Белорусская детская драматургия: художественная проблема характер

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 02 Мая 2014 в 18:45, автореферат

Краткое описание

Мэта і задачы даследавання. Мэтай дысертацыйнага даследавання з’яўляецца стварэнне цэласна-сістэмнай канцэпцыі развіцця беларускай дзіцячай драматургіі ад вытокаў да нашых дзён праз раскрыццё праблемы характару. У сувязі з гэтым павінны быць вырашаны наступныя задачы:
- абазначыць асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай драматургіі для дзяцей, даць ім навуковае абгрунтаванне;
- выявіць сацыяльныя і мастацкія ўплывы на ўвасабленне герояў у беларускай дзіцячай драматургіі;
- прааналізаваць эстэтычныя і этычныя аспекты мастацкіх вобразаў дзіцячых п’ес;
- раскрыць своеасаблівасці мастацкіх характараў у творах дзіцячай драматургіі розных перыядаў;
- прасачыць дыялектыку ўзаемадачыненняў традыцый і наватарства ў развіцці мастацкіх характараў беларускіх п’ес для дзяцей.

Содержание

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ
РЭЗЮМЕ

Вложенные файлы: 1 файл

autaref Trafimchyk 08 09.doc

— 205.00 Кб (Скачать файл)

Праблемы развіцця беларускай драматургіі для дзяцей неаднаразова закраналіся айчыннымі вучонымі. Зазначым, што да вайны яны ў сваёй большасці абмяжоўваліся кароткімі артыкуламі (П. Панкевіч, В. Вольскі, А. Есакоў і інш.). У пасляваенныя гады пабольшала аператыўнай крытыкі дзіцячай драматургіі на старонках перыядычных выданняў. Тым не менш, нягледзячы на з’яўленне шырокага кола фундаментальных манаграфічных даследаванняў (працы І. Разанава, А. Семяновіча, А. Сабалеўскага, Э. Гурэвіч і інш.), праблемы творчасці для дзяцей асэнсоўваліся ўсё яшчэ эскізна.

Пэўны ўклад у стварэнне тэарэтыка-метадалагічнай базы нашага даследавання зроблены ў працах сучасных аўтараў (С. Юркевіча, В. Яцухны, С. Лаўшука, Ф. Драбені і інш.). Аднак вывучэнне стогадовай гісторыі беларускай дзіцячай п’есы па-ранейшаму застаецца фрагментарным, хоць беларуская гуманітарная навука ўжо даўно мае патрэбу ў цэласным, абагульняючым даследаванні.

Такім чынам, актуальнасць дысертацыйнай працы “Беларуская дзіцячая драматургія: праблема мастацкага характару” абумоўлена сацыяльна-культуралагічнай неабходнасцю грунтоўнага даследавання вялікага корпусу драматургічных тэкстаў для дзяцей з вызначэннем іх мастацкіх асаблівасцей і выхаваўчага патэнцыялу.

 

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

 

Сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі

Дысертацыя “Беларуская дзіцячая драматургія: праблема мастацкага характару”, тэма якой была зацверджана на пасяджэнні Вучонага савета Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі (пратакол № 3 ад 16 лютага 1999 г.), звязана з уключанымі ў дзяржаўны план навуковымі тэмамі тагачаснага Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі “Сучасны літаратурны працэс: пісьменнік і ідэйна-мастацкія каардынаты творчасці” (№ ДР 2004588), якая ўваходзіла ў ДПФД “Даследаванне беларускай мовы, яе гісторыі, сучаснага стану, сувязей з іншымі славянскімі мовамі, распрацоўка гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу” на 2003 – 2005 гг. і тэмай “Сучасная Беларусь: свет літаратуры ў комплексным засваенні” (№ ДР 20072120), што ўваходзіць у ДПФД “Беларуская мова і беларуская літаратура ў гістарычным развіцці і сучасным грамадстве, іх сувязі і ўзаемадзеянне з іншымі мовамі і сусветным літаратурна-мастацкім працэсам” на 2006 – 2010 гг.

Мэта і задачы даследавання

Мэтай дысертацыйнага даследавання з’яўляецца стварэнне цэласна-сістэмнай канцэпцыі развіцця беларускай дзіцячай драматургіі ад вытокаў да нашых дзён праз раскрыццё праблемы характару. У сувязі з гэтым павінны быць вырашаны наступныя задачы:

  • абазначыць асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай драматургіі для дзяцей, даць ім навуковае абгрунтаванне;
  • выявіць сацыяльныя і мастацкія ўплывы на ўвасабленне герояў у беларускай дзіцячай драматургіі;
  • прааналізаваць эстэтычныя і этычныя аспекты мастацкіх вобразаў дзіцячых п’ес;
  • раскрыць своеасаблівасці мастацкіх характараў у творах дзіцячай драматургіі розных перыядаў;
  • прасачыць дыялектыку ўзаемадачыненняў традыцый і наватарства ў развіцці мастацкіх характараў беларускіх п’ес для дзяцей.

Аб’ектам даследавання з’яўляюцца драматургічныя творы беларускіх аўтараў, адрасаваныя дзіцячай чытацкай аўдыторыі.

Прадметам даследавання з’яўляецца праблема характару ў дынаміцы і разнастайнасці развіцця беларускай дзіцячай драматургіі як галоўны крытэрый мастацкасці п’ес.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону

  1. Ад самага пачатку свайго існавання беларуская драматургія для дзяцей выявіла дзве асноўныя тэндэнцыі – рэалістычную і рамантычна-казачную, якія адпаведнымі сродкамі паэтыкі рэалізоўвалі мастацкія характары ў п’есах. Кожны з этапаў развіцця гэтых тэндэнцый характарызуецца як поспехамі, так і няўдачамі ў распрацоўцы характарыстычнага напаўнення вобразаў. Значным быў уплыў народнай культуры ў станаўленні і развіцці дзіцячай п’есы.
  2. Характары ў п’есах з рэалістычнай паэтыкай у параўнанні з персанажамі казак пацярпелі найбольшую трансфармацыю. У 1920 – 1930-я гг. яны перажывалі працэс сацыялагізацыі, назіралася спроба вывесці новага героя. У гэты час мастацкія вартасці твораў імкліва дэвальвуюць. Вырашэнне праблемы характару ў пасляваенны час вяртаецца на кругі свае – у рэчышча гуманістычнай аксіялогіі (менавіта арыентацыя на вечныя каштоўнасці дазваляе творам доўгі час заставацца запатрабаванымі). Разам з тым у п’есах для дзяцей адбываецца працяг асваення новай тэматыкі і фарміраванне дагэтуль не існаваўшых у дадзеным дыскурсе тыпаў характараў. Канцэптуальна праяўляецца ўплыў фальклорных казак на фарміраванне драматургічных характараў, а таксама літаратурна-мастацкіх кантэкстаў.
  3. Паколькі дзіця валодае абвостраным пачуццём прыгожага, эстэтыка твора і яго мастацкіх характараў набывае першасную ролю. Удалыя з эстэтычнага пункту гледжання характары могуць кампенсаваць сюжэтныя недахопы твора, дапамагаюць вырашыць задачы этычнага парадку. Практыка сведчыць, што да рэалізацыі выхаваўчых патэнцый у мастацкай канцэпцыі твора аўтарам неабходна падыходзіць вельмі далікатна. З аднаго боку, маральна-педагагічны кампанент для дзіцячага твора абавязковы. З боку іншага, ён не павінен быць экспліцытным і дакучлівым. Назойлівае маралізатарства вядзе да зніжэння ўздзеяння твора. Генеральная роля належыць мастацкаму характару як відавочнаму падражальнаму ці адмоўнаму прыкладу.
  4. Драматургічным творам для дзяцей уласціва вялікая ступень умоўнасці і метафарычнасці, нават п’есам з рэалістычнай паэтыкай. Галоўным крытэрыем у іх выступае мастацкая праўда, якая ў большай ступені, чым у “дарослай” п’есе, можа разыходзіцца з праўдай жыццёвай. Істотнай асаблівасцю характараў дзіцячай драматургіі з’яўляецца адносная спрошчанасць псіхалагізму (ускладненне назіраецца па меры павелічэння ўзроставай катэгорыі, якой адрасавана п’еса).
  5. Канфлікт у п’есах для дзяцей мае класічнае выяўленне – у выглядзе апазіцыі “дабро – зло”, якая прадстаўлена ў кожным творы праз пэўную сістэму характарных вобразаў. Але шляхі вырашэння гэтага супрацьстаяння на працягу развіцця беларускай дзіцячай драматургіі пашырылі свой жанрава-тэматычны спектр, сталі больш разнастайнымі. Як правіла, шлях да поспеху ляжыць праз настойлівыя творчыя пошукі, крэатыўнасць аўтарскага мыслення адносна сюжэтаў і вобразаў (нават у тых выпадках, калі яны маюць аналагі ў фальклоры і літаратуры). З цягам часу на ўзроўні тэндэнцыі набірае сілу наватарства, якое на сучасным этапе развіцця драматургіі для дзяцей існуе нароўні і побач з традыцыяй. Назіраецца працэс “асучаснівання” беларускай дзіцячай п’есы. Некаторыя вобразы адчулі ўплывы культуры постмадэрнізму.

Асабісты ўклад суіскальніка

Дысертацыйная работа і яе апублікаваныя вынікі ў выглядзе 43 артыкулаў і тэзісаў дакладаў напісаны без сааўтараў і з’яўляюцца арыгінальным самастойным даследаваннем дысертанта, выкананым на аснове аналізу адпаведных мастацкіх і тэарэтычных матэрыялаў.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі

Дысертацыйнае даследаванне абмяркоўвалася на пасяджэнні аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў (пратакол № 5 ад 28.06.2012). Асноўныя яе палажэнні і высновы прайшлі апрабацыю на наступных навуковых форумах:

  1. ІV Міжнародная канферэнцыя “Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай” (Мінск, 12 – 14 кастрычніка 1999 г.);
  2. Міжнародная канферэнцыя “Мастацкі вобраз: генезіс, эвалюцыя, сучасны стан” (Брэст, 28-30 верасня 2000 г.);
  3. Семінар маладых літаратурных і мастацкіх крытыкаў (Мінск, 9 лістапада 2000 г.);
  4. Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Максім Багдановіч: аспекты жыцця і творчасці” (Гродна, 7-8 снежня 2001 г.);
  5. Міжнародная навуковая канферэнцыя “Творчасць А. Куляшова і адукацыйна-асветніцкія праблемы сучаснасці” (Куляшоўскія чытанні), (Магілёў, 6–7 лютага 2002 г.);
  6. Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Сучасны літаратурны працэс: пісьменнік і жыццё” (Мінск, 11 мая 2006 г.);
  7. Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вучонага-літаратуразнаўцы, педагога, прафесара А.А. Майсейчыка “Гісторыка-тэарэтычныя актуаліі сучаснай філалогіі” (Брэст – в. Гошчава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл., 3 лістапада 2006 г.);
  8. Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Літаратура для дзяцей і юнацтва ў кантэксце сучасных адукацыйных і выхаваўчых праблем” (Брэст, 13-14 сакавіка 2009 г.);
  9. Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст” (Мінск, 16 лютага 2010 г.);
  10. ХХV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Каласавіны” (Мінск, 2-4 лістапада 2010 г.);
  11. Рэспубліканская навукова-творчая канферэнцыя “IV Няфёдаўскія чытанні “Беларускае мастацтва: гісторыя і сучаснасць” (Мінск, 24 сакавіка 2011 г.);
  12. Рэспубліканская канферэнцыя «ХІ Узвышаўскія чытанні», прысвечаная 85-годдзю з часу заснавання літаратурнага згуртавання “Узвышша” (Мінск, 26 мая 2011 г.);
  13. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў” (Мінск, 10-11 лістапада 2011 г.);
  14. Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Беззапаветнае служэнне народу: да 130-годдзя з дня нараджэння першага народнага артыста Беларусі Уладзіслава Галубка” (Мінск, 15 красавіка 2012 г.);
  15. Міжнародная навуковая канферэнцыя “Восьмыя Танкаўскія чытанні” (да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка) (Мінск, 13-14 верасня 2012 г.).

Апублікаванасць вынікаў

Асноўныя вынікі дысертацыйнага даследавання адлюстраваны ў 43 навуковых публікацыях, напісаных без сааўтараў, у тым ліку манаграфія (7,3 аўт. арк.), 11 артыкулаў у навуковых часопісах, рэкамендаваных ВАК (4,5 аўт. арк.), 12 матэрыялаў выступленняў на міжнародных, рэспубліканскіх, галіновых канферэнцыях (3,7 аўт. арк.), а таксама 19 публікацый у перыядычных літаратурна-мастацкіх выданнях (3,7 аўт. арк.). Агульны аб’ём надрукаваных матэрыялаў складае 19,2 аўт. арк.

Структура і аб’ём дысертацыі

Дысертацыя складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі работы, трох раздзелаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу, спісу публікацый па тэме дысертацыі і дадатку. Асноўны аб’ём дысертацыі складае 116 старонак; бібліяграфічны спіс займае 24 старонкі і змяшчае 330 пазіцый, з якіх 43 публікацыі суіскальніка, у дадатку прыведзена табліца – спіс з 272 п’ес, якія згадваюцца ў даследаванні.

 

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ

 

Ва ўводзінах абгрунтоўваецца выбар тэмы дысертацыйнага даследавання, робіцца агляд навуковай літаратуры па тэме, аналізуецца ступень яе распрацаванасці. Падкрэсліваецца, што беларуская дзіцячая драматургія не станавілася аб’ектам цэласнага даследавання. Адзначаецца фрагментарнасць у яе вывучэнні, спарадычнае паслабленне ўвагі да яе. Ва ўводнай частцы таксама абазначаюцца аб’ект і прадмет дысертацыйнай працы, акрэсліваюцца напрамкі і прынцыпы даследавання, яго навуковая навізна, актуальнасць.

Першы раздзел “Станаўленне і развіццё беларускай дзіцячай драматургіі ў 1910 – 1930-я гг.: вытокі, традыцыі, асноўныя тэндэнцыі” ўключае тры падраздзелы.

У першым падраздзеле “Генезіс беларускай драматургіі для дзяцей” прасочваецца гісторыя станаўлення беларускай драматургіі для дзяцей, якая налічвае некалькі стагоддзяў і бярэ пачатак у фальклорных набытках нашага народа, культавых абрадах, скамаростве, батлейцы, школьным і прыгонным тэатрах, а таксама ў класіцы беларускай пісьмовай літаратуры.

Першыя здабыткі беларускай драматургіі, адрасаванай непасрэдна дзецям, з’явіліся яшчэ ў дакастрычніцкі час. У п’есах “Снатворны мак” К. Лейкі і “Смерць пастушка” З. Бядулі былі запачаткаваны дзве галоўныя тэндэнцыі будучага развіцця дзіцячай драматургіі: 1) рамантычна-казачная, 2) сацыяльна-рэалістычная. Знамянальна, што з самага пачатку беларуская п’еса для дзяцей была скіравана як на акцёрскія (“Смерць пастушка”), так і на лялечныя прадстаўленні (“Снатворны мак”).

У другім падраздзеле “Рэалістычныя п’есы для дзяцей перыяду 1920 – 1930-х гг. і спроба стварэння новага героя” праз прызму праблемы характару аналізуецца развіццё выкананых у рэалістычнай манеры п’ес для дзяцей. Выяўляецца, што мастацкі характар герояў усё больш робіцца залежным ад сацыяльнай кан’юнктуры. Калі ў творах М. Чарота (“Данілка і Алеська”, “Пастушкі”) праблемы сацыяльнай няроўнасці вырашаюцца яшчэ дастаткова арганічна, то ў далейшым ідэалагічная рэгламентацыя ўзмацняецца. Эскалацыя напружанасці канфлікту ўсё часцей дасягалася за кошт класавых імператываў у абмалёўцы характару, што вяло да псіхалагічнай прымітывізацыі герояў (п’есы “На другі дзень”, “Скарб”, “Бацька і сын”, “Маленькая Анжэліна”, “Сашка-будаўнік”, “Беспрытульныя” В. Сташэўскага, “Сварка”, “Клад” І. Гурскага, “Зламаная іголка”, “З чырвоным сцягам” А. Пальчэўскага і інш.). У многіх творах канфлікт разгортваецца паміж старым, рэгрэсіўным ладам, носьбітамі якога выступаюць прадстаўнікі старэйшага пакалення, і новым, сацыялістычным. Авангардная роля адводзілася маладой генерацыі. Тыповымі сталі характары дзяцей як носьбітаў дабра паводле камуністычнай аксіялогіі і рэтраградаў-бацькоў як сілы злой, сілы, якая перашкаджае прагрэсіўнаму развіццю чалавецтва, сілы, з якой неабходна не проста змагацца, але і якую – “калі яна не здаецца” – трэба бязлітасна знішчаць. І калі характары прадстаўнікоў моладзі яшчэ паўстаюць адносна цэльнымі і зразумелымі (іх прасцей было ствараць ужо гатовымі, без патрэбы трансфармацыі вобраза), то характарастварэнне бацькоў часта не знаходзіць адэкватнай і дастатковай мастацка-псіхалагічнай абгрунтаванасці. Неабходна адзначыць імкненне драматургаў вывесці новага героя – носьбіта рэвалюцыйных ідэалаў, каштоўнасцей камуністычна-класавага гуманізму. Назіраецца спроба актуалізацыі матэрыялу ідэалагічнага, выдаваемага за рэалістычны. Задача стварэння аднатыпных, схаластычных вобразаў была асуджана на правал па многіх прычынах, у тым ліку і з-за адчувальнага да фальшы дзіцячага ўспрымання.

Былі і выключэнні (“Знойдзены кут” У. Краўчанкі, “Чалавек-невідзімка” А. Якімовіча). У аснове іх канфліктаў ляжыць матэрыял з жыцця школьнікаў, а дзейнымі асобамі з’яўляюцца персанажы, ментальна блізкія да сваіх пагодкаў-рэцыпіентаў. Таму і характары атрымаліся па-мастацку пераканаўчымі.

Трэці падраздзел “Фальклорныя характары ў беларускай п’есе-казцы і асаблівасці яе развіцця ў 1920 – 1930-я гг.” прысвечаны аналізу драматургічнага ўвасаблення казачных сюжэтаў, галоўнай рысай якіх з’яўляецца запазычанне мастацкіх тыпажоў у беларускім фальклоры. Носьбітамі ідэі дабрыні часта з’яўляюцца самі дзеці, становячыся прыкладамі для пераймання.

Казачныя п’есы Ф. Аляхновіча і А. Гаруна былі дэтэрмінаваны, па-першае, фальклорна-этнаграфічным матэрыялам як адной з самых папулярных крыніц мастацкай літаратуры, па-другое, рамантычнай тэндэнцыяй 1920 – 1930-х гг. Творы рэпрэзентуюць шэраг арыгінальных мастацкіх вобразаў, такіх, напрыклад, як жабрачка, што адорвае чырвонцамі сумленных людзей, і лапаць, які размаўляе і чытае чужыя думкі (п’есы “Шчаслівы чырвонец” і “Дзіўны лапаць” А. Гаруна). Найбольшай жа сілай мастацкага ўздзеяння надзелены, як і належыць, пратаганісты. Такімі паўстаюць узяты з фальклорнай культуры вобраз “дурнога Янкі” ў “Базылішку” Ф. Аляхновіча, Хлопчык з п’есы А. Гаруна “Хлопчык у лесе”. Асновай характару першага становіцца кемлівасць, другі выступае ўзорным прыкладам хрысціянскай дабрыні.

У сярэдзіне 1920-х гг. адбываецца затуханне казачна-фальклорнай традыцыі пад прэсам сацыяльна-палітычнай кан’юнктуры. Чарговы ўздым выявіўся ўжо ў канцы 1930-х гг. у п’есах В. Вольскага, напісаных па матывах беларускага фальклору. Камедыя “Несцерка” ўвабрала мудрасць, дасціпнасць, імпэт і энергію народнай культуры. Мастацкі характар Несцеркі мае шмат агульнага з вобразам Янкі з ранейшай п’есы драматурга “Цудоўная дудка”. Знешне характар героя нескладаны, у нечым нават прымітыўны і просталінейны. Але ён вельмі дзейны і вынаходлівы ў супрацьстаянні з персанажамі – носьбітамі заганных рысаў чалавечай псіхікі і маралі. Вобраз Несцеркі ўспрымаўся юным чытачом прыкладам жыццястойкасці, аптымізму, дасціпнасці, альтруізму. А сама п’еса наглядна прадэманстравала, што ў той складаны перыяд беларуская драматургічная казка не толькі выстаяла, але і дала ўзоры высокамастацкай творчасці.

Раздзел другі “Беларуская пасляваенная драматургія для дзяцей: гуманізацыя характараў” складаецца з трох падраздзелаў.

У першым падраздзеле “Фальклорнасць вобразаў і сюжэтаў казачных п’ес 1940 – 1980-х гг.” прааналізавана развіццё драматургічных казак, якое спарадзіла шырокі спектр мастацкіх вобразаў, пераконваючы ў невычэрпных магчымасцях гэтага літаратурнага віду.

Информация о работе Белорусская детская драматургия: художественная проблема характер