Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Ноября 2011 в 16:58, контрольная работа
Сацыяльна-эканамічны лад, стан гаспадаркі не вытрымалі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха ўсё больш паглыблялася. Фронт, не атрымліваючы самага неабходнага, ледзь трымаўся. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Зняць напружаныя абставіны цар і яго ўрад не маглі. Бясспрэчна, лютаўскія падзеі "выраслі" з вайны. Незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, – усё гэта вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Прыватная
установа адукацыі “Інстытут прадпрымальніцкай
дзейнасці”
Кафедра гуманітарных дысцыплін
Кантрольная
работа па гісторыі Беларусі
“_____________________________
______________________________
Выканаў
Студэнт (ка) I курса
факультэта эканомікі і бізнесу(скароч.)
Група №
№ заліковай
кніжкі
Праверыў
Мінск 2011
Прычыны
і перадумовы Лютаўскай
рэвалюцыі. Звяржэнне
манархіі.
Сацыяльна-эканамічны лад, стан гаспадаркі не вытрымалі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха ўсё больш паглыблялася. Фронт, не атрымліваючы самага неабходнага, ледзь трымаўся. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Зняць напружаныя абставіны цар і яго ўрад не маглі. Бясспрэчна, лютаўскія падзеі "выраслі" з вайны. Незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, – усё гэта вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму.
Пачатак
рэвалюцыі паклалі масавыя
Рэальная ўлада ў сталіцы перайшла да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які сфарміраваўся ў ходзе паўстання і абапіраўся на яго ўзброеныя сілы. Вядучыя пазіцыі ў Савеце занялі эсэры і меншавікі. Адначасова, пры актыўным удзеле ранейшай думскай апазіцыі, сфарміраваўся Часовы ўрад, які ўзначаліў князь Г. Львоў. Большасць месцаў у ім занялі кадэты. Дэмакратычны лагер ва ўрадзе прадстаўляў міністр юстыцыі сацыяліст А. Керанскі, які адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага савета. Савет падтрымаў Часовы ўрад, стварыўшы пры гэтым назіральны камітэт за яго дзейнасцю. Узгодненая праграма Часовага ўрада і Петраградскага савета складалася з наступных палажэнняў: амністыя палітычным вязням, свабода слова, друку і г. д., скасаванне нацыянальных абмежаванняў, падрыхтоўка да склікання Устаноўчага сходу (парламента), замена паліцыі народнай міліцыяй, выбары ў органы мясцовага самакіравання, невывад войскаў рэвалюцыйнага Петраградскага гарнізона на фронт, прадстаўленне салдатам грамадзянскіх правоў. Канчаткова пытанне аб будучым дзяржаўным ладзе павінна было вырашыцца ва Устаноўчым сходзе.
Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 сакавіка. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. На працягу сакавіка-красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 саветаў, у тым ліку 11 рабочых, 11 салдацкіх, 14 аб'яднаных саветаў і Савет сялянскіх дэпутатаў. Па прыкладу сталічнага Савета, прызнавалі Часовы ўрад і яго органы на месцах – пры ўмове "адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа”.
Адначасова
ўзніклі гарадскія грамадскія камітэты.
Ініцыятыва іх стварэння, як правіла, зыходзіла
ад дзеячаў земскага і гарадскога
самакіравання. Працягвалі сваю дзейнасць
гарадскія думы. 6 сакавіка 1917 г. Часовы
ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах
сваім камісарам, якія назначаліся з ліку
старшыняў губернскіх і павятовых земскіх
упраў. Да губернскіх камісараў пераходзілі
функцыі губернатараў. Акрамя паліцыі,
жандармерыі і пракуратуры ўсе астатнія
мясцовыя дзяржаўныя органы захоўваліся
і павінны былі дзейнічаць пад кіраўніцтвам
камісараў. Ім падпарадкоўвалася міліцыя,
ім жа даручаўся нагляд за законнасцю
дзейнасці ўсіх устаноў і чыноўнікаў.
Беларускі
нацыянальны рух
у сакавіку-кастрычніку 1917
г.
Пасля падзення самаўладдзя беларускі нацыянальны рух уступіў у якасна новы этап развіцця. Адмена Часовым урадам 3 сакавіка нацыянальных, саслоўных і рэлігійных абмежаванняў дала магчымасць арганізавацца беларускім грамадска-палітычным партыям, розным па сваёй сацыяльна-класавай сутнасці і палітычнай арыентацыі. З сакавіка па лістапад 1917 г. на Беларусі і сярод бежанцаў-беларусаў дзейнічала каля 26 палітычных партый і арганізацый. У іх ліку 14 беларускіх нацыянальных партый, якія з пэўнай доляй умоўнасці можна падзяліць на кансерватыўна-клерыкальныя, ліберальна-дэмакратычныя, рэвалюцыйна-дэмакратычныя і сацыялістычныя накірункі.
Кансерватыўныя, памешчыцка-клерыкальныя партыі і арганізацыі – Беларускі саюз зямельных уласнікаў, Саюз беларускага праваслаўнага духавенства, Заходне-Рускае таварыства ў Петраградзе з'яўляліся выразнікамі штарэсаў буйных і сярэдніх землеўласнікаў, праваслаўнага духавенства і вышэйшага чыноўніцтва. Асновай ідэалогіі гэтага тыпу арганізацый быў так званы "заходнерусізм", паводле якога беларусы лічыліся не самастойным этнасам, а адгалінаваннем рускага народа.
Партыі ліберальна-дэмакратычнага накірунку – Беларускі народны саюз, Магілёўскі беларускі нацыянальны камітэт, Гомельскі саюз беларускай дэмакратыі, Віцебскі саюз беларускага народа, Аршанскі беларускі народны камітэт, Беларуская партыя народных сацыялістаў, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская партыя аўтанамістаў – адлюстроўвалі інтарэсы галоўным чынам заможных слаёў беларускага грамадства, духавенства, чыноўніцтва, сярэдняй і дробнай буржуазіі і беларускай інтэлігенцыі. Іх нацыянальныя праграмы вызначаліся супярэчлівасцю і непаслядоўнасцю, зыходзілі з ідэі адміністрацыйна-гаспадарчай самастойнасці ў межах Расійскай дзяржавы і ідэалогіі "заходнерусізму". Вырашэнне аграрнага пытання яны адкладвалі да Устаноўчага сходу.
Больш дэмакратычных поглядаў у нацыянальным пытанні прытрымлівалася БХД, заснавальнікамі якой былі беларускія ксяндзы Ф. Абрантовіч, А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, К. Сваяк (К. Стаповіч) і інш. У рэзалюцыі першага з'езда БХД (май 1917 г.) вылучалася патрабаванне "шырокай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспубліцы", навучанне ў школах на беларускай мове і паступовы пераход на беларускую мову ў набажэнствах.
Такое ж палажэнне змяшчаў праект праграмы БПНС, у склад якой уваходзіла група памешчыкаў на чале з дэпутатам Дзяржаўнай думы Р. Скірмунтам. У ім патрабавалася аб'явіць Расію федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікай, у якой Беларусь павінна мець статус аўтаноміі.
Больш паслядоўна праблема будучага дзяржаўнага ўладкавання краю была распрацавана ў праграмных дакументах Беларускай партыі аўтанамістаў, арганізацыі якой узніклі вясной 1917 г. у Петраградзе, Маскве, Мінску і іншых гарадах. У зацверджаным у верасні на канферэнцыі праекце платформы беларускіх аўтанамістаў вылучалася патрабаванне права на нацыянальнае, культурнае і палітычнае самавызначэнне Беларусі, але з захаваннем федэратыўнага саюза з Расіяй.
Патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі было цэнтральным і ў праграме найбольш уплывовай беларускай партыі – Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), якая аднавіла сваю дзейнасць адразу пасля падзення самаўладдзя. У першай палове 1917 г. арганізацыі гэтай партыі дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Слуцку, Оршы, Буда-Кашалёве, сярод бежанцаў-беларусаў у Петраградзе, Маскве, Казані, Саратаве, Яраслаўлі і Адэсе. У ліпені ў яе шэрагах налічвалася каля 5 тыс. членаў і спачуваючых, а ў кастрычніку колькасць іх узрасла да 10 тыс. Палітычны курс БСГ адлюстроўваў інтарэсы пераважна сярэдніх слаёў, якія былі зацікаўлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў, але асцерагаліся рэвалюцыйнай ломкі грамадскіх адносін. Так, канферэнцыя БСГ у сакавіку 1917 г. выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, заклікаўшы працоўны народ аказваць на яго "арганізаваны націск". Яна салідарызавалася з лозунгам "рэвалюцыйнага абаронніцтва", выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі.
Перабудову
цэнтральных органаў
Ідэю нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі адстойвала дэлегацыя Цэнтральнай рады ў складзе I. Варонкі (старшыня), З. Жылуновіча, К. Душэўскага, I. Мамонькі, З. Сабалеўскага, У. Фальскага на Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе.
Рост сацыяльных супярэчнасцяў паскорыў працэс размежавання ў беларускім нацыянальным руху. Увосень 1917 г. ад БСГ адкалолася частка рэвалюцыйна настроеных рабочых-беларусаў Петраграда і маракоў Балтыйскага флоту. Яны стварылі новую палітычную арганізацыю – Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (БСДРП).
Спробы кансалідацыі беларускага нацыянальнага руху, распачатыя на II сесіі Цэнтральнай рады і III з'ездзе БСГ 15-25 кастрычніка, поспеху не мелі. На апошнім пасяджэнні 25 кастрычніка адбылася рэарганізацыя каардынуючага цэнтра беларускага нацыянальнага руху. Быў утвораны новы краёвы орган пад назвай "Вялікая беларуская рада". У прынятых рашэннях падкрэслівалася, што "Рада павінна бараніць увесь беларускі народ".
Як
бачна, эвалюцыйны і рэвалюцыйны
шляхі развіцця, якія адстойвалі супрацьлеглыя
сілы ў беларускім нацыянальным руху,
сумясціць не ўдалося.
Спробы
Часовага ўрада стабілізаваць
грамадска-палітычную
сітуацыю ў ліпені
– жніўні 1917 г. Складванне
ўмоў для новага крызісу.
Наступленне рускіх войскаў на Паўднёва-Заходнім фронце закончылася няўдачай. На працягу 10 дзён было забіта і паранена каля 60 тыс. салдат і афіцэраў. Цяжкія страты панеслі і арміі Заходняга фронту. Толькі адна 10-я армія страціла дзесяткі тысяч чалавек. Міністры-кадэты 2 ліпеня выйшлі з Часовага ўрада, імкнучыся перакласці на сваіх былых партнёраў – меншавікоў і эсэраў – адказнасць за крызіс, які яшчэ працягваўся, і правал наступлення на фронце. У час дэманстрацыі 3 – 4 ліпеня ў Петраградзе супраць маніфестантаў Часовым урадам была ўжыта зброя. Больш за 400 чалавек было забіта і паранена.
Ліпеньскі палітычны крызіс быў больш глыбокі ў параўнанні з папярэднімі і азначаў канец двоеўладдзя. Ён сведчыў, што падстаў для прымірэння не было. Нават тое, што 8 ліпеня старшынёй Часовага ўрада стаў эсэр А. Керанскі, а ЦВК Саветаў аб'явіў Часовы ўрад "урадам выратавання рэвалюцыі", не азначала змены ў палітычным жыцці краіны.
Пасля ліпеньскіх падзей у Петраградзе, пачалося наступленне правых і ў Беларусі. Праводзіліся арышты бальшавікоў, рэвалюцыйна настроеных салдат. Толькі ў мінскай турме на гаўптвахтах і спецыяльна прыстасаваных памяшканнях утрымлівалася каля 3 тыс. зняволеных. Ганенням падвергліся прафсаюзы. Над дзейнасцю Саветаў сялянскіх дэпутатаў быў устаноўлены кантроль павятовых органаў Часовага ўрада. Выступленні сялян супраць памешчыкаў падаўляліся ваеннай сілай. Аднак рэвалюцыйныя сілы не былі разгромлены. Яны толькі адступілі, пачалі перагрупоўку для новага наступу. Аб гэтым сведчылі і выбары ў гарадскія думы, якія адбыліся ў другой палове ліпеня ў гарадах Беларусі. Партыя кадэтаў пацярпела паражэнне. У Віцебску за іх галасавала каля 6%, у Мінску – 3%, у Гомелі – паўпрацэнта выбаршчыкаў. Трохі ўмацавалі свае пазіцыі бальшавікі. За іх спіс галасавалі ў Віцебску – звыш 16%, у Гомелі і Мінску – па 5%. Выбары сведчылі, што эсэры, меншавікі, бундаўцы і іншыя рэвалюцыйна-дэмакратычныя арганізацыі мелі найбольшы поспех у масах.
У. Ленін пасля ліпеньскіх падзей стаў сцвярджаць, што Саветы капітулявалі перад Часовым урадам і ператварыліся ў яго бяссільны прыдатак. Таму настойваў на зняцці лозунга "Уся ўлада Саветам!" Гэта азначала заклік да падрыхтоўкі ўзброенага паўстання і захопу ўлады. Аднак VI з'езд РСДРП(б) (26 ліпеня – 3 жніўня 1917 г.) фактычна ўхіліўся ад гэтага патрабавання, прыняўшы не зусім акрэсленую рэзалюцыю з заклікам рыхтавацца да класавых баёў, што набліжаліся.
Кадэты пасля ліпеньскіх падзей зрабілі стаўку на ўстанаўленне ў краіне ваеннай дыктатуры і далі згоду ўвайсці ў склад другога буржуазнага кааліцыйнага ўрада, які быў аб'яўлены 24 ліпеня. А. Керанскі па-ранейшаму імкнуўся праводзіць цэнтрысцкую палітыку ў абставінах паглыбленнага крызісу і нарастаючай палярызацыі грамадскіх сіл.
Аднак фінансава-прамысловыя кругі, прадстаўнікі дваранства, афіцэраў выйсце з крызісу бачылі ў саюзе антысацыялістычных сіл і ўсталяванні моцнай дыктатуры. Гэта яскрава выявілася на Дзяржаўнай нарадзе ў Маскве 12 жніўня. У сваёй прамове А. Керанскі заклікаў да адзінства, да прымірэння грамадскіх сіл і палітычных партый. Вярхоўны галоўнакамандуючы Л. Карнілаў дакладна выклаў праграму дзеянняў контррэвалюцыі: падпарадкаванне яму войскаў, якія знаходзіліся ў тыле, распаўсюджванне смяротнага пакарання, увядзенне ваеннага становішча на ваенных заводах, чыгунцы. Большасць удзельнікаў нарады, у тым ліку лідэры меншавікоў і эсэраў, пагадзіліся з гэтай праграмай.
Информация о работе Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г