Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Ноября 2012 в 00:25, биография
Францішак (Францыск) Скарына (Скарыніч) нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукі (Лукаша) Скарыны, які ўпершыню згадваецца ў дакументах 1492 пад імем Лукіян. Сямейнае прозвішча паходзіць ад старажытнага славянскага слова «скора» (скура), адсюль — скарняк, па-старабеларуску — скарыніч, што азначала прафесію рамесніка, які займаецца апрацоўкай скур. Відаць, роданачальнікам Скарынаў быў гарбар, нашчадкі якога разбагацелі і заняліся гандлем. Скарынічам называў сябе Францішак Скарына ў сваіх акафістах-акравершах. Пад гэтым прозвішчам часам згадваецца ў дакументах і яго родны брат Іван. Дата нараджэння Ф. Скарыны дакладна невядома. Паводле розных ускосных звестак, найбольш верагодна, што ён нарадзіўся ў сярэдзіне 1480-х гадоў. У друку называлася таксама дата 18.3.1470. Імя нованароджанаму раней, як правіла, выбіралі паводле царкоўнага календара, г. зн. надавалі імя таго святога, дзень памяці якога прыпадаў на дзень нараджэння дзіцяці. Продкі і бацькі Скарыны былі, несумненна, хрысціянамі праваслаўнага веравызнання, таму ён быў хрышчаны паводле праваслаўнага абраду і атрымаў адпаведнае грэка-славянскае імя, якога, на жаль, мы не ведаем. Напэўна, паводле гэтага ж прынцыпу пазней яго назвалі ў адпаведнасці з каталіцкім календаром Францыскам (Францішкам).
Франьцішак Скарына
Беларускі асьветнік-гуманіст, першадрукар, вучоны, пісьменьнік, перакладчык, мастак, лекар.
Годы жыцця: 1490-1551
Месца нараджэння: Полацк
Біаграфія:
Францішак (Францыск) Скарына
(Скарыніч) нарадзіўся ў сям'і полацкага
купца Лукі (Лукаша) Скарыны, які
ўпершыню згадваецца ў дакументах 1492
пад імем Лукіян. Сямейнае прозвішча
паходзіць ад старажытнага славянскага
слова «скора» (скура), адсюль — скарняк,
па-старабеларуску — скарыніч, што
азначала прафесію рамесніка, які займаецца
апрацоўкай скур. Відаць, роданачальнікам
Скарынаў быў гарбар, нашчадкі якога
разбагацелі і заняліся гандлем.
Скарынічам называў сябе Францішак
Скарына ў сваіх акафістах-
Дзіцячыя і юнацкія
гады, праведзеныя Ф. Скарынам у родным
Полацку, былі спрыяльнымі для культурна-
Першапачатковую адукацыю Ф. Скарына атрымаў Полацку, які меў шматвяковыя кніжна-мовыя традыцыі, славіўся багатымі бібліятэкамі і высокаадукаванымі людзьмі. Азы царкоўна-славянскай граматы Францішак асвойваў, найбольш верагодна, дома або пры адным з полацкіх праваслаўных манастыроў. У Полацку або ў Вільні будучы асветнік набыў грунтоўныя веды па лацінскай мове, без чаго нельга было марыць пра далейшае навучанне ва універсітэтах Заходняй Еўропы, дзе лаціна была тады мовай асветы, навукі, літаратуры, грамадскіх зносін. Як мяркуюць, яму ў гэтым дапамагалі полацкія бернардзінцы.
Каб атрымаць вышэйшую адукацыю, летам 1504 Скарына, відаць, разам з купецкім абозам накіраваўся ў Кракаў, тагачасную сталіцу Польшчы, дзе быў вядомы ў Еўропе і найбольш блізкі ад Полацка Ягелонскі ўніверсітэт. Заплаціўшы два грошы ўступных, што сведчыла пра небагаты стан бацькоў, там ён паступіў вучыцца на факультэт мастацтваў, або свабодных навук, які даваў шырокую, энцыклапедычную падрыхтоўку. Толькі скончыўшы яго можна было працягваць вучобу на адным са спецыяльных факультэтаў — багаслоўскім, юрыдычным ці медычным, і атрымаць адпаведную прафесію. Навучальны год тады пачынаўся ў сярэдзіне кастрычніка і складаўся з двух семестраў — зімовага і летняга, паміж якімі былі канікулы. Заняткі праводзіліся ў спецьшльных аўдыторыях і працягваліся з раніцы да вечара. Жылі студэнты ў інтэрнатах-бурсах дзе зарчаваліся і рыхтаваліся да заняткаў. За два гады напружанай працы Скарына асвоіў поўны курс так званых сямі свабодных навук, які складаўся з трывіума (граматмка, рыторыка, логіка) і квадрывіума (арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка). Ён навучыўся не толькі свабодна выкладаць свае думкі на лацінскай мове, майстэрству дыскусіраваць, але і атрымаў грунтоўныя ў гэтых навуках веды, штудзіруючы класічныя працы і творы антычных вучоных і пісьменнікаў, якія былі пакладзены ў аснову навучання, а таксама каментарыі да іх сярэдневяковых аўтараў, Так, лацінскую граматыку ён спасцігаў па падручніку рымскага вучонага 4 ст. Э. Даната, рыторыку — паводде твораў Цыцэрона, геаметрыю – па Эўкліду, астраномію — па «Касмаграфіі» Пталамея. Аднак найбольшым аўтарытэтам тады карыстаўся Арыстоцель. Амаль палову часу ка факультэце свабодных навук аддавалася вывучэнню і тлумачэнню «Паэтыкі», «Рыторыкі», «Фізікі», «Этыкі», прац па логіцы славутага антычнага філосафа. Фактычна большасць прадметаў на гэтым факультэце выкладалася па Арыстоцелю, таму невыпадкова яго часам называюць яшчэ і філасофскім. Чыталі лекцыі і праводзілі семінарскія заняткі знакамітыя вучоныя, сярод якіх асабліва вылучаліся Ян э Глагова, аўтар шматлікіх прац па філасофіі, логіцы, мовазнаўству, а таксама Мацей Мяхоўскі, рэктар універсітэта ў 1505—06 навучальным годзе, будучы аўтар славутага «Трактата пра дзве Сарматыі». Важнае значэнне для фарміравання мастацкага густу, літаратурных ведаў і гуманістычнага светапогляду беларускага асветніка мела даволі шырокае яго знаёмства ў сценах універсітэта з творчасцю выдатных паэтаў старажытнасці Гамера, Вергілія, Гарацыя, Авідзія. Восенню 1506 Скарына паспяхова завяршыў навучанне на факультэце свабодных навук і 14 снежня атрымаў першую навуковую ступень бакалаўра. Вучоба ў Кракаўскім універсітэце, жыццё ў сталічным еўрапейскім горадзе ў перыяд актыўнага станаўлення рэнесанснай культуры, кантакты з прадстаўнікамі розных краін і народаў шмат далі беларускаму асветніку для паглыблення ведаў, пашырэння кругагляду, фарміравання яго рознабаковай асобы. Менавіта яшчэ ў Кракаве, дзе меліся багатыя бібліятэкі, кнігарні і друкарні і дзе зусім нядаўна, у канцы 15 ст., выдаваў кірылічныя кнігі Ш. Фіёль, Скарына пазнаёміўся з друкаванай кнігай і тэхнікай кнігадрукавання і, магчыма, ужо тады ў яго запала думка пра выданне кніг і для сваіх суайчыннікаў.
Дакладна невядома, дзе
і чым займаўся беларускі асветнік,
атрымаўшы вышэйшую адукацыю, бо дакументальныя
звесткі, звязаныя з яго асобай за
І507—11 г., пакуль не выяўлены. Адно несумненна,
што ён не губляў час дарэмна, а
працягваў паглыбляць свае веды ў
розных навуках шляхам самаадукацыі,
слуханнем лекцый знакамітых прафесараў,
а, магчыма, і сам выкладаў. Прынамсі,
каб быць дапушчаным да экзаменаў
на атрыманне ступені доктара
навук, яму неабходна было дзесьці
асвоіць поўны універсітэцкі
курс у адпаведнай галіне і адбыць
год практыкі. За гэтыя гады Скарына
ў адным з еўрапейскіх
У 1507—11 Скарына, напэўна, наведваў
сваіх родных на Бацькаўшчыне, пабываў
у Вільні і Полацку. Яму давялося
тады думаць не толькі пра адукацыю,
але і пра хлеб штодзённы, бо сям'я
Скарынаў была незаможнай, і таму значнай
дапамогі ад родных нельга было чакаць.
Тым больш што ў гэты час
памёр яго бацька. Не выпадкова
ў адным з падуанскіх дакументаў
1512 ён названы бедным чалавекам. Каб
здабыць сабе сродкі на пражыццё і
забяспечыць магчымасць вучыцца
далей, у 1511 ці 1512 Скарына паступіў на
службу ў якасці «сакратара караля
Дацыі» (Datiae), як ён атэстуецца ў адным
з дакументаў 1512. Пад Дацыяй адны
разумеюць Данію, на думку іншых
— гэта тэрыторыя сучаснай Румыніі,
якая тады складалася з Малдовы і
Валахіі, але па традыцыі з глыбокай
старажытнасці іменавалася
Атрыманне найвышэйшай вучонай
ступені дало Скарыне не толькі маральнае
задавальненне. Дыплом доктара лекарскіх
навук павышаў яго грамадскі
прэстыж як асобы вельмі адукаванай,
незвычайных ведаў і таленту
і адкрываў перад уладальнікам шлях
да грамадскага прызнання і
Першая друкаваная скарынаўская
кніга — Псалтыр выйшла ў свет
6 жніўня 1517 г. Затым на працягу 1517—19
г. у Празе ён выдаў яшчэ 22 кнігі
Бібліі: «Іоў» (датавана 10.9.1517), «Прытчы
Саламона» (6.10.1517), «Ісус Сірахаў» (5.12.1517),
«Эклезіяст» (2.1.1518), «Песня песняў» (9.1.1518),
«Прамудрасць божая» (19.1.1518), 4 кнігі
«Царстваў» (10.8.1518), «Ісус Навін» (20.12.1518),
«Юдзіф» (9.2.1519), «Суддэі» (15.12.1519), пазначаныя
1519 кнігі «Быцце», «Руф», «Эсфір», «Плач
Ераміі» і «Прарок Данііл», а
таксама не датаваныя кнігі «Выхад»,
«Левіт», «Лічбы» і «Другі закон».
Чатыры кнігі «Царстваў» выпушчаны
з суцэльнай нумарацыяй аркушаў
і пазначаны адной датай. Таму
можна лічыць, што Скарына выдаў
у Празе 23 кнігі Бібліі ў 20 выпусках.
Магчыма, што некаторыя з недатаваных
кніг выйшлі нават у пачатку 1520. Тыраж
кожнай Скарынавай кнігі быў у
межах 500—1000 зкз, У пачатку кнігі
«Быццё», якая адкрывае біблейскі звод,
Скарына змясціў прадмову да ўсёй
Бібліі і асобны тытульны ліст з
агульным загалоўкам: «Бивлия руска,
выложена доктором Франциском Скориною
из славнаго града Полоцька богу ко
чти и людем посполитым к доброму
научению». Змест гэтай і некаторых
іншых прадмоў беларускага
Свае кнігі беларускі
гуманіст адрасаваў шырокаму чытачу,
«людзям простым паспалітым», і
надаў ім выразна дэмакратычны і
навучальна-асветніцкі характар. Ён выдаваў
Біблію асобнымі выпускамі, зручным
фарматам. Кожная яго кніга адкрываецца
тытульным лістом з гравюрай і
загалоўкам, завяршаецца кароткім пасляслоўем,
у якім паведамляецца кім, для
каго і дзе яна выдадзена. Кнігі
Скарыны аздоблены