Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Мая 2012 в 01:07, курсовая работа

Краткое описание

Вечныя тэмы ў паэзіі - гэта неверагодная задума, асноўнае гучанне твораў, нераскладнае па сваёй структуры эмацыйна-сэнсавае ядро, якое аўтар спрабуе паднесці чытачу раскрытым з таго ці іншага боку.
Вечныя тэмы ў паэзіі існавалі заўсёды, існуюць цяпер, і будуць існаваць, верагодна, да самага захаду літаратуры. У гэтым і ёсць іх вечнасць.
Ва ўсе часы, не ў залежнасці ад краіны, ад палітычнага і сацыяльнага становішча народа, вечныя тэмы заўсёды заставаліся ў сваім ранейшым абліччы, толькі відазмяняючыся пад прыцэламі асобных вузкіх фактараў - такіх, як тэхнічнае развіццё, узровень жыцця, змена ідэалаў і прыярытэтаў нацыі ў агульным.

Содержание

1. Уводзіны………………………………………………………………………….3
2. У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі?.......................5
3. Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у паэзіі XX і XI стагоддзяў…………………………………………………………………………..8
4.Раскрыццё вечных тэм у сучасных беларускіх паэтаў (на прыкладах)………………………………………………………………………..15
5.Заключэнне………………………………………………………………………23
6.Выкарастаныя літаратурныя крыніцы……………………………25

Вложенные файлы: 1 файл

курсовая вета.docx

— 48.46 Кб (Скачать файл)

 

Трагічны вобраз Чарнобыля адбіваецца на сусветным раскрыжаванні шляхоў. Лес роднай зямлі і самой планеты Зямля аднолькава турбуе паэтаву свядомасць, бо рух жыцця ў маштабах Сусвету залежыць ад зямных асноў і пачаткаў. Таму паэы ўзіраюцца ў вечнае і зменлівае люстэрка зорнага неба. Гэтак жа, як чарнобыльскі атам знішчае жывыя ніці ўзаемасувязяў у навакольнай прыродзе, так апакаліптычны Чарнобыль на Зямлі можа разбурыць сістэму ўзаемасувязяў у межах усяго космасу. Вось,напрыклад, светлы ўспамін пра дажджлівыя дні маленства ў вершы В. Зуёнка «Дожджык, дожджык, сыпані...» перакрыжоўваецца з пачуццём сённяшняй няўтульнасці, непрыкаянасці пад дажджынкамі-кроплямі: «У твар страляў ізатопнай шрапнэллю Чарнобыль».

У 1990-ыя гады літаратура нстойліва шукае іншыя лекі для збалелай душы беларуса, яую можна супакоіць толькі захаваннем сувереэнітэту, статусу незалежнай дзяржавы, адраджэннем гістарычная памяці, мовы і культуры народа, выхаваненем нацыянальнаяй і чалавечай годнасці. Беларусская паэзія набывае абвострана- публіцыстычны характар, агрэсіўны заклік. Па-грамадзянскі пафасныя, драматычна-напружаныя радкі многіх вершаў прамаўляюцца ў сугучнасці з часам, з гадамі не трапляюць сваёй надзенасці і пераконваюць у бескампраміснасці і аб’ектыўнасці аўтарскай пазіцыі.

 

              “Шлях мой зямны, Айчына...

На схіле

кожнай вярсты

Толькі ты за плячыма,

Наперадзе —

Толькі ты.

 

Існасць мая, Айчына...

Не дзякую за карэнні...

Дзякую за магчымасць

Сумнення

У несумненным.

 

Праўда мая, Айчына...

З прыцемкаў сутарэнняў

Бачацца

Далячыні

Светлага разумення.

 

Вера мая, Айчына...

Дадзена

птушцы і зверу

Блакітна крычаць вачыма:

— Веру!

Веру!

Веру!..

Вера мая... Айчына.”

У. Некляеў

 

 

У найноўшай плыні сучанай паэзіі, якую мы будзем разглядаць больш падрабязна ў наступным раздзеле, прасочваецца цяга да разважлівасці, філасоўскасці, мудрасці. Мяняецца скіраванасць і афарбоўка мастацкага мыслення. Светлае бясхмарнае жыцце ўступае канфліктна-драматычнаму і нават традэгійнаму адлюстраванню рэчаіснасці, сучаснага стана грамадства, заклапочанасці ў паглыбленні яго бездухоўнасці.

Найбольш развітая з’ява  у найноўшай беларускай літаратуры – плыня постмадэрнізму, якая у свій час, канешне ж, уздзейнічае на асаблівасці раскрыцця вечных тэм, як стылявое рэчышча.

Відавочна, что пост мадэрнізм стаў актуальным для беларускай літаратуры, у першую чаргу як адзін з сродкаў  барацьбы з “саўковасцю”, за якой –  татальная ўлада, правінцыяльнасць, адсутнасць дэмакратыі, ментальнага  выбару. Адсюль  выходзіць, штто асноўныя змяненні ў паэзіі найноўшай плыні  – гэта засвабоджаннасць рухаў, думак, яркая ўрбаістычнасць,тэхналагічнасць, змястоўнасць . І гэта ўсе звязана  з моладзевасцю паэтычнай культуры 21 стагоддзя- аўтары не старэйшыя за 25 год.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4.Раскрыццё вечных тэм у сучасных  беларускіх паэтаў (на прыкладах).

 

У гэтым раздзеле мы падрабязна разбярэм асаблівасці раскрыцця вечных тэм на прыкладзе вершаў найноўшай  плыні беларускай літаратуры.

Для поўнага разумення ідэйнага напаўнення вершаў і іх адметнасцей  раскрыцця сэнсавага ядра варта  разабрацца ў тэндэнцыях гадоў эпохі  іх напісання (2009-2012 г.).

Сучасная эпоха вызначаецца  не ў малой ступені такімі працэсамі, як глабалізацыя, ўніфікацыя сусветнай эканомікі, ўзаемапранікненне культур Захаду і Усходу. І все гэта адбіваецца на ўсіх зроўнях культуры – ад гіперіндывідулізацыі  аўтарскага стылю да стварэння новых відаў мастацтва . Беларуская літаратура  паступова адмаўляецца ад метанаратываў – “вялікіх гісторый”, ўсе болей аддаючы перавагу фрагментаваным гісторыям прыватнага жыцця , ўасяроджываючыся на сямейных хроніках, дзеннікавых нататках, падарожнай эсэістыцы, занімаючыся, па сутнасці “эпіізацыяй” паўсядзеннасці.  Гэтая функцыя ў паэзіі прасочваецца дастаткова выразна, што сведчыць а б тым, что людзі, задаволенныя сваім сацыяльна-палітычным жыццем, пачынаюць займацца прыватным і праблематыка заўжды звязана з каханнем, смерцю ці жыццевымі выпрабаваннямі.

Варта бачыць і іншую тэндэнцыю, а менавіта спробы пераадолець сенняшні крызіс ў літаратуры не шляхам “даганяння” сусветных літаратур, а сур’езнай працай ў традыцыйным для беларусаў рэчышчы – рэалізме.

Адпаведна са спецыялізацыяй і профілем ўласных даследванняў навукоўцы  называюць розныя , іншым разам  даволі легка разнесеныя па часеі  характары падзеі, якія сталі штуршком для пардыгмальных змен ў беларускай культуры і, адпаведна, складальнікамі тэматычных імкненняў :

    • Сусветны эканамічны крызіс
    • Апакаліптычня падзеі і прыродныя з’явы, якія адбываюцца ў навакольным асяроддзі
    • Палітычныя супярэчнасці ў краіне
    • Экалагічныя катастрофы
    • Паўсядзеннае выкарыстанне мікраэлектронікі, яе пранікненне ў культуру, залежнасць ад сродкаў масавых камунікацый
    • З’яуленне прынцыповых зносін паміж людзьмі “грошы-любоў “
    • Змяшчэнне маральнай парадыгмы людзей, і інш.

 

 

Ідывідуялізацыя, каставанне людзей – з’ява, якую мы сустракаем даволі часта ў беларускай літраратуры. Выкарыстоўваецца гэты прыем для ментальнага аддзялення ад людей негатўнага рэзанансу, дзеля спачэння нацыяльна “згубленнай”, не вызначыўшайся моладзі. Што і з’яўляецца яркай арыентацыяй найноўшай плыні.

 

“Мы – пакаленьне «Ы!»,

альбо Посттутэйшыя

 

Мы – пакаленьне «Ы»!

Мы – мікс усіх легендаў,

у нас агульны гендэр —

мы — пакаленьне «Ы»!”

 

На сітуацыю палітычных  праціваборстваў  Беларусі і Еўропы маладыя аўтары рэагўюць падчас даволі іранічна,  кранаючы тэматыку патрыятычнай любві з кропкі гледжання гумару.

 

 

           “Сьвет вялікі — і хочацца й колецца:

але йдзі парадзіху прымусь!..

За здароўе Эўропы моляцца:

«Нарадзі, нарадзі Беларусь!»”

 

Любоўная тэма ў найношай плыні мае шмат адметнасцей раскрыцця: ад машыннага падыходу і перакладзе ўсяго на мову механізмаў і электронікі, бо чалавечыя рамантычныя адносіны ў наш час сталі падобныя да тых, што узнікаюць ў чалавеке, калі ен купляе сабе новае аўто, да адмаўлення ад усялякіх пачуццяў увогуле.

 

“Зручней за ўсё спаць як лыжкі,

І носам шыі кранацца.

Тады ты паходзішь крышку

На мяккую цёплую цацку.”

 

Любоўная тэматыка ў сучасных аўтараў  набывае таксама адценні бытавых, зніжаных умоў, такім чынам атрымліваецца кантраст высокапачуццевасці і куртуазнасці з урбаністычнасцю сітуацый.

 
“Што мне рабіць з табою,

такой прыгожаю?

Калі ты стаіш на кухні

у аднаіх шкарпэтках

і варыш каву. мне.

у маёй кватэры, —

Глядзець на цябе.”

 

 

“ісці па асфальце ў ботах

і думаць пра мора

кратаючы вейкамі

ужо цёплую скуру ветра

спыніцца

і доўга выбіраць кветку

пад колер вачэй тваіх

ірыс”

 

Ў час апеляцыі да культуры і рапаўсюджвання розных родаў адносін паміж людзьмі  яшчэ з малога ўзросту, аўтары, якія раслі на адкрытасці адносінаў паміж  жанчынай і мужчынай не цураюцца эратызмаў ў творах :

 

 

“доктар майго цела

спіць са мною ў ложку

ён як доктар мусіць заўсёды быць побач

доктар майго цела ўстае па будзільніку

і цягне мяне пад душ

ён як доктар можа бачыць мяне голай

доктар майго цела

прабівае мой квіток у тралейбусе

ён як доктар у транспарце ездзіць  бясплатна

на працы доктар садзіць мяне на крэсла

і адразу лічыць пульс

і адразу мерае ціск

і адразу ставіць кропельніцу

і глядзіць на мяне сур'ёзна

праз свае акуляры 

вось так

яшчэ адзінаццаць тысяч

тваіх маладых суайчыньнікаў

за цэлы год

не паглядзяць ніводнага фільму

Мілаша Формана.”

 

 

 

 

 

 

Тэма часу у найноўшай плыні вельмі ёмкая, яна уключае ў сабе тэндэнцыі выбуху замежных культур  і інфармацыйную плыню, якая займае усе жыцце чалавека, не даваючы продыху, займаючая усвесь вольны час.

 

“Частавалі нас кавай

ветліва і ласкава,

налівалі гарэлку...

ці то ангельскі ром?

Ля кавярні "Ла Скала"

лашчыла-мілавала,

абурыўшы суседзяў

справа

каленку яе пад сталом.

Ці паспеем мы усе.”

 

 

 

 

Праблема і цяжкасці самавызначэння сучаснай моладзі, канцэпцыя “усё ужо напісана да нас” складае вылікае рэчышча адметнасцей раскрыцця вечнай тэмы часу .Рытэйк.

 

 

“мы будзем прыпальваць проста ад зорак

а нашыя словы падхопіць вецер 

і панясе іх urbi et orbi

распавядзе ўнукам і дзецям. “

 

 

Згубленнае ў  інфармацыйным  кіберпрасторы дзяцінства наступных  пакаленняў – таксама адметнасць тэмы часу.

 

 

“зваротны адлік

тры, два, адзін 

дзесьці ўгары 

ўдарыць гадзіньнік

забомкае 

валяцца зьнічкі ўніз

вярніся ў дзяцінства”

 

У эпоху непазбежных і непрырыўных камунікацый часта узнікае  запатрабаваасць у вольнасці і адзіноце, што  яўляе сабою індывідуалістычнасць, як характарыстыку літаратуры:

 

           “Раз уночы з ноўтбукам я вучыўся розным штукам,

Задрамаў, ды гучным стукам абудзілі праз акно.

Я падумаў: «Што такое? Нават у маім пакоі

Не пакінуць у спакоі! Грукаюць, бы ў даміно.

Што патрэбна гэтым гоям? Можа быць, маё майно?

Kurwa! Merde! Shit! Говно!»”

 

 

Гістарычныя тэмы раскрываюца іранічна, амаль што саркастычна, за жосткасцю і брутальнасцю, характэрнай сучаснай моладзі. Супрацьлегласць з стандартамі светапогладаў – рызома.

 

Mein kampf – енчыць і шкадаваць

я майстар пахавальных працэсій

час ад часу цябе

 

прабач прадбач

перацягні мяне папругай да

а не пасля

зрабі з мяне ката

і не пушчай у хату

зрабі з мяне сабаку

і не пушчай на двор

я шляхціч і мужык

давай на недатканым

 

Апісанне нават дня чалавека пралягае ў рэчышчы стылістычных выпрабаванняў сучаснасці – англіцызмы, наватворы, жарганізмы. Простыя, вечныя тэмы раскрываюцца з пункту гледжання быту і паўсядзеннасці. Маральныя праблемы сучаснасці набываюць тыя ж адметнасці. “Трэш”

 

“што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз

бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе  й вокны

ведаюць, што ты далёка; і таму як раз

так адзінока.”

 

“Смешна- у сэкандзе ўстрэціць сяброўку,

У аднолькавых сукнях танчыць на вечарыне.

Смешна- і радасна, і няёмка.

Смешна, калі без прычыны.”

 

 

“Напішу, ў аўтобусе як слышу,

Як па ціліфону гавару.

Пусць грамаціка таўпы мне пішчай —

Я затое словам не саўру.

 

Так крычаць у магазіне цёткі,

Вечарам ругаюцца дзядзькі,

Шчэ с утра паддаўшы добра воткі 

І надзеўшы гразные парткі.”

 

 

 

“Усё паводле гульні:

бл*дзь найперш зьдзьмувае пыл  са сваёй "чысьціні",

слабак выдае на героя, рыхтуючы пяткі,

мараліст, пракляты, патрабуе патакі,

бог is absent today - ні табе разнастайнасьці... ні-

чога сьвятога: усё па панятках.”

 

 

 

Трагічная манера падачы псіхалагічных праблем чалавека з укючэннем метафары працэсаў біялагічных і ментальных, вызыванне бурных эмоцый у чытача любымі сродкамі мовы – тэнэнцыя даволі шырокая.

 

“Высьпела роспач,

высьпела,

зьзяючай язвай на целе выступіла,

рапсодыяй высыхлай,

срэбраным выстрэлам,

вызнала,

вылезла,

задзірліва чорныя кветкі выставіла,

выскараскалася -

высьпела…”

 

Кацэпцыя “усе,што ты маеш можна прадаць” – адназ найбольш наяуных у раскрыціі вечных тэм ў сучаснасці.

 

“Высьпела роспач, вые нямая,

і проста так да яе не падойдзеш,

ды скажыце усім: чалавек, што  складае,

мае танную роспач на продаж.”

 

 

Іронія над плёнамі культуры:

 

А калі зазьзяе сонка,

Скінуць футры ўсе ў пару,

Я чароўныя трусёнкі

Фэтышыстам падару.

 

 

 

Тэндэнцыя ўсхваленняў простага чалавека , “адычнасці” абсалютна не характэрная беларускай літаратуры з’явілася ў найноўшай плыні.Тут так сама прасочваецца тэма смерці і раскрыцце яе простае, побытавае,набліжанае да кожнага з нас.

 

“І ўвесь сёньняшні вечар з вамі на корце — Макс Мірны.

Рукі ягоныя — золата, пот яго  — ладан і сьмірна.

 

Прэс ягоны — тымпан, ногі яго  — кіпарысы.

Водар навокал — сандал, што  з чрэслаў ягоных выпарыўся.

 

Грудзі ягоныя — узвышшы гарналыжнага комплексу «Сілічы».

У першых радах манэжу — людзі, якіх ён вылечыў .”

 

Рэлігійная  тэматыка з кантэкстамі і павуцінамі трагізму і адчуванняў смерці – тэндэнцыя, па сутнасці, распаўсюджаная,а ле ж часцей за ўсе сустракаецца ў палітычна-накіраваных вершах.

 

Дрэнна, калі міратворца страляе ў  паветра.

Добра, калі міратворца стварае міра.

Проста з паветра, поўную блакітную  каску,

на патрэбы як простых вернікаў, так і кліру.

 

Бо калі міратворца спраўна стварае  міра -

то тады цудатворца спраўна стварае  цуды,

і паводле пляну ўсё: плача Божая  Маці,

і цалуе Юда, і пасьміхаецца Буда.

 

 

5. Заключэнне

 

Відавочна, што даследванні асаблівасцей вечных тэм ў беларускай літаратуры найноўшай плыні павінны весціся з улікам тых зменаў, якія выявіліся ў культуры постмадэрнісцкай прасторы. Перш за ўсе таму, што тлумачыць ці хаця б класіфікаваць многія з’явы сучаснай літаратуры за дапамогай метадалагічнага апарату, прыстасаванага для аналізу прынцыпова іншай кльтурнай мадэлі, аказалася немагчымым.  Айчыннае літаратуразнаўства павінна быць  “ў тэме” і прызвычайвацца да таго, што са з’яўленнем новай літаратуры і тэрміналогія для яе крытыкі таксама аднаўляецца : рытэйк, рызома, трэш, блогерства, брутал, ваніль, інтэртэйк  і інш.

Информация о работе Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі