Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Марта 2014 в 19:56, реферат

Краткое описание

У 60 - 70-я гг. X ст. у Полацку правіў, незалежна ад Кіева і Ноўгарада, князь Рагвалод. У 980 г. наўгародскаму князю Уладзіміру Святаслававічу ўдалося захапіць Полацк. Рагвалод і два яго сыны былі забіты, дачка Рагнеда прымусова была выдадзена замуж за Уладзіміра, які забірае яе і ідзе на Кіеў, дзе падманам забівае свайго брата Яраполка і захоплівае горад. Так Уладзімір становіцца кіеўскім князем. Аднойчы ноччу княгіня робіць замах на жыццё Уладзіміра, але няўдалы: князь раптоўна прачнуўся і перахапіў руку з занесеным кінжалам. У гневе Уладзімір гатовы быў уласнымі рукамі забіць Рагнеду, але на яго дарозе паўстае малалетні сын Ізяслаў з мячом, гатовы бараніць маці. Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір, параіўшыся з баярамі, высылае Рагнеду ў вечнае выгнанне у Полацкую зямлю, дзе для яе быў заснаваны новы горад Ізяслаўль, названы так у гонар сына Ізяслава (сучаснае Заслаўе).

Содержание

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………..3
Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі…………..6
Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х - 1003гг……………………………..7
Час Брачыслава…………………………………………………………….7
Час Усяслава Чарадзея……………………………………………………8
ВЫВАДЫ…………………………………………………………..…….12
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ЗМЕСТ…………………………………….……14

Вложенные файлы: 1 файл

ref_po_ist_bel.docx

— 34.55 Кб (Скачать файл)

              Зяўленне славя на тэрыторыі Беларусі моцна паўплывала на ўсе астатнія плямены. Яны пераўзыходзілі іх па ўзроўню сацыяльнай арганізацыі, мелі больш развітую гаспадарку. Ў выніку інтэнсіўнага засваення славянамі тэрыторыі Беларусі, дзе раней жылі балты, у VIII - IX стст. склаліся этнічна блізкія паміж сабой племянныя звязы: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, часткова валыняне. На іх аснове ўтварыўся старабеларускі этнас. У яго фармаванні прынялі ўдзел яцвягі і некаторыя іншыя балцкія плямёны. Усходнія славяне прынеслі больш прагрэсіўную форму земляробства - ворную. Сем'і, аб'яднаныя агульнасцю гаспадарчага жыцця, утварылі сельскую (суседскую) ці тэрытарыяльную абшчыну. Апрацоўваная зямля, лясы і вадаёмы былі ўласнасцю ўсёй абшчыны. Сям'я карысталася асобным участкам супольнай зямлі - надзелам.

             У IX - XII стст. ва ўсходніх славян складаецца феадальны ўклад. Напачатку асноўная частка насельніцтва была вольнымі супольнікамі, якіх звалі «людзі». Іх сацыяльнае становішча паступова змянялася: частка трапляла ў залежнае становішча, частка заставалася адносна вольнай. Залежных людзей звалі «чэляддзю». У складзе чэлядзі былі катэгорыі насельніцтва, пазбаўленыя асабістай волі - халопы. Пра станаўленне класавага грамадства сведчыць не толькі залежнае становішча асобнай катэгорыі насельніцтва, але і наяўнасць лютвы. Дружыннікі (ці баяры) атрымлівалі ад князя права збіраць даніну з вызначанай тэрыторыі. Збор даніны з вольнага насельніцтва той тэрыторыі, якой «валодаў» князь, звалася палюддзем. Паступова даніна становіцца феадальнай рэнтай. Тым часам утворацца гарады. Адны выраслі з умацаванага сельскага гарадзішча як Полацак, іншыя як княжыя замкі - Менск, Гародня, Заслаўль. Трэція ўзнікалі на гандлёвых шляхах. Горад складаўся з частак: дзяцінца, умацаванага валамі, равамі, сценамі; пасаду - месца, дзе сяліліся рамеснікі і гандляры; і гандлю - месцы продажу і куплі тавараў. Славяне вызнавалі паганскую рэлігію. Яны верылі ў бога сонца, агню, Пяруна і інш. Памерлых хавалі ў ямах, насыпая над імі курганы. Верылі ў замагільнае жыццё. Упрыгожванні насілі з косткі, медзі, керамікі.

Невядома, колькі б часу заняў пуць пераходу да станаўлення дзяржаўнасці без уплывы славян.

Найвышэйшага росквіту Полацкае княства дасягнула пры князю Брачыславе (1001-1044гг.) і Ўсяславе (Чарадзею) (1044-1101 гг.). Тым часам пашырэлі межы княства. Яно займала тэрыторыю цяперашняй Віцебскай вобласці, паўночную частку Менскай і некалькі суседніх раёнаў. У васальнай залежнасці ад княства былі землі, якія распасціраліся па ніжняй плыні Заходняй Дзвіны, дзе знаходзіліся гарады Кукенойс і Герцике. Палачане кантралявалі гандлёвы шлях «з вараг у грэкі», збіралі даніну з балцкіх плямёнаў.

Паміж Полацкам і Кіевам вялася барацьба, якая працягвалася з перапынкамі больш 100 гадоў. Полацкія князі двойчы займалі Ноўгарад, вялі барацьбу за Пскоў і Смаленск. У 1067г. адбылася бітва на рацэ Няміга, ішла вайна з Уладзімірам Манамахам. У 1127г. сын Манамаха Вялікі князь Кіеўскі Ізяслаў арганізаваў вялікі паход кааліцыі паўднёва-рускіх князёў супраць Полацку. Затым полацкая зямля распалася на ўдзельныя княствы: Полацкае, Менскае, Друцкае, Изяславское, Лагойскае і інш. Так скончылася гісторыя самай першай і адной з самых моцных дзяржаў. 
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ЗМЕСТ

  1. Шарова Н. С. Гісторыя Беларусі: Матэрыялы да экзамену. - Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997. - 124 с.
  2. Гісторыя Беларусі, т.1 ,мінск современная школа.
  3. Нарысы гісторыі Беларусі, акадэмія навук беларусі,мінск беларусь.
  4. Е.К. Новик, И.Л. Качалов,Н.Е.Новик История Беларуси,минск «вышэйшая школа».
  5. М.В. Довнар-Запольский история Белоруссии,минск «Беларусь».

 

 


Информация о работе Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі