Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Апреля 2013 в 02:30, реферат
Ленінскага камсэмола (1977, за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі 'імя Я.Коласа (1982, за аповесць «Суд у слабадзе»). Піша на беларускай і рускай мовах.
3 сям'і рабочага. У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Выхоўваўся В.Казько ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля сканчэння ў 1956 васьмі класаў вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы. 3 1962 звязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня», літсупрацоўнікам абласной гаэеты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё.
Кароткія біяграфічныя звесткі
Казько Віктар Апанасавіч (н. 23.4.1940, г. Калінкавічы Гомельскай вобл), празаік. Член СП Беларусі з 1973. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсэмола (1977, за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі 'імя Я.Коласа (1982, за аповесць «Суд у слабадзе»). Піша на беларускай і рускай мовах.
3 сям'і рабочага. У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Выхоўваўся В.Казько ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля сканчэння ў 1956 васьмі класаў вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы. 3 1962 звязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня», літсупрацоўнікам абласной гаэеты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А.М.Горкага. Праз год пераехаў у Мінск. 3 1971 В.Казько літсупрацоўнік газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссмя», у 1973—76 — часопіса «Неман». 3 1976 на творчай рабоце. У 1985—88 сакратар Саюза пісьменнікаў БССР. 3 1988 зноў на творчай рабоце.
В.Казько адзін з вядучых беларускіх празаікаў сярэдняга пакалення. Друкавацца пачаў у газеце «Красная Шормя» (апавяданне «Халімон», нарысы, карэспандэнцыі не выяўлены). У беларускім друку выступае з 1971. Творчасць В.Казыср мае ярка выражаную аўтабіяграфічную аснову. Ен адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці («Суд у Слабадзе»). Трагічныя падзеі вайны, якія захаваліся ў дзіцячай свядомасці, сталі сюжэтна-кампазіцыйным, сэнсавым, этычным цэнтрам аповесцей пісьменніка. Яны абумовілі розныя планы апавядання — ваеннае мінулае, жорсткія траўмы, якія былі нанесены дзіцячай душы, цяжкае станаўленне юнака, імкненне пераадолець. невыносны цяжар страшэнных успамінаў. Значную ўваіу В.Казько ўдзяляе экалагічным праблемам: выступае не толькі за чысціню прыроды, але і за чысціню чалавечых адносін, мар, ідэалаў. Гібель прыроды, варварскія адносіны да яе знішчаюць нешта чалавечае ў самім чалавеку («Цвіце на Палессі груша», «Неруш»). Своеасаблівым падагульненнем творчых пошукаў В.Казько 70—80-х стаў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), у якім спалучаны найбольш значныя дасягненні пісьменніка ў распрацоўцы тэмы вайны і ўзаемадзеяння з прыродай. Напісаў аповесці «Но пасаран» («Полымя». 1990. № 4), «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» («Полымя». 1991. № 9). Творам В.Казько ўласцівы драматызм, пераканаўчасць, псіхалагічнае заглыбленне. Вобразы, створаныя мастаком, набываюць сімвалічна-алегарычны сэнс, адкрытую публіцыстычнасць, філасафічнасць. Яго творы былі экранізаваны на кінастудыі «Беларусьфільм» («Паводка», «Сад», «Судны дзень»), перакладаліся на многія мовы. Жыве ў Мінску.
Асноўныя напрамкі і матывы творчасці
Вопыт ваеннага дзяцінства
стаўся асноватворным у
Адметны і тая вастрыня,
з якой В. Казько ставіць
заблытаныя этычныя пытанні, і
той спосаб вырашэння іх, які
ў шэрагу твораў набывае
Крытыкі адзначалі ўскладнёную жанравую, сюжэтную, вобразную структуру твораў В. Казько, іх відавочную арыентацыю на эксперымент, фарматворчасць, умоўнасць: проза В. Казько далучаецца да тэндэнцыі, агульнай для ўсходнееўрапейскіх літаратур 1970—80-х гадоў, якую літаратуразнавец А. Бачароў слушна характарызаваў як інтэлектуалізацыю літаратуры. Міфалагізацыя, рэтраспектыўны аналіз, элементы прыпавесці і парабалы, «расшчапленне» мастацкага часу, «плынь свядомасці» — гэтыя рысы інтэлектуалізаванай прозы спалучаліся ў творах В. Казько з уск-ладнёнасцю канцэптуальнага пошуку. Такое спалучэнне адбывалася ў руху ад рэалізацыі вопыту ваеннага дзяцінства да асэнсавання іншых тэматычных і праблемных прасцягаў (чалавек і прырода, сусвет, чалавек і гісторыя).
Віктар Казько нарадзіўся
ў мястэчку Калінкавічы ў 1940
г. — за год да пачатку
Вялікай Айчыннай вайны. Вайна
абышлася з хлопчыкам
«Сібірскі» перыяд жыцця будучага пісьменніка, паводле яго ўласнага прызнання, стаў пачаткам складанага псіхалагічнага пра-цэсу, звязанага з актыўнай працай памяці, — узгадваннем мінулага, пошуку свайго «я» ў ім. «У Сібіры, у далечыні ад роднага дому, каваўся ланцужок памяці, які звязваў мяне з маім домам, звяно за звяном паўставала мінулае. Мінулае гэта клікала ў дарогу да сябе самога. А можа быць, хто ведае, каб вярнуцца, трэба спачатку ўцячы, каб набыць што-небудзь, трэба нешта згубіць, каб навучыцца цаніць тое, што меў".
Гэтае пранікненне
ў нетры ўласнай памяці, яе
патаемныя сховы, спроба праз
уласны ўспамін рэстаўраваць
былое ў нечым тоесныя
Аналіз некаторых твораў пісьменніка
Вопыт ваеннага дзяцінства, які пачаў рэалізоўвацца ў першых творах В. Казько, у найбольш дасканалай форме ўвасобіўся ў яго этапным творы — першай беларускамоўнай аповесці «Суд у Слабадзе» (1978). Твор быў адразу заўважаны і адзначаны крытыкамі, перадусім — Янкам Брылём, які даў яму высокую ацэнку ў рэцэнзіі «Ён строгі да праўды».
Крытык Наталля Ігрунова
вызначае сюжэтны лейтматьгў
твора як «вяртанне» —
Вярнуўшыся на новым
вітку творчасці да тэмы
У новым творы мяняюцца
суадносіны паміж
Пытанні гэтыя зусім не рытарычныя, бо Лецечка напраўду не памятае ані свайго ранняга дзяцінства, ані абставін, якія непазнавальным чынам змянілі яго лёс. Перадумова да вырашэння гэтых пытанняў — успышка памяці, памяць-выбух, успамін пра страшныя дні, праведзеныя ў «кіндэрхайме». Сапраўды, існавалі на акупаваных немцамі землях «дзіцячыя дамы», дзе ў маленькіх вязняў забіралі кроў для фашысцкіх вайскоўцаў. Азарэнне памяці Лецечкі — былога донара з «кіндэрхайма» — абумовіла кампазіцыйны цэнтр аповесці, яе кульмінацыю, сэнсавае ды эмацыйнае ядро маральнага пошуку.
Перад вачыма Колькі Лецечкі паўстаюць вобразы, пазначаныя выразнымі прыкметамі адчужэння. Фарбы неба, барва сонечнага захаду, бель аблокаў у варунках гэтай адчужанасці падвяргаюцца злавеснай трансфармацыі: «Свет пафарбаваны ў два колеры: сіні і чырвоны. Ёсць яшчэ трэці ў ім колер, колер туману, бела-малочны. Але гэта не колер жыцця, гэта правал, гэта бездань, у якую ён (Лецечка — П. В.) трапіў і якая паглынула яго, пачала жэрці яго з той хвіліны, як ён стукнуўся аб кузаў машыны. Дзень патух, забяліўся малаком, зацерусіўся імжой, яго зжэр гэты малочны колер. Малочная шэрань туману паплыла, агарнула яго, зжэрла яго рукі, ногі, цела».
Эфект адчужэння ўзмацняецца
праз асаблівасці дзіцячага
Чалавек у чорным, з
косткамі і чэрапам на
Лецечка прыходзіць на суд разам з вартаўніком Захарыем — чалавекам, у якога вайна адабрала сям'ю, дзяцей, які прагне крывавай помсты над карнікамі. Камень, які Захарыя прыносіць пад крысом адзення, — сімвал такога пакарання.
У адрозненне ад
Захарыі Лецечку гэты суд
Змрочныя афекты, з
якіх складаецца памяць пра
вайну, праходзяць у гэтай
Біблейскія рэмінісцэнцыі, якімі насычаны твор (матыў суда, выкуплення, прароцгвы, характары-архетыпы), дапаўняюцца дзвюма пазіцыямі, што вынікаюць з этычнай праблематыкі аповесці, старазапаветнай і евангельскай. Першую адстойвае Захарыя, гэта пазіцыя адэкватнага пакарання («вока за вока, зуб за зуб»), як не раз сцвярджаюць жорсткія маральныя нормы «Старога Запавету». Другая пазіцыя — Лецечкі — адпавядае хрысціянскай сістэме каштоўнасцей, згодна з якімі неабходна не суровае пакаранне, але выкупленне віны.
Тая рэшта чалавечага
ліха, якая не выкупляецца смяротным
пакараннем злачынцаў,
Пра гэтую універсальную
віну тонка разважаў крытык
Л. Анінскі, падкрэсліваючы
хрысціянская ж этыка
якраз абапіраецца на
Крыж пакут і памяці,
які мусіў узяць на сябе
герой-падлетак, аказаўся для яго
невыносным. Яму сталася не пад
сілу жыць у свеце, куды
Тым часам маральны
суд, у яго абагульненым, метафізічным
значэнні, не абмяжоўваецца канстатацыяй
той незагойнай раны, якую наносіць
дзіцячай свядомасці вайна.