Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Сентября 2013 в 19:53, биография
Ён тэмпераментна дарыць жыццё слову, таму, што падуладна толькі таленту. Ад “сонца” у крыві, ад улюбёнасці ў родную зямлю і родную мову, ад яснага ўсведамлення свайго дачынення да натуры, стыхіі, быцця. Ён не ўмее не жыць вершам, не ўбачыць паэтычны вобраз у любым выяўленні сутнага. Лёс Барадуліна , як і лёс кожнага паэта, абумоўлены сацыяльнымі карэннямі, часам, яго асабістай біяграфіяй. Тым часам, у якім жыве паэт, і тым, што існуе ў гістарычнай памяці народа. І яшчэ ў тым трэцім вымярэнні, у прасторы і часе душы, дзе адыходзіць на другі план падзейнае, фактаграфічнае, а ўзбуйняецца ў паэтычным усведамленні спрадвечнае.
Бiяграфiя Рыгора Барадулiна
Рыгор Барадулін – народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі. У графе “прафесія” ён звычайна ставіць “літаратар”. А хай сабе віратлівыя жыццёвыя пуцявіны прымусілі б яго быць інжынерам, фінансістам, медыкам, ён усё роўна быў бы паэтам. Гэта яго прызванне, яго жыццё, яго лёс. Па спосабу светаўспрымання, спосабу бачыць з’явы і рэчы ён – паэт. Гэта яго сацыяльная, грамадская, асабістая функцыя, яго натура.
Ён тэмпераментна дарыць жыццё слову, таму, што падуладна толькі таленту. Ад “сонца” у крыві, ад улюбёнасці ў родную зямлю і родную мову, ад яснага ўсведамлення свайго дачынення да натуры, стыхіі, быцця. Ён не ўмее не жыць вершам, не ўбачыць паэтычны вобраз у любым выяўленні сутнага. Лёс Барадуліна , як і лёс кожнага паэта, абумоўлены сацыяльнымі карэннямі, часам, яго асабістай біяграфіяй. Тым часам, у якім жыве паэт, і тым, што існуе ў гістарычнай памяці народа. І яшчэ ў тым трэцім вымярэнні, у прасторы і часе душы, дзе адыходзіць на другі план падзейнае, фактаграфічнае, а ўзбуйняецца ў паэтычным усведамленні спрадвечнае.
Рыгор Барадулін
закаханы ў мову, прыкуты да слова.
Яго палонны і яго ўладар. Ведае
– гэта заўсёды набытак, шчасце,
дараванае жыццём, гісторыяй. Скарб,
які можна памнажаць і
Барадулінская паэзія
запомнілася адразу многім жывімі імгненнямі,
адкрытасцю эмоцый, і да таго ж насцярожыла
многіх. Тым больш, што пачынаў
ён у канцы 50 – пачатку 60 – х
гадоў, калі такі грамадскі рэзананс
мела паэзія адкрытага дыскусійна-
У Рыгора Барадуліна ёсць тэмы і рпаблемы, якія сталі хваляваць яго толькі апошнія гады, ёсць такія, што былі яму асабліва блізкія нейкі час, ёсць і такія, што хвалююць яго ўвесь час, прасякаюць усю яго творчасць. Радзіма, мова, маці – ад “Маладзіка над стэпам”, першага яго зборніка, да “Евангелля ад мамы”, апошняга па часе напісання, - абавязкова прысутнічаюць у творчай памяці паэта. Як непадзельнае трыадзінства ўяўляе гэтыя самыя дарагія для яго паняцці Рыгор Барадулін.
Яго першы зборнік “Маладзік над стэпам” выявіў незвычайную душэўную шчодрасць і прыгажосць лірычнага героя. Яшчэ ў першых вершах гэтага зборніка аўтар паказаў уменне адкрыць эстэтычную каштоўнасць бытавой дэталі, падрабязнасці, розныя грані біяграфіі свайго лірычнага героя. Элементы рацыянальнасці ў мастацкай сістэме Барадуліна зведзены да мінімуму. Барадулін, калі сказаць словамі Блока, - лірык па светапогляду, па светаадчуванню, па вельмі асабіста-эмацыянальнаму ўспрыняццю рэчаіснасці, што ўласціва далека не кожнаму. Паэтычны вобраз яго – амаль адзіная форма існавання думкі і перажывання.
З імем Барадуліна ў беларускай паэзіі звязаны рэдкасны дар асабліва эмацыянальна, пластычна, шматколерна ўспрымаць навакольны свет. Ягоны творчы шлях, - пры ўсей неадналінейнасці развіцця - з’яўляецца падцвярджэннем таго, што рост творчых магчымасцей паэта непасрэдна звязаны з росквітам і ўзбагачэннем яго асобы. Добра памятаецца нізка вершаў “Вечар над Таболам” (якая ўвайшла ў першы зборнік) – маладая свежасць пачуццяў, радасць калектыўнай працы, камсамольскі энтузіязм, якія так поўна і непасрэдна выявіліся ў гэтым “цалінным цыкле”.
Перачытваючы яго сёння, бачыш, што ў светаўспрыманні паэта пераважаў калектыўны пачатак, як быццам бы паэтычнае “я” аўтара “раствараецца ў масе”, у калектыве студэнтаў, што працавалі ў цалінным саўгасе. З цягам часу ўсё часцей і часцей на першы план у вершах паэта выступае паўнакроўнае і шматтзначнае “я” ў непаўторнасці індывідуальнага быцця.
Некаторым крытыкам падалося, што пасля “Маладзіка над стэпам” малады паэт сцішыў сваю хаду. Не, гэта не так. Сёння добра відаць, што і другі зборнік “Рунець, красаваць, налівацца!” (1961) быў крокам наперад. У гэтым пераконвалі вершы “Трэба дома бываць часцей”, “Палата мінёраў”, той жа “Вятрак” і інш.
Развіццё паэта – ад кнігі да кнігі – ішло натуральным чынам. Пабольшвалася матываў роздуму, радок стаў інтанацыйна больш свабодным, гнуткім. Сакавітасць, рэчыўнасць пісьма, якія з’явіліся ў першым зборніку, цягнуцца тонкай ніткай праз усю творчасць паэта.
Тэма Радзімы гучыць шматстайна, напорыста; эмоцыі ўзбагачаюцца шдэйна і душэўна. На грунце свайго, асабшстага вопыту паэт выходзіць на шырокія абагульненні. Верш паэта ўсё больш і больш паглыбляе свой ідэйна-маральны змест, становіцца з’явай грамадскай свядомасці.
Трэцяя кніга мела характэрна барадулінскае найменне – “Нагбом”. І. Шклярэўскі ў адным з артыкулаў пра Барадуліна тлумачыў: ““Нагбом” – гэта калі бярэш у рукі заледзянелае вядро і п’еш з яго, здзьмухваючы звонкія ільдзінкі і леташняе лісце”. Нагбом – метафара ўсёй барадулінскай паэзіі з яе свежасцю і першанароднасцю фарбаў.
Паэзія Барадуліна пастаянна ўзбагачаецца новымі сродкамі выразнасці, імкнецца да свежых мастацкіх форм,. здольных ярчэй, эмацыянальней выявіць унутраны сэнс падзей, светаадчуванне сучасніка. У кнізе “Нагбом” узмацнілася імкненне да большай маштабнасці ўспрыняцця рэчаіснасці: “Я – сын зямлі, нашчадак хлебаробаў, услед за сонцам доўга мне брысці”. Барадулінская паэзія паглыбляе разуменне духоўных каштоўнасцей чалавека – узнікае вобраз маці. Яе вобраз упершыню ўзнікае ў цыкле вершаў “Трыпціх”, у якім аўтар расказаў пра родную зямлю і яе працавітых гераічных людзей. “Трыпціх” – гэта асэнсаванне свайго роду, прыналежнасці да роднай зямлі.
Ад бацькі свайго
ў радню
Я атрымаў
з дзяцінства
Шырокую даланю –
Тапарышча
любое
сцісну!
Паэт звяртаецца да такіх дэталей, падрабязнасцей, якія знаходзяць для сябе ў запасніках нашай памяці, індывідуальным жыццёвымвопыце вельмш спрыяльную глебу. Мы суперажываем разам з паэтам; вобраз пашыраецца, вырастае, кранаючы ўсё новыя бакі нашага светаадчування.
Адна за другой выходзяць кнігі : “Неруш” (1966), “Адам і Ева” (1968), “Лінія перамены дат” (1969), “Вяртанне ў першы снег” (1972) і іншыя. Паэт, расказваючы пра сябе і сваё пакаленне, здолеў шырока адлюстраваць прыгажосць Радзімы і роднай прыроды, паказаць вялікую чалавечнасць і гераізм савецкіх людзей, веліч іх подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне і пафас стваральнай дзейнасці, дружбу народаў. У паэзіі Барадуліна знаходзім вострае адчуванне роднага дома, радзімы, прыроды, мовы, гісторыі. Яго паэтычнае майстэрства надзвычай высокае: багацце мовы, шматстайнасць вобразна-стылёвых сродкаў, своеасаблівы псіхалагізм дапамагаюць дакладнаму і паўнакроўнаму выяўленню жыцця.
Плённа развіваецца інтымная лірыка, даючы прастор чалавечай пяшчоце, багаццю пачуццяў, асабістасці. Паэт пераканаўча паказвае, што пачуццё кахання дапамагае чалавеку глыбей і паўней адчуваць свет, прыгажосць яго аб’ектыўнай рэальнасці. Інтымная лірыка пашырае сваю “зямную” аснову, эстэтэзуе не толькі высокі духоўны пачатак, але і здаровую рэчыўнасць.
Пашыраецца сацыяльны аспект яго творчасці. Асоба, яе ўнутраны свет і свядомасць – вось што кранае паэта. Яго цікавяць духоўныя патэнцыі чалавека, права на індывідуальнасць, самастойнасць выбару і рашэнняў.
У яго паэзіі назіраецца не толькі больш адкрытасці, шчырасці (гэтага заўсёды хапала), але і імкненне да паглыблення набытага жыццёвага вопыту. Р. Барадулін прадстае перад чытачом – у кнігах “Лінія перамены дат”, “Вяртанне ў першы снег” і іншых – рэальнай, нявыдуманнай асобай свайго героя, які перажыў жах фашысцкіх блакад, бачыў і гнеў, і высакароднасць душы народа, гераізм сваіх бацькоў, братоў і сясцёр. Для яго паэзіі становіцца характэрным матыў вечнага чакання тых, хто не вярнуўся з вайны – бацькоў, мужоў, сясцёр і братоў.
Шырокі рэзананс набывае паэма “Блакада” (1968), прысвечаная светлай памяці бацькі Івана Рыгоравіча, якая была напісана ў родным горадзе – ва ўшачах. Удалай аказалася паэма “Вяртанне ў першы снег” (1971), у якой паэт ізноў прыгадвае маленства, першыя ўражанні дзяцінства, юнацтва і маладосць. Але гэтай паэме ўжо бракуе той эпічна йгрунтоўнасці, што была ўласціва знакамітай “Блакаддзе”… Р. Барадулін адносіцца да паэтаў надзвычай эмацыянальных. Новыя кнігі вершаў – “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980) – пацвяржае гэту прыродную своеасаблівасць яго таленту, яго паэтычную канцэпцыю. У яго паэзііпа-ранейшаму шмат непасрэднасці, жыццёвых “ліўняў”, матэрыяльнасці быцця, жывых аўтабіяграфічных фактаў. І цяпер асабліва цяплее голас паэта, калі ён дакранаецца сваім талентам да блакіту азёр, зелені бароў і лугоў роднай Ушаччыны, калі любуецца і захапляецца добрымі справамі сваіх землякоў. Так, ён не адмаўляецца ад традыцыйнай сваёй паэтыкі – умення прадметна і шматфарбна ўспрымаць навакольны свет. Аднак сёння ўменне гэтае ўсё часцей падпарадкоўваецца задачам пранікнення ў новыя “абсягі” рэчаіснасці і духоўнага свету чалавека, выхаду на больш мастацкі ўзровень мастацкага абагульнення. Сённяшнія творы паэта ў большай ступені пазначаны рысамі ў думлівасці і развагі.
Зборнік “Рум” разам з перакладам выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі “Блакітны звон Гранады” ў 1976 годзе адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы. Новыя рысы набывае паэтыка . У кнізе “Абсяг” пейзажы і краявіды будуюцца з адчуваннем унутранай перспектывы, шматпланавасці, з праекцыяй на духоўнае жыццё. Паэтычнае перажыванне набывае новы а’ём і глыбіню. Якраз у пашырэнні асацыятыўнага кола душэўных адценняў бачыца ўзбагачэнне рэалізму лірыкі Барадуліна. За прадметамі і праявамі жыцця ён хоча ўлавіць другі і трэці іх план, спасцігнуць іх неадназначнасць і філасоўскую сутнасць.
Жыццёвы і і дэйны мастацкі вопыт паэта адлюстраваўся ў “Баладзе Брэсцкай крэпасці” (адзначана прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі). Гэта – паэма, якая асэнсоўвае подзвіг абаронцаў Брэсцкай цытадэліз вышыні сучаснасці. Паэт ідзе ў гісторыю, яму дапамагае багатае асацыятыўнае мысленне. Здаецца, што яму ўсё падуладна. “Дзён сівое прадзіва ніткаю суроваю на сцяжыну прадзеда памяць выкіроўвае”.
Вершы Барадуліна адкрываюць нам нешта надзвычай істотнае, важнае ў маральным абліччы самога паэта і яго пакалення. Духоўныя крытэрыі суровага ваеннага і пасляваеннага часу для яго жывыя і актуальныя і сёння, нездарма ён патрабуе “так адзін аднаго паважаць, як пасля вайны паважалі!”. З гэтым пэўным чынам звязаны паказальны для сённяшняга Барадуліна матыў самааналізу і пераацэнкі каштоўнасцей: “Куды ж так імчаўся на злом галавы, каго ягукаў і шукаў?”. Паэта ўсё больш пачынае займаць тэма ўзросту, часу, чалавечай адказнасці за пражыты век.
Словатворчасць – асобная тэма ў дачыненні да яго паэзіі.Нават наватворы гучаць у Барадуліна зусім па-народнаму і добра ажыўляюць мову. Словатворчасць для Р.Барадуліна вельмі характэрна: лацно, погарбы, харашба, галута, парух, прысмеркі, імасць, чалавека-земляня – гэтыя і іншыя словы ўзяты паэтам з дыялектнай мовы або створаны ім самім. А дзеясловы і прыметнікі: славянніца, галініцца, антэніцца, ратоўчы, стахлая…Любіць ён карыстацца прыслоўямі, іх у яго безліч, і ўсе карыстаецца крамяныя, свежыя: калодна, вульна, прадонна, прыплодна, ліхвярна, борна, азёрна і г.д. Думаецца, што намаганні паэта ў галіне моватворчасці плённыя, яны супадаюць з агульным рэчышчам духоўнай дзейнасці народа як моватворцы.
Яго паэзія развіваецца
ў бок шматмернага, аб’ёмнага
паказу жыцця. Яе рост непарыўна звязаны
з ростам асобы, яе духоўным светам,
стваральнай памяццю. “Вечалле”
– так назваў сваю кнігу Барадулін,
зачапіўшы цэлае “гняздоўе” слоў:
вечалле – веча – вечар –
вечнасць… Паэзія, на яго думку,
заклікана вярнуць асобе
Думка і пластыка – два крылы верша. Барадулін ведае: абодва яны павінны быць моцнымі, надзейнымі, калі паэт усур’ёз хоча спасцігнуць складаны свет чалавека. Пластычныя рашэнні ў яго надзвычай дакладныя, ёмістыя па сэнсу.
Здзіўляе паэтычнае
майстэрства рыфмы, гукапісу. Мастацкая
форма мысліцца ім як форма змястоўная,
пластычна-аб’ёмная. Рыфмовыя сугуччы
напаўняюцца ў яго
Р. Барадулін вядомы як майстар дэталі, у якой матэрыялізуецца думка, якая здольна вырастаць да сімволікі. Жывапіс і пластыка паэта больш і больш насычаюцца філасоўска-інтэлектуальным зместам. Разам з тым паглыбляюцца гістарычныя далягляды.
Сучасныя вершы і паэмы Р. Барадуліна сведчаць, што вяртанне да прешаснага мастацкага мыслення, да старадаўніх вытокаў і каранёў – істотная рыса сучаснай беларускай паэзіі. Фальклорная спадчына і сёння ўплывае на літаратурны працэс, застаючыся каштоўнай крыніцай ідэйна-мастацкага ўзбагачэння беларускай паэзіі. Сучасны асацыятыўны верш увабраў у сябе народную паэтыку і індывідуаьны вопыт класікаў. Каб паўней адлюстраваць сучаснасць, ён усё настойлівей і з большай духоўнай патрэбай звяртаецца да фальклору. Барадулін і фальклор – удзячная тэма спецыяльнага даследвання. Гэта сувязь існуе на розных узроўнях. У яго паэзію ўвайшоў народны вобраз лёсу-талану, які накіраваны паэту і які патрабуе вернасці. Пры ўсёй жыватворнасці фальклорнай паэтыкі яна патрабуе індывідуалізацыі і псіхалагізму. Барадулін ставіцца да яе актыўна. Ён пераасэнсоўвае змест фальклорных матываў. Часам паэт вельмі вынаходліва звяртаецца да цытавання народных песень (напрыклад, у вершы “Дробненькі дожджык дый накрапае..”), тактоўна і ўдала спалучаючы асобныя радкі са сваім вершам, стварае прыслоўі і прымаўкі.