Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Ноября 2012 в 02:07, реферат
Актуальнасць тэмы реферата: гістарычныя падзеі заўсёды аказваюць уплыў на фарміраванне нацыянальнай літаратуры.
Мэтай дадзенай працы аўтар ставіць вызначэнне прычын, якія з'явіліся перадумовамі ўзнікнення новай беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя. Задачы:
Разгледзець сувязь асноўных гістарычных падзей і развіцця культуры Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя.
Адзначыць ролю фальклору у першай палове XIX стагоддзя.
Высветліць умовы, якія аказалі ўплыў на творчасць беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.
Вызначыць нацыянальную ідэю твораў беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.
УВОДЗІНЫ 3
Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя 4
Народны фальклор 6
З'яўленне нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры 10
ЗАКЛЮЧЭННЕ 22
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 23
Ян Баршчэўскі падтрымліваў блізкія адносіны з польскім паэтам і перакладчыкам К.Пятроўскім і доктарам Г.Кёлерам, збіраў матэрыялы пра археалягічныя аб’екты, падарожнічаў. У 1849 выдаў у Кіеве 1-ю частку зборніка «Проза і вершы» (на польскай мове), куды ўвайшлі балады, паэма «Жыццё сіраты», аповесць «Душа не ў сваім целе». У канцы 1840-х гадоў захварэў на сухоты і пасля працяглай хваробы памёр 12 сакавіка 1851 г. Пахаваны ў г. Чуднаве.
Ян Баршчэўскі займае надзвычай важнае мейсца ў гісторыі мастацкай культуры беларусаў. На працягу ўсёй творчасці кіраваўся рамантычна-ўзнёслым пачуццём любові да роднага краю. Як рамантык аддаваў перавагу выключным, сьвяточным і трагічным аспэктам вясковага жыцця, чым тлумачацца асобныя праявы страрашляхецкага кансэрватызму, ідэалізацыі мінулай вольнасці і дабрачыннасці. Яго беларускія творы напісаны ў фальклёрным стылі, маюць павучальны ці бурлескна-рэалістычны характар. Творы Баршчэўскага распаўсюджваліся ў рукапісах або вусным шляхам як народныя. Верш «Бунт хлопаў» трапіў у фальклёрныя запісы А.Семянтоўскага і П.Шэйна, зробленыя ў канцы 19 ст. У чытанні і перапісванні гэтага твора абвінавачваўся Паўлюк Багрым. [1, с. 218]
У вобласці мастацкай літаратуры сусветную вядомасць атрымалі творы вялікага айчыннага паэта Адама Міцкевіча, які ў паэмах «Пан Тадэвуш», «Дзяды», «Гражына», «Мешка. Князь Наваградскі» таленавіта апісаў гісторыю і штодзённасць роднай яму беларускай зямлі.
Гісторыя эўрапэйскай культуры ведае выпадкі, калі за права назваць выдатнага пісьменніка сваім земляком вяліся і вядуцца гарачыя спрэчкі. Гэта датычыцца і месца нараджэння выдатнага паэта-рамантыка XIX ст. Адама Міцкевіча. Адны называвдць Навагрудак на Гродзеншчыне, другія — Завоссе, што ў Баранавіцкім раёне, трэйція прытрымліваюцца вэрсіі, што Адам Міцкевіч нарадзіўся ў карчме па дарозе з Завосся ў Навагрудак. Усё ж большасць навукоўцаў лічыць, што геніяльны паэт нарадзіўся ў Завоссі 24 снежня 1798 г.
Бацькі паэта Мікалай і Барбара Міцкевічы належалі да беларускай шляхты. Праўда, бацька займаўся ўжо адвакацкай дзейнасцю і сям'я жыла ў Навагрудку. Тут і прайшлі дзяцінства і ранняе юнацтва Адама. Прырода, гісторыя, фальклор краю аказалі выключны ўплыў на творчасць паэта. Навагрудак — першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Тут зараджалася, набіралася сілы магутная беларуская дзяржава. У самім Навагрудку, у яго ваколіцах захаваліся яшчэ жывыя сляды даўняй гісторыі. Вандроўныя лірнікі на кірмашах усхвалялі ў сваіх песнях патрыятызм і гераізм продкаў у барацьбе супраць чужынцаў. На тых самых кірмашах гучалі і беларускія лірычныя песні. Слуга Міцкевічаў Блажэй меў талент казачніка, і вечарамі Міцкевічавы дзеці з заміраннем сэрца слухалі яго казкі. Чаравала польскімі народнымі песнямі служанка Гансеўская.
На Навагрудчыне жыло шмат сваякоў Міцкевічаў, сяброў Адама па школе і універсітэце. Летам Міцкевічы жылі ў весцы. У шляхецкіх сядзібах юнак праводзіў свае летнія канікулы. Тут паэт прымаў удзел у абрадавых святах, далучаўся да песень, легендаў і паданняў краю. Беларускі фальклор жывіў талент пісьменніка, надаваў свежасць і арыгінальнасць яго творам, спрыяў таму, што ў хуткім часе Міцкевіч стаў на роўных побач з найвялікшымі эўрапэйскімі паэтамі-рамантыкамі.
Гістарычная Літва (сучасная Беларусь) была, па прызнанні паэта «калыскай яго дум і натхнення». «Літва! Бацькоўскі край...» - такімі словамі пачынаецца яго паэма «Пан Тадэвуш», якая была напісана ў эміграцыі. Кялі Адаму Міцкевічу споўнілася восем гадоў, яго аддалі на вучобу ў дамініканскую школу ў родным мястэчку, дзе ён правучыўся дзевяць гадоў. Уражанні ад гэтай школы ў паэта былі дваістыя. 3 аднаго боку, дамініканская школа дала грунтоўныя веды і заклала асновы бліскучай адукацыі Міцкевіча. 3 другога — суровы рэжым у гэтай навучальнай установе не мог пакінуць цёплых успамінаў пра гады навучання ў Навагрудку.
Праца адвакатам давала мажлівасьць Мікалаю Міцкевічу забяспечыць даволі высокі ўзровень жыцця сваёй сям'і. Калі ў 1812 г. бацька паэта памёр, жонка з дзецьмі засталася без сродкаў да існавання. Невыпадкова, паступаючы ў Віленскі Універсітэт, Адам Міцкевіч прасіў, каб яму дазволілі вучыцца бясплатна, і за гэта браў на сябе абавязкі пасля заканчэння навучання адпрацаваць па накіраванні.
Час вучобы паэта ў Віленскім Універсітэце — вельмі важны пэрыяд у жыцці Адама Міцкевіча. Ён трапляе ў цікавае асяроддзе. Выкладчыкі былі людзьмі сапраўднай вучонасці, здольнымі захапіць студэнтаў навукамі, далучыць цікаўную моладзь да сусветнага ўзроўню. Прафэсары вызначаліся палкім патрыятызмам і балюча перажывалі паняволенне радзімы, страту ёю дзяржаўнасці. Іх настроі і ідэалы перадаваліся студэнтам, якія таксама выхоўваліся на патрыятычных традыцыях сваіх сем'яў і краю.
У час навучання ў Віленскім Універсітэце Адам Міцкевіч быў адным з ініцыятараў стварэння тайнага студэнцкага згуртавання — Таварыства Філаматаў («тых, хто імкнецца да ведаў»), якое адыграла важную ролю не толькі ў жыцці і творчасці паэта, але і ў беларускім нацыянальным Адраджэнні. Праз нейкі час дзеля пашырэння сваіх поглядаў маладыя людзі арганізавалі аддзяленні прамяністых і філарэтаў («тых, хто любіць дабрачыннасць»). Філаматы мелі намер праз асвету рыхтаваць грамадства да барацьбы за вызваленне радзімы ад царскага самаўладства. Хоць пасля заканчэння універсітэта паэт быў накіраваны на працу настаўнікам лацінскай мовы ў Коўна, але з Таварыствам меў цесныя стасункі.
У час вучобы ва універсітэце Адам Міцкевіч пачаў пісаць. Найбольш папулярным творам той пары была яго «Ода дамаладосці». У першых сваіх літаратурных спробах юнак прытрымліваўся патрабаванняў эстэтыкі класіцызму, але хутка памяняў творчую арыентацыю і стаў паэтам-рамантыкам. Крыніцай яго творчага натхнення былі фальклор і гісторыя Навагрудчыны. У пераходзе Адама Міцкевіча да рамантызму, у яго творчым узлёце асаблівую ролю адыграла каханне да Марылі Верашчакі з якой ён пазнаёміўся ў Туганавічах. Верашчакі — шляхецкі беларускі род. Галоўная іх сядзіба ў часы Міцкевіча знаходзілася ў Туганавічах (цяпер Баранавіцкі раён на Брэстчыне). Сюды прывёз паэта яго сябар па Віленскім Універсітэце Тамаш Зан. Верашчакі вызначаліся гасціннасцю, таму тут летам збіралася шмат моладзі. Адны былі сваякамі гаспадароў сядзібы, другія сябравалі з братам Марылі Міхалам. Дзяўчына спачатку не зрабіла на паэта моцнага ўражання. Яна не вылучалася асаблівай прыгажосцю. Была, аднак, разумнай, шмат чытала, музіцыравала, любіла гуляць у шашкі і шахматы, захаплялася беларускімі народнымі песнямі і хораша іх спявала. Міцкевіч з Марыляй часта адлучаліся з гурту моладзі, бавілі час за чытаннем сэнтымэнтальных заходнеэўрапэйскіх раманаў, музіцыравалі, рабілі праходкі па наваколлі. Аднойчы на беразе возера Свіцязь рыбак-селянін расказаў закаханым старую легенду, звязаную з гэтым возерам. Марыля, захопленая фальклорным творам, звярнулася да Міцкевіча з просьбай напісаць пра гэта. У хуткім часе дзяўчына, аднак, выйшла замуж за іншага. Каханне Міцкевіча да Марылі Верашчакі натхніла паэта на такія цудоўныя творы, як «Сьвіцязянка», «Курганок Марылі», «Рыбка» і інш.
У 1823 г. улады даведаліся пра дзейнасьць Таварыства Філаматаў і Філарэтаў. Пачаліся арышты. Быў зняволены і Адам Міцкевіч, які на той час знаходзіўся ў Вільні, бо ўзяў у гімназіі двухгадовы адпачынак і займаўся творчай працай. Гэта быў ужо вядомы паэт, аўтар зборніка рамантычнай паэзіі «Балады і рамансы», пралога да паэмы «Дзяды» і паэмы «Гражына». Прысуд маладым патрыётам быў надзвычай суровы: большасць з іх, у тым ліку і Міцкевіч, высылалася ў аддаленыя губэрні Расейскай імпэрыі. Тады ён яшчэ не ведаў, што гэта развітанне з Літвою назаўсёды, што ён стане выгнаннікам да канца сваіх дзён.
Праз год Адама Міцкевіча чакаў Пецярбург. Тут аўтар «Свіцязянкі» быў успрыняты лепшай часткай рускай інтэлігенцыі як выдатны паэт-рамантык і змагар за вольнасьць. Асаблівую падтрымку ён знайшоў у паэтаў-дзекабрысгаў. Міцкевіча чакала служба ў Адэсе, на той час аддаленай расейскай правінцыі. Меркавалася, што ён будзе працаваць настаўнікам у мясцовым ліцэі. Аднак нічога не атрымалася. Міцкевіч у хуткім часе пакінуў поўдзень Расіі. Але перад гэтым паэт наведаў Крым. У творчай біяграфіі Міцкевіча той час быў надзвычай плённым, бо паўднёвыя ўражанні натхнілі яго на стварэнне знакамітых «Крымскіх санэтаў».
Адам Міцкевіч вяртаецца ў цэнтральную Расію. Пачынаюцца пераезды з Масквы ў Пецярбург. Паэт карыстаецца нязменнай прыхільнасцю рускай творчай інтэлігенцыі. Ён зблізіўся з А. Пушкіным, І. Крыловым, В. Жукоўскім. У адзін з прыездаў у Пецярбург Адам Міцкевіч пазнаёміўся з таленавітай польскай піяністкай Марыяй Шыманоўскай і яе сям'ёй. Пройдуць гады, і ён ажэніцца з яе малодшай дачкой Цалінай. Аднак і гэты пэрыяд жыцця паэта характарызаваўся напружанай творчай працай. Ён рыхтаваў да выдання зборнікаў «Крымскія санэты» і «Вершы», інтэнсіўна працаваў над паэмай «Конрад Валенрод».
Нягледзячы на прыхільнасць рускай інтэлігенцыі да выгнанніка на папулярнасць яго ў Расіі як паэта-рамантыка Адам Міцкевіч не меў душэўнага камфорту, бо разумеў, што вярнуцца на радзіму яму не ўдасца. Свае далейшыя жыццёвыя планы ён звязваў з эміграцыяй у Заходнюю Эўропу, аднак выезд за мяжу Міцкевічу быў забаронены. Тым не менш пры падтрымцы рускіх сяброў у 1829 г. паэт назаўсёды пакідае Расію.
Пачаліся бадзянні па Еўропе: Нямеччына, Італія, Аўстрыя, Францыя... Больш-менш стала Адам Міцкевіч жыў у Парыжы. Тут паэт працаваў выкладчыкам у славутым Каледж дэ Франс і чытаў лекцыі па славянскіх літаратурах. У гэтых лекцыях ён высока ацаніў беларускі фальклор: «У іх казках і песьнях ёсць усё». Дзяцінства і юнацтва, якія прайшлі на Беларусі, вывучэнне старажытных пісьмовых крыніц далі Міцкевічу падставу ў тых самых лекцыях сказаць, што беларусы «захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рыс», што «на беларускай мове, якую называюць рускай альбо літоўска-рускай, таксама размаўляе каля дзесяці мільенаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і выдатна распрацавана. У пэрыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі.»
У Парыжы Адам Міцкевіч напісаў паэму «Пан Тадэвуш» і трэцюю частку паэмы «Дзяды», зрабіў шмат перакладаў твораў эўрапэйскіх паэтаў-рамантыкаў, удзельнічаў у выданні газеты «Трыбуна народаў» і набыў вядомасць як выдатны публіцыст. У сталіцы Францыі Адам Міцкевіч ажаніўся з Цалінай Шыманоўскай, з якой (тады яшчэ дзяўчынкай) некалі сустракаўся ў Расіі. Шлюб нельга лічыць шчаслівым, бо жонка ў хуткім часе захварэла. Тым не менш сям'я Міцкевічаў год ад году расла. У іх гадаваліся чатыры хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. Утрымліваць такую сям'ю Міцкевічу было цяжка, і жылі яны часам вельмі бедна, бо заробкі ад творчай працы былі сціплыя.
Адам Міцкевіч заўсёды падтрымліваў змаганне народа за волю і дэмакратыю і разумеў гэта як барацьбу за вызваленне сваёй Айчыны ад паняволення. Гэта і прывяло яго ў 1856 г у Канстанцінопаль, дзе ён нечакана памер. Цела паэта было перавезена ў Парыж. Пройдзе 35 гадоў, і палякі перавязуць прах паэта ў Кракаў. Там і спачывае ён у кафэдральным саборы Вавелеўскага замка ўдалечыні ад Літвы, якую так любіў. Вялікі паэт, патрыёт роднага краю пакінуў людзям запавет любові і вернасці да зямлі, якая нарадзіла і ўзгадавала чалавека. [6, с. 11]
Адным з першых айчынных краязнаўцаў стаў вядомы паэт У.Сыракомля . Сапраўднае імя Уладзіслава Сыракомлі – Людвік Франьцішак Уладзіслаў Кандратовіч. Ён нарадзіўся 29 верасьня 1823 г. у фальварку Смольгава Бабруйскага павету Менскае губэрні (цяпер вёска Смольгава Любанскага раёна Менскай вобласьці) у сям'і арандатара Аляксандра Каятана Кандратовіча (шляхецкі гэрб – «Сыракомля»), жанатага з Вікторыяй Златкоўскай. Продкі паэта належалі да старадаўняй беларускай шляхты, паланізаванай у выніку гістарычных падзей у Вялікім Княстве Літоўскім. Дзед паэта, Юзаф, быў лідскім ротмістрам. Бацька меў адукацыю каморніка, але на казённую службу не пайшоў і, каб пракарміць сям'ю, арандаваў дробныя фальваркі ў князёў Радзівілаў.
У 1825 Кандратовічы пераехалі ў Яськавічы (цяпер вёска ў Салігорскім раёне), а вясной 1831 – у Кудзінавічы (цяпер вёска ў Капыльскім раёне).
Навучыўшыся чытаць па-польску ў шасцігадовым узросьце, самастойна знаёміўся з творамі I. Красіцкага і Ф. Князьніна. За падрыхтоўкай У. Сыракомлі да школы сачылі хатнія настаўнікі, якія, змяняючы адзін аднаго, па-рознаму разумелі свае абавязкі: Ігнат Шмакаў прымушаў чытаць кніжкі, другі гувернёр аддаваў перавагу вывучванню розных матэрыялаў на памяць, трэці, пан Вайшвіла са Слуцка, закончыў хатнія заняткі.
Здаўшы ў канцы лета
1833 экзамены, У. Сыракомля пачаў вучыцца
ў павятовай школе пры
У красавіку 1844 У. Сыракомля ажаніўся з Паўлінай Мітрашэўскай і пераехаў у Залуча.
Будучы арандатарам, У. Сыракомля напісаў паводле пачутай у Міры гісторыі «народную гутарку» «Паштальён», якая стала яго дэбютам у друку (1844), а пазней, праз пераклад Л. Трэфалева, – надзвычай папулярнай у Расіі песняй «Когда я на почте служил ямщиком...»
У ціхім прынёманскім Залучы працаваў ён многа і плённа: перакладаў на польскую мову паэтаў-лаціністаў, рыхтаваў «Гісторыю літаратуры ў Польшчы», пісаў вершы, гутаркі, карэспандэнцыі ў газеты. Літаратурныя клопаты вымагалі частых сустрэч з выдаўцамі. Паўстала непазбежнасць пераезду ў Вільню. Развітанне з абжытым Залучам было паскорана раптоўнай смерцю дачок-малалетак. У верасьні 1852 У. Сыракомля, даручыўшы гаспадарчыя клопаты будучаму паэту В. Каратынскаму, які жыў у яго з сярэдзіны 1850, пераехаў з сям'ёю ў Вільню. Аднак сталым жыхаром горада ён быў нядоўга: у канцы красавіка 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына (цяпер вёска ў Віленскім раёне). Барэйкаўшчынска-віленскае дзесяцігоддзе паэта вызначаецца ўзмацненнем у яго творчасці дэмакратычных тэндэнцый і грамадзянскіх матываў. Шукаючы адказ на сацыяльна вострыя пытанні часу, Сыракомля абураўся абыякавасцю пануючых класаў да лёсу прыгонных («Вызваленьне сялян»), саркастычна глядзеў на самадзяржаўную ўладу («Сахар-мароз»), звяртаўся да гісторыі краю, каб паэтызаваць гэраічна-патрыятычныя ўчынкі продкаў дзеля ажыўлення сучаснай яму нацыянальна-вызваленчай барацьбы («Гетманаўская начоўка», «Улас»).
У сярэдзіне 1850-х гадоў Сыракомля быў ужо аўтарам шасці кніг перакладзеных паэтаў-лаціністаў, двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы», некалькіх асобных выданняў гутарак-паэм, а таксама зборнікаў лірычных твораў. У 1856 і 1857 ён ездзіў у Варшаву, у 1858 пабываў у Познані і Варшаве, дзе, ёсць меркаванні, наладжваў кантакты з рэвалюцыйным эмігранцкім рухам. Шмат увагі надаваў падтрымцы творчасьці землякоў на беларускай мове (В. Дунін-Марцінкевіч, А. Вярыга-Дарэўскі і інш.). Наважваўся сумесна з В. Каратынскім выдаць кнігу беларускамоўных вершаў, выявіўшы пры гэтым разуменне грамадскай патрэбы ў вывядзенні беларускіх твораў на самастойны шлях.
З твораў, напісаных У. Сыракомлем па-беларуску, да нас дайшлі толькі два – агітацыйны антыцарскі верш «Добрыя весьці» (1848, 1861) і вершаваная лірычная мініяцюра «Ужо птушкі пяюць ўсюды...» (1861). Уласная беларуская паэзія і гарачая падтрымка творчасьці В. Дуніна-Марцінкевіча на беларускай мове, амаль увесь літаратурны даробак Сыракомлі ў яго няўхільным набліжэнні (праз зварот да фальклору і выяўленне мясцовага генатыпу) да дэмакратычнага чытача, да народа ў яго ўнутрана лагічным руху да беларускамоўнай творчасьці вызначаюць У. Сыракомлю як гістарычна абумоўленую з'яву ў грамадска-культурным жыцці Беларусі сярэдзіны мінулага стагоддзя, як беларускага паэта-дэмакрата.
Информация о работе Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя