядоўга. 13 ліпеня 1919г. на нарадзе кіруючых работнікаў Літоўска-Беларускай ССР у Мінску І.Сталін абвясціў рашэнне ЦК РКП (б) аб ліквідацыі Літбел і перадачы ўлады на неакупіравай частцы тэрыторыі Мінскаму губернскаму рэвалюцыйнаму камітэту. Фактычна рэспубліка перастала існаваць увосень 1919г. , таму што ўрад РСФСР уступіў у непасрэдныя зносіны з буржуазным літоўскім урадам. 11 верасня 1919г. РСФСР прапанавала ўраду Літвы ўступіць у перамовы аб падрыхтоўцы і падпісанні мірнай дамовы. Пазней паміж імі быў заключаны шэраг дамоў, у тым ліку ў лістападзе 1919г. дамова аб абмене заложнікаў. Тым самым дэ-факта РСФСР прызнала існаванне незалежнай Літоўская дзяржавы.
Пасля вызвалення тэрыторыі ад польскай акупацыі 31 ліпеня 1920г. прымаецца Дэкларацыя аб незалежнай БССР. Такім чынам абвяшчаецца паўторна БССР. І тады ўзнікае неабходнасць удакладніць палажэнні Канстытуцыі БССР. На другім з'ездзе Саветаў БССР, які адбыўся 13-17 снежня 1920г. , былі прыняты Дапаўненні да Канстытуцыі ССРБ 1919г. [4, с. 3].
Асноўная сутнасць
Дапаўненняў зводзілася да
Па-ранеўшаму ў Дапаўненнях не рэгламентаваліся іншыя пытанні, якія не былі вырашаны Канстытуцыяй БССР 1919г. (аб парадку фарміравання і сістэме мясцовых органаў улады, аб выбарчым праве і г.д.). У дачыненні да іх Дапаўненнях да Канстытуцыі БССР 1919г. мелася агаворка: “у адносінах павятовых з'ездаў, іх выканакамаў і аддзелаў, а таксама па ўсіх астатніх пытаннях савецкага будаўніцтва ў ССРБ з'езд пастанаўляе кіравацца Канстытуцыяй і пастановамі VII Усерасійскага з'езду Саветаў”. Дапаўненні нават не ўдакладняліся, якой менавіта Канстытуцыя патрэбна кіравацца, бо як бы само сабой разумелася, што кіравацца патрэбна Канстытуцыяй РСФСР 1918г. і іншымі расійскімі нарматыўнымі актамі [2, с. 203].
Усё гэта сведчыць аб тым, што пры першапачатковым вызначэнні асноў функцыяніравання Беларускай ССР заканадаўца арыентаваўся на замацаванне самых цесных адносінаў з РСФСР. Увогуле ж Канстытуцыя БССР 1919г. стала заначнай юрыдычнай падставай для далейшага развіцця беларускай савецкай дзяржаўнасці і яе канстытуцыяналізму.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Ваяводства як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ўзнікла ў якасці ваенна-адміністрацыйнай акругі. Галоўнай асобай у сістэме мясцовых органаў дзяржаўнай улады быў ваявода, які выконваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя, судовыя функцыі на тэрыторыі ваяводства.
У ходзе выканання кантрольнай работы былі дасягнуты пастаўленныя задачы: вылучылі кампетэнцыю ваяводаў і старастаў, іх узаемаадносіны з цэнтральнымі органамі ўлады і кіравання, разгледзелі функцыі і структуту мясцовых органаў дзяржаўнай улады.
Такім чынам, разглядаючы структуру мясцовых органаў улады можна адзначыць, што яна была даволі падобная на сістэму цэнтральнага кіравання, але ў паменшаным выглядзе. Больш важныя пасады займалі ўплывовыя, багатыя шляхцічы, звычайна хрысціянскага паходжання, уражэнцы Вялікага княства Літоўскага. Пасады былі пажыццёвымі, як і ў цэнтральных органах кіравання, пазбавіцца пасады можна было толькі па суду за цяжкія крымінальныя злачынствы. Кіраўнікі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак мелі штат службовых асоб, якія надзяляліся пэўнымі функцыямі і падначальваліся кіраўніком. Акрамя таго ў ваяводствах і стараствах існавалі свае саслоўна-прадстаўнічыя органы ўлады – так званыя соймікі, якія, у сваю чаргу, мелі значны ўплыў на мясцовыя справы. Менавіта дзякуючы мясцоваму кіраванню забяспечвалася функцыянаванне краіны.
Канстытуцыя БССР 1919г. стала значнай юрыдычнай падставай для
далейшага развіцця беларускай савецкай дзяржаўнасці і яе канстытуцыяна-
лізму. Канстытуцыя, прынятая ў 1919 г. не вырашыла многіх праблем станаўлення беларускай дзяржаўнасці, а яе змест больш сведчыў аб тым, што Беларусь па-ранейшаму жадалі разглядаць як адміністрацыйную адзінку РСФСР. У Канстытуцыі меліся недахопы, напрыклад сістэма мясцовых органаў улады не знайшла свайго юрыдычнага замацавання. Па-за ўвагай засталіся пытанні выбарчага права, не ў поўнай меры была ўрэгулявана сістэма органаў улады новай савецкай рэспублікі, не былі ўрэгуляваны іншыя сферы дзяржаўна-палітычнага жыцця Беларусі. У Канстытуцыі нічога не гаварылася аб бюджэце і фінансах рэспублікі. Канстытуцыя БССР грунтавалася на першай савецкай Канстытуцыі РСФСР 1918г..
Для ўдаскладнення Канстытуцыі БССР былі прыняты Дапаўненні, аднак таксама засталося шэраг пытанняў, якія і раней не рэглямэнтаваліся Канстытуцыяй 1919 году.. Не было раздзела аб мясцовых органах улады, выбарчым праве, судовай сістэме, пракуратуры. Заставалася нязменнай уводная частка Канстытуцыі — Дэклярацыя правоў працоўнага і эксплуатаванага народа. У Дапаўненнях мелася толькі агаворка: “у адносінах павятовых з'ездаў, іх выканакамаў і аддзелаў, а таксама па ўсіх астатніх пытаннях савецкага будаўніцтва ў ССРБ з'езд пастанаўляе кіравацца Канстытуцыяй і пастановамі VII Усерасійскага з'езду Саветаў”. У Дапаўненнях нават не ўдакладнялася, якой канстытуцыяй патрэбна кіравацца, бо, вядома ж, разумелася , што кіравацца патрэбна Канстытуцыяй РСФСР 1918г.. Такім чынам, Канстытуцыя БССР была кароткай, не ўключала многіх пытанняў, якія падлягаюць канстытуцыйнаму рэгуляванню.
СПІСАК ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ