Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Ноября 2014 в 16:47, реферат
Беларуская традыцыйная народная культура, самабытная і непаўторная. Аднак на сучасным этапе, ва ўмовах пашырэння сусветных працэсаў глабалізацыі і сацыядынамікі культуры (працэсаў культурагенезу, акультурацыі, асіміляцыі, адаптацыі), існуе пагроза знішчэння ў цэлым, альбо пазбаўлення адметных асаблівасцей, культуры беларускага народа. Адным з асноўных накірункаў дзейнасці устаноў культуры рэніёнаў з’яўляецца захаванне, падтрымка і развіццё народнай культуры ва ўсіх яе праяўленнях.
(Канцэртная праграмма фальклорнага калектыва”Церніца” Старобінскага ГДК Салігорскага раена)
СКВЕР
Гэй дзяўчаты-весялушкі
Заспявайце нам частушкі.
І людзям не да гамонак
Заграе як гармонік.
1: Слухай даражэнькая, а дзе гэта твой благаверны, ці не захварэў ён?
2: Ды захварэў, цешча пракляла…
1: Ды як гэта так?
2: А ён жа ведаеш якая зараза: “Даражэнькая цешчанька, ужо нас пакідаеце, ад’яжджаеце?”, а мая мамка і кажа: “Дай бог табе разбагацець, дарагі зяцёк! Каб у цябе было 60 дамоў, а ў кожным доме по 60 кватэр, а ў кожнай кватэры па 60 ложкаў стаяла і каб цябе ліхаманка трэсла 60 раз удзень”
1: Ты б яго кінула.
2: Ды я кідала, а тады назад вярнулася і яшчэ прабачэння папрасіла. А ён мне, за тое што збегла – прашчаю, а за тое што вярнулася – ніколі не прабачу.
1: Ну суседачка, добры мужык на дарозе не валяецца, ён валяецца толькі на канапе. Ой даражэнькая, мы з табою загаворыліся і можам спазніцца на наступны канцэрт. Ведаеш, адзін чалавек спазніўся на канцэрт і паспяшае на сваё месца пытае ў суседы:
(Канцэртная праграмма ”народнага” калектыва ”Смаляначка” Смалявічскага РЦК)
СКВЕР
Ой вясёлае сёння свята
І гасцей у нас багата
Не выдзержваюць падлогі
Спявай душа, скачыце ногі
1: Ой суседачка, столькі ўсяго прыгожага бачыла, з добрымі людзямі нагаварылася, на цэлы год уражанняў хопіць.
2: Сапраўды, дай бог ім здароўя, каб ім ручкі ніколі не балелі. Суседачка, на табе кілюшку. Хачу кільнуць за артыстаў, якія выйдуць на гэту сцэну.
1: Дык я ж не магу.
2: У вочы мне глядзі, самагонку варыш?
1: Чаму вару, я яе так п’ю.
2: Давай вып’ем я настайваю!
1: На чым настайваеш?
2: На клюкаўцы.
1: Тады давай клюкнем
2: А ці ведаеш ты чым славяцца Старыя дарогі?
1: Кожнаму рэгіёну ёсць чым ганарыцца!
2: Эй не суседачка, такой самагонкі, як у Старых дарогах няма нідзе. Хлебная, чыстая, як сляза “Разумоўка” завецца.
1: А чаму “Разумоўка”?
2: Таму што чалавек розум не страчвае, як вып’е, прымаецца, як лякарства.
1: Суседачка, калектыў ужо даўно чакае выхада на сцэну, а ты усё гаворыш – не спыніць. Ой прабачце людцы за гэту балбатуху. На сцэне “народны” калектыў “Таліца” Старадарожскага раённага Цэнтра культуры, мастацкі кіраўнік…………………………………………
(Канцэртная праграмма “народнага” калектыва ”Таліца ” Старадарожскага РЦК)
1: Гэтае свята – не толькі незабыўныя сустрэчы, яно раскрывае людзям вочы на хараство, якое іх акружае, абуджае цікавасць да творчасці.
2: Усплывае песня ціха
І над кроснамі, у цішы
Песню тчы сваю ткачыха,
Песню светлую душы.
Тчэ зялёным, быццам травы,
Жоўтым сонечным цяплом
Залацістыя купавы,
Ночы цемру, звон дубраў.
Замірае песня ціха,
І ў прадранішняй цішы
Здыме з кроснаў цуд ткачыха
Песню светлую душы.
1: Паважаныя гледачы і майстры, зараз наша журы, якое ўвесь гэты час сачыла за працай майстроў, пойдзе падводзіць вынікі, а наша свята працягваецца. На сцэне “народны” ансамблю народнай песні “Зборная субота” мастацкі кіраўнік Людміла Казей.
(Журы падводзіць вынікі.
Вядучая: Паважаныя сябры, шаноўныя госці і удзельнікі конкурсу. Вось і настаў час, калі на сцэну для падвядзення вынікаў мы запрашаем наша журы.
(журы падводзіць вынікі, ідзе узнагароджванне)
2: Паважаныя госці і гледачы, мы з вамі шмат аб чым пагутарылі сёння. Былі і танцы і спевы і гумар і пачастункі.
1: Але як гаворыцца: Сонца ў тучку. Госці ў кучку, пара да двара.
2: Гасцям пажадаем: жыці – пажываці, каб ім нівачка радзіла,кКаб былі багаты, як зямля
Каб былі здаровы, як вада!
1: Дзякуй, людзі добрыя, што завіталі да нас. Гасцілі, майстэрствам дарылі
Скакалі, спявалі і пра працу не забывалі! Вялікае вам дзякуй за ўсё! Да пабачэння!
(гучыць вясёлая народная
Информация о работе Абласное свята-конкурс майстроў па ткацтве і пляценні паясоў