Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Мая 2014 в 19:57, контрольная работа
Краткое описание
У сакавіку 1921 г. па выніках савецка-польскай вайны было падпісана Рыжскае мірнае пагадненне. Адна з яго ўмоў – далучэнне да Польшчы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Плошча Заходняй Беларусі складала каля 113 тыс. кв. км (палова сучаснай тэрыторыі Беларусі). На гэтай тэрыторыі быў уведзены польскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. На беларускай тэрыторыі былі ўтвораны Віленскае, Навагрудскае, Палескае і Беластоцкае ваяводствы («Малапольшча», "Белапольшча", ці «ўсходнія крэсы»). Гэта 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва польскай дзяржавы – Другой Рэчы Паспалітай.[2 c.153]
Содержание
1.Каланіяльная палітыка польскіх улад 3 1.1. Нацыянальны прыгнёт 3 2.Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі 7 2.1. Развіццё прамысловасці 7 2.1.1. Грашовая рэформа 8 2.2. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі 9 2.2.1. “Закон аб ажыцяўленні зямельнай рэформы” 10 2.2.2. Насаджэнне асадніцтва 10 2.2.3. Аграрная рэформа 12 3. Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва 12 4. Культура Заходняй Беларусі ў 20 – 30-я гады 14 СПІС ВЫКАРЫСТАННАЙ ЛІТАРАТУРЫ
У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі
беларускага археолага і этнографа І.Луцкевіча
па ініцыятыве Беларускага навуковага
таварыства (1918–1939) быў заснаваны Віленскі беларускі
гісторыка-этнаграфічны музей. У навуковай
і культурна-асветніцкай рабоце актыўна
ўдзельнічалі В.Ластоўскі, А.Станкевіч,
Б.Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш.[2
c.167]
У час, калі ў БССР пачаўся працэс
згортвання палітыкі беларусізацыі, супрацьстаянне
прымусовай паланізацыі ў Заходняй Беларусі
садзейнічала актывізацыі і аб’яднанню
беларускай інтэлігенцыі. Нацыянальны
фактар вызначаўся як галоўны ў сацыяльна-палітычнай
барацьбе. У канцы 20-х – 30-я гады палітыка
польскага ўрада канчаткова павярнулася
да ліквідацыі беларускіх нацыянальных
асяродкаў (выдавецтваў і выданняў, культурна-асветніцкіх
арганізацый). У 1937 годзе ўлады забаранілі
дзейнасць ТБШ.
Для заходнебеларускай літаратуры характэрна
перавага паэтычнага жанру, які адзначаецца
эмацыянальнай рэакцыяй на падзеі, актыўнай
грамадзянскай пазіцыяй аўтараў (М.Танк,
В.Таўлай, М.Засім), а таксама рамантызмам
і лірызмам (Н.Арсеннева, К.Сваяк, У.Жылка
і інш.). Выяўленчае мастацтва адметна
касмічнымі, гістарычнымі і сімволіка-алегарычнымі
карцінамі Я.Драздовіча (“Дух зла” і інш.),
бытавымі палотнамі М.Сеўрука і П.Сергіевіча,
партрэтам і пейзажам (Г.Семашкевіч), карыкатурамі
Я.Горыда. Сур’ёзную працу па збіранні
і прапагандзе беларускага фальклору
праводзілі Р.Шырма, г.Цітовіч. Утвараліся
хоры (адзін з самых папулярных – хор Беларускага
саюзу студэнтаў у Вільні), рэпертуар якіх
складаўся пераважна з беларускіх песень.
Значны ўнёсак у музычную культуру зроблены
кампазітарамі К.Галкоўскім, Л.Раеўскім,
оперным спеваком і выканаўцам народных
беларускіх песень М.Забэйда-Суміцкім.[2
c.167]
Спіс
выкарыстанай літаратуры:
Гісторыя Беларусі/ А.Л. Абецэдарская, П.І. Бругадзін,
Л.А. Жылуновіч і інш; пад рэд.А.Г. Каханоускага
і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1997-496 с.
Гісторыя Беларусі курс лекцый
Частка ІІ С.Ф. Шымуковіч – 2-е выданне
– Мн.: Акад. пры Прызідэнце Рэспублікі
Беларусь, 2005 – 247с.
Гісторыя Беларусі. Ад старажытных
часоу – па 2008г.: вучэб. дапам./ Я.К. Новік, І.Л. Качалау, Н.Я.
Новік; пад рэд. Я.К. Новіка. – Мінск: Выш.
шк., 2009-512 с.
Вырастка, А.Ф. Сучасныя погляды
на культурна-асветніцкую дзейнасць асаднікаў
/ А.Ф. Вырастка // под общ. ред. А.Н. Нечухрина.
- Гродно, ГрГУ, 2008. - 239 с.