Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Февраля 2014 в 16:44, курсовая работа
Прыказкі карэнным чынам адрозніваюцца ад усіх іншых фальклорных жанраў. Ужо тое, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўляецца ў памяці як гатовы слоўны комплекс, дазваляе ставіць яе ў адзін рад з такімі моўнымі адзінкамі, як слова, фразеалагізм, састаўны тэрмін, крылаты выраз. Прыказкі, у адрозненне ад іншых жанраў фальклору, ніколі не выконваюцца, не спяваюцца, як, напрыклад, народныя песні ці прыпеўкі, не расказваюцца, як казкі, анекдоты ці гумарэскі, не прапануюцца для разгадвання, як загадкі, - словам, самастойна не бытуюць, а, выкліканыя канкрэтнай жыццёвай з’явай, у патрэбны момант устаўляюцца ў маўленне як афарыстычнае выказванне, праверанае вопытам многіх пакаленняў.
Уводзіны………………………………………………………………………..
3
Глава 1. Паняцце антаніміі………………………………...………………….
5
Глава 2. Тыпы антонімаў у беларускіх прыказках…………………………..
10
Глава 3. Стылістычныя і функцыянальныя патэнцыі антонімаў у беларускіх прыказках………………………………………………………….
15
Заключэнне…………………………………………………………………….
20
Спіс літаратуры……………………………………………………………
Другая група аб’ядноўвае прыказкі, у якіх няма поўнага пераасэнсавання ўсіх кампанентаў. Частка слоў такіх прыказак захоўвае сваё літаральнае значэнне. Да прыкладу, у прыказцы Не такі чорт страшны, як яго малююць іншасказальны сэнс маюць толькі кампаненты чорт і малююць; агульнае значэнне прыказкі – не так страшна на самой справе, як здаецца. Або возьмем прыказку Стары вол баразны не сапсуе. У ёй таксама не ўсе кампаненты атрымалі метафарычнае асэнсаванне, таму яе змест перадаецца з выкарыстаннем гэтых непераасэнсаваных слоў: стары, вопытны чалавек не сапсуе таго, за што бярэцца. Захоўвае сваё літаральнае значэнне і слова вучыць у прыказцы Яйцо курыцу вучыць, яна абазначае “малады, нявопытны вучыць старэйшага, вопытнага”.
Ёсць і трэцяя група прыказак. Яны наогул ужываюцца толькі ў прамым значэнні і не патрабуюць тлумачэння. Агульны сэнс амаль кожнай такой прыказкі вынікае з прамых значэнняў яе слоў-кампанентаў, напрыклад: Брат любіць сястру багатую, а мужык жонку здаровую; Век жыві – век вучыся; Вучыцца ніколі не позна; Госць госця ненавідзіць, а гаспадар абодвух; Госцю двойчы рады: калі ён прыязджае і калі ад’язджае; Добра ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць; Кожнаму сваё дзіця міла.
Адна з найважнейшых тэм прыказак – выкрыццё сацыяльнай няроўнасці: з аднаго боку, жыццё багатых у раскошы, з другога – гаротнае, паўгалоднае існаванне беднякоў : “Чыя сіла – за мяжой ніва, а чыя не сіла – на сваім полі чужая ніва”.
У афарыстычных творах эпохі феадалізму выразна адбілася тэма прыгоннага жыцця, паказана стаўленне народа да паноў і іх паслугачоў: “Хоць ростам пан і невялік, ды рука ў яго з пудавік”. Народ дасціпна высмейваў паразітызм, звычаі і норавы паноў: “Пан што багацее, то дурнее”, “Калі пан смяецца – мужык плача”, “Паны балююць, а мужыкі гаруюць”.
У некаторых прыказках адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, прыроду, чалавека, расліны, жывёл. У старажытнасці многія з такіх прыказак маглі выконваць утылітарна-практычныя функцыі. У іх адлюстроўваліся найбольш характэрныя з’явы пэўнага часу (эпохі) – жыццё, праца, быт, культура, думкі і пачуцці народа.
Сацыяльная няроўнасць у грамадстве падкрэсліваецца таксама прыёмам кантрасту: “Пакуль з багатага пух, дык з беднага дух”, “Калі памрэ беднячок, дык ідзе і поп і дзячок, а калі памрэ багаты – дык ідуць па тры з хаты”.
Дасціпна выказвае народ свае думкі пра шчасце, лёс і долю, дабро і зло, праўду і крыўду, пра стаўленне да людзей, выхаванне дзяцей: “Старога паважай, малога павучай”, “Разумны дурному ўступіць павінен”.
Як і ў іншых фальклорных жанрах, у прыказках адлюстраваўся народны каляндар, паводле якога селянін прытрымліваўся тэрмінаў розных палявых работ: “Ілля жніво пачынае, а лета канчае”, “ Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку”.
У многіх прыказках адлюстравалася так званая народная метэаралогія: “Сухі марац, мокры май – будзе жыта, як гай”.
Даволі шырокае функцыянаванне антонімаў з’яўляецца прыкметнай адзнакай беларускіх прыказак, што абумоўлена багаццем і разнастайнасцю лексічнага складу мовы, яе каларытам і вобразнасцю.
Вылучаюцца тры асаблівасці, пры якіх антанімічныя словы ўступаюць у адносіны апазіцыі: градуальнасць / неградуальнасць; адпаведнасць адной з’яве ці працэсу (аднаму дэнатату) / адпаведнасць розным дэнататам і скіраванасць / нескіраванасць дзеяння ці з’явы. У адпаведнасці з тыпам супрацьлегласці, які выражаюць антонімы, вылучаюцца кантрарныя, кампліментарныя, вектарныя антонімы і антонімы-канверсівы.
Найбольш вялікі ў колькасных адносінах і прадстаўнічы клас (“ядро” антаніміі беларускай мовы) утвараюць антонімы, якія рэалізуюць кантрарную (лац. contarius – супрацьлеглы) пазіцыю. Ім уласцівы градуальныя апазіцыі, кампаненты якіх характарызуюцца рознай ступенню ці градацыяй адной і той жа прыметы. Кантрарная супрацьлегласць выражаецца відавымі паняццямі “X” і “Y”, паміж якімі магчыма трэцяе, сярэдняе “Z”, і якія не толькі ўзаемаадмаўляюцца, але і напаўняюць адзін аднаго сваім “станоўчым” зместам. У прыказках гэта антонімы, якія выражаюць якасную супрацьлегласць, напрыклад, характарыстыкі колеру (На чорнай зямлі белы пірог расце; Рукі белыя, ды душа чорная), вагі (Лёгка кінуць, цяжка падняць), памеру (Вялікага дуба з малым карэннем не бывае; Да пекла вароты шырокія, а да неба вузкія; Ад маленькага сабакі вялікі брэх бывае), часу (Хвалі мяне сёння, а я цябе заўтра; Трэба ўлетку назбіраць, каб узімку было што каштаваць), адлегласці (Далей паложыш – бліжэй возьмеш), якасці (Старое дзярэцца – на новае спадзяецца; Не тады, калі салодка, а тады, калі горка, прыяцель патрэбен; Добрыя ўчынкі доўга помняцца, а ліхія ніколі не забудуцца), спосабу дзеяння (Ідзі хутка – бяду здагоніш, ідзі павольна – цябе здагоніць) і г. д.
Параўнальна меншую групу ўтвараюць антонімы, якія выражаюць дадатковасць, - кампліментарныя (лац. complementum – дапаўненне). Яна аб’ядноўвае антонімы, значэнне аднаго з якіх цалкам адмаўляе значэнне другога, напрыклад: Ні жывы, ні ўмерлы; І жыў – не любіла, і памёр – не тужыла; Не бойся таго, хто крычыць, а бойся таго, хто маўчыць; Лепш адзін прыяцель, як дзесяць ворагаў; І Бога ашукае, і ў чорта адхопіць; Анёлам ляцеў, а чортам сеў; Сляпы не ўбачыць, а відушчы не заўважыць. Гэта група антонімаў характарызуецца ярка выражанай палярнасцю супрацьлеглых кампанентаў. Пэўная з’ява, прадметы могуць знаходзіцца толькі ў адным са станаў, прычым прамежкавай якасці быць не можа. Напрыклад: І чорта ашукае, і Богу не дадасць. Два супрацьлеглыя паняцці, паміж якімі сярэдняга няма: або Бог, або чорт. Для параўнання возьмем антанімічную пару гарачы – халодны, прамежкавы стан для якой – цёплы.
Таксама выдзяляецца група антонімаў, якія выяўляюць супрацьлеглую накіраванасць дзеянняў, якасцяў і прымет – вектарныя (лац. vector – напрамак, скіраваны адрэзак) антонімы. Гэты клас антонімаў заснаваны на лагічна супрацьлеглых паняццях, напрыклад: Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не тухнуць; Дзе паклаў, там і вазьмі; Добры пачатак – блізкі канчатак; Ад зямлі адарваўся і да неба не дастаў; Дзе сядаць, там уставаць.
Як асобную групу можна вылучыць так званыя антонімы-канверсівы (лац. conversio – ператварэнне, змяненне), якія апісваюць адну і тую ж сітуацыю з пункту гледжання розных удзельнікаў: За што прадавалі, за тое і купіў; Таргаваць таргавалі, а купляць не куплялі; Бацькаўшчыну не купляюць і не прадаюць; Даводзіцца знайсці, даводзіцца і згубіць; Такі зяць, што ні даць, ні ўзяць.
Абсалютная большасць антонімаў, засведчаных у беларускіх парэміях, паводле семантычна-граматычных і стылістычных асаблівасцяў суадносіцца з пэўнымі часцінамі мовы. Сярод прыметнікавых антонімаў прадуктыўным класам з’яўляюцца якасныя прыметнікі, якія найчасцей абазначаюць: уласцівасці і якасці, што ўспрымаюцца органамі пачуццяў (Пакаштаваўшы салодкага, не захочаш горкага; Хлеб бывае траякі: чорны, белы і ніякі), уласцівасці характару, асаблівасці псіхічнага складу чалавека (Ад добрага чалавека хлеб смачнейшы, чым пірог ад дрэннага; Добрая жонка – дома рай, злая – хоць ты цягу дай), выражаюць агульную ацэнку (Кепскія песні лепш за добрыя слёзы; Няма нічога тайнага, каб не стала яўным).
Супрацьпастаўляцца могуць і прыналежныя прыметнікі (Матчын кулак вучыць, а мачышын сушыць), але ў мове беларускіх прыказак яны сустракаюцца рэдка. Адносныя прыметнікі тыпу драўляны, аўсяны, сярэбраны антонімаў не маюць, бо абазначаюць пастаянную, нязменную прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў.
Вялікую групу (каля 200 адзінак) у прыказках утвараюць пары, дзе супастаўляюцца прыметнікавыя антонімы, якія абазначаюць якасную характарыстыку са значэннем ацэнкі і меры якасці: Вялікая кабыла, ды малая сіла; Вялікі целам, ды малы дзелам; Вялікая дзірка, ды малая накрыўка; Вялікага дуба з малым карэннем не бывае і інш.
Глава 3. Стылістычныя і функцыянальныя патэнцыі антонімаў у беларускіх прыказках
Стылістычныя функцыі антонімаў у прыказках шматлікія і разнастайныя. Адны з іх, паводле вызначэння І. Я. Лепешава, “прыродныя”, унутрана ўласцівыя самім антонімам як лексічнай адзінцы мовы, другія – індывідуальна-аўтарскія, калі можна так сказаць у дачыненні да народнай творчасці, выконваюцца толькі ў межах канкрэтнай прыказкі. Першыя можна назваць функцыямі ўзуальнага характару, а другія – функцыямі аказіянальнага характару [8, 89].
Функцыі ўзуальнага характару – гэта агульныя, пастаянныя функцыі, якія рэалізуюцца ў любым кантэксце. Яны абумоўлены ўласцівасцямі саміх антонімаў – слоў з процілеглым значэннем. Сярод іх вылучаюцца:
- намінатыўная функцыя;
- ацэначная функцыя;
- эмацыянальная функцыя;
- экспрэсіўная функцыя;
- функцыя “лакалізацыі” маўлення;
- функцыя вобразнага выказвання.
Антонімы, як і любое ўтварэнне мовы, характарызуюцца намінатыўнай функцыяй, бо ўсе адзінкі маўлення перш за ўсё служаць сродкам абазначэння рэчаіснасці: Гушчу паеў, а юшку – на гурт; Калі Бога малюеш, пра чорта не думай.
Функцыя “лакалізацыі” маўлення заключаецца ў тым, што антонімы, паводле слоў К. Крапівы, перадаюць “найбольшую канцэнтрацыю думкі пры найменшай затраце слоўнікавага матэрыялу” [4, 386]. Супрацьпастаўленне, выражанае словамі-антонімамі, не толькі надае выказванню лаканічнасць, ёмістасць, але яно дапамагае больш выразна, дакладна перадаць пэўнае суджэнне, ацэнку. Так, каб апісаць безвыходнае або складанае становішча, у якое трапляе чалавек у выніку неабдуманых учынкаў або збегу абставін, не трэба многа гаварыць. Варта толькі прыгадаць прыказку “Трапіў у нерат – ні ўзад, ні ўперад”, дзе антанімічныя прыслоўі месца перадаюць безвыходнасць сітуацыі, надаюць выказванню ўніверсальнасць.
Вельмі часта антонімы здольны ствараць канкрэтныя, наглядна-пачуццёвыя ўяўленні аб тых ці іншых з’явах рэчаіснасці, выступаць вобразнай назвай асобы, прадмета, дзеяння, стану, спосабу дзеяння, часу і г.д. У гэтым і выяўляецца функцыя вобразнага выказвання антонімаў, што надае прыказцы метафарычнасць, паўпразрыстасць сэнсу: Сёрбай юшку, на дне гушча. Безумоўна, сэнс гэтага выказвання не вызначаецца заклікам ці прапановай даесці страву. У прыказцы сцвярджаецца думка аб тым, што, перш чым дасягнуць самага лепшага, важнага, карыснага, трэба перажыць менш прыемнае.
Ацэначная функцыя антонімаў заключаецца ў іх магчымасці даваць станоўчую або адмоўную ацэнку тым ці іншым з’явам рэчаіснасці. Гэта функцыя ўласціва многім антонімам розных структурных тыпаў. Асабліва акрэсленая адзнака праяўляецца ў прыметнікавых і прыслоўных антонімах: Аднаму густа, а другому пуста; Вялікая галава, ды пустая; Лепш кепска ехаць, як добра ісці.
Даволі часта сустракаюцца прыказкі, пабудаваныя на супрацьпастаўленай ацэначнай характарыстыцы, калі адна з рыс характару ці з’яў рэчаіснасці ўсхваляецца, а другая – асуджаецца: Ранняя птушачка крылкі цярэбіць, а позняя вочкі працірае. Відавочна, у прыказцы асуджаецца гультайства і марудлівасць, а ўшаноўваецца працавітасць.
Даючы пэўным праявам жыцця і чалавечай натуры станоўчую ці адмоўную ацэнку, прыказкі выражаюць і адначасова выклікаюць розныя пачуцці, таму істотнымі элементамі сэнсавай структуры значнай часткі прыказак, пабудаваных на супрацьпастаўленні, з’яўляецца эмацыянальнасць, і адпаведна, экспрэсіўнасць. Так, пачуўшы прыказку “З вялікай хмары малы дождж бывае”, мы таксама адчуваем шкадаванне ад неадпаведнаці паміж абяцаным, абвешчаным і дасягнутым. А колькі экспрэсіі ў словах “Дома і салома ядома, а на чужыне і гарачы тук стыне”. На пэўны філасафічны, разважлівы лад навозіць прыказка “Учора” не дагоніш, ад “заўтра” не ўцячэш. Таму ўсе прыказкі з ацэначным значэннем адначасова з’яўляюцца і яркім сродкам моўнай выразнасці (экспрэсіўнасці).
Такім чынам, адначасовае выкананне шматлікіх функцый антонімамі – вось у чым сутнасць і стылістычная значнасць прыказак, пабудаваных на проціпастаўленні. Такая з’ява мае назву поліфункцыянальнасці.
Функцыі аказіянальнага характару, у адрозненне ад разгледжаных, - гэта прыватныя стылістычныя функцыі антонімаў, здольныя рэалізавацца толькі ў спецыяльна арганізаваным кантэксце, у дадзеным выпадку, у парэміялагічных адзінках. З другога боку, яны як бы працяг “прыродных” функцый, бо рэалізуюць у маўленні стылістычны патэнцыял антонімаў. Да функцый аказіянальнага характару адносяцца:
Функцыя стварэння гумару і сатыры ў значнай ступені абумоўлена –
ўнутранай прыродай сутнасці лексічнай антаніміі. Пры дапамозе разнастайных проціпастаўленняў прыказкі даволі часта ўжываюцца ў мастацкіх творах для выражэння сатырычна-насмешлівых адносін аўтара да персанажа або адносін аднаго персанажа да другога, напрыклад: Хлеба – каб трошку, а да хлеба – каб множку.
Сатыры і гумару як дзвюм асноўным формам выяўлення камічнага ўласцівы разнастайныя адценні. Смех можа быць вясёлым, добразычлівым і гнеўным, з’едлівым. Таму да гэтай функцыі далучаецца функцыя стварэння іроніі і самаіроніі. Так, у прыказцы “Ні сыты ні голадзен, ні стары ні моладзен” адлюстроўваецца высмейванне беспрынцыповасці, бязлікасці. А ў прыказцы “Бачыш, дружа, як гарую: з аднае вясёлае карчмы ў другую” – выразнае адценне самаіроніі: жывецца так, што няма падставы наракаць на сваё становішча.
Информация о работе Антанімія як спосаб арганізацыі беларускіх прыказак