Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Апреля 2013 в 12:27, контрольная работа
З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву “чырвоныя”. Яны падзялялiся на правых i левых. Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху.Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю.Працiўнiкаў паўстання называлi “белымi”. Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi.