Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Ноября 2011 в 16:58, контрольная работа
Сацыяльна-эканамічны лад, стан гаспадаркі не вытрымалі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха ўсё больш паглыблялася. Фронт, не атрымліваючы самага неабходнага, ледзь трымаўся. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Зняць напружаныя абставіны цар і яго ўрад не маглі. Бясспрэчна, лютаўскія падзеі "выраслі" з вайны. Незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, – усё гэта вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму.
Пасля Дзяржаўнай нарады правыя кругі адчулі сябе больш ўпэўнена. Першапачаткова А. Керанскі пагадзіўся са зместам Запіскі Карнілава і 17 жніўня нават даў даручэнне падрыхтаваць адпаведныя законапраекты. У Стаўку 23 жніўня прыбыў камісар Часовага ўрада Б. Савінкаў, які ўдзельнічаў у выпрацоўцы многіх палажэнняў гэтай Запіскі і імкнуўся спалучыць "чырвоны сцяг Керанскага" і "моцную руку Карнілава". 24 жніўня Л. Карнілаў адцаў загад 3-му коннаму корпусу генерала Крымава рухацца на Петраград. Аднак 26 жніўня А. Керанскі адмежаваўся ад Карнілава, адцаў загад аб змяшчэнні яго з пасады галоўнакамандуючага і арышце ўдзельнікаў змовы. Керанскі разумеў, што выступленне Карнілава – спроба не толькі задушыць рэвалюцыйны рух, пакончыць з бальшавізмам, але ў першую чаргу захапіць уладу і стаць на чале ўрада. Аднак Часовы ўрад і УЦВК не маглі даць эффектыўны адпор карнілаўшчыне.
Цэнтральную
ролю адыгралі бальшавікі. Правядзенне
агітацыі ў войску і блакіраванне
чыгуначных шляхоў аказалася дастатковым,
каб паралізаваць войска генерала Крымава.
У Беларусі на аснове Выканкама Заходняга
фронту быў створаны Часовы рэвалюцыйны
камітэт Заходняга фронту, у які ўвайшлі
прадстаўнікі Франтавога камітэта, выканкамаў
Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў
і Савета сялянскіх дэпутатаў, гарадской
думы. Старшынёй камітэта быў прызначаны
эсэр А. Кажэўнікаў, намеснікам старшыні
бальшавік К. Ландар. Для аператыўнага
кіраўніцтва быў створаны штаб рэвалюцыйных
сіл на чале з М. Фрунзе. Былі зроблены
захады, каб не даць магчымасці Карнілаву
выкарыстаць войскі Заходняга фронту,
парушыць сувязь карнілаўскіх войскаў
са Стаўкай у Магілёве. На ўсе вузлавыя
станцыі Мінскай ваеннай акругі, у першую
чаргу Оршу, Віцебск, былі накіраваны ўпаўнаважаныя
камісара Заходняга фронту меншавіка
У. Жданава з правам кантролю за перамяшчэннем
войскаў. Толькі на лініі Гомель – Жлобін
было затрымана 30 воінскіх эшалонаў. Рэдкія
спробы агітацыі за Карнілава не мелі
істотных вынікаў. Не далі вынікаў яго
меры, каб зняць блакаду з Магілёва. 1 верасня
ў Магілёве былі арыштаваны Л. Карнілаў
і іншыя генералы Стаўкі.
Кастрычніцкія
падзеі і прыход да
ўлады бальшавікоў.
25
кастрычніка 1917 г. ў Петраградзе
бальшавікі ўзнялі ўзброенае
паўстанне. У той жа дзень
адкрыўся II з'езд Саветаў рабочых
і салдацкіх дэпутатаў, на
30
кастрычніка 2-і з'езд
Прыбыццё браняпоезда, бронемашын і падраздзяленняў 60-га Сібірскага палка змяніла суадносіны сіл у горадзе. У сувязі з гэтым Мінскі Савет накіраваў у Камітэт выратавання рэвалюцыі дэлегацыю, якая абвясціла там дэкларацыю аб парушэнні камітэтам пагаднення ад 27 кастрычніка (мелася на ўвазе накіраванне некалькіх воінскіх часцей у Петраград і Маскву) і заявіла аб выхадзе сваіх прадстаўнікоў з Камітэта выратавання рэвалюцыі.
Абапіраючыся на актыўную падтрымку перш за ўсё рэвалюцыйных салдат, Ваенна-рэвалюцыйны камітэт узяў усю ўладу ў свае рукі. Вечарам 2 лістапада ў гарадскім тэатры адбыўся пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам прадстаўнікоў прадпрыемстваў, чыгуначнікаў, вайсковых часцей — усяго каля 1000 чалавек. Сход адобрыў мерапрыемствы па ажыццяўленню дэкрэтаў II Усерасійскага з'езда Саветаў, якія былі распрацаваны ВРК. Лідэры эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў заявілі аб сваёй нязгодзе з палітыкай ВРК і выхадзе іх фракцый са складу Савета. Але многія дэпутаты гэтай партыі не падтрымалі сваіх лідэраў і засталіся ў Савеце. Мінская арганізацыя меншавікоў палічыла дзеянні фракцыі памылковымі і 5 лістапада прыняла рашэнне аб яе вяртанні ў Савет.
Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, які не паспеў аформіцца да абвастрэння абставін, да 4 лістапада папоўніўся прадстаўнікамі арганізацый і воінскіх часцей. Загадамі ад 4 і 5 лістапада ВРК вызначыў сваю арганізацыйную структуру. Вышэйшым органам быў аб'яўлены пленум ВРК, а выканаўча-распараджальнымі — бюро і галіновыя аддзелы. У склад бюро ВРК увайшлі: К.I. Ландар (старшыня), А.Ф. Мяснікоў, У.С. Селязнёў, М.У. Рагазінскі, М.I. Калмановіч, М.I. Крывашэін, В.М. Фрэйман. Да фарміравання абласных органаў савецкай улады ВРК з'яўляўся адзіным поўнаўладным органам на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі і Заходняга фронту.
Па сутнасці, улада ВРК была ўладай надзвычайнай, і выбіраемыя пад яго кантролем у надзвычайных абставінах Саветы наўрад ці адлюстроўвалі ўвесь спектр палітычных сімпатый насельніцтва. Несумненна, што Саветы гэтага ўзору далёка не адпавядалі першапачатковым уяўленням аб іх як органах сапраўднага народнага самакіравання.
Услед за Мінскам савецкая ўлада на аднапартыйнай аснове ўсталёўвалася ў іншых гарадах Беларусі і на Заходнім фронце. Пры гэтым Саветы, дзе бальшавікі ўступалі колькасна прадстаўнікам іншых партый, распускаліся. Так было ў Віцебску, дзе 28 кастрычніка Ваенрэўком горада ўзяў пад свой кантроль пошту, тэлеграф, чыгуначны вузел, распусціў існуючы Савет рабочых і салдацкіх дэлутатаў і прызначыў выбары яго новага складу. ВРК заклікаў працоўныя масы не паддавацца чуткам «аб тых жахах, якія быццам бы чыняцца ў Расіі і сталіцы», вызначаў гэтыя чуткі як паклёпніцкія, што распаўсюджваюцца ворагамі рэвалюцыі з мэтай супрацьпастаўлення народных мас савецкай уладзе.
28
кастрычніка Савет рабочых і
салдацкіх дэпутатаў Оршы
26
кастрычніка ў Гарадку
30
кастрычніка ў Гомелі адбылося
аб'яднанае, пасяджэнне
У
лістападзе адбыліся перавыбары Гомельскага
Савета, якія далі бальшавікам 109 дэпутацкіх
месц са 195. 17 лістапада надзвычайны
агульны сход новага ркладу Савета
ўтварыў Ваеннарэвалюцыйны
Павольна развіваўся рэвалюцыйны працэс у Магілёве. Сілы, якія групаваліся вакол Стаўкі, спрабавалі ператварыць Магілёў у апорны пункт барацьбы супраць Савецкага ўрада. Лідэры правых эсэраў і меншавікоў мелі намер сфарміраваць «новы ўрад» на чале з В. М. Чарновым. Іх планы падтрымлівалі пераважна эсэра-меншавіцкі па складу ўсеармейскі камітэт, Магілёўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Выканком губернскага Савета сялянскіх дэпутатаў. Алё прыпыніць ці павярнуць ход падзей у іншае рэчышча ім не ўдалося.
З набліжэннем рэвалюцыйных войск да горада, калі лёс Стаўкі быў вырашаны, у 23 гадзіны. 18 лістапада Магілёўскі Савет быў вымушаны прызнаць савецкую ўладу і ўтварыць Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, да якога перайшла ўся ўлада ў горадзе.
ВРК
заявіў, што ён усімі сродкамі будзе
абараняць інтарэсы свабоды і
рэвалюцыі, і папярэдз'іў: «Усе асобы,
прыкмечаныя ў
На працягу 25 кастрычніка — 18 лістапада 1917 г. у Беларусі ў часцях і злучэннях фронту ўлада таксама перайшла ў рукі Саветаў. Такая адносна лёгкая перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі тлумачылася тым, што ўсе чакалі: яна вырашыць нахварэўшыя пытанні часу — аб міры і зямлі. Дэкрэты II Усерасійскага з'езда Саветаў сустрэлі падтрымку рабочых, сялян і салдат. У Дэкрэце аб зямлі сяляне ўбачылі здзяйсненне сваёй запаветнай мары. Дэкрэт аб міры з захапленнем успрынялі салдаты, рабочыя і сяляне. Таму на выбарах ва Устаноўчы сход Беларусі і на Заходнім фронце перавагу атрымала партыя бальшавікоў. 356 дэпутатаў, абраных у Мінскай, Віцебскай, Магілеўскай і Заходнефрантавой акругах, было 30 бальшавікоў, 22 сацыялісты-рэвалюцыянеры і 4 іншыя.
Савецкую ўладу ладтрымліваў Заходні фронт. 3 1 па 10 лістапада адбыліся армейскія з'езды. На з'ездах 2-ой. і 10-ай армій большасць дэлегатаў складалі бальшавікі і іх прыхільнікі з ліку беспартыйных. Гэтыя з'езды віталі савецкую ўладу, дэкрэты
II
Ўсерасійскага з'езда Саветаў
і створаны ім Савецкі ўрад.
Тыя ж армейскія камітэты, якія
стаялі на іншых пазіцыях, былі
распушчаны і замест іх абраны
новыя, а таксама створаны
Другі з'езд 3-яй арміі па свайму складу і характару прынятых рашэнняў некалькі адрозніваўся. Сярод дэлегатаў з'езда бальшавікі складалі толькі 46%. У прынятай рэзалюцыі з'езд прапанаваў стварэнне аб'яднанай сацыялістычнай улады на глебе пагаднення паміж абодвума лагерамі дэмакратыі, неадкладнае папаўненне ЦВК прадстаўнікамі сацыялістычных партый, якія пайшлі з II Усерасійскага з'езда Саветаў, а таксама прадстаўнікамі Саветаў сялянскіх дэпутатаў і прадстаўнікамі фронту, якія не змаглі прыбыць на з'езд. З'езд падтрымаў, калі гэта будзе прызнана неабходным, скліканне III Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
У
адрас Савецкага ўрада
Такіх
рэзалюцый, лістоў было шмат. Яны адлюстроўвалі
пераважаючыя настроі працоўнага люду,
змардаванага вайной і безупыннымі
нястачамі. Рэвалюцыя разбурыла
старую сацыяльна-эканамічную і
палітычную сістэму, а разам з тым знесла
і новыя структуры ўлады, выкліканыя да
жыцця Лютаўскай рэвалюцыяй, якія, аднак,
так і не паспелі набыць выразна акрэсленае
аблічча і дзеяздольнасць, каб ажыццявіць
неабходныя рэформы. Кастрычнік, які, на
думку працоўных, павінен быў адкрыць
шлях да новага свабоднага жыцця, імі быў
падтрыманы. Гэта забяспечыла яму перамогу
ў такі кароткі час і без сур'ёзных ускладненняў.
Але тое, што ён хаваў у сабе шмат невядомага,
небяспеку грамадзянскай вайны, усталявання
ўлады адной партыі, таталітарнага рэжыму,
усведамлялася яшчэ не многімі. Нават
тыя, хто заклікаў не баяцца грамадзянскай
вайны, яе магчымых маштабаў не ўяўлялі.
Гэтыя тэндэнцыі праявіліся хутка.
Усталяванне
савецкай улады на
Беларусі.
Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі давала магчымасці для стварэння паўсюдна органаў савецкай улады і кіравання. Ініцыятыўная і кіруючая роля тут зноў належала Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту, які прыняў рашэнне аб правядзенні з'ездаў Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.
18
лістапада адбыўся з'езд
Информация о работе Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г