Биография Зарэцкі Міхась (Зарэцки Михась, Зарэцкий Михаил)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Июня 2013 в 00:48, реферат

Краткое описание

Дзяцінства прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам. У 10 год аддадзены ў Аршанскую духоўную навучальню, а затым - у Магілеўскую духоўную семінарыю, якую пакінуў, калі пачалася рэвалюцыя. Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 г. настаўнічаў на Магілеўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920-1926 гг. - палітработнік Чырвонай Арміі. Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», з 1927 г. - у аб'яднанне «Полымя». Да лістапада 1936 г. працаваў у АН БССР. 03.10.1936 г. арыштаваны. Прыгавор Ваеннай калегіі ад 28.10.1937 г. адменены Вярхоўным судом БССР 07.12.1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г.

Вложенные файлы: 1 файл

Вялікая проза Міхася Зарэцкага.docx

— 98.89 Кб (Скачать файл)

У Данілы кожнае слова адбівалася ў мазгах цэлай плоймай гарачых думак, кожнае слова адчыняла розуму новыя, дасюль невядомыя пуцявіны... Было прыемна і страшна.

Як  ішлі ў двор пасля пасяджэння, гаманілі аб тым самым. Не ўгледзелі, як дайшлі да Ганнінае кватэры.

- Можа, да мяне зайдзіцёся? - прапанавала  Ганна. - Я вам пакажу кніжкі. Многа  ў мяне цікавых ёсць. Калі хочаце, чытаць бярыце...

Даніла  проста асалапеў.

- Як? Ноччу?..

- Ха-ха-ха! Во табе й маеш... Ну дык што... Не ўсё роўна - ці ўдзень, ці ўноч? Можа, ваўкоў баіцёся, дык у нас у хаце няма іх.

Данілу  жонка ўспомнілася. Ні то стыдна было, ні то страшна чагось. Не важыўся.

- Во... Ці ні я казала, што мужчына яшчэ больш прыхільны да розных забабонаў, чымся баба. Я, баба, не баюся запрашаць яго ў хату, а ён, мужчына, ісці баіцца... Эх, вы!..

Яна паляпала ў дзверы. Адчыніла старая гаспадыня з заспаным тварам. Даніла адхіліўся ўбок, каб не пазнала.

Увайшлі. Ганна запаліла невялічкую лямпу, якая цьмяна асвятліла пакой.

Пакойчык  невялічкі. Ложак, спраўна засланы чырвонай коўдрай, стол, пара крэслаў. На стале кнігі. Побач люстэрка, яшчэ колькі дзявочых прылад.

- Ну во... яшчэ ніхто не ўкусіў вас? Трымайцеся, зараз укусіць...

Даніла  ўсміхнуўся.

- Кіньце ўжо смяяцца. Я ж думаў,  можа, вам гэта нялоўка...

- А, дзякую... Ну, сядайце ў мяне.

Даніла адчуваў сябе не надта добра. Чужая кватэра, вока на вока з дзяўчынай... Жонка не выходзіла з галавы, і ўсё турбавала думка: ці пазнала яго гаспадыня?.. Тады толькі пачуў сябе больш-менш вольна, як запэўніў сам сябе, што па дзелу прыйшоў - кніжку ўзяць.

Сядзелі доўга, больш як гадзіну. Пераглядалі кніжкі, гутарылі. Гадзіна хутка праляцела.

Тады  ўжо Данілу і йсці не хацелася. Прыемна  было сядзець тут, у прытульным пакойчыку, поплеч з гэтай дзяўчынай. Шэрыя  вочкі... Здаецца, глядзеў бы ў іх без канца - у прамяністыя, бяздонна глыбокія...

Выйшаў  Даніла, як у чадзе. Чорная ноч ахаладзіла твар, але не ахаладзіла думак. Ішоў у цемры, як зачараваны. Не ўгледзеў, як к двару падышоў. Махінальна паляпаў у дзверы, а сам у задуменні глядзеў у густую цемень-заслону.

Ноч была цёмная-цёмная...

У сенцах пачуліся крокі, Даніла схамянуўся, узяўся за клямку. Чагось асабліва ўважна прыслухаўся, што чуваць з-за дзвярэй. Нудным, агідным здалося заспанае сапенне і буркатня жонкі. Увайшоў у хату, як у чужую, непрытульную...

Жонка варочалася, сапела на ложку. Бурчэла...

- Дзе гэта шлындаў дасюль?

- Сходка была, - адказаў Даніла.

4

З таго часу ўсё дыбарам пайшло. У Данілы нешта ламалася ўнутры, нешта ўздымалася - вялізнае, моцнае, важкае. Быццам ляжаў недзе глыбока-глыбока тоўсты пласт - закарэў, зляжаўся, засох. І вось нехта крышыць, ламае яго. З кавалкаў будуе новы будынак - высокі, смелы, як барыкада.

Хмарай  уздымаецца пыл, парахня. Часамі душыць - галава баліць...

Цяжка Данілу. Чуе, як крышыцца нутро. Баліць. Але трывае і рад. Адзін бы не вытрываў: Ганна... Яна заўладала нутром. І не страшна. Няхай...

Чуў Даніла жыццё. Кожная жылка яго адбівала. Пранікала яно ў самую глыб, кратала ўсё, варушыла. Часамі балюча было - ну дык што: без горкага й салодкае не будзе салодкім.

Рос Даніла. Нутром рос, уздымаўся духам. Бачыў вакол усё болей прыгожых, таемных абшараў. І пазнаў, што магутны чалавек. Магутны і вольны...

З Ганнай сышоўся. Доўга баяўся сказаць сам сабе, прызнацца; баяўся і думаць. Толькі як восень ужо маханула сваім брудным, набракшым вільгаццю скрыдлам, як праляцелі ўжо, згінулі душна-квяцістыя, светлыя дні, - толькі тады адважыўся сказаць сам сабе: «Ганну люблю».

Яны часта сядзелі ўдваіх у яе прытульным куточку. Вечары - цягучыя, доўгія - праляталі неўзаметку і былі гэткія ціхія, ласкавыя. Што яны рабілі?

Усяк  было: то чыталі, то гутарылі, спрачаліся. Заўсёды разам, поплеч сядзелі адзін з адным. Заўсёды ён адчуваў, як нейкія нявідныя ніткі злучалі яго з Гануляй. Яны дрыгацелі мякка, квола, прыемна казыталі нервы. Яна здавалася блізкай-блізкай, адчувалася ўсёй істотай, перараблялася ў частку самога сябе.

А шэрыя вочкі ззялі роўным агнём: заўсёды роўна, аднолькава песцілі, грэлі...

Быў вечар. Яны сядзелі, апавітыя дзіўнай прытульнасцю. Разам лёталі смелымі думкамі, марылі, загадвалі.

Дасюль  Даніла ніколі не думаў аб чымсьці агульным, вялікім, што заходзіць за межы ўласнага жыцця, рукой махаў на ўсякую «палітыку». Цяпер іначай. Цяпер разам, рука ў руку, яны луналі ў шырокіх, невядомых, але чароўных абшарах; разам загараліся маладымі парываннямі, жаданнем пазнаць усё чыста. Пазнаць - і зрабіць нешта важнае, пільнае...

Лямпа безуважна асвятляла роўным бляскам  іх абуджаныя твары. Ён стукаў кулаком  па стале.

- Гэта праўда... Жыццё само паказвае. Кіруе... Людзі што дробныя часткі  магутнай, вялізнай машыны... закон, непарушны закон жыцця... Пазнаць гэты закон - значыць стаць з нічога ўсім... І цікава гэта штука: маленькі шрубчык раптам пазнае ўвесь складаны механізм машыны. Што ж тады?..

- А тады ён пачынае рабіць. Заўважыў  дзе на сабе ці каля сябе  ржу якую - прэч! Бачыць, што якая  часціна машыны сапсулася, замінае  толькі - прэч яе...

- Ха-ха-ха!.. А тады дабярэцца й  да ўсяе машыны, пераробіць яе  на свой капыл... Добра... А ведаеце,  Ганна, мы ж пазналі гэты  закон...

- Ну? Ці ткі пазналі?.. Даўно? Мы дык гэта ўжо больш паўсотні гадоў як ведаем. А вы трохі спазніліся, здаецца, Даніла Кірылавіч...

Даніла  пацёр мокры лоб.

- Вы жартаваць любіце, Ганна. Яно й праўда, што я цяпер толькі гэта пазнаў... І, ведаеце, жыццё стала цікава. Ахвота бярэ жыць. Працуеш - і то з ахвотаю...

- Гэта, ведаеце, што з вамі стала?  Не? Я вам скажу... Вы на камуністага  трохі падобны сталі... Ну, але  ладна... Даклад у вас гатовы? Не? Вось і працаўнік. Відаць, што ахвоты ў вас да працы уй-юй-юй колькі!..

- Я зараз вазьмуся. Трэба кніжку  во гэту прачытаць.

- А я не буду вам замінаць, пайду гарбату наладжу...

Яна выйшла на кухню. Даніла раскрыў кніжку, прачытаў колькі радкоў і не зразумеў нічога. Куды там! Каб гэта з ёй разам, тады ўсё зразумела. Тады ўсе думкі  ў двары. А то - адна там, другая там, ліха ведае што такое...

А Ганна ўсё роўна тут, нікуды не выходзіць. Зірнеш у кнігу, дык між радкоў - шэрыя вочкі... Дражняць, смяюцца...

Даніла  ўпяўся вачмі ў святло, задумаўся. Не ўгледзеў, як падышла Ганна. Моўчкі абхапіла рукой яго кудлатую галаву, паварушыла.

- Працаўнік!..

Ён  узяў яе руку, адхіліў убок. Потым...

Ён  ніколі не думаў, што зробіць гэта... Прыхіліў яе да сябе і моцна, горача сціснуў у сваіх абнімках. Пачуў пад рукамі жаркае, крамянае дзявочае цела. Сэрца забілася, у галаве кляўцы затукалі. Хваля - гарачая, бурлівая ўзнялася, усяго заліла. Яшчэ мацней сціснуў, шукаў вуснамі твару...

Яна вырвалася, адскочыла.

- Як вы смееце! Ноччу... дзяўчыну... Нахал! Вон пайшлі! Вон!..

Нават нагой тупнула...

У Данілы ўсярэдзіне пуста стала. Да болю пуста. Быццам усё павысыпалася. Стаяў воддаль, вінавата ўтупіўшыся, зрэдку кідаў з-пад лоба палахлівы погляд. Бачыў адны шэрыя бліскучыя вочы. А ў іх... гнеў?.. Не, нешта іншае. Зорачкамі зіхацяць гарэзлівыя іскрачкі... Вусны дрыжаць, быццам ад стрымленага смеху...

- Што ж гэта?!

А Ганна пакацілася на ложку ў нейкім адчайным, гуллівым смеху.

Даніла  зусім асалапеў. Як ні напружваў  свой розум, нічога не мог зразумець.

А Ганна смяялася.

- Чаго вы? - спытаўся.

- Ой! Ой! Каб вы зналі, які ў  вас выгляд быў... ха-ха-ха!..

Зноў  пакацілася. Зірнула на яго - яшчэ горш...

- Ды кіньце вы, Даніла... Хіба хочаце, каб я памёрла ад смеху... Досыць стаяць аслупянеўшы. Сядзьце лепей!..

Даніла сеў.

- Ну і дзівак вы. Ці ж гэтак можна? Няўжо вы й сапраўды падумалі, што я так раззлавалася... Мо думалі, што спалохалася? Ды не, я мужчын не баюся, я ж не інстытутка...

- Але я ўсё-ткі нічога не разумею.

- Тут і разумець няма чаго. Гэта  нават не было для мяне неспадзявана. Я ж даўно знаю, што падабаюся  вам... Нават больш таго: знаю тое, чаго вы не ведаеце. Я знаю, што і вы мне падабаецеся... Што, не верыце? Не? Хочаце, я пераканаю вас... Хочаце?

Яна раптам падбегла да яго, ускочыла к  яму на калені, абняла горача, моцна і стала цалаваць...

- Во! Во! Цяпер верыш? верыш?..

Даніла  нясмела абнімаў яе гарачы стан...

5

Жыдкая  гразь слюнява лізала ногі. Цвякала.

Было  цёмна, як у магіле. Толькі здалёк, з канца вуліцы, ліхтар скрозь туман падміргваў. Плюскаў чагось мокрым вокам. Мо плакаў?..

Каля  дома свайго Даніла ў лужыну ўпёрся. Не заўважыў. Ля дзвярэй спыніўся. Узняў руку паляпаць, але заместа таго абапёрся на дзверы і ўтаропіўся ў цемру. Туды, назад...

Яшчэ  гарэў твар, яшчэ нешта салодкае пералівалася ўсярэдзіне. П'яніла, ружовым  тлумам галаву спавівала. Глядзеў у  тупую, мокрую цемень і бачыў... яе бачыў, ласкі яе адчуваў.

Стаяў, пакуль не працяла наскрозь мокрая золь. Тады здрыгануўся і з давольнай  усмешкай абярнуўся к дзвярам.

Заспаная  жонка. Бруд. Нейкі пах непрыемны  на кухні. Цяжэрная ціша, маўчанка...

Даніла  паморшчыўся. Утуліўся сам у сябе, быццам адмежаваўся ад усяго, што  навокал. Вошчупкам пасунуўся ў  свой куток.

Доўга не спаў. Не мог заснуць, не давала Гануля. Чуць заплюшчыць вочы - іскрысты туман віхаецца, звонам няўпынным звоніць. Рассуваецца і паказвае Ганну. Яна таксама віхаецца. То нахіляецца блізка-блізка, вусны чуваць, то далёка адносіцца, здалёк мігаціць. Круціцца... І соладка і дрэнна. Нудзіць нешта... А вочы расплюшчыў - цемра адна.

Раз-поразу жонка цяжка на ложку варочалася. Стагнала, нешта бурчэла. Не разабраць... Не спіць, пэўна.

Тады  Даніла настаражваўся, адганяў ад сябе вобраз Ганулі, напружна, нецярпліва чакаў, пакуль сціхамірыцца жонка. Потым ізноў аддаваўся ва ўладу гарачых, захапляючых думак, мар.

Зноў  бачыў Ганулю, чуў яе блізкасць...

Пад ранне заснуў, але раптам праснуўся, бо дзень зашарэў; час на работу ісці. Потым успомніў - нядзеля! - усміхнуўся здаволена і зноў заснуў.

Абудзіў грукат на кухні: жонка качэргамі  арудвала.

Уявіў сабе яе - худую, высокую, чорную. Яшчэ не старая гадамі, а ўжо састарылася. Жыццё наклала пячатку. Непрыгожая...

Данілу  не хацелася ўставаць. Не хацелася сустракацца  з Арынай. Знаў, што пойдуць упінкі, сварка. Абрыдла.

Ляжаў, не варушыўся. З спальні выбегла Манька, дачушка. Беленькая, маленькая. Даніла заплюшчыў вочы, прыкінуўся, што спіць. Яна спынілася ля яго і ціха, нясмела гукнула:

- Татка!

Даніла не вытрымаў. Схапіў на рукі дзяўчынку, пасадзіў к сабе на ложак. Яна сядзела, утупіўшы вочы. У руцэ абаранак трымала.

- Хто табе даў? - спытаўся бацька.

- Мамка, - ледзь чутна прашаптала  і потым дадала троху весялей: - А ў Сцёпкі няма... Ён свой  з'еў... Во...

У Данілы сціснулася сэрца. Шкада стала  дзяўчынкі. Чаго - і сам не разумеў. Потым успомніў тое, што было ўчора; успомніў, што даўно ўжо ад дзяцей, ад сям'і адарваўся, і сорамна зрабілася. Сорамна да болю.

А Манька ажывілася, лапатала:

- А ў мяне лялька ёсць... Прыгожая... Во...

- Ну? Дзе ж яна?

- Там.

- Ану-тку прынясі, пакажы...

Яна саскочыла, пабегла ў спальню  і зараз вярнулася з самадзелкавай  лялькай. За ёй паказалася калматая галавёнка Сцёпкі.

- А ў мяне конь ёсць!..

- Давай яго сюды.

Праз  момант абодва сядзелі ў яго на ложку і наперабой лапаталі...

- Сцёпка! Манька! - пачулася з кухні. - Мыцца хадзіце! Зараз снедаць  будзем.

Ускочылі, пабеглі смеючыся.

Даніла стаў апранацца. Апрануўшыся, доўга не важыўся выйсці на кухню. Адтуль чувалася звычайнае сямейнае жыццё: дзеці пішчэлі, матка сцішала іх. Гэта пужала яго: адвык ад сям'і. Лішнім зрабіўся, а сям'я - для яго. Дзеці... Яны любыя, бедныя дзеткі. Кветачкі дробненькія...

Як  выйшаў у кухню, не глядзеў на Арыну. Толькі, як сеў на лаўку, нясмела перавёў погляд з дзяцей на яе.

Яна маўчала, сціснуўшы вусны. Худая  якая! Яшчэ больш пахудзела. Кругі  пад вачмі - сінія, страшныя. Але не шкада было - проста цікава...

Дзеці за стол пазалезлі, штурхаючыся. Яна  гарнушак паставіла з бульбай. Накінуліся, што галодныя ваўчаняты. Сцёпка праз туга напхнуты рот пракулдаячыў:

- Татка, чаму снедаць не йдзеш?

Арына нервова галавой дзерганула.

- Татку не трэба снедаць. Ён  добра ўчора павячэраў. У яго  ёсць дзе паласавацца. Знайшоў  сабе месца...

Пачалося... Даніла выйшаў у пакой. Спяшаючыся, стаў апранацца. Хутчэй, каб не чуць...

А з кухні няслося - Арыну прарвала:

- Злодзей ты! Згубіцель наш! Дакуль гэта я пакутваць буду... Дакуль мае дзеткі мучыцца будуць... Дзетухны мае родныя! Ясачкі мае! Няма ў вас бацькі... Злодзей гэта, злодзей... Адрокся ён ад вас, мае любыя. Знайшоў сабе шлюху... Ходзіць, каб яго нутро так хадзіла!

Даніла не мог трымаць: сэрца на часткі рвалася. Рукі трасліся, як апранаўся. Угрунь кінуўся з хаты.

Як  праходзіў праз кухню, зірнуў на дзяцей. Бедныя... Твары застыглі ў недаўменні, адчаі. У Сцёпкі так і застаўся поўна напхнуты рот. Кінуў есці. З'есць тады хіба, як пасоліць слязьмі. А яны  капаюць ужо, коцяцца буйнымі кроплямі...

Уваччу  ў Данілы засталіся дзеці. Не мог пазбыцца. Ішоў і бачыў перад сабой толькі іх, гаротных, пакрыўджаных. У горле нешта клубком звівалася, душыла. Грудзі балелі ад мукі.

Што ж рабіць? Вярнуцца? Пагадзіцца з  Арынай, з жыццём шэрым, будзённым?

Не, не змога! Жыць хочацца, жыць!.. Разумець, адчуваць жыццё. Будаваць яго, тварыць... А тут... Пахаваць сябе... Не!..

Уявіў сабе ранейшае: клапоты, турботы... Адны ўсягды... Хлеба, дроў, адзежы... І ўсё  жыццё ў гэтым. Жыццё ўсё... Ланцугі!..

Ішоў  Даніла і не знаў сам - куды. Безуважна сігаў па гразі, не ўважаў, што наўкола. Мо затым не ўважаў, што наўкола ўсё было таксама невясёлае, змрочнае, бруднае. Плакаў горад, плакала ўсё. Плакала неяк слізка, агідна, як той старац, што сядзіць на рагу вуліцы. Не плач, а слюмачанне нейкае...

Информация о работе Биография Зарэцкі Міхась (Зарэцки Михась, Зарэцкий Михаил)