Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Января 2014 в 18:47, доклад
Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш вымушаны заняць пэўную пазіцыю адносна праблемы пераемнасці паміж старым і новым беларускім пісьменствам. Назіранні над гістарычнымі зменамі беларускай літаратурнай мовы ў цэлым або супастаўленні асобных моўных фактаў старабеларускіх рукапісаў з іх адпаведнікамі ў XVIII-ХІХ стст. непазбежна прыводзілі даследчыкаў да гэтай праблемы і прымушалі заняць пэўную пазіцыю пры навуковым аналізе: разглядаць гэтыя змены як паступовыя, эвалюцыйныя перамены або як абсалютна новыя, рэвалюцыйныя з’явы.