Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Ноября 2012 в 00:25, биография
Францішак (Францыск) Скарына (Скарыніч) нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукі (Лукаша) Скарыны, які ўпершыню згадваецца ў дакументах 1492 пад імем Лукіян. Сямейнае прозвішча паходзіць ад старажытнага славянскага слова «скора» (скура), адсюль — скарняк, па-старабеларуску — скарыніч, што азначала прафесію рамесніка, які займаецца апрацоўкай скур. Відаць, роданачальнікам Скарынаў быў гарбар, нашчадкі якога разбагацелі і заняліся гандлем. Скарынічам называў сябе Францішак Скарына ў сваіх акафістах-акравершах. Пад гэтым прозвішчам часам згадваецца ў дакументах і яго родны брат Іван. Дата нараджэння Ф. Скарыны дакладна невядома. Паводле розных ускосных звестак, найбольш верагодна, што ён нарадзіўся ў сярэдзіне 1480-х гадоў. У друку называлася таксама дата 18.3.1470. Імя нованароджанаму раней, як правіла, выбіралі паводле царкоўнага календара, г. зн. надавалі імя таго святога, дзень памяці якога прыпадаў на дзень нараджэння дзіцяці. Продкі і бацькі Скарыны былі, несумненна, хрысціянамі праваслаўнага веравызнання, таму ён быў хрышчаны паводле праваслаўнага абраду і атрымаў адпаведнае грэка-славянскае імя, якога, на жаль, мы не ведаем. Напэўна, паводле гэтага ж прынцыпу пазней яго назвалі ў адпаведнасці з каталіцкім календаром Францыскам (Францішкам).
Сапраўдны духоўны подзвіг
здзейсніў беларускі гуманіст, пераклаўшы
на родную мову асноўную частку Бібліі,
што мела вялікае значэнне ддя
развіцця асветы, літаратуры, перакладчыцкай
справы на беларускіх землях. У гэтай
тытанічнай працы ён выявіў глыбокае
веданне біблейскай спадчыны, антычнай
і сярэдневяковай гісторыі, філасофіі
і літаратуры, лацінскай, царкоўнаславянскай
і іншых моў, паказаў сваю выдатную
энцыклапедычную падрыхтоўку і
незвычайны літаратурны талент. Яго
пераклады вызначаюцца творчай
самастойнасцю, прастатой і дакладнасцю,
высокай літаратурнай дасканаласцю,
выразным гуманістычным характарам.
Скарынавы пераклады
Ф. Скарына ўвайшоў у
беларускую літаратуру не толькі як выдатны
перакладчык, заснавальнік беларускай
школы перакладу, але і як таленавіты
пісьменнік, аўтар цікавых твораў
розных жанраў. Яго пяру належаць першыя
ва ўсходнеславянсам свеце вопыты кніжнага
вершаскладання: чатырохрадковая эпіграма
на тытульным лісце кнігі «Іоў»,
вершаваны пераказ дзесяці
Прадмовы Скарыны —
важная крыніца вывучэння яго
светапогляду, у якім арганічна спалучаны
іншаземныя і беларускія нацыянальныя,
сярэдневяковыя і рэнесансныя традыцыі.
Найважнейшыя яго якасці — гуманістычна-асветніцкі
і дэмакратычны характар. Дзеля ўсяго
народа, дзеля памнажэвня асветы, навукі,
культуры і «добрых звычаяў» на Бацькаўшчыне
самаахвярна працаваў беларускі
першадрукар. Рухаючай сілай сваёй
дзейнасці ён лічыў «вялікую любасць»
да роднай зямлі, патрыятызм. Чалавек
шырокіх поглядаў і рознабаковых
інтарэсаў, беларускі асветнік ставіў
агульначалавечыя і агульнанародныя
каштоўнасці вышэй канфесійных
і саслоўных. Не падважваючы асновы
хрысціянскай рэлігіі, Скарына імкнуўся
вызваліць думку ад сляпой веры,
узняць аўтарытэт розуму. Ён вылучаўся
таксама высокаразвітым пачуццём самацэннасці
і самагоднасці, глыбокім адчуваннем
непаўторнасці сваёй асобы. Адным
з галоўных яго клопатаў было выхаванне
ўсебакова развітага, высокаадукаванага,
духоўна дасканалага і дзейнага
чалавека. «Вера без спраў мёртвая»,—
любіў паўтараць ён. Яго этыка
грунтавалася на шматвяковым вопыце
беларускага і іншых народаў,
на хрысціянскай і народнай маралі.
Прававыя погляды Скарыны прасякнуты
гарачым клопатам аб інтарэсах і
правах чалавечай асобы, аб справядлівым
і дасканалым грамадстве, аб лепшай
будучыні свайго народа. Ён хацеў, каб
людзі і народы жылі ў згодзе,
«міры і прыязні», хрысціянскай любові,
каб кожны закон быў «не
к пожитку единого человека, но
к посполитому доброму
Каля 1520 беларускі асветнік
вярнуўся на радзіму. Ён прыехаў не
толькі са сваімі кнігамі, але і з
друкарскім варштатам, які набыў
у Празе. Скарына спыніўся ў сталіцы
літоўска-беларускай дзяржавы Вільні,
дзе заснаваў першую ва Усходняй Еўропе
друкарню. Тут у 1522 выйшла яго «Малая
падарожная кніжка», якая складаецца з
Псалтыра, Часаслоўца, акафістаў і
канонаў, Шасціднеўца і Саборніка.
У 1525 з'явілася яго апошняе выданне
— Апостал, які ўключае апостальскія
дзеі і пасланні. Як і пражскі
Псалтыр 1517, віленскія выданні Скарыны
былі надрукаваны на царкоўнаславянскай
мове беларускай рэдакцыі і таксама
багата ўпрыгожаны. На гэтым абарвалася
яго кнігавыдавецкая дзейнасць.
Самыя розныя прычыны, матэрыяльныя
і ідэалагічныя, перашкодзілі беларускаму
асветніку ажыццявіць задуманае
— завяршыць выданне ўсёй Бібліі,
надрукаваць іншыя кнігі. Патрэбны
былі немалыя сродкі і падтрымка
ўплывовых асоб. Аднак дэейснай дапамогі
беларускі першадрукар не атрымаў
ні ад багатых свецкіх мецэнатаў,
ні ад вышэйшага духавенства, якое з
недаверам ставілася да яго выданняў,
бачыла ў яго дзейнасці падрыў
сваёй манаполіі. Не спрыялі Скарыне
і асабістыя абставіны. Каля 1526 ен
ажаніўся з удавой Маргарытай, былой
жонкай віленскага радцы Юрыя Адверніка,
які памёр у 1525 г. З'явіліся дзеці,
новыя клопаты. У 1529 Ф. Скарына вымушаны
быў займацца судовымі справамі, звязанымі
з прэтэнзіямі сваякоў
Нягледзячы на цяжкасці і
складанае становішча, Скарыну не
пакідала думка прадоўжыць кнігавыдавецкую
дзейнасць. У канцы 20 — пачатку 30-х
г. ён паспрабаваў зацікавіць сваімі
выданнямі і кнігадрукарствам маскоўскае
грамадства. Але гэтая спроба аказалася
дачаснай. Беларускага асветніка
ў Расіі не зразумелі і не падтрымалі,
а яго кнігі загадам
У 1532 Ф. Скарыну чакалі новыя
непрыемнасці і прыгоды. Варшаўскія
ліхвяры несправядліва
Шматгранная асветніцкая
дзейнасць Скарыны з'явілася
Вывучанне спадчыны Ф. Скарыны пачалося ў канцы 18 ст. Найбольшы ўклад у даследаванне жыцця і дзейнасці вялікага беларускага асветніка, яго выданняў, літаратурнай творчасці, ноглядаў зрабілі рускія і беларускія скарыназнаўцы, асабліва У. Пічэта, П. Уладзіміраў, А. Флароўскі, М. Шчакаціхін, а ў наш час — М. Алексютовіч, У. Анічэнка, А. Булыка, Г. Галенчанка, В. Дарашкевіч, А. Жураўскі, У. Калеснік, У. Конан, А. Коршунаў, Ю. Лабынцаў, Я. Неміроўскі, С. Падокшын, В. Тумаш (С. Брага), В. Чамярыцкі, В. Шматаў і інш, Усяго Скарыніяна налічвае каля 4 тысач розных публікацый, у тым ліку каля 100 кніг і брашур. Пра Скарыну даследчыкі адшукалі і апублікавалі больш за 50 дакументаў на лацінскай, чэшскай, старабеларускай і інш. мовах. Захавалася каля 320 экзэмпляраў Скарынавых выданняў і іх фрагментаў, якія зберагаюцца ў розных бібліятэках, архівах і музеях свету, найбольш у Маскве і Санкт-Пецярбургу.
Жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны,
яго спадчына натхнялі і натхняюць
пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў,
дзеячаў тэатра і кіно. Яму прысвячалі
свае творы М. Багдановіч і З. Бядуля,
У. Караткевіч і М. Танк, Л. Геніюш і
Д. Бічэль-Загнетава, Р. Барадулін і
Г. Бураўкін, А. Клышка і С. Панізнік
і інш. пісьменнікі. Пра яго напісалі
п'есы М. Грамыка, Я. Дыла, А. Петрашкевіч;
драматычныя паэмы — М. Арочка
і М. Клімковіч, раманы і аповесці
— А. Лойка, М. Садковіч, С. Хурсік. Цікавую
спробу пераказаць асобныя яго прадмовы
свабодным вершам зрабіў А. Разанаў.
Вобраз Скарыны атрымаў увасабленне
ў розных жанрах і відах выяўленчага
мастацтва ў творах З. Азгура, Э. Агуновіча,
Э. Астаф'ева, М. Байрачнага, М. Басалыгі,
А. Бразера, С. Вакара, Г. Вашчанкі, С. Геруса,
А. Глебава, Я. Драздовіча, Я. Ждана, А. Дранца,
А. Кашкурэвіча, А. Кішчанкі, Я. Куліка,
М. Купавы, А. Марачкіна, Ю. Несцярука, Л.
Рана, М. Селяшчука, П. Сергіевіча, П. Скрыпнічэнкі,
У. Стальмашонка, Я. Ціхановіча, А. Цыркунова,
В. Шаранговіча, М. Якуніна, В. Янушкевіча,
італьянскага мастака Дж. Форна (фрэскавы
партрэт у зале Сарака Падуанскага
універсітэта), літоўскага графіка
К. Тарабілды і інш. На беларускай
тэатральнай сцэне ўпершыню вобраз
С. ўвасоблены ў 1926 у спектаклі «Скарына
— сын з Полацка», пастаўленым
БДТ-1 (тэатр імя Я. Купалы) па п'есе
М. Грамыкі «Скарынін сын з
Полацка», рэж. М. Папоў; у 1970-я г. паводле
п'есы А. Петрашкевіча «Напісанае застаецца.
Францыск Скарына» пастаўлены спектакль
у Гродзенскім абл. драм. тэатры (1978,
рэж. У. Караткевіч) і ў бел. драм.
тэатры імя Я. Купалы (1979, рэж. А. Шалыгін).
Кампазітар Д. Смольскі напісаў оперу
«Францыск Скарына» на лібрэта С.
Клімковіч (экранізавана ў 1990). Па сцэнарыі
М. Садковіча рэжысёр Б. Сцяпанаў
зняў мастацкі фільм «Я, Францыск Скарына»
(1970). Былі зняты таксама дакументальныя
фільмы «Георгій Скарына» (сцэн. І. Барашкі,
1963), «Францыск, сын Скарынаў» (сцэн.
А. Петрашкевіча, 1990), «Францішак Скарына
(сцэн. У. Коласа, 1990); тэлефільмы «Нашчадкі
Скарыны» (сцэн. Э. Варашылава, 1968), «Скарына
ў Падуі» (1991). Імя Ф. Скарыны прысвоена
Гомельскаму універсітэту, Полацкаму
педвучылішчу, Мінскай гімназіі № 1,
друкарні выдавецтва «Навука і тэхніка»
АН Беларусі, Барысаўскай цэнтральнай
бібліятэцы, Таварыству беларусквй мовы,
Таварыству беларускай культуры ў Маскве,
Нацыянальнаму навукова-