Іван Мележ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Марта 2014 в 21:05, реферат

Краткое описание

Іван Мележ належыць да ліку мастакоў слова, пачатак творчай дзейнасці якіх прыпадае на суровыя ваенныя гады. Яго апавяданні, раманы і п’есы карыстаюцца шырокай папулярнасцю як у нашай рэспубліцы, так і далёка па-за яе межамі. Яны з’яўляюцца творчым дасягненнем не толькі самога аўтара, але і ўсёй савецкай літаратуры.

Вложенные файлы: 1 файл

Іван Мележ.doc

— 78.50 Кб (Скачать файл)

Мтністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат па тэме:

“Іван Мележ”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                            Падрыхтавала:        Ганчар Юлія

                                                                                            вучаніца 11 “Б” класа

                                                                                                 сярэдняй школы № 120

 

 

   Праверыла:           Сячко Алена Мікалаеўна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск, 2007 год

Іван Мележ належыць да ліку мастакоў слова, пачатак творчай дзейнасці якіх прыпадае на суровыя ваенныя гады. Яго апавяданні, раманы і п’есы карыстаюцца шырокай папулярнасцю як у нашай рэспубліцы, так і далёка па-за  яе межамі. Яны з’яўляюцца творчым дасягненнем не толькі самога аўтара, але і ўсёй савецкай літаратуры.

Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішчы Хойніцкага раена Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Там прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады,  багатыя сваімі радасцямі і  клопатамі, адтуль пачалася дарога цяжкіх выпрабаванняў, нялёгкіх ваенных паходаў, вялікіх здзяйсненняў і ўсеагульнага прызнання.

Усяго было ў яго жыцці. Як і многія вясковыя дзеці,  будучы пісьменнік летам дапамагаў бацькам па гаспадарцы, зімой у непагоду, замець і лютыя маразы хадзіў, спачатку ў роднай весцы, а потым за некалькі кіламетраў у Алексічы. Пазней займаўся ў Хойніках. Вучыўся настойліва і ўпарта, прымаў актыўны ўдзел у саманадзейнасці, прабаваў пісаць вершы. Сярэднюю школу скончыў з атэстатам выдатніка і марыў паступіць у Маскоўскі інстытут філасофіі, літаратуры, гісторыі (МІФЛГ).

Гэты атэстат даваў права паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову без экзаменаў аднак прыёмная камісія МІФЛГ устрымалася ад залічэння з далёкага Палесся. Няўрымслівы юнак без вфіцыйнага выкліку паехаў у Маскву, але ні з чым вярнуўся ў Хойнікі. “Без болю, з палёгкай, - успамінае Іван Паўлавіч, - ішоў я  па ціхіх, мілых мне вуліцах з таполямі, па драўляным тратуары, - толькі каля школы стаяла пагана, як бы пачуў я дакор сабе са знаёмага двара, з-за шырокіх вокан. У райкоме камсамола спаткалі мяне не толькі без папрокаў, але нават узрадаваліся: сакратар прапанаваў пайсці працаваць да іх загадчыкам аддзела піянераў. Я згадзіўся”. Так Мележ стаў камсамольскім работнікам.

Штодзенныя сустрэчы з людзьмі, працоўныя клопаты, частыя паездкі ў школы раёна раскрывалі дагляды будучага пісьменніка, прывучалі жыць чужымі радасцямі і турботамі, пазнаваць жыццё ва ўсёй  яго складанасці і мнагастайнасці.

Аддаючы шмат увагі непасрэднай сваёй рабоце, Іван Мележ знаходзіў час і на літаратурныя заняткі, пісаў вершы.

Першая няўдача не спалохала юнака. Іван Паўлавіч не расставаўся з марай паступіць у Маскоўскі інстытут філасофіі, літаратуры, гісторыі і праз год зноў падаў туды заяву. На гэты раз яго выклікалі, ветліва гутарылі ў прыемнай камісіі і, нарэшце, прыслалі паведамленне аб залічэнні. Радасць была бязмежнай. У інстытуце ён сустрэў многа такіх жа, як і сам, прагных да навукі і схільных да мастацкага слова юнакоў і дзяўчат , што з’ехаліся сюды з розных куткоў неабсяжнай краіны.

Праўда, вучоба аказалася нядоўгай. Над светам ужо займалася полымя другой сусветнай вайны, і неўзабаве Іван Паўлавіч стаў садатам артылерыйскага палка.

Вайна застала Івана Мележа на далёкай заходняй граніцы. Давялося прайсці цяжкімі дарогамі адступлення, удзельнічаць ва ўпартых абарончых баях, не аднойчы прарывацца з варожага акружэння, быць сведкам гібелі сяброў па зброі, учарашніх студэнтаў, хлопцаў-калгаснікаў, рабочых і інтэлігентаў, самосу адчуць, як балюча пакідаць на глум і здзекі ненавісным чужынцам родную зямлю.

Летам 1942 года Мележ быў цяжка паранены ў правае плячо. У растоўскім шпіталі, куды ён трапіў, пачалося змаганне за тое, каб захаваць яго руку. Вопытны хірург Антонаў зрабіў удалую аперацыю, і, здавалася, немагчымае стала магчымым.

Першыя апавяданні былі напісаны ў тбіліскім шпіталі. Працэс творчасці быў пакутлівы. Нялёгка было авалодаць майстэрставам літаратара ўвогуле і разам з тым нвучыцца пісаць левай рукой, бо правая яшчэ не дзейнічала. Але якія перашкоды не адолее чалавек у сваім нестрыманым імкненні да  запаветнай мэты!

Прызнаны непрыгодным да вайсовай службы, Іван Паўлаіч восенню 1942 года адправіўся ў далёкі Бугуруслан. Там ён уладкаваўся на працу і адначасова паступіў на завочнае аддзяленне педінстытута. Той год застаўся для пісьменніка голам незабыўных успамінаў і яркіх уражанняў. Яму давялося ўбачыць, чым жыў савецкі тыл у тыя трывожныя дні, як самааддана працавалі нашы людзі.

Вайна лютавала на бяскрайніх прасторах ад Белага да Чорнага мора. Фашысцкія полчышчы былі разгромлены ў бітвах пад Сталінгадам і на Арлоўска-Курскай дузе. Наступіў рашучы пералом у ходзе ваенных дзеянняў. Перамога яўна схілялася на наш бок. У гэты час па рашэнню Савецкага ўрада аднавіў працу Беларускі дзяржаўны універсітэт у сходні, пад Масквой. Даведаўшыся пра гэта з газеты “Правда”, Мележ неадкладна пераязджае ў Маскву і становіцца студэнтам БДУ. Вось што ён піша ў аўтабіяграфіі аб тым незабыўным часе:

“Нялёгкае і цікавае жыццё было тут: раволі адзін за адным з’язджаліся студэнты, доўга звычайным быў  такі малюнак, калі перад выкладчыкам сядзелі два-тры студэнты. Нярэдка можна было бачыць і такое: прафесара слухаў адзін-адзіны слухач. Хлопцы и дзяўчаты не толькі вучыліся: па чарзе працавалі на кухні, у сталоўцы, якая радавала галаднаватых наведальнікаў сваіх цудоўным  крапіўным баршчом, - казалі, багатым надзвычай каштоўнымі вітамінамі. Ездзілі – разам з выкладчыкамі – у лес, нарыхтоўвалі самі дровы, пілавалі іх. Самі разгружалі вагоны з бульбай. Самі рабілі ўсё, нічаму  не здзіўляючыся, ні на што не наракаючы”.

Іван Паўлавіч вучыўся на трэцім курсе філалагічнага факультэта і працаваў сакратаром універсітэцкай партарганізацыі.

Настрой студэнтаў універсітэта быў радасны. Савецкія войскі гналі фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі. Восенню 1944 года універсітэт пераехаў у вызвалены Мінск. Скончыліся вымушаныя вандраванні і Мележа. Тут ён атрымаў вышэйшую адукацыю, а затым закончыў аспірантуру, чытаў курс лекцый па беларускай літаратуры ў родным універсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса “Полымя”, у Цэнтральным Камітэце КПБ.

Пасляваенныя гады былі для Мележа гадамі вялікіх творчых клопатаў, актыўнага ўдзелу ў пісьменніцкім жыцці. Цяпер, займаючыся пераважна літаратурнай працай, Іван Паўлавіч многа часу і ўвагі аддае грамадскай і дзяржаўнай дзейнасці. Ён з’яўляецца сакратаром праўленяя Саюза пісьменнікаў  і дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

 

Юнацтва пачынае свае думкі ў паэзіі. Аўтар вялікіх эпічных раманаў Іван Мележ пачаў сваю літаратурную дзейнасць як лірык. Першы яго верш быў надрукаваны ў газеце “Чырвоная змена” ў студзені 1939 года. Аднак гэта дата можа толькі юрыдычна лічыцца пачаткам яго творчага шляху. У 1942 годзе, перамагаючы боль і пакуты, Мележ узяўся за аловак, каб у мастацкіх вобразах расказаць аб перажытым. Пра што мог пісаць воін, якога цяжкае раненне вырвала з радоў абаронцаў роднай зямлі? Пра сваё пакаленне, якое вайна апаліла вогненнымі крыламі, пра тых сціплых працаўнікоў , што на фронце рабілі сваю справу ціха і непрыкметна.

Героямі першых апавяданняў Івана мележа з’яўляюцца простыя савецкія людзі, на долю якіх выпалі вялікія выпрабаванні. Вайна ўсклала на плечы кожнага незвычайны цяжар, і пісьменнік паказвае, як паводзяць сябе людзі ў складаных жыццёвых абставінах. Малады салдат, якому няма яшчэ і васемнаццаці год, у страшэнную завіруху дабіраецца са штаба арміі ў сваю брыгаду з важным пакетам (“У завіруху”). Смярьэльна стаміўся яздок, ледзь перастаўляе ногі па глыбокім снезе і конь. Становішча здаецца безвыходным, але ўсведамленне воінскага абавязку надае юнаку сілы, і ён паўтарае толькі адно слова: “Дайсці… Дайсці… Дайсці”.

Грэючыся ў хаце, Мікола Засмужац, так звалі героя апавядання, думаў, што ў другі раз ён не мог бы адолець і палавіну гэтай цяжкай дарогі. Ды нядоўга прыйшлося адпачываць. Праз пару гадзін капітан уручыў яму пакет, які трэба было тэрмінова даставіць у штаб арміі. Салдат паспрабаваў нагадаць аб сваёй стомленасці, прасіў паслаць каго-небудзь іншага, аднак, даведаўшыся, што яго бліжэйшыя таварышы хто загінуў, а хто паранены ў нядаўнім жорсткім баі, не стаў адмаўляцца. Засмужац папрасіў толькі даць другога каня і зноў адправіўся ў далёкую і цяжкую дарогу, разважаючы сам з сабою: “Як я мог прасіць спачыну, калі іх няма ўжо з намі. Іх абавязкі лажацца на мае плечы. Я ў адказе за іх”.

У апавяданнях герой звычайна паказваецца ў найбольш адказны момант яго жыцця. Мікола Засмужац, з якога зусім нядаў на кпілі, што ён  яшчэ бязвусы юнак, становіцца сапраўдным мужчынам, здольным на высакародны ўчынак.

У незвычайна цяжкіх і сладаных абставінах з асаблівай сілай і пераканаўчасцю праяўлялася мужнасць людзей. У ваенны шпіталь, дзе працуе хворы на сэрца ўрач Цулукідзе (“Сустрэча”), прыбывае новая партыя раненых, сярод якіх знявечаны, без нагі, адзіны яго сын Георгій. Баючыся за жыццё свайго калегі, урачы і санітар расказваюць старому цулукідзе, што сын жывы і здаровы, робяць усё магчымае, каб не адбылася сустрэча з ім. Аднак бацька з сынам усё ж сустрэліся. Жахлівую навіну Цулукідзе перанёс спакойна. Вайна зрабіла яго ваенным, а значыць мужным, здольным перажыць любое гора.

Выключную заклапочанасць ад лёсе іншых людзей праяўляе ўрач васіль дзянісавіч (“Апошняя аперацыя”). Да самага апошняга моманту ён не пакідае бальніцу. І толькі тады, , калі з хвіліны на хвіліну ў вёсцы маглі з’явіцца немцы, ён адпраўляецца ў лес да партызан. Сустрэўшы на дарозе цяжка параненую жанчыну, Васіль Дзянісавіч вяртаецца назад. Пачуццё прафесіянальнага і грамадзянскага абавязку не дазваляе яму пакінуць чалавека ў бядзе. Пад артылерыйскім абстрэлам ён робіць аперацыю і гіне ад рукі раз’юшанага салдата-захопніка.

У час вайны геройскія ўчынкі здяйсняліся не толькі на фронце і ў партызанскіх атрадах. Старога машыніста Антоніка (“Канец размовы”) немцы гвалтам прымусілі весці эшалон к фронту. З горыччу думаў савецкі патрыёт, што, дастаўляючы ворагам зброю, ён тым самым ганьбіць сябе. Зрабіць жа што-небудзь у дарозе не мог, бо за ім пільна сачыў нямецкі яфрэйтар.

Эшалон прыбыў на станцыю прызначэння якраз у той час, калі за яе пачаўся бой. Немец пагрозліва загадаў даць задні ход, аднак машыніст не зварухнуўся. Ён рашыў загінуць, толькі б зброя, якую ворагі прымусілі яго везці на фронт, трапіла ў рукі савецкіх воінаў.

Апавяданні І. Мележа ваеннага часу склалі першы сборнік “У завіруху” (1946). Пазней выйшлі ў свет зборнікі: “Гарачы жнівень” (1948), “Блізкае і далёкае” (1954), “У гарахдажджы” (1957) і “Што ён за чалавек” (1961).

Сустрэча з роднымі мясцінамі пасля вызвалення, жахі разбурэнняў і мужнасць нескаронага народа пакінулі ў душы пісьменніка незабыўныя ўражанні. У творах пасляваеннага часу Іван Мележ расказвае, як на абпаленай беларускай зямлі пачало аднаўляцца жыццё. Характэрна ў гэтых адносінах апавяданне “Перад навальніцай”. Героі яго здзяйсняюць працоўны подзвіг. Ноччу, нібы па трывозе, паднімаюцца хлопцы і дзяўчаты зграбаць сухое сена, таму што вось-вось павінна пачацца навальніца і ўся дзённая праца магла дарэмна прапасці.

Пра жыццё і клопаты пасляваеннай калгаснай вёскі апавядаецца ў аповесці “Гарачы жнівень”.

 

Важным этапам у творчым развіцці Івана Мележа з’яўляецца раман “Мінскі напрамак” (1947 – 1952), у якім аўтар нібы падагульняе вынікі сваёй папярэдняй творчасці і разам з тым раскрывае новыя магчымасці свайго таленту ў галіне манументальнай эпічнай формы.

Пістменнік паставіў перад сабой складаную і адказную задачу адлюстроўваць адну з самых значных і яркіх падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны – барацьбу за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У рамане паказваецца кульмінацыйны момант гэтай барацьбы – лета 1944 года, калі воіны Чырвонай Арміі і народныя мсціўцы разграмілі адну з буйнейшых групіровак ворага і поўнасцю ачысцілі беларускую зямлю ад ненавісных чужынцаў.

“Мінскі напрамак” – твор мнагапланавы. Іван Мележ стварае маляўнічыя карціны жыцця і побыту салдат і партызан, насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі і ў савецкім тыле, яркія і мнагастайныя характары радавых воінаў і праслаўленых палкаводцаў, кіраўнікоў партызанскага руху і простых, па-свойму вельмі слаўных беларускіх мужчын і жанчын, што выстаялі ў цяжкім адзінаборстве з ворагам.

Вялікая перамога здабывалася намаганнямі ўсяго народа. Былы інжынер Лагуновіч становіцца воінам. Многа разоў вадзіў ён у бой танк. Трапляў у такое пекла, што ледзь жывым заставаўся, але зноў і зноў садзіўся ў баявую машыну. На Беларускім фронце ён быў капітанам і камандваў танкавым батальёнам.

Ваюючы пад Сталінградам і Курскам, Лагуновіч разумеў, што змагаецца за родную савецкую зямлю. Аднак да будучых баёў за вызваленне роднага Мінска рыхтаваўся з выключнай стараннасцю, бо гэта быў горад яго маленства і юнацтва, адсюль пайшоў у вялікую жыццёвую дарогу, нарэшце, тут жыла яго сям’я. Вызваліць Мінск азначала для яго асабіста – вырваць з фашысцкай няволі жонку, дачку, бацькоў, блізкіх сяброў. Сталіа Савецкай Беларусі ў свядомасці Лагуновіча асацыіравалася з родным домам.

Информация о работе Іван Мележ