Прыказкі у творах беларускіх пісьменнікаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Января 2014 в 16:05, доклад

Краткое описание

Прыказкі на працягу доўгага перыяду вывучаліся толькі ў фальклоры, разглядаліся як адзін з жанраў вуснай народ¬най творчасці. Зрэшты, i цяпер нярэдка бытуе аналагічны погляд на прыказкі як фальклорны жанр. Аднак ужо тое, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўляецца ў памяці ў якасці гатовага слоўнага комплексу, дазваляе ставіць яе ў адзін рад з такімі моўнымі адзінкамі, як слова, фразеалагізм, састаўны тэрмін, крылаты выраз

Вложенные файлы: 1 файл

исследовательская.docx

— 35.98 Кб (Скачать файл)

 

 

Прыказкі на працягу доўгага перыяду вывучаліся толькі ў фальклоры, разглядаліся як адзін з жанраў вуснай народнай творчасці. Зрэшты, i цяпер нярэдка бытуе аналагічны погляд на прыказкі як фальклорны жанр. Аднак ужо тое, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўляецца ў памяці ў якасці гатовага слоўнага комплексу, дазваляе ставіць яе ў адзін рад з такімі моўнымі адзінкамі, як слова, фразеалагізм, састаўны тэрмін, крылаты выраз. Прыказкі, у адрозненне ад іншых фальклорных жанраў, ніколі не выконваюцца, не спяваюцца, як, напрыклад, народныя песні ці прыпеўкі, не расказваюцца, як казкі ці анекдоты або гумарэскі, не прапануюцца для разгадвання, як загадкі, — словам, самастойна не бытуюць, а, выкліканыя канкрэтнай жыццёвай з’явай, у патрэбны момант устаўляюцца ў маўленне як афарыстычнае закончанае суджэнне, праверанае вопытам многіх пакаленняў.

Амаль усе прыказкі характарызуюцца «найбольшай канцэнтрацыяй думкі пры найменшай затраце слоўнага матэрыялу» [44, с.227] i вылучаюцца такімi асаблівасцямі, як сцісласць, выразнасць, вобразнасць, высокія мастацкія вартасці.

Школьнікі знаёмяцца з прыказкамі ў 5 класе на ўроках літаратуры —  у раздзеле «Вусная народная творчасць». Зазначым, дарэчы, што ў падручніку-хрэстаматыі паралельна з прыказкамі разглядаюцца i прымаўкі. Яны ілюструюцца прыкладамі: сем пятніц на тыдні, жаба на языку не спячэцца, мякка сцеле ды мулка спаць i інш. Але ў сучаснай лінгвістыцы гэтыя i падобныя прыклады аднадушна называюць не прымаўкамі, а фразеалагізмамі.

Далейшае знаёмства з прыказкамі (фактычна ўжо як з моўнымі адзінкамі) i засваенне вучнямі прыказкавага багацця можа быць паспяховым толькі пры ўмове, каліва ўcix класах, пачынаючы  з пятага, будзе праводзіцца адпаведная работа з прыказкамі, што сустракаюцца ў мастацкіх творах.

Аб’ектам лінгвістычнага аналізу  з’яўляюцца не ўсе прыказкi, а толькі тыя, якія патрабуюць пэўных каментарыяў. Можна вылучыць некалькі груп.

1. Прыказкі, сэнсавы змест якіх  наўрад ці зразумелы вучням. Ёсць  такія рэдкаўжывальныя прыказкі, напрыклад, у п’есе В. Дуніна-Марцінкевіча  «Ідылія». А ўсяго ix тут аж 71.  Між іншым, Я. Ф. Карскі слушна зазначыў, што ў гэтай п’есе-оперы мова войта Навума,  «як у славутага збраяносца Дон Кіхота Санча Пансы, не ў меру перасыпана масай народных прыказак i прымавак» [37, с.50]. Некалькі прыказак з гэтай п’есы з тлумачэннем ix сэнсу: 1) Над сіратою Бог з калітою — Бог дапамагае cipoтам, пакрыўджаным, абяздоленым; часцей гаворыцца як спадзяванне на лепшую будучыню; 2) Калі важыў на рыбу, трэба важыць i на юшку — калі наважваешся на штосьці значнае, нельга адмаўляцца i ад чаго-небудзь дробязнага, ад якога залежыць поспех i ў дасягненні таго значнага; 3) Латва знойдзе, хто шукае — кажуць з упэўненасцю пра лёгкія i станоўчыя вынікі пошукаў каго- ці чаго-небудзь; прыслоўе латва ў «Слоўніку беларускай мовы» І. І. Насовіча тлумачыцца як ‘лёгка, без цяжкасцей’.

У «Пінскай шляхце» В. Дуніна-Марцінкевіча знаходзім прыказку, якой Куторга характарызуе «дзейнасць» асэсара: Чырвонае — белае ўсё перадзелае. У ёй гаворка ідзе, відаць, пра тое, што з дапамогай чырвонцаў, грошай, хабару ўсё можна перарабіць.

У трагікамедыі Я. Купалы «Тутэйшыя» ёсць такі дыялог: «[Гарошка:] Польскія лаюць рускіх, рускія лаюць польскіх, а як прыйдзе што да чаго, каб нашага простага чалавека пакрыўдзіць, дык i польскія, i рускія ў адну дудку граюць. [Гануля:] Ды яно ж гэтак, мой сваток. Каму па каму, а нам, казаў той, дык два камы». Прыказка Каму па каму, а каму (нам, мне) дык два камы гаворыцца неадабральна, калі неаднолькава адносяцца да каго-небудзь, несправядліва дзеляць што-небудзь i пад.

А вось урывак з трылогіі Я. Коласа «На ростанях»: «— Дык вось я надумаўся: давай махнём у Амерыку. Грошы ў мяне тpoxi ёсць, рахманага агента мы знойдзем... — Чорт яго, браце, ведае. Ніколі аб гэтым не думаў... — А ты падумай. Лепш ветру ў чыстым полі, чым за высокімі агароджамі... — Згодзен! Чым чорт не араў, тым i сеяцъ не стаў. Хоць свету пабачым». Выдзеленая тут прыказка ўжываецца як выказванне рашучасці перад прыняццем рашэння i абазначае ‘няхай так будзе; варта рызыкнуць’.

Аповесць Я. Брыля «Ciрочы хлеб»  заканчваецца дзвюма прыказкамі, укладзенымі  ў вусны дзеда Мікіты, жалейка якога спявае пра гаротную сялянскую долю:  

 

— Тады, дзеду, іграйце адразу вясёлае. Добра?

Дзед Mікітa, трымаючы перад тварам сваю «пісклю», ycміхаецца, — ужо без хітрасці, а неяк крыва. 

— 3 песні, Даніла, слова не выкінеш, — сказаў ён, — а плачучы — рота ніхто не паправіць.

Над лугам загаласіла — той самай жніўнай песняй — жалейка. Сіратлівая, сумная песня!.. 

 

Прыказка 3 песні слова не выкінеш звычайна ўжываецца як апраўданне, калі даводзіцца гаварыць i што-небудзь не зусім прыемнае, i мае сэнс ‘прыходзіцца казаць усё, усю праўду’. У прыведзеным вышэй кантэксце яна дастасоўваецца i непасрэдна да песні, сіратлівай i сумнай. А Плачучы рота ніхто не паправіць абазначае ‘плач не дапаможа таму, у каго бяда, гора, маркота’.

2. Прыказкі, для якіх характэрна з’ява варыянтнасці. Пад варыянтамі ў галіне парэміялогіі (навукі аб прыказках) разумеюцца агульнаўжывальныя разнавіднасці прыказкі, якія адрозніваюцца пэўнай структурнай зменнасцю плана выражэння пры нязменнасці плана зместу. Напрыклад, прыказка Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш найчасцей ужываецца менавіта ў такім афармленні. Аднак, апрача гэтага, яна бытуе i ў іншых разнавіднасцях: Не кажы гоп, не пераскочыўшы; Не пераскочыўшы, не кажы гоп; Не пераскочыў, не кажы гоп; Калі не пераскочыў, не кажы гоп. Ва ўcix свaix варыянтах прыказка рэалізуе адно i тое ж значэнне ‘не лічы што-небудзь зробленым, пакуль не давядзеш яго да канца’ i непарушна захоўвае сваю непаўторную вобразную аснову. Гэтыя абавязковыя дзве ўмовы i вызначаюць мяжу вар’іравання той ці іншай прыказкі.

Часам можна напаткаць устарэлы варыянт прыказкі. Так, у п’есе  В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» чытаем: Сам наварыў niвa, сам i naniвaй (параўн. у 4-м томе «Люду беларускага на Pyci Літоўскай» М. Федароўскага: Як наварыў niвa, так ni). Гэта ўстарэлыя варыянты сучаснай прыказкі Сам заварыў  кашу, сам i расхлёбвай.

Прыказка Пана клянуць, а пан тлусцее (таўсцее) ужываецца i ў такой разнавіднасці: Кляні  пана — пан сычае (таўсцее). Прыклад з паэмы Я. Коласа «Новая зямля»: «I ёсць жа прыказка такая: «Кляні ты пана — пан сычае!»

Прыказка Чакай Пятра — сыр з’ясі нярэдка выкарыстоўваецца ў іншым афармленні. Напрыклад, у п’есе Я. Купалы «Раскіданае гняздо»: Чакай, баба, Пятра — будзеш сыр есці; у трылогіі Я. Коласа «На ростанях»: Чакай, цётка, Пятра — будзеш сыр есці. Гэта ж прыказка, як i шмат якія іншыя, ужываецца i ў скарочаным варыянце, з недагаворваннем яе апошняй часткі: Чакай, бабка, Пятра!... (Я. Купала. Тутэйшыя). Персанаж ці аўтар разлічвае ў такіх выпадках, што суразмоўнік або чытач добра ведае прыказку ў яе нескарочаным лексічным складзе i ў думках дапоўніць яе. Параўн. выкарыстанне прыказкі Не мела баба клопату, <дык> купіла парася ў рэпліцы аднаго з персанажаў рамана І. Мележа «Людзі на балоце»: «Не мела, грэц яго, баба клопату!..» Непаўната прыказкі на пісьме абазначаецца шматкроп’ем, а вымаўленне такіх прыказак звычайна суправаджаецца інтанацыйнай незакончанасцю. Скарочанае выкарыстанне прыказак адлюстроўвае тыповую для вуснага маўлення з’яву i павінна кваліфікавацца як стылістычна не абумоўленае змяненне прыказак.

3. Індывідуальна-аўтарскія варыяцыі  прыказак, даволі частыя ў вершаваным  маўленні, што выклікаецца рытма-рыфмічнымі асаблівасцямі твора, яго непразаічнай формай. Вось як, напрыклад, выкарыстана прыказка У чужым воку саломку бачым, а ў cвaiм i бервяна не заўважаем у вершы Я. Купалы «На тэму крытыкі i самакрытыкі»: «Пылінку бачым у суседа, ды што? — у яго ix не адна! А ў сваім воку, даўнім следам, не заўважаем бервяна».

Праілюструем гэту з’яву на некалькіх  прыкладах з паэмы Я. Коласа «Новая зямля».

Абавязковага каменціравання патрабуюць наступныя ўрыўкі з паэмы: «Вось паплавец мой. Сена — піва! Ядкое, брацікі, на дзіва: запраў, дык есці будзе поп»; «Памдзей» штурхнець пад бок Міхала: «Счуў, бестыя, чыё з’еў сала», на Арцюшка «Памдзей» ківае, а сам нявесела ўздыхае». У першым урыўку — версіфікацыйны варыянт прыказкі пра добрае, пажыўное, ядкое сена Добрае сена: каб пасаліў, то i поп з’еў бы, у другім — варыяцыя прыказкі Ведае кошка, чыё сала з’ела, якая гаворыцца пра таго, хто адчувае сваю віну i магчымасць адплаты, пакарання.

У наступных урыўках бачым версіфікацыйнае  выкарыстанне прыказак Каторы конь цягне, таго i паганяюць i Язык без касцей (са значэннем ‘нагаварыць можна ўсяго, што хочаш’): «Не раз на жалабы Міхала ляснічы так казаў, бывала: — Што ж? Добры конь i цягне дужа! — i не пускаў Міхала з гужа»; «Людскі ж язык касцей не мае».

4. Прыказкі, абыграныя пісьменнікам, ужытыя ў тэксце са змяненнямі рознага характару. Стылістычная роля прыказак у такім разе нібы падвойваецца. Такое творчае, эфектыўнае выкарыстанне прыказак (i фразеалагізмаў) слушна называюць «артыстычным спосабам транспазіцыі народных выразаў у літаратурную мову»[50, с.158].

У адных выпадках мэтанакіравана змяняецца  форма прыказкі i, як вынік гэтага, яе змест, у другіх — форма застаецца нязменнай, а абыгрываецца толькі змест. Першую групу прыёмаў можна назваць структурна-семантычнымі змяненнямі, другую — абыгрываннем традыцыйных па форме прыказак у далейшым пазапрыказкавым выказванні.

Адзін з пашыраных прыёмаў першай групы — замена кампанента іншым  словам. Прыказка Сабака брэша — вецер носіць пагардліва асуджае каго-небудзь за недарэчныя словы, плёткі, за беспадстаўную, нявартую ўвагі балбатню. У адным з сатырычных вершаў ваеннага часу K. Kpaпівa замяняе першы кампанент гэтай прыказкі канкрэтным адрасатам — прозвішчам галоўнага гітлераўскага брахуна, міністра прапаганды Гебельса. З’яўленню абноўленай прыказкі ў тэксце папярэднічаюць параўнанні Гебельса з сабакам («Не збрахаць, як карлік, столькі дзесяці сабакам», «брэша з захапленнем»), а пасля гэтага ідзе: «Нам ужо абрыдлі досыць байкі прайдзісвета: — Гебельс брэша — вецер носіць, — кажам мы на гэта». Абнаўленне ўспрымаецца на фоне прывычнай прыказкі, i заменены кампанент так i праглядвае праз «намесніка», даючы яму сваёй назвай належную характарыстыку. Сатырычны эфект i дасціпнасць гэтага перафразавання становяцца яшчэ больш відавочнымі, калі прыняць пад увагу, што ў нямецкай мове прозвішча гітлераўскага доктара прапаганды супадае ў гукавых адносінах са словам Gebell (брэх, гаўканне); у родным склоне адзіночнага ліку — Gebells; параўн. прозвішча Гебельса ў нямецкай арфаграфіі: Goebbels.

У п’есе Я. Купалы «Тутэйшыя» выкарыстана 8 прыказак (дарэчы, палова з ix — у  маўленні Янкі Здольніка). Некаторыя  з ix абыгрываюцца. Так, прыказка Не дай бог свінні рог, а мужыку панства ў рэпліцы Здольніка, адрасаванай калежскаму рэгістратару Зноску, ужыта з заменай кампанентаў: «Бачыў бог, што не даў свінні рог, а рэгістратару панавання». Гэта ж прыказка абнаўляецца i ў аповесці М. Гарэцкага «Ціхая плынь» у такім урыўку: «I толькі дзядзька Тамаш... першы здагадаўся сказаць — ці то пра настаўніка, ці то пра яго навуку: «Ат! Не дай бог свінні рог, а хамуйле панства». Замяняюцца два кампаненты прыказкі Бог не выдасць, свіння не з’есць у рэпліцы Свіста з аповесці В. Быкава «Жураўліны крык»: «Нічога, чорт не здрадзіць — свіння не з’есць».

Наступны прыём — уключэнне  ў прыказку iншых слоў, сэнсава i граматычна звязаных з яе кампанентам. У выніку адбываецца ажыўленне слоўных якасцей паяснёнага пераасэнсаванага кампанента, яго актуалізацыя, а разам з тым павышаецца экспрэсіўнасць усяго выказвання. Вось адзін прыклад.

Прыказка Сам заварыў кашу, сам i расхлёбвай абазначае ‘сам распачаў што-небудзь клапатлівае, непрыемнае, сам i выкручвайся’. Кампанент кашу тут не мае самастойнага лексічнага значэння i, здавалася б, не можа паясняцца якім-небудзь эпітэтам. Аднак у фантастычнай камедыі К. Крапівы «Брама неўміручасці» фізік Змітрук, звяртаючыся да акадэміка Дабрыяна, гаворыць: «Caмi заварылі неўміручую кашу, самі i pacхлёбвайце». Уключэнне прыметніка-эпітэта, які носіць удак-ладняльны характар, у склад прыказкі вытлумачваецца імкненнем лепш прыстасаваць гэты народны афарызм да кантэксту: у камедыі паказана, якія праблемы i вострыя сітуацыі ўзніклі пасля таго, як вучонаму Дабрыяну ўдалося адкрыць закон неўміручасці, i як у гэтай сувязі праяўляюцца розныя якасці людзей. Уведзены ў прыказку прыметнік неўміручую сваёй экспрэсіяй i прыналежнасцю да іншага, «высокага» стылю не кантактуе з экспрэсіўна-стылістычнымі якасцямі прыказкі, таму становіцца аб’ектам асаблівай yвагi, надае прыказцы экспрэсію іранічнасці, стварае камічнае ўражанне. Прыказка ўзбагацілася i семантычна: да яе звычайнага зместу прыплюсоўваецца значэнне слова неўміручы i тое сэнсавае прырашчэнне, якое атрымлівае назоўнік каша.

Нярэдка ў прыказцы замяняюцца амаль  усе кампаненты, у выніку ўзнікае дасціпны індывідуальна-аўтарскі наватвор, у падтэксце якога адчуваецца прыказка-прататып. Так, В. Блакіт у аповесцях «Усмешка Фартуны» i «Вырай» на ўзор прыказкі На бязгрыб’і i рак рыба стварае мадэліраваныя выразы На бясптушшы i варона салавей i На бязгрыб’і  i свінушка грыб. Структурная мадэль прыказкі З мipy па нітцы — голаму сарочка стала асновай для наватвора З люду па капейцы — жабраку падштанікі — у аповесці Г. Марчука «Паляшук».

Мадэль той жа прыказкі ў эпіграме К. Крапівы «Чыжык» запаўняецца  зусім іншым матэрыялам: З людзей па радку, а мне эпіграма. Хоць тут усе словы ўжытыя з прамым значэннем, непасрэдна накіраваным на канкрэтныя рэаліі, але сваім комплексам яны ствараюць выразны намёк на прыказку-мадэль. Майстэрства сатырыка нельга поўнасцю ацаніць, калі не бачыць перад сабой усёй гэтай арыгінальнай сваім мастацкім выкананнем эпіграмы-літмантажу, змешчанай у часопісе «Заклік» (1933. №1. С. 51). У эпіграме знайшоў увасабленне адзін з тыповых эпізодаў тагачаснай жорсткай рэчаіснасці, бесчалавечнай барацьбы, крыжовага паходу ў пошуках «ворагаў народа». Вось гэты твор. 

 

Чыжык

(Эпіграма-літмантаж1)

На  дэбют крытыка Аркадзя Куляшова

—  Чыжык, чыжык, дзе ты быў?

—  За гарой Максіма бiў.

«Дзюбаў, дзюбаў, аслабеў,

Толькі  збрудзіў, а не з’еў».

Информация о работе Прыказкі у творах беларускіх пісьменнікаў