Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Ноября 2012 в 02:07, реферат

Краткое описание

Актуальнасць тэмы реферата: гістарычныя падзеі заўсёды аказваюць уплыў на фарміраванне нацыянальнай літаратуры.
Мэтай дадзенай працы аўтар ставіць вызначэнне прычын, якія з'явіліся перадумовамі ўзнікнення новай беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя. Задачы:
Разгледзець сувязь асноўных гістарычных падзей і развіцця культуры Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя.
Адзначыць ролю фальклору у першай палове XIX стагоддзя.
Высветліць умовы, якія аказалі ўплыў на творчасць беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.
Вызначыць нацыянальную ідэю твораў беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.

Содержание

УВОДЗІНЫ 3
Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя 4
Народны фальклор 6
З'яўленне нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры 10
ЗАКЛЮЧЭННЕ 22
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 23

Вложенные файлы: 1 файл

реферат по истории.docx

— 73.70 Кб (Скачать файл)

 

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ 3

Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя 4

Народны фальклор 6

З'яўленне нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры 10

ЗАКЛЮЧЭННЕ 22

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 23

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасцi руху, праблемы развіцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развіцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.

На працягу стагоддзяў беларуская лiтаратура дала свету больш, чым свет ведае пра яе. Яна развiвалася на агульначалавечых каштоўнасцях. У пошуках маральных асноў беларуская лiтаратура, як i расiйская, не мела cвaix сярэднiх вякоў. Лiтаратура Беларусi праходзiла свой паскораны шлях развiцця у XIX - XX стагоддзi не толькi ў авалоданнi новымi жанрава-стылёвымi выяўленчымi мажлiвасцямi, паскораны шлях фармальных пошукаў i захапленняў, але i хутка выпрацавала разнастайныя тэндэнцыi, прыёмы, спосабы. У аснове сваей яна заставалася рэалiстычнай, тым не менш, у ей шырока ўкаранялiся лiрычныя, рамантычныя, фантастычныя, натуралiстычныя i iншыя дамiнанты стылю. Новая беларуская літаратура вядзе адлiк часу з першай паловы XIX стагоддзя.

Актуальнасць тэмы реферата: гістарычныя падзеі заўсёды аказваюць  уплыў на фарміраванне нацыянальнай літаратуры.

 Мэтай дадзенай працы аўтар ставіць вызначэнне прычын, якія з'явіліся перадумовамі ўзнікнення новай беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя. Задачы:

    1. Разгледзець сувязь  асноўных гістарычных падзей і развіцця культуры  Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя.
    2. Адзначыць ролю фальклору у першай палове XIX стагоддзя.
    3. Высветліць умовы, якія аказалі ўплыў на творчасць беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.
    4. Вызначыць нацыянальную ідэю твораў беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.

Прадмет дадзенага рэферата – творы беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя. Аб’ект – гістарычныя падзеі ў Беларусі першай паловы XIX стагоддзя.

Аўтар на падставе апублікаванай дакументальнай і навуковай літаратуры раскрывае ўмовы зараджэння новай беларускай літаратуры ў Беларусі першай паловы XIX стагоддзя.

 

 

 

 

Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя

Развіццё культуры Беларусі першай паловы XIX ст. прадстаўляе працэс, які генетычна звязаны з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся новымі рысамі і асаблівасцямі, якія адрознівалі яго ад папярэдняга перыяду. Галоўныя з іх — свецкасць культуры і рацыяналізм ў развіцці грамадскай свядомасці. Царква згубіла самастойную ролю ў асвеце і культуры. Манаполія рэлігійнага светапогляду была парушана. Аднак патрэбна мець на ўвазе, што рацыяналізм XVIII ст., які звязаны з распаўсюджваннем ідэалогіі і культуры эпохі Асветы, не азначаў поўнага знішчэння рэлігійнага светапогляду.

У параўнанні з сярэднявеччам  характэрнай рысай гісторыка-культурнага  працэсу Беларусі становіцца яго  паскарэнне і ўскладненне, што было звязана з больш хуткім развіццём  грамадства ў цэлым. Пачынаўся працэс дыферэнцыяцыі культуры, з'яўленне  яе новых накірункаў (навука, мастацкая літаратура, свецкі жывапіс, тэатр і інш.). Адначасова адбывалася значна большае, чым было да гэтага часу, сутыкненне і ўзаемаўплыў розных сфер культуры. У параўнанні з папярэднім перыядам у грамадстве істотна пашыраецца сістэма перадачы культурных каштоўнасцей, фарміруецца новы механізм іх распаўсюджвання (свецкая школа, выдавецтва кніг, газет, часопісаў, развіццё тэатра і інш.). Духоўнае жыццё беларускага грамадства становіцца больш багатым. [4, с. 208]

У першай палове XIX ст. абывалася  дэмакратызацыя агульнакультурнага прагрэсу: пашыралася кола вытворцаў і спажыўцоў культурных каштоўнасцяў, павялічылася магчымасць далучэння да культуры розных сацыяльных груп. Аднак амаль да канца феадальнай эпохі дэмакратызацыя культуры адлюстроўвалася болып у тэндэнцыі свайго развіцця, чым у рэальных выніках. Саслоўныя абмежаванні стрымлівалі працэс яе дэмакратызацыі. Тым не менш, сацыяльныя супярэчнасці, якія прыкметна абвастрыліся ў першай палове XIX ст., унеслі новыя тэндэнцыі ў развіццё культуры і былі звязаны з ідэйна-маральньмі праблемамі і пошукамі.

Асаблівасцю развіцця культуры Беларусі першай паловы XIX ст. быў працэс яе паланізацыі найбольш відавочны  ў першай трэці стагоддзя. У шмат чым гэта абумовілася палітыкай  імператара Аляксандра I, якая была накіравана на аднаўленне польскай дзяржаўнасці, і знайшла падтрымку ў асяроддзі польскай магнатэрыі і паланізаванага беларускага шляхецтва. Цэнтрам польскага ўплыву быў горад Вільня з яго ўніверсітэтам. Працэс паланізацыі некалькі паменьшыўся, але не спыніўся пры Мікалаі I, які праводзіў палітыку паслядоўнай русіфікацыі Беларусі.

Хаця царква і страціла манапольны ўплыў на развіццё культуры, яе роля была яшчэ вельмі вялікай. Уплывовым фактарам развіцця культуры Беларусі гэтага часу стала супрацьстаянне дзвюх канфесій: праваслаўнай і каталіцкай, носьбітаў розных культурных і духоўных каштоўнасцяў. Каталіцызм, у асноўным, з'яўляўся рэлігіяй прывілеяванага, дваранскага саслоўя. Праваслаўе было звязана пераважна з сялянствам, мяшчанствам і духавенствам Беларусі. Цэнтрам праваслаўнай культуры Беларусі быў стражытны Магілёў з яго духоўнай семінарыяй, якую заснаваў яшчэ архіяпіскап Георгі Каніскі. Патрэбна адзначыць, што выхаванцы гэтай установы шмат што зрабілі для адраджэння раней зняважанай праваслаўнай культуры. Сярод іх буйнейшы лінгвіст, фалькларыст і этнограф I. Насовіч (1788—1877), аўтар "Слоўніка беларускай мовы" (1870), які атрымаў шырокую вядомасць.

Падзел беларускага грамадства па саслоўнай і канфесійнай прыкмеце прывеў да існавання на Беларусі двух культурных накірункаў: польскага, носьбітам  якога ў асноўным было беларускае дваранства, і "заходнерускага", прадстаўнікамі якога з'яўляліся: праваслаўнае і  часткова ўніяцкае духавенства, купецтва, мяшчанства. Абапіраючыся на праваслаўе, прыхільнікі "заходнерускага" накірунку аднаўлялі, як ім здавалася, асновы традыцыйнай, народнай культуры Беларусi. Наяўнасць гэтых дзвюх плынь агульнай культуры Беларусі, безумоўна, стрымліваў працэс стварэння адзінай беларускай нацыі.

Культура Беларусі разглядаемага  перыяду адлюстроўвала сацыяльную структуру тагачаснага грамадства. Яе складанымі часткамі былі: магнацкая  культура, памесна-дваранская культура сярэдняй і дробнай шляхты, культура мяшчан і нерадавітага насельніцтва гарадоў і мястэчак, сялянская  культура. I хоць розніца паміж імі  на працягу ўсяго XIX ст. паступова  згладжвалася пад уплывам сацыяльна-эканамічных  фактараў, тым не менш канфесійная  неаднастайнасць прыводзіла і да культурнай дыферэнцыяцыі, насіла падчас характар вострага супрацьстаяння. [3,с. 215]

Па ўзроўню развіцця культуры ў цэлым, так і па асобных яе сферах розныя рэгіёны Беларусі істотна  адрозніваліся паміж сабою. Ролю галоўных культурных цэнтраў адыгрывалі розныя гарады Беларусі. Напрыклад, на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. прызнаным  навуковым і літаратурным асяродкам  усёй Беларусі была Вільня, дзе знаходзіўся універсітэт; у сценах якога атрымлівала адукацыю беларуская моладзь.

Іншымі важнымі культурнымі цэнтрамі Беларусі былі Магілёў, Віцебск, Слонім. Вельмі значны ўклад у развіццё культуры Беларусі ўносілі магнацкія цэнтры: рэзідэнцыя Храптовічаў у Шчорсах, маёнтак М. Агінскага ў Залессі, маёнтак Ваньковічаў у Мінску і інш. [5, с. 341]

 

Народны фальклор

 

  У беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя пераважаў «ананімна-фальклорны» варыянт літаратуры. Яму характэрна арыентацыя на вусную народную творчасць, на слоўна-выяўленчыя сродкі, якімі карысталіся аўтары ананімных песняў і вершаваных апавяданняў, лепшых у свеце казак і былін. Ананімная літаратура дэмакратычная па свайму зместу, празрыстая па стылю: арыентацыя на падрабязнае адлюстраванне падзей, нескладаныя сюжэты, на пераказ побытавах гісторый, уключэнне ў апавяданне элементаў парадзіравання, іроніі, апрашчэнне ўсяго, што трапляе пад увагу стваральнікаў мастацкіх палотнаў. З ананімных твораў відаць, што беларускі народ мог радасна смяяцца ў безвыходных сітуацыях, быў знаходлівы і смелы.      

Доўгі час ананімнымі былі знакамітыя беларускія паэмы "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". Зараз найбольш верагоднымі іх аўтарамі лічацца адпаведна В.Равінскі і К.Вераніцын, але да канца гэтае пытанне не высветлена. Травесційныя па форме, напісаныя з вялікім пачуццём гумару, паэмы тым не менш вырашалі вельмі сур'ёзную праблему - праблему народнай самабытнасці, даказвалі каштоўнасць народных традыцый, прыгажосць і багацце беларускай мовы, адкрывалі новы жанр у беларускай літаратуры. Стваральнікі гэтых паэм паказалі не толькі выдатнае веданне беларускай мовы, народных традыцый, фальклора і этнаграфіі, але і глыбокую эрудыцыю ў галіне сусветнай літаратуры. [1, с.197]

«Энеіда навыварат» — парадыйна-сатырычная паэма; адзін з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу.

Напісана пасля 1812 і не пазней пач. 1830-х г.г., на такую думку наводзіць наступнае параўнанне ў творы: пасля пагроз Нептуна вятры ўцякаюць з мора, "як ад Кутуза Банапарт". Дайшоў толькі ўрывак з паэмы (палавіна 1-й песні). Першыя датаваныя спісы адносяцца да 1837, першая публікацыя — у пецярбургскім часопісе «Маяк» (1845), больш поўная — у «Смоленском вестнике» (1890). Большасць даследчыкаў лічыць, што паэма нарадзілася на заходняй Смаленшчыне, цесна звязанай з Беларуссю.  Паэма доўгі час лічылася ананімнай. У сучасным літаратуразнаўстве аўтарам "Энеіды навыварат" лічыцца Вікенцій Равінскі.

 Паэма напісана ў жанры травесціі (гл. бурлеска) і парадзіруе «Энеіду» Вергілія. Прымыкае да шэрагу травесційных «Энеід», якія пачынаючы з XVII ст. ўзнікалі ў многіх еўрапейскіх літаратурах як дэмакратычная рэакцыя на класіцызм. Бліжэйшымі ўзорамі для аўтара «Энеіда навыварат» былі адпаведныя ўкраінскія (І. Катлярэўскага) і рускія (М. Осіпава) творы. У сваіх папярэднікаў ён запазычыў сюжэт (прыгоды легендарнага героя Энея), але стварыў арыгінальны твор, напоўнены рэаліямі беларускага жыцця часоў прыгонніцтва. Траянцаў — спадарожнікаў Энея — аўтар надзяліў рысамі прыгонных сялян, паказаў кемлівасць, працавітасць і жыццелюбівасць народа. Пад выглядам старажытных багоў (Юнона, Эол) і некаторых іншых персанажаў (Дыдона) выводзяцца памешчыкі і іх памагатыя. Аўтар «Энеіды навыварат» перавёў дзеянне паэмы ў беларускую рэчаіснасць першых дзесяцігоддзяў XIX ст., стварыў карціну жыцця тагачаснага грамадства. У персанажах паэмы ўгадваюцца тыпы сялян, чыноўніцтва, шляхты, якія раскрываюць беларускі нацыянальны характар твора. Аўтар высмейвае паноў і чыноўнікаў. Смех мае грамадскае значэнне, дапамагае сцвярджэнню самакаштоўнасці кожнага чалавека, якога б паходжання ён ні быў.

Аўтар прадэманстраваў дасканалае веданне беларускага фальклору, вялікія выяўленчыя магчымасці беларускай мовы (усходнебеларускія гаворкі). Твор багаты па танальнасці і фарбах. У паказе жыцця аўтар імкнецца да праўдзівасці, хоць гэта яшчэ не рэалізм у поўным сэнсе слова.

"Энеіда навыварат"  раскрывала эстэтычныя магчы-масці  беларускай мовы, якая ў той  час лічылася сялянскай, "хамскай". У першым вялікім па памеры беларускамоўным творы роднае слова прадстаўлена пакуль аднабакова, як размоўнабытавое, грубаватакамічнае, але яно здольнае на гаворку і пра сур'ёзныя, важныя падзеі літаратурнага жыцця.

Паэма адыграла вялікую ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры і ўваходзіць у скарбніцу беларускай паэзіі.

«Тарас на Парнасе» (у раннім рукапісе загаловак, магчыма, аўтарскі — Узлезшы на Парнас, што бачыў там Тарас, у спісах і публікацыях ёсць і іншыя варыянты назвы), сатырычна-гумарыстычная ананімная паэма Канстанціна Вераніцына, помнік беларускай літаратуры ХІХ ст.

 Паэма напісана, найбольш верагодна, у 1850-я г. Доўга распаўсюджвалася ў рукапісах, упершыню апублікавана ў газеце «Минский листок» (№ 37 за 16.5.1889).

Праблема аўтарства складаная. Выказваліся думкі, што паэма належыць пяру В. Дуніна-Марцінкевіча ці А. Вярыгі-Дарэўскага, але творчая манера гэтых пісьменнікаў далёкая ад манеры аўтара паэмы «Тарас на Парнасе». Меркавалі, што паэму напісаў В. Равінскі, з якім звязваецца і аўтарства паэмы «Энеіда навыварат», або беглы дзекабрыст, які жыў у Клімавіцкім павеце на Магілёўшчыне пад імем Яўхіма Крупенькі. Большасць даследчыкаў аддае перавагу меркаванню этнографа Е. Раманава, што аўтар паэмы — адзін са студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Былі падставы думаць, што паэма напісана якім-небудзь пецярбургскім літаратарам-беларусам.

Перспектывы для даследчыкаў  адкрыў спіс паэмы з паметай: «К. Вераніцын, 15.4.1855, Гарадок». Канстанцін Вераніцын (1834—1904) вучыўся ў Віцебскай гімназіі, Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі і Горы-Горацкім інстытуце. Магчыма, у напісанні паэмы ўдзельнічаў яго гімназічны таварыш Я. Вуль. З'явіўшыся на некалькі дзесяцігоддзяў пазней за «Энеіду навыварат», паэма «Тарас на Парнасе» вырашала іншыя, больш складаныя ідэйна-эстэтычныя задачы. Парадыйнасць твора скіравана супраць так званай афіцыйнай народнасці, супраць славянафільства з яго ідэалізацыяй патрыярхальнага ладу жыцця.

Галоўным героем паэмы  невядомы аўтар зрабіў простага селяніна. З'яўленне Тараса на гары, дзе жывуць багі і пісьменнікі, глыбока сімвалічнае. Такім чынам праводзілася думка, што чалавек з народа павінен стаць адным з галоўных герояў літаратуры. Сцвярджалася таксама права беларускай літаратуры (і беларускай мовы) заняць сваё месца на Парнасе.

Тарас, галоўны герой твора, паказаны чалавекам цікаўным, кемлівым, чулым да прыгажосці і нават літаратурна  адукаваным. Праўда, ён не ведае прозвішча  «сівога пана», што крычыць, «як  ашалелы», але адразу пазнае Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага і Гогаля, разумее, чаму яны «шпарка каля нас прайшлі, як павы, на Парнас». У хаце багоў  Тарас трымаецца з годнасцю, не саромеецца таго, што ён «не пісацель», а «палясоўшчык з Пуцявішча». Пайшоўшы ў скокі, нават здзівіў багоў, так гожа ў яго атрымлівалася. Галоўны герой паэмы валодае пачуццём гумару. Ён з іроніяй можа паставіцца да сябе самога (у час. сустрэчы з мядзведзем, узыходжання на Парнас). Дае дасціпныя, трапныя, часам па-сялянску грубаватыя характарыстыкі небажыхарам і іх занятку:

...З усяго сабралісь неба!  
Як тараканы каля хлеба,  
Багі паселі ўкруг стала.

 

Разам з тым вобраз Тараса не ідэалізуецца. Гэта жывы чалавек  са сваім адметным характарам, са станоўчымі і не вельмі якасцямі. Так, аўтар  лічыць не лепшай рысай свайго героя  шчыраванне на пана. Зразумела, працавітасць, стараннасць, сумленнасць ні ў якім выпадку не з'яўляюцца заганамі. Тут чуецца водгулле спрэчак з славянафіламі, якія хацелі бачыць селяніна адданым пану і цару. Пісьменнікі-дэмакраты імкнуліся выхаваць у простага чалавека, чалавека працы, адчуванне годнасці, разуменне значнасці свайго становішча ў жыцці. Зусім не страх перад новымі прыгодамі прымусіў Тараса перастаць хадзіць «так дужа рана па лясах», з меншай стараннасцю пільнаваць панскі лес. «Перавыхаваўся» палясоўшчык, адчуўшы ўласную роўнасць з парнасцамі.

Информация о работе Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя