Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Ноября 2012 в 02:07, реферат

Краткое описание

Актуальнасць тэмы реферата: гістарычныя падзеі заўсёды аказваюць уплыў на фарміраванне нацыянальнай літаратуры.
Мэтай дадзенай працы аўтар ставіць вызначэнне прычын, якія з'явіліся перадумовамі ўзнікнення новай беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя. Задачы:
Разгледзець сувязь асноўных гістарычных падзей і развіцця культуры Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя.
Адзначыць ролю фальклору у першай палове XIX стагоддзя.
Высветліць умовы, якія аказалі ўплыў на творчасць беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.
Вызначыць нацыянальную ідэю твораў беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.

Содержание

УВОДЗІНЫ 3
Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя 4
Народны фальклор 6
З'яўленне нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры 10
ЗАКЛЮЧЭННЕ 22
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 23

Вложенные файлы: 1 файл

реферат по истории.docx

— 73.70 Кб (Скачать файл)

У паэме паказваецца цэлы шэраг антычных багоў — Зеўс, Няптун, Сатурн, Марс, Венера, Амур, Геба. Багамі яны з'яўляюцца толькі па назве, але ніяк не па выгляду, роду заняткаў, паводзінах. У гэтых вобразах невядомы аўтар у парадыйным, сатырычным плане паказаў «вярхі» тагачаснага грамадства, развенчваючы «вышэйшасць» паноў у параўнанні з простым людам.

Паэма «Тарас на Парнасе» карысталася  ў XIX ст. шырокай вядомасцю. Гэтаму садзейнічала натуральнасць, нязмушанасць яе інтанацыйна-рытмічнага гучання, блізкасць да жывой народнай мовы, тыповасць, вядомасць узноўленых аўтарам карцін жыцця, камізм сітуацый, у якія пастаўлены персанажы твора. У аснове мовы твора ўсходне-беларускія гаворкі, якімі аўтар віртуозна валодае. Адчуваецца цесная сувязь з фальклорам, народным гумарыстычным апавяданнем. Яна выклікала цікавасць да становішча і быту беларускага народа і адыграла вялікую ролю ў станаўленні беларускай літаратурнай мовы, развіцці беларускай літаратуры; перакладзена на многія мовы свету.

Паэма стаіць на пачатку дэмакратычнай  і рэалістычнай тэндэнцый у беларускай літаратуры.

У сярэдзіне XIX ст. узнікла  шмат ананімных твораў: вершаў, гутарак, паэм. Сярод іх вершы-гутаркі «Праўда», «Вось які цяпер люд стаў», «Вясна гола перапала» і інш. У іх невядомыя аўтары адлюстроўваюць рэальныя малюнкі тагачаснага народнага жыцця, выказваюць здзіўленне,   чаму так рэзка змяніўся свет, чаму забытыя ў народзе чалавечыя прынцыпы ўзаемаадносін, заснаваных на любові, паслушэнстве Богу і старэйшым.    [2,с. 127]

 

 

 

З'яўленне нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры

Беларускую літаратуру гэтага перыяду называюць новай літаратурай. Яе ўзнікненне звязваецца з вельмі важнымі падзеямі, якія адбываліся на терыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Французская буржуазная рэвалюцыя 1789 г. ускалыхнула ўсе еўрапейскія краіны ідэаламі свабоды, роўнасці і братэрства. Пашыраецца дэмакратычны рух, ідзе працэс фарміравання славянскіх нацый, узрастае нацыянальная свядомасць народаў. Пад уплывам ідэй заходнееўапейскага Асветніцтва і рамантызму на беларускіх землях абвастраецца працэс асэнсавання нацыянальна-культурных інтарэсаў, пашыраецца цікавасць да фальклору, духоўных здабыткаў народа.

На станаўленне і развіццё беларускай літаратуры першай паловы XIX ст. істотнае ўздзеянне аказалі тры падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795), у выніку якіх беларускія землі з болей чым трыма мільёнамі чалавек былі далучаны да Расіі. Беларусь была пазделена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае і Беларускае. Напачатку царскі ўрад пакінуў на далучаных землях дзеянне ў якасці асноўнага заканадаўчага кодэкса Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., дапусціў мясцовых жыхароў на другарадныя пасады ў губернска-панятовыя адміністрацыі.

У беларускіх гарадах і  мястэчках пачынаюць працаваць  рускія школы. Выкладаюцца геаграфія  і гісторыя Расіі, прапагандуюцца рускія перыядычнія выданні. Усё гэта паклала пачатак русіфікацыі і адмаўлення самабытнасці і непаўторнасці беларускай зямлі і яе народа.

Важнае значэнне ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі пачатку XIX ст. адыграў Віленскі універсітэт, у які ў 1803 г. была рэарганізавана Галоўная літоўская школа. У яго сценах увосень 1817 г. студэнты па ініцыятыве Тамаша Зана і Адама Міцкевіча заснавалі тайнае Таварыства філаматаў . Філаматы ставілі перад сабой задачы ўдасканалення і ўзаемадапамогі ў набыцці ведаў. 3 дапамогай асветы члены Таварыства імкнуліся рыхтаваць грамадства да барацьбы за вызваленне Айчыны ад царызму.

30-я гг. XIX ст. пачаліся лістападаўскім паўстаннем, якое ўспыхнула ў Варшаве і ў хуткім часе ахапіла ўсё Царства Польскае. Удзельнікі паўстання мелі на мэце аднавіць Рэч Паспалітую узору 1772 г. Прыняты шляхецкім сеймам маніфест пазбавіў дынастыю Раманавых польскай кароны. Беларуская шляхта ў пераваж-най сваёй большасці выступіла на баку паўстанцаў. У пачатку восені 1831 г. паўстанне на тэрыторыі Беларусі было задушана. Пасля паражэння паўстання да яго ўдзельнікаў прымяняліся жорсткія рэпрэсіўныя меры: адных саджалі ў турмы, другія вымушаны былі пакідаць родныя мясціны і эміграваць. Аднак ідэя вызвалення не згасла на беларускай зямлі. На яе тэрыторыі дзейнічалі падпольныя рэвалюцыйныя суполкі і таварыствы, такія як «Садружнасць польскага народа» ў Пінску і Слуцку, «Маладая Польшча», «Дэмакратычнае таварыства» і інш. [1, с. 172]

Пасля падаўлення паўстання  царскае самадзяржаўе праводзіла на Беларусі палітыку русіфікацыі, выкаранення ўсяго нацыянальнага. У 1832 г. закрываюць Віленскі універсітэт. 18 чэрвеня 1840 г. быў выдадзены указ, які забараняў у афіцыйным ужыванні гістарычныя тэрміны «Беларусь», «беларускі», — беларускія землі з гэтага часу пачалі называцца «Северо-Западным краем». Паралельна з гэтым спыняецца дзейнасць дзяржаўнаправавога Статута 1588 г. Ён замяняецца рускім заканадаўствам, і ўсё справаводства пераходзіць на рускую мову.

У сярэдзіне XIX ст. на палітычную арэну выйшлі рэвалюцыйныя дэмакраты, праграма якіх мела на мэце звяржэнне самадзяржаўя, ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, бязвыкупную перадачу зямлі сялянам. Русіфікатарская палітыка царызму дыктавала і патрабаванне свабоднага сацыяльнапалітычнага самавызначэння народаў імперыі. Названыя ідэі ядналі барацьбітоў за вызваленне ў Польшчы, Беларусі і Літве. Аднак рух гэты не быў маналітным. Адны адмаўляліся ад узброенага паўстання, марылі пра аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., другія ўвогуле не мелі выразнай палітычнай арыентацыі. I толькі асобная група, куды ўваходзіў і Кастусь Каліноўскі, ставила перад сабой канкрэтныя мэты: знішчэнне памешчыцкага землеўладання, бязвыкупную перадачу зямлі сялянам. Паўстанцы адстойвалі права кожнага народа на сваё грамадскапалітычнае самавызначэнне. Паўстанне пачалося ў Польшчы ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 г., раней, чым планавалася. На Беларусі яго ўдзельнікі яшчэ не былі падрыхтаваны да выступления, але барацьбу пачалі, каб падтрымаць суседзяў. Зрэшты, няўзгодненасць дзеянняў і стала адной з асноўных прычын паражэння паўстанцаў. Шкодзілі змаганню і спрэчкі сярод яго кіраўнікоў. Не было адзінай праграмы, неставала сіл і зброі. Усё гэта дапамагло карнікам Мураўёва падавіць паўстанне. Беларускай літаратуры XIX ст. папярэднічалі багатая пісьменнасць і літаратурна-кніжныя традыцыі Старажытнай Беларусі і Вялікага княства Літоўскага. Важную ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры адыграла нацыянальная народная славеснасць. Яна з’явілася адным з вытокаў самабытнасці беларускай літаратуры. Новая беларуская літаратура фарміравалася не толькі на ўласным матэрыяле — яна з поспехам выкарыстоўвала класічныя сюжэты, па-майстэрску пераносячы іх на нацыянальную эстэтычную глебу. Такім творам з’яўляецца паэма «Энеіда навыварат». [2, с. 93]

Цэнтральнае месца ў нацыянальнай літаратуры XIX ст. займае асоба Паўлюка Багрыма (1812—1891?) — першага беларускага сялянскага паэта. Дакладна вядома, што нарадзіўся ён у 1812 г. у сям’і вясковага каваля, у мястэчку Крошын сённяшняга Баранавіцкага раёна. У мясцовай парафіяльнай школе будучы паэт атрымаў пачатковую адукацыю. У Паўлюка з дзяцінства фарміраваўся эстэтычны густ, развіваліся мастакоўскія здольнасці. Настаўнікі пазнаёмілі хлопчыка з літаратурай, зарадзіў і ў яго любоў да чытання. У хуткім часе цікавасць да паэзіі выклікала ў Багрыма патрэбу ва ўласнай мастацкай творчасці. Ён пачаў складаць вершы на роднай мове.

У 1828 г. крошынскія сяляне паднялі  бунт, накіраваны супраць мясцовага пана. Царскія ўлады жорстка расправіліся з бунтаўшчыкамі: многіх аддалі пад суд і выслалі на катаргу ў Сібір. Не абышло пакаранне і П. Багрыма.

Звесткі пра Паўлюка Багрыма аднаўляюцца, калі ён вяртаецца ў родную вёску пасля многіх гадоў салдатчыны ўжо немаладым чалавекам. Напэўна, паэтычнай творчасцю ён больш не займаўся. П. Багрым працуе мастаком-кавалём і славіцца сваімі выдатнымі вырабамі на ўсё наваколле. Пасля яго засталася каваная жырандоль, якая вісіць у крошынскім касцёле. Жырандоль з’яўляецца помнікам беларускага мастацтва XIX ст. Паўлюку Багрыму належаць таксама праслы агароджы на магіле ксяндза В. Магнушэўскага.

Невядома дакладна, калі Паўлюк Багрым напісаў верш «Зайграй, зайграй, хлопчамалы…» Крытыкі схільны сцвярджаць, што гэта адбылося, калі юнаку споўнілася пятнаццаць гадоў. Верш перадае глыбокі смутак прыгоннага юнака і трагізм часу. Гэта ўнутраны маналог-жальба: лірычны герой скардзіцца на свой незайздросны лес. Твор вабіць глыбінёй і праўдзівасцю пачуццяў. Каб не жыць у няволі пад панам, каб не трапіць у рэкруцтва, салдатчыну, паэт гатовы падацца ў свет, у бездарожжа, у ваўкалака абярнуцца, каршуном радзіцца ці застацца на ўсё жыццё малым пастушком. Песенныя матывы, звароты да мілай маці, да скрыпачкі, цымбалаў, дуды сведчаць пра народна-паэтычныя вытокі твора. Вобразы ваўкалака, каршуна, кажана нагадваюць пра старажыт-ныя міфалагічныя народныя погляды на прыроду і чалавека.

Яркай асобай беларускай культуры XIX ст. з’яўляецца Ян Чачот (1796—1847). Нарадзіўся ён 7 ліпеня 1796 года ў вёсцы Малюшычы Навагрудскага павета ў сям'і арандатара. Маленства прайшло ў маёнтку графа Тызенгаўза, дзе яго бацька быў аканомам. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. У 1815 г. паступіў на аддзяленне маральных і палітычных навук Віленскага універсітэта. Але не маючы сродкаў на плату за навучанне праз год пакінуў вучобу і ўладкаваўся ў Віленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў князёў Радзівілаў. У 1818 г. становіцца членам тайнага таварыства філаматаў. Пасля выкрыцця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаванняў у 1823 г. зняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Урал, дзе адбываў турэмнае зняволенне ў крэпасці Кізіл, у 1825 г. пераведзены ў Уфу, у 1831 - у Цвер. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца на Беларусь. На радзіме ён працаваў сакратаром кіраўніцтва Бярэзінскім каналам, бібліятэкарам у графа Храптовіча.

У філамацкі перыяд захапіўся  стварэннем вершаў на роднай мове, і  яго творы карысталіся вялікім поспехам на пасяджэннях таварыства. На паэтычным турніры, які адбыўся 21.12.1818 г., Чачот прызнаны трэцім паэтам пасля А. Міцкевіча і Т. Зана. У 1819 ён напісаў некалькі беларускамоўных імянных вітанняў і драматычных сцэнак, заснаваных на беларускім фальклоры, у тым ліку "Да пакіньце ж горла драць", "Едзеш, міленькі Адам".

Адначасова з беларускімі  вершамі Чачот працягваў пісаць і на польскай мове. У гэты час ён стварыў лібрэта аперэты "Малгажата з Зембаціна", вершаваную гісторыю Літвы і Польшчы, рамантычныя балады "Свіцязь-возера", "Мышанка", "Навагрудскі замак", "Калдычэўскі шчупак". У аснове яго балад былі паданні, якія паэт чуў у дзяцінстве на Навагрудчыне. Гэтымі творамі ён праславіўся як паэт-фалькларыст і ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры.

У в. Бортнікі на Навагрудчыне ён запісаў і склаў цэлы зборнік  беларускіх народных песень (не захаваўся). На працягу 1837-46 паэт сабраў і выдаў  у Вільні 6 фальклорных зборнікаў "Сялянскія песні", куды ўвайшло каля 1000 песень у перакладзе на польскую мову і ў арыгіналале ўласна беларускія вершы, а таксама - прыказкі і прымаўкі, слоўнік беларускай мовы (200 слоў). Чачот перакладаў на польскую мову творы з англійскай, французскай паэзіі. Ён - аўтар кніг "Аповесці для маладых дзяўчат" (Вільня; 1845) і "Некаторыя заўвагі, якія асабліва датычацца стылю трэцяй песні "Анафеляс", з "Вітаўтавых баёў" П.Крашэўскага" (Вільня, 1846).

Яго творчая спадчына складаецца з беларускіх вершаў, стылізаваных пад народныя песні, польскамоўных твораў, балад, публіцыстычных і навуковых прац, шасці зборнікаў беларускіх народных песень. Галоўны герой беларускіх вершаў — мужык, якога паэт просіць і павучае, ушчувае і выхоўвае. Аўтар гаворыць пра невыносна цяжкое становішча сялянскай сям’і, але прычыну гэтага бачыць у няздольнасці мужыка кіраваць сваёй гаспадаркай, у яго п’янстве і ляноце. Выйсце, лічыць паэт, у руках самога мужыка (не хавай грошы, а пускай іх у абарот; пабудуй хату з вокнамі і комінам, хлеў для жывёлы; перастань гарэлку піць) і ў спагадзе пана. Меркаванні паэта аб шляхах паляпшэння сялянскай долі былі, безумоўна, толькі рамантычнымі марамі, але сама пастаноўка праблемы, увядзенне вобраза мужыка ў цэнтр твораў зрабілі Чачота адным з прадвеснікаў беларускай рэалістычнай літаратуры.XIX ст. у беларускай літаратуры вядома арыгінальнымі па сваіх жанравых і тэматычных асаблівасцях творамі Яна Баршчэўскага (1790?—1851), паэта і празаіка, аўтара публіцыстычных артыкулаў, падарожніка і выдаўца, рамантыка і наіўнага рэаліста. Ян Баршчэўскі нарадзіўся ў 1794 (або 1790 ці 1796) годзе ў вёсцы Мурагі Полацкага павету Віцебскай губэрні ў сям’і грэка-каталіцкага сьвятара (род быў шляхецкага паходжаньня).

Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, дзе набыў вядомасьць чытальніка і вершапісца. Выступаў з уласнымі арацыямі і вершамі, напісаў у  клясычным стылі паэму «Пояс  Вэнэры» (на польскай мове, не захавалася). Студэнцкія канікулы найчасьцей праводзіў  у вандроўках па навакольлі возера Нешчарда.

Дзякуючы сваёй схільнасьці  да паэтычных экспромтаў быў жаданым  госьцем на сямейных урачыстасьцях  вясковай шляхты. Першыя вядомыя вершы, напісаныя па-беларуску — «Дзеванька» (прысьвечаны каханай дзяўчыне Максімавічанцы) і «Бунт хлопаў» («Рабункі мужыкоў», «Размова хлопаў»).  

Займаўся таксама жывапісам (маляваў пэйзажы і карыкатуры, яго мастацкія творы карысталіся  папулярнасьцю сярод мясцовых жыхароў.

Пэрыяд  пасля заканчэння Полацкай калегіі (1820-1830-я гады) ахутаны рамантычна-легендарнай заслонай. Вядома, што Баршчэўскі доўгі час працаваў хатнім настаўнікам і гувэрнэрам у розных месцах.

Потым трапіў у Санкт-Пэтэрбурґ, дзе выкладаў грэцкую і лацінскую  мовы ў некалькіх дзяржаўных установах  і сам вывучаў старажытныя  літаратуры. Выконваючы даручэньні марскога ведамства, пабываў у Францыі, Вялікай Брытаніі і Фінляндыі, падарожнічаў па Полаччыне і Мсьціслаўшчыне. У Пэтэрбурґу ён пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Тарасам Шаўчэнкам, якія, мяркуючы па ўскосных зьвестках, высока ацанілі паэтычныя спробы маладога пісьменьніка, падштурхнулі яго на шлях прафэсійнай творчасьці. Ю.Барташэвіч сцьвярджаў нават, што Міцкевіч уласнай рукой правіў асобныя яго вершы. [2, с. 135]

У 1840—1844 Ян Баршчэўскі выдаваў  у Пэтэрбургу штогадовы альманах «Niezabudka» («Незабудка») з дапамогай літаратурнага гуртка выхадцаў пераважна зь Беларусі. Падтрымліваў творчыя сувязі з членамі гуртка і яго карэспандэнтамі — журналістам і крытыкам Р.Падбярэскім, літаратуразнаўцам і гісторыкам Ю.Барташэвічам, мастакамі К. і Р.Жукоўскімі, фальклярыстам І. Храпавіцкім, пісьменьнікамі Л.Штырмерам, В.Рэутам, Т.Лада-Заблоцкім, А.Грозам, В.Давідам, С.Ляховічам, Л.Гротам-Спасоўскім. Сярод самых блізкіх сяброў Баршчэўскага пэтэрбурскага пэрыяду сучасьнікі называлі Г.Шапялевіча, знаёмага з паэтам яшчэ з часоў вучобы ў Полацкай калегіі. Рэдкалегія часопіса мела кантакты з «Дэмакратычным таварыствам» (1836—1838), прапагандавала (праз Ф.Лаўцэвіча) забароненыя патрыятычныя вершы.

На старонках «Незабудкі»  Ян Баршчэўскі друкаваў пераважна вершаваныя апавяданні. Ад клясыцызму паступова перайшоў да рамантызму. У 1843 у часопісе «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік») упершыню надрукаваны яго беларускія вершы — «Дзеванька», «Гарэліца», апрацаваная народная песня «Зязюля».

У 1844—1846 выдаў свой галоўны твор — празаічны зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (т. 1-4, на польскай мове, гравуры Р.Жукоўскага), асобныя часткі якога раней друкаваліся ў часопісе «Rubon» («Рубон»). Матэрыяльную дапамогу ў выданні кніг Яна Баршчэўскага аказаў віленскі пісьменнік А.Здановіч. Аўтар планаваў напісаць шэсць кніжак апавяданняў але паспеў падрыхтаваць толькі чатыры, якія складаюцца з чатырнаццаці частак. Ва ўсіх іх адзін галоўны герой — шляхціц Завальня, — які слухае гісторыі, што расказвае яго пляменнік. У вобразе пляменніка бачыцца асоба самога пісьменніка. Фантастычныя гісторыі кнігі апавядаюць пра дзяцінства чарнакніжніка і прагу чалавека да багацця, за якой губляюцца сумленнеі спагадлівасць; пра змяю, якая вылупілася з яйка, знесенага пеўнем; пра змяінага цара, ваўкалакаў лесуноў і інш. Кніга была напісана па-польску, але па духу сваім, па фальклорнай аснове яна цалкам беларуская. Творы, сабраныя ў зборніку «Шляхцiц Завальня...», напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклёру. Ян Баршчэўскі выкарыстаў сюжэты казак i легенд «дзiкага паўночнага боку Беларусi», апаэтызаваў родныя мясьцiны, ў тым лiку «велiзарнае возера Нешчарда, накшалт затокi», каля якога знахадзiлася вёска Мурагi, дзе прайшло яго дзяцінстваУ сярэдзіне 1840-х гадоў (1847?) па запрашэньні польскага пісьменніка Г.Жавускага і крытыка М.Грабоўскага Баршчэўскі пераехаў у г. Чуднаў на Валынь. Пасяліўся ў доме графіні Ю.Жавускай, дзе жыў і вядомы мастак-графік Напалеон Орда.

Информация о работе Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя