Архітэктура XVIII стагоддзі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Января 2014 в 21:24, статья

Краткое описание

Ў гісторыю беларускай архітэктуры XVIII стагоддзе ўвайшло як гадзіна кіравання трох стыляў - барока, ракако, класіцызм.

Канчаткова фармуецца ансамбль гарадскога цэнтра, які складаецца з гандлёвага пляца, гандлёвых будынкаў, адміністрацыйных будынкаў, храмаў. Такі пляц размяшчаўся на скрыжаванні галоўных вуліц ці каля замка Характар і асаблівасць гарадской планоўкі адлюстроўваюць Гародню, Віцебск, Полацак, Менск і інш.

Вложенные файлы: 1 файл

рэферат.docx

— 30.39 Кб (Скачать файл)

Архітэктура XVIII стагоддзі

 

Ў гісторыю беларускай архітэктуры XVIII стагоддзе ўвайшло як гадзіна  кіравання трох стыляў - барока, ракако, класіцызм.

 

Канчаткова фармуецца  ансамбль гарадскога цэнтра, які складаецца з гандлёвага пляца, гандлёвых будынкаў, адміністрацыйных будынкаў, храмаў. Такі пляц размяшчаўся на скрыжаванні  галоўных вуліц ці каля замка Характар і асаблівасць гарадской планоўкі адлюстроўваюць Гародню, Віцебск, Полацак, Менск і інш.

 

Асаблівасцю ў беларускім дойлідстве XVIII стагоддзі з'яўлялася будаўніцтва сядзіб і палацаў. Гарадскія  хаты аднатыпныя, выбудоўваюцца ў  адну лінію. Хаты будуюць з дрэва, фасад каменны, плоскі. Хаты злучаюць аркамі для роўнага шэрагу. Фасады дэкаруюць ляпнымі ўпрыгожваннямі, часта сустракаецца і жывапіс (нацюрморты, анімалістыка). Франтоны трох тыпаў: аркавы, ступеністы, двускатны. Дах рабілі з  галандскай чарапіцы.

 

Загарадная сядзіба. Адбываюцца змены ў планоўцы (уплыў стылю  барока), пашыраецца "анфiладнае" месцаванне памяшканняў, робяцца парадныя пакоі і залы. Уплыў барока выказаўся  ў развіцці прасторы сядзібаў. Сама сядзіба складаецца з галоўнага  корпуса, бакавых флігеляў, параднага  двара - "курданера". Па сярэдзіне  двара выбудоўваліся кветнікі.

 

Новы замак у Гародню  будаваўся як рэзідэнцыя каралёў  Рэчы паспалітай. Пабудаваны ў 1737-1744гг. Для будаўніцтва замка быў  запрошаны германскі архітэктар Карл Фрыдрых Перпельман.

Цэнтральная частка - доўгі  бок фасада якая глядзіць на раку, іншыя  тры часткі далучаныя да большай  часткі выконвалі функцыю навучальных  карпусоў. За цэнтральным будынкам уздоўж восі пабудавалі друкарню, тэатр, аптэку, бібліятэку і сканчаецца комплекс другім корпусам у 3-ри паверху 1785г.

 

Тыпавым прыкладам палацавага дойлідства XVIII стагоддзі ў якім знайшлі барлінныя рысы, з'яўляецца палац у Ружанах (Брэсцкая вобл.). Дзе назіраецца цэнтральны корпус, порцік з чатырма калонамі. Велічныя каланады бакавых карпусоў, што з  аднаго боку далучаліся да палаца, а  з іншага боку - да двух флігеляў, замыкалі парадны двор рэзідэнцыі Сопег.

Навуковыя ўстановы XVIII стагоддзі - кляштр у калегіуме. Калегіум - вялікае  па памерах будынак. Утворыць невялікія  мястэчкі. Самы буйны на Беларусі Полацкі  калегіум 1750г. Гэты будынак захаваўся  часткова "Е"-падобнае ў плане  форма.

Цэнтральная частка - доўгі  бок фасада якая глядзіць на раку, іншыя  тры часткі далучаныя да большай  часткі выконвалі функцыю навучальных  карпусоў. За цэнтральным будынкам уздоўж восі пабудавалі друкарню, тэатр, аптэку, бібліятэку і сканчаецца комплекс другім корпусам у 3-ри паверху 1785г.

XVIIIст. пачалося для Беларусі  надзвычай драматычна. Паўночная  вайна прынесла гарадам, замкам  і мястэчкам велізарныя разбурэнні. Менавіта ў гэтую вайну былі  разбураны дашчэнту замкі ў  Бярэсці, Навагрудку, Клецку, Гальшанах,  Глуску, Любчы. Значна пашкоджаны  ўмацаванні Гродна і Мірскі  замак, замкі ў Быхаве і Рагачове, забудова Магілёва. Крызіс дзяржаўна-палітычнай  сістэмы Рэчы Паспалітай практычна  паралізаваў цэнтралізаваныя мерапрыемствы  па рэканструкцыі гарадоў, падпарадккваных  кароне. Магнаты клапаціліся пра  прыватнаўласніцкія гарады і  замкі, і то ў асноўным з  мэтай умацавання абароны. У  выніку гарады па-ранейшаму мелі  сярэднявечныя ўмацаванні, якія  першкаджалі развіццю. Захоўвалася  сярэднявечная шчыльная, пераважна  драўляная забудова рамесніцкіх  і гандлёвых пасадаў. Сярод  шэрай масы вылучаліся цэрквы  і манастыры, сцены і вежы  замкаў з заплткамі з драўлянага  паркана ці валуноў. Будаўнічая  актыўнасць назіралася ў манастырах  і буйных магнацкіх рэзідэнцыях.

 

Больш хутка ідзе развіццё заходніх рэгіёнаў Беларусі. Гэта стварае  ў маштабах краіны горадабудаўнічы  дысбаланс. Гарады ўсходу Беларусі не здольны аднавіць свайго былога эканамічнага значэння. Асабліва ў заняпадзе аказаліся  дробныя гарады і мястэчкі.

 

Слабая дзяржаўная эканоміка  і наяўнасць удзельных магнацкіх  латыфундрый, фальварачная гаспадарка спрыяюць у XVIIIст. хуткаму росту мясцовых гандлёвых паселішчаў, мястэчак. К  канцу стагоддзя іх на Беларусі налічваецца  каля 800, прычым большая колькасць  – у заходніх рэгіёнах. Росту  мястэчак спрыяе і міграцыя на ўсход  з ахопленай крызісам Польшчы  гандляроў.

 

У гарадах паспяхова дзейнічаюць  цэхі муляроў. Архітэктараў і інжынераў  па-ранейшаму запрашаюць з альпійскіх правінцый Італіі, Германіі, Галандыі. Буйных магнатаў абслугоўваюць і  архітэктары каралеўскага двара. Першыя школы дойлідаў ствараюццца пры  Нясвіжскім і полацкім калегіумах, якія рыхтуюць спецыялістай для будоўлі  манастыроў і фартэцый. У Полачкім калегіуме ствараюцца дзве спецыяльнасці: грамадзянская і ваенная архітэктура.

 

У галіне будаўнічых матэрыялаў і тэхналогіі ў мураваным дойлідстве валуны ўжываюцца толькі для падмуркаў, сцены кладуцца з цэглы, якасць якой павышаецца, што дазваляе значна паменшыць  таўшчыню сцен і сутарэнняў. Расце  вышвня сцен. Ствараюцца складаныя, шмат’ярусныя кроквенныя канструкцыі дахаў, здольныя несці не толькі дах, але і столь.

 

Рост колькасці гандляроў  і мястэчак абумоўлівае будаўніцтва  сінагог, у тым ліку мураваных (Гродна, Слонім, Друя, Мінск, Пінск, Быхаў, інш.)

 

Буйным культурным і эканамічным  цэнтрам заставалася Гродна. Ядро для забудовы па-ранейшаму складаюць  комплексы кляштараў і гандлёвая  плошча, створаная ў XVIст. У 80-я гды XVIIIст. каралеўскі эканом Антоній Тызенгаўз  будуе на ўскраіне горада прадмесце  Гарадніца. Гэты была перадавая для  таго часу горадабудаўнічая з’ява. Комплекс уключаў палац Тызенгахза, тэатр, медыцынскую школу, майстэрні рамеснікаў, гандлёвую плошчу, скразную вуліцу, па канцах якой месціліся пастаялыя  двары (корчмы). Рэгулярная, функцыянальна  дыферэнцыраваная планіроўка Гарадніцы  – першы на Беларусі прыклад рэгулярнай, класіцыстычнай арганізацыі забудовы, аналаг, прадбачанне будучых еўрапейскіх  горада-сада і фаланстэраў.

 

Архітэктура будынкаў яшчэ барочная, але ў цэласнасці горадабудаўнічага  рашэння, ягорэгулярнасці бачны  класіцызм. Тызенгаўз стварыў уласную  школу будаўнікоў, маючых веды ў  будаўніцтве розных тыпаў будаванняў. Былі створаны і першыя тыповыя ўзоры  будынкаў:дамоў рамеснікаў, крам, аптэк, корчмаў, што само па сабе, нягледзячы на іх барочную архітэктуру, з’ява, уласцівая  класіцызму.

 

Рэгулярная забудова Тызенгаўзам  цэнтра Пастаў – яшчэ адзін прыклад  класічнага горадабудаўнічага рашэння. Пры гэтым былі ўлічаны ландшафтныя  асаблівасці і гістарычна склаўшыяся восі вуліц., па-гатычнаму скіраваных па датыкальнай да плошчы. Разам  з тым вызначаліся восі новай  кампазіцыі, звязаныя з будынкамі  школы і суда, гандлёвых радоў  і пастаялага двара (аўстэрыі). Рытмічная, аднатыпная і разам з тым маляўнічая барочная па характару забудова надзвычай  маштабная і выразная.

 

Яшчэ адзін буйны праект Тызенгаўза – гаспадарка Ласосна, каля Гродна. Праект па заказу Тызенгаўза быў  распрацаваны Дж. Сака. Сістэма плошчаў (круглых, авальных, прамакутных) злучалася  вуліцамі. Плошчы адначасова з’яўляліся цэнтрамі радыяльна-вулічнай забудовы. Менавіта такія схемы былі ўвасоблены ў горадабудаўнічых праектах Дж. Вуда (горад Бат) і Дж. Нэша. Аднак правінцыйныя маштабы не дазвалялі ў поўнай меры рэалізаваць такія задумкі.

 

У другой палове XVIIIст. буйныя палацавыя комплексы на тэрыторыі  беларусі ствараюцца рэдка. Пераважаюць  шматлікія, дробныя сядзібы, у планіроўцы якіх адчуваецца ўплыў класіцызму, але ў архітэктуры прысутнічаюць  элементы барока (Лявонпаль). Палац  Тызенгаўза на Гарадніцы (1765г.) – прынцыпова новае слова ў архітэктуры. Тут  бачны асноўныя законы класіцызму: сіметрыя ў плане, галоўны будынак  з бакавымі крыламі, ствараючымі  перад ім парадны двор; калідорная планіроўка; акцэнт параднага ўваходу  і рызаліты крылаў, фіксіруючыя завершанасць кампазіцыі.

 

У XVIIIст. у Гродна завяршаюцца  работы над палацам Новага замка, створанага дрэздэнскімі архітэктарамі  К.Ф.Пёпельманам і І.Ф. Кнобелем. План палаца аналагічны плану Тызенгаўза. Аднак цэнтральная частка тут  распрацавана маштабна: вестыбюль, парадная сталовая і далей, у бок парка, палацавая царкв. Пакоепадобны план дазваляў кампазіцыйна злучыць Стары  і Новы замкі. Планіроўка Новага замка  яшчэ барочная, не назіраецца сістэмы  ў размеркаванні памяшканняў, злучаных у большасці анфіладна. Архітэктура  фасада класічная, аднак, як і ў палацы Тызенгаўза, высокі мансардны дах, на французкі манер, цяпер, у XVIIIст., больш  барочны.

 

Будова кампазіцыі на прынцыпах  строгіх форм і лічбаў (Бландэль) праяўляецца ў збудаваннях рознага  маштабу. Напрыклад, план карчмы “Раскоша”  на Гарадніцы (1765г., арх. Ю.М.Мёзер) –  спалучэнне трох квадоатаў: у глыбіні  двара – карчма; па баках –  стадолы для фурманак. Пры раўназначнасці аб’ёмаў выразнасць фасада карчмы дасягнута барочнымі сродкамі.

 

Будынак медыцынскай школы  на Гарадніцы мае класічны пакоепадобныплан з лініяй памяшканняў, аб’яднаных аднабаковым  калідорам. залы аўдыторый (шасціграннікі) фланкіруюць збудаванне. Аб’ёмнае рашэнне ўтвараюць цокальны, галоўны  і мансардны паверхі пад высокім  мансардным дахам.

 

Яшчэ больш выразная дакладная  геаметрычная будова назіраецца ў будынку  музычнай школы на Гарадніцы. План школы  – частка круглага сегмента. Тры  восі-дугі і папярочныя восі-радыусы  складаюць аснову плана, раўназначных па форме памяшканняў, злучаных з  боку галоўнага фасада аднабаковым  калідорам. Прасценкі – пілястры калідора нагадваюць галерэю-ордэр. Вырашэнне  фасада – традыцыйнае: цокальны, галоўны  і мансардныя паверхі пад стромкім дахам.

 

У збудаваннях на Гарадніцы  назіраецца адзіны штрых: імкненне да ідэяльных форм і разам з тым  безордэрнае вырашэнне архітэктуры. Пазначанае характэрна, як вядома, для  найбольш ранняга перыяду развіцця класіцызму ў архітэктуры Еўропы. Пазначаная архітэктура вельмі блізкая  да архітэктуры французкага класіцызму XVIIст.

 

У правінцыі архітэктура  строгіх форм і дакладных лічбаў пераважна праяўлялася бадай  што ў будове плана. У вырашэнні  фасадаў строгая будова абазначалася выявай асноўных планіровачных элементаў  і гарызантальнымі чляненнямі. Разам  з гэтым маглі прысутнічаць пластычныя барочныя формы і часам элементы готыкі (контрфорсы) (Паставы, гандлёвыя  рады, 60-я гады XVIIIст.).

 

Буйнейшым помнікам архітэктуры  класіцызму ў заходніх рэгіёнах Беларусі з’яўляецца палац у Ружанах. Прыдворны  архітэктар Сапегаў Ян Самуэль Бекер  атрымаў заказ на стварэнне ў  мястэчку Ружаны палацавага комплексу. Комплекс размяшчаўся на тэрыторыі  шырокай надпаплаўнай тэрасу з маляўнічымі  відамі на мястэчка і ўключаў браму, якая вяла на прасторны курданёр. На яго супрацьлеглым баку стаяў  палац, па старанах якога месціліся  флігелі. П азадумцы Бекера ўсе аб’екты  забудовы звязваліся адзіным дакладным  кампазіцыйным замыслам, грунтаваўшымся на сіметрыі і супадпарадкаванасці. Дамінанта ансамбля – палац: вестыбюль  і аванзала, па баках калідораў  – пакоі. Галоўны і бакавыя  рызаліты, высокі цокаль з пандусам для пад’езду фурманак, цокальны паверх, высокі мансардны дах вызначалі  архітэктуру французкага густу. Рытмічнасць чляненням фасада надавалі пілястры і тонкі малюнак ордэнаў: парныя паўкалоны на галоўным і бакавых  рызалітах.

 

Тэма ордэра з фасада пераходзіць  на бакавыя паўкруглыя ордэра-арачныя  галерэі, звязваючыя палац з флігелямі. Галерэі стылёва звязаны з  брамай, выкананай у стылі трыумфальнай аркі.

 

Брама, галерэі і ордэр  ствараюць малюнак рымскай архітэктуры. Манументальнасць апошняй адпавядала жаданню ўвасобіць вечныя ідэі велічнасці і перамогі розуму над пачуццямі. У рымскай архітэктуры магнаты  бачылі рысы стоікі і рацыяналізму і разам з тым магчымасць увасаблення  магнацкага гонару.

 

Аналагічным, але не такім  маштабным, з’яўляецца палацавы комплекс Валовічаў у Свяцку, пабудаваны архітэктарам Дж. Сака ў 1779г. Галошны корпус палаца, галерэі, флігелі знаходжяцца ва ўтульным паркавым асяроддзі. Рысы палаца больш строгія і стрыманыя.

 

Палац апошняга караля ў Станіславова каля Гродна – больш барочнае збудаванне, хоць у будове фасада і вытрыманы  класічныя каноны. Найбольш выразна  рысы класіцызму ўвасоблены ў палацы ў мястэчку Сноў (пач. XIXст.). Лінейная кампазіцыя: цэнтральны корпус і крылы, аб’ёмы супадпарадкаваны. Чатырохкалонны іянічны порцік, выразны і арганічны, - галоўны вобразны акцэнт кампазіцыі.

 

Унікальны і вельмі арганічны  па сваёй архітэктуры драўляны палац  у Радзівіллімонтах, пабудаваны па праекту К. Спампані напачатку XIXст. Драўлянае збудаванне выканана ў  класічным стылі мураванага. Прыгожы  дарычны порцік, шалёшка, імітуючая  мураваную рустоўку, інтэр’еры з  карынфскім ордэрам – усё па-майстэрску ўвасабляе высакароднасць класічных  рыс у сціплым інтымным паркавым палацы.

 

У канцы XVIII – пач. XIXст. у  заходніх рэгіёнах Беларусі ў стылі  класіцызму ўзводзіцца рад сядзібных  і грамадзянскіх пабудоў: палац  у Шчучыне, гандлёвыя рады ў Наваградку, Іосіфаўскі касцёл у Лідзе і г.д. Аднак будаўніцтва носіць спарадычны характар. Адсутнічае дзяржаўная палітыка і дзяржаўныя маштабы пераўтварэнняў. Калі ў палацава-паркавай архітэктуры  ансамбль меў завершанае індывідуальнае аблічча дзякуючы творчай думцы  архітэктара і патрабаванням  заказчыка, то ў гарадах класічныя  збудаванні губляліся ў стракатай  архітэктуры розных стыляў і эпох. Тут дамінуючую ролю па-ранейшаму  адыгрывалі сакральныя ансамблі эпохі  барока. Грамадзянскі змест архітэктуры  класіцызму не знайшоў у заходніх рэгіёнах Беларусі свайго маштабнага ўвасаблення. Гэта здарыцца толькі пасля  далучэння земляў Беларусі да Расійскай  імперыі.

 

З далучэннем земляў Беларусі да Расійскай імперыі пачынаецца шырокая горадабудаўнічая дзейнасць, накіраваная на рэканструкцыю гарадоў, іх рэгіянальнае і лакальнае развіццё, стварэнне інфраструктуры ў маштабах усяго краю. Мерапрыемствы ажыццяўляліся  ў рамках горадабудаўнічай праграмы імперыі, абумоўленай развіццём  вытворчасці, транспартных зносін, ростам гарадскога насельніцтва.

Информация о работе Архітэктура XVIII стагоддзі