Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Сентября 2014 в 12:15, курсовая работа
Шчасце ўжо ў тым, што мы жывём на гэтым свеце. Нам здорава пашанцавала, таму што мы нарадзіліся, прыйшлі ў жыццё з небыцця , можна сказаць, на імгненне, і потым зноў знікнем у гэтым бясконцым небыцці. А маглі б не нарадзіцца, не прыйсці, так і застацца ў бясконцай цемры і невядомасці. Калі пра гэта падумаеш, то адразу становіцца зразумела, што на зямлі жывуць сапраўдныя шчасліўчыкі.
Вялікая ўвага ў творчасці А. Грачанікава ўдзяляецца праблеме ўзаемаадносін чалавека і прыроды. Усё жывое хоча жыць, змагацца за жыццё. Чалавек адказны за раслінны і жывёльны свет. Ён жа і выкарыстоўвае яго ў сваіх мэтах, пазбаўляючы жыцця птушак і жывел,не разумеючы экалагічнай катастрофы. Якая можа хутка адбыцца.
Асаблівасці мастацкага вобразнага мыслення беларусаў знайшлі сваё адлюстраванне найперш у шматгалоснай беларускай паэзіі. Значны ўклад у стварэнне кнігі беларускай прыроды ўнёс менавіта Анатоль Грачанікаў.
Адметным і значным тут з'яўляецца тое, што ад замілавання роднымі палескімі краявідамі майстар слова ўзнімаецца да прызнання ў любові да ўсёй Беларусі, да выяўлення нацыянальнага патрыятызму і да агульначалавечых ісцін. Але многія архетыпы беларускага нацыянальнага мыслення ў яго мастацкай інтэрпрэтацыі набываюць новае гучанне, напаўняюцца арыгінальнай сімвалічнай змястоўнасцю.
Адвечным архетыпам беларускага нацыянальнага мыслення з'яўляецца лес. Для Грачанікава ён - святая мудрасць, сімвал вечнасці і таямнічасці, як і ўся прырода наогул:
Пад знакам шчасця і бяды
Людзей, зямлю і неба [11, с. 30].
Героі вершаў А.Грачанікава адмаўляюць лёгкае “латарэйнае” шчасце, матэрыяльны дабрабыт, яны не імкнуцца ўзвысіцца за кошт іншых, задавальняюцца малым у тым, што тычыцца цялесных патрэбаў, і кіруюцца прынцыпамі максімалізму ў духоўным плане.
А вось героі А. Куляшова, наадварот, параўноўваюць шчасце з дзіцём, маленькай асобай, якая яшчэ мала чаго пабачыла на сваім шляху.
Ад шчасця сэрца скача, як
дзіця,
Ад бед яно, як млын, шуміць начамі,
Варочае цяжкімі камянямі,
Падлічваючы горычы жыцця.
Ды сэрцу быць гадзіннікам не гожа:
Спынілася - і ўжо не завяду,
Яно секунды адбіваць не зможа,
Калі падкосіць смерць маю хаду [12, с. 38].
У гэтым вершы галоўным героем з’яўляецца сэрца, калі з ім побач шчасце, то яно скача, а калі гора – шуміць начамі. Паэт хоча звярнуць нашу ўвагу на тое, як сябе паводзіць сэрца, калі на яго нахлынаюць пачуцці.
У вершы «Спакойнага шчасця не зычу нікому...» паэт-філосаф выяўляе сваё разуменне шчасця. Безумоўна, не канфлікты, не звадкі і сваркі, не мітусня — ідэал лірычна-га героя. Ён адмаўляе не спакой, згоду і мір паміж людзьмі (і сам паэт, і яго лірычны герой за гэта якраз змагаліся і змагаюцца), а заспакоенасць і застой у душы чалавека, у выніку якіх не можа адбыцца перамогі лепшага ў сэрцы чалавека. Словаспалучэнне «спакойнага шчасця» — эпітэт, вобраз, які заўсёды ўсведамляецца ў пераносным сэнсе. Для лірычнага героя заспакоенасць, статычнасць і шчасце — паняцці несумяшчальныя. Катэгарычнае («не зычу нікому») адмаўленне «спакойнага шчасця» выяўляецца праз асацыяцыі: ручай тады асабліва жаданы, калі неабходна спатоліць смагу; увага толькі тады многага вартая, калі яна шчырая і заслужаная, а не зайздрослівая, крывадушная; і «лес без зязюлі» — трагедыя і абсурд, як шчасце без імкненняў і парыванняў.
і лес без зязюлі? [12, с. 63].
Самым дасканала распрацаваным жанрам у творчасці Куляшова з'яўляецца паэма. Паэт схільны да эпічнага адлюстравання самых вызначальных момантаў гісторыі, да выяўлення, як гэта было ў баладзе (а балада, па сутнасці, — гэта паэма ў мініяцюры) моцных выключных асоб у выключных абставінах. Многа напісана ім паэм («Аманал», «Баранаў Васіль», «Хамуціус» і інш.), але найболыпую славу прынесла яму паэма «Сцяг брыгады» (1942), якую вельмі высока ацаніў сябар і таварыш па пяру А.Твардоўскі.
Цэнтральнай праблемай паэмы з'яўляецца праблема шчасця. Паэма напісана ў форме вандроўнага дзённіка, які вядзе галоўны герой Алесь Рыбка, чым дасягаецца не толькі лірызм, але і панарамнасць, рэалізм у адлюстраванні часу, «калі гора разлілося слязьмі і крывёй скрозь ад мора да мора».
Вельмі моцная чалавечая прага жыцця і шчасця. Некаторыя, як Мікіта Ворчык, стомлены жудасцямі вайны, мараць пра шчасце і думаюць, што яно магчыма сярод крыві і слёз. Іншыя, як Лізавета — вясёлая кабета, еракананы, што можна «люба жыць і ў горы», адседзецца, перачакаць навалу: «будуць свяціць нам месяца рожкі — ні вайны, табе, ні бамбёжкі». Хай пакутуюць іншыя! Але за ўсё трэба плаціць. За спакойнае сытае жыццё Мядзведскі плаціць здрадай Радзіме і народу. А за здраду яго напаткала справядлівая расплата. Пісьменніцкая філасофія і ўсведамленне шчасця выяўляюцца праз
галоўнага героя:
Не хачу сабе шчасця тады,
У часы, калі гора Разлілося слязьмі і крывёй
Нельга быць шчаслівым, калі
пакутуе ўвесь народ, калі вакол смерць
і жудасць, нагадвае паэт вечную ісціну
і закон. Твор палоніць гуманізмам, верай
у вызваленне Бацькаўшчыны, калі сапраўды
можна быць шчаслівым:
Мой гадзіннік, мой браце!
I я ўбачу часы перамог
На тваім цыферблаце [12, с.73].
Мастацкая вартасць паэмы ў многім вызначаецца
гарманічным спалучэннем рэальнага і
ўмоўнага, вечнасцю праблем, узнятых у
паэме, дасканалай мастацкай формай іх
вырашэння.
Звернемся яшчэ да адного
Мне шчасце дадзена магчымае
Спазнаю поўнае жыццё
Верш яскрава пацвярджае вышэй сказаныя словы. На самай справе, хіба магчыма шчасце без кахання? Чалавек шчаслівы тады, калі кахае, і калі гэтае каханне ўзаемнае.
Завяршаючы нашую работу, хочацца прывесці яшчэ адзін прыклад лірычнага твора, які больш за ўсе астатнія раскрывае сэнс патаемнага шчасця. Гэта назіраецца ўжо з першых радкоў:
У шчасьці розныя, роўныя ўсе ў бядзе,
Хоць кожны жыве на сваёй планетцы.
Ня радуйся, калі вораг твой упадзе,
І сэрца не весялі, калі ён спатыкнецца [3, с. 256].
Гэтыя вершываныя радкі належаць пяру Р. Барадуліна, які так выдатна змог перадаць тую самую метамарфозу шчасця. На сам рэч, у шчасці ўсе роўныя, а вось бяда бывае розная і немагчыма ведаць, што яна з сабой прынясе, але відавочна адно : пасля гора заўсёды прыходзіць шчасце.
Заключэнне
Прага шчасця, як і прага жыцця, асабліва моцная ў чалавеку. Няма, бадай, на свеце чалавека, які б не хацеў быць шчаслівым, не марыў бы пра шчасце і не імкнуўся да яго. Аднак, як слушна даводзіць Ф. Скарына, людскія памкненні і пачуцці адносна шчасця супярэчлівыя. Усе хочуць быць шчаслівымі, але кожны разумее шчасце па-свойму.ааа
Працуючы над тэмай, неаднаразова сутыкаліся з думкамі, што для нас шчасце? Шмат чаго прыходзіла ў галаву,але ў першую чаргу – гэта маці і добрая вучоба. А хто ведае, як будзем думаць праз дзесяць ці дваццаць год, можа шчасце стане іншым?
Вельмі цікава назіраць за вершаванымі радкамі паэтаў, якія трактуюць шчасце па-рознаму. Найбольшае ўжыванне слова выкарыстоўвае Р. Барадулін. Для яго шчасце – родная зямля, маці, усмешка. Шчасце недзе побач, яго трэба заўважыць.
Спіс літаратуры