Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Марта 2015 в 11:44, реферат
Помнікі гicтopыі i культуры Беларусі ўяўляюць сабой найкаштоўнейшую спадчыну беларускага народа i сведчаць аб яго высокім духоўным развіцці ў мінулым. Менавіта яны з'яўляюцца найбольш яскравым адлюстраваннем гістарычных перыядаў, якія прайшла наша Радзіма за шматвяковы час свайго існавання. "Мауклівыя сведкі" нашай слаўнай мінуўшчыны — непрыступныя замкі, шыкоўныя палацы i велічныя храмы — гэта напамін нашых продкаў аб сабе. Дзякуючы iм, сувязь паміж пакаленнямі трывала падтрымліваецца, а цікавасць да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі пастаянна ўзрастае.
Уводзіны
Глава 1. Гістарычныя аспекты культавага дойлідства абарончага тыпу ….6.
Глава 2. Цэркві-крэпасці абарончага тыпу…………………………………..11
2.1 Міхайлаўская царква ў Сынковічах…………………………………11
2.2 Храм Ражджаства Багародзіцы ў Мураванцы……………………..16
2.3 Благавешчанскі сабор у Супраслі…………………………………..19
Заключэнне………………………………………………………………….21
Літаратура…………………………………………………………………..23
Дадатак………………………………………………………………………24
Пранікненне готыкі у айчынную храмавую архітэктуру пачалося яшчэ у XII ст., калі яна разам з раманскім стылем аказала пэўны уплыў на Полацкую i Гродзенскую школы дойлідства. Аднак паскорылася яе распаўсюджанне толькі ў наступныя стагоддзі, што было выклікана пашырэннем каталіцызму i частковым заняпадам візантыйскіх традыцый.
Самабытная архітэктура цэркваў-крэпасцей склалася на аснове знітавання структуры руска-візантыйскага крыжова-купальнага храма i традыцыйных прыёмаў мясцовага замкавага дойлідства. Кампактныя аб'ёмы гэтых помнікаў, у плане блізкія да прамавугольніка або квадрата, фланкаваныя па вуглах круглымі вежамі з байніамі. Па версе сценаў iшoў пояс машыкуляў У сутарэннях размяшчаліся запасы правіянту, пад высокімі клінчатымі дахамі знаходзіліся ў час небяспекі абаронцы храма. Інтэр’еры залавага тыпу падзелены чатырма слупамі на прасторавыя ячэйкі роўнай вышыні, перакрытыя гатычнымі нярвюрнымі скляпеннямі. Колькасць aпciдаў у абарончых храмах змяняецца ад трох да адной.
Трываласць канструкцьи i мэтазгоднасць , кампазщыі у помніках беларускай готыкі непарыўна звязаны з мастацкай выразнасцю. Пояс машыкуляў, прызначаных для ліцця праз ix вару i кіпеню, з'яуляецца адначасова i выразным дэкаратыўным элементам. Вежы i апсіды апярэзвалі прыгожыя аркатурныя паясы-шэралі злучаных паміж сабою невялічкіх арачак. Прывабнасць абліччу храмаў надавалі срабрыстыя струмені гонтавых пакрыцццяў на крутых cxiлax дахаў.
Адметныя рысы храмаў абарончага тыпу — кампактнасць аб'ёма, высокі шчыпцовы дах, наяўнасць крэпасных вежаў з байніцамі i дакладным падзелам унутры на фартыфікацыйную i культавую часткі.
Сярод нешматлікіх архітэктурных помнікаў XV—XVI стагоддзяў, што захаваліся на тэрыторыі Бeлapyci, асаблівае месца займаюць цэрквы-крэпасці ў вёсках Сынковічы Зэльвенскага i Малое Мажэйкава Лідскага раёнаў Гродзенскай вобласці. Гэтыя унікальныя збудаваннi, якія адрозніваюцца самабытнасцю i завершананасцю архітэктурных формаў,— сведкі грозных гістарычных падзей [8, С.3].
У Зэлъвенскімм раёне да нашага часу у амаль нязменным выглядзе захавалася царква-крэпасцъ каля в. Сынковічы (Дадатак 2), якая зараз уключана ў каталог помнікаў сусветнай архітэктуры.
Дакладны час збудавання Сынковіцкай Mixaй-лаускай царквы (Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці невядомы, але агульная гатычная кан-струкцыя i зорчатае скляпенне дазволлілі даслед-чыкам найбольш верагодным часам лічыць ка-нец XV — пачатак XVI ст.
У розныя часы помнік вывучалі даследчыкі архітэктуры А. Шышка-Богуш, М. Сакалоускі, Г. Вераб'ёў, Ю. Зубрыцкі, I. Ядкоўскі, М. Шча-каціхін i інш. Цікавыя замалёукі храма зpa6iў у другой палове XIX ст. 6еларускі краязнауца i мастак В. Гразноў.
Царква-крэпасць у Сынковічах да нашых дзён захавала свае аблічча амаль нязменным. Кампазіцыя яе простая. План збудавання ўяўляе сабой крыху перакошаны прамавугольнік (17,5X13 м) з трохнефавым чляненнем. З усходняга боку царква заканчваецца трыма паўкруглымі апсідамі, па кутах размяшчаюцца крапасныя вежы. Унутраная прастора падзелена чатырма гранёнымі слупамі невялікага сячэння на тры амаль роўныя нефы, што перакрытыя крыжовымі скляпеннямі з нервюрами Слупы займаюць нязначную плошчу. Усё тэта надае інтэр'еру характар залы.
Абарончую сістэма храма ўтвараюць вежы i байніцы, размешчаныя ў сценах над скляпеннямі. На скляпенні вядуць вінтавыя лесвіцы знутры вежаў. Форма i размяшчэнне байніц строга акрэслены — адны з ix прызначаліся для вядзення бою на адлегласці, пры падыходзе праціўнiкa, другія — для бліжняга бою i стральбы зверху ўніз. Байніцы адсутнічаюць толькі на алтарнай сцяне. Вокны ў царкве (з мэтай перасцярогі) таксама высока ўзняты над зямлёй. Таўшчыня сцен дасягае 1,5 метра, а на узроўні абарончага пояса — яшчэ больш.
Самабытны мастацкі вобраз храма ў Сынковічах. Уражваюць гранёныя i круглыя вежы, высокія франтоны, упрыгожаныя дэкаратыунымі нішамі гладкія цагляныя сцены з поясам байніц. Варта адзначыць, што байніцы не толькі служылі мэтам абароны, але i з'яуляліся сродкам аздобы знешніх сцен храма. Асабліва цікавы рад насценных байніц, якія ўтвараюць арыгінальны аркатурны пояс. Усе ярусы баёў надавалі будынку суровы выгляд гатовага да адпору невялікага замка.
Прыгожа выглядае заходні фасад царквы. Неглыбокія плоскія нішы, разнастайныя па форме i памерах, пакрываюць усю плоскасць франтона. Яны надаюць цяжкай мураванай сцяне нечаканую лёгкасць i святочнасць, падкрэсліваюць галоўны фасад храма. Частка франтона, якая мае ыступ,таксама аздоблена плоскімі нішамі. У самай верхняй частцы ўжыт своеасаблівы i рэдкі архітэктурны элемент — «ліхтарык», які быў замест назіральнага пункта.
Сістэма i планіроўка абарончых прыстасаванняў Сынковіцкай царквы пераклікаецца з падобнымі прыстасаваннямі ў тагачасных помніках замкавай архітэктуры.
Інтэр'ер царквы мае выгляд залы. Гэтага ўражання не парушаюць нават 6 гранёных слупоў, на якія абапіраюцца крыжовыя скляпенні з нервюрамі, i тры паўкруглыя апсіды.
Сцены ўсходняга фасада дэкарыраваны толькі плоскім аркатурным паяском, які ахоплівае апсіды i круглыя вежы, што да ix прымыкаюць. Своеасаблівым упрыгожаннем служаць i дзве карнізныя арачкі ў выглядзе трохкутнікаў, размешчаныя ў кутах паміж цэнтральнай i бакавымі апсідамі.
У архітэктуры храма прысутнічаюць адначасова асобныя формы i дэталі раманскага i гатычнага стыляў. Hiшы на франтонах, аркатурны паясок на усходнім фасдзе i круглыя вежы — абавязковыя атрыбуты раманскай архітэктуры, а стральчатыя аркі аконных праёмаў, зорчатае скляпенне ў правай апсідзе i высокі двухсхільны дах з вострым франтонам — характэрныя элементы готыкі [8, С.4-11].
Вызначаючы месца Сынковіцкага храма ў агульным шэрагу роднасных яму пабудоў i ў гiсторыі беларускага абарончага дойлідства, неабходна адзначыць, што па cвaix архітэктурных вартасцях ён стаіць на ўзроўні помнікаў сусветнага значэння. Будынак на дзіва гарманічна увабраў у сябе стылёвыя рысы позняй готыкі i традыцыйныя формы і рашэнні унутранай планіpoўкі старажытных храмаў эпoxi Кіeўcкай Pyci. Ен нясе на сабе адначасова выразныя адбіткі рэнесансу.
Mixaйлаўская царква ў Сынковічах – гэта - адзін з найцікавейшых узораў храма абарончага тыпу у беларускім дойлідстве XVI ст. У аснову архітэктурнага вобразу царквы пакладзены прынцып спалучэння богаслужбовых i абарончых функцый. Храм у Сынковічах - яскравы прыклад таго, што на пачатку XVI ст. i візантыйскія, i старажытнабеларускія будаўнічыя традыцыі праваслаўна-царкоўнай ciмволікi глыбока шанаваліся на землях Вялікага княства Літоўскага. Царква з'яўляецца прыкладам мнагастайнасці праваслаўнага дойлідства, у ёй адчуваюцца i водгаласы храмаў грэчаскай архітэктуры. i рысы гатычнага напрамку.
2.2. Храм Ражджаства Багародзіцы ў Мураванцы
Яшчэ адна, вельмі падобная на папярэдні храм па сваей канструкцыі i размяшчэнню байніц, царква-крэпасцъ была пабудавана у 1516—1542 гг. каля в. Мураванка Шчучынскага раёна (Дадатак 3).
Дакументы, якія б сведчылі пра час яго будаўніцтва, не захаваліся. Гэта разам з недастатковай вывучанасцю царквы з’явілася прычынай шэрагу супярэчлівых, няправільных, а часам нават яе неверагодных датаванняў.
Так, лічылася, што яе пабудавалі ці то ў часы Яраслава, ці ў перыяд нашэсця Батыя, калі ў 1240 г. Слонім быў разбураны мангола татарамі пад кіраўніцтвам хана Кайдана. Памылковай з'яуляецца таксама думка, што храм пастаўлены пры Зыгмунце Шлітоўскім татарамі, якія уцякалі са Слоніма ад каралеўскага ўціску. У краязнаучай літаратуры пачатку XX ст. адзначалася, што царква узведзена ў 1410 г. Сучасны краязнаўца У. Супрун адносіць час яе будаўніцтва да 1407 г., абгрунтоўваючы гэтую дату наступнымі фактамі. У 1907 г. святкавалася 500-годдзе Мураванкаўскага храма, які пабудаваны, на яго думку, адначасова з Сынковіцкай царквой .
Упершыню яго вывучаў I.Ядкоўскі, які датаваў храм пачаткам XVI ст..М. М. Шчакаціхін лічыў, што царква ўзведзена ў канцы XV — першай палове XVI ст.. Польскі архітэктар Ст. Лёрэнтц датаваў яе XVI ст.. М. А. Ткачоў на аснове архіўных дакументаў пераканаўча даказаў, што храм паставілі ў першай палове XVI ст
Царква-крэпасць у Малым Мажэйкаве, у адрозненне ад Сынковіцкай неаднойчы цярпела значныя змены, асабліва ў час капітальных рамонтаў у 1822 i 1871—1872 гадах. Зніклі некаторыя характэрныя дэталі, якія належалі да той эпоxi i стваралі непаўторны каларыт царквы-крэпасці. Аказалася замураванай частка байніц на галоўным i бакавых фасадах, зніклі байніцы з усходняга. Раскіданы лесвіцы алтарных вежаў, на адзін ярус надбудаваны вежы заходняга фасада. Прыбавіліся новыя карнізы, пабудаваны прытвор. На вонкавых сценах з'явілася тынкоўка. Аднак нягледзячы на істотныя пераутварэннi, першапачатковы знешні выгляд храма ў асноўным захаваўся.
У плане царква нагадвае правільны прамавугольнік, блізкі да квадрата (15X13,5 м). Да ўсходняга фасада прымыкае адна апсіда амаль на ўсю шырыню царквы. Вежы храма круглыя: дыяметр заходніх — каля 4,5, усходніх — каля 3 метраў. Таўшчыня сцен дасягае 2 метраў. Унутраная прастора збудавання падзелена чатырма гранёнымі слупамі на тры нефы, якія перакрыты зоркавымі скляпеннямі. Гурты апошніх у мудрагелістых перапляценнях утвараюць ромбы i трохкутнікі.
Сістэму абарончых збудаванняў складаюць вежы з байніцамі i байніцы ў сценах вышэй скляпенняў. Аднак як крэпасць Маламажэйкаўская царква была прыстасавана значна слабей, чым Сынковіцкая.
Фасады яе насычаны дэкаратыунымі элементамі. Hiшамі ўпрыгожаны не толькі сцены, але i вежы, апсіда. Усё збудаванне ахоплівае дэкаратыўны паясок — рад цэглы, пакладзенай пад вуглом [8, С.12].
Сцены «Мураванкі» аздоблены рознымі дэкаратыўнымі элементамі. Пабеленыя, яны яркімі плямамі вылучаліся на фоне цаглянай кладкі будынка i знiжaлi ўражанне манументальнасцю. Своеасаблівыя элементы apxітэктуры храма — спараныя паўцыркульныя нішы з невялікім замком, а таксама круглае акно ў цэнтры заходняй сцяны, уласцівае помнікам раманскай i гатычнай архітэктуры.
Адзіны ўваход у заходняй сцяне раней зачыняўся жалезнымі дзвярыма i меў абарончую рашотку-гepcy, што спускалася зверху на ланцугах праз спецыяльны праём.
Маламажэйкаўская царква ў параўнанні з Сынковіцкай — як бы яшчэ адзін крок да готыкі. I асабліва выразна гэта праявілася ва ўнутранай канструкцыі. Увесь будынак перакрыты з дапамогай вельмі складаных зорчатых скляпенняў з рэзка прафіляванымі нервюрамі, якія ў некаторых месцах пераходзяць у крышталёвыя скляпенні, дзе нервюрны касцяк зліваецца з распалубкамі перакрыццяў. Нервюры густымі пучкамі сыходзяцца да цэнтральных слупоў, абапіраючыся з другога боку на кранштэйны сцен, утвараючы ромбы i трохкутнікі. Уся сістэма скляпенняў тут больш развітая i сведчыць пра ўдасканаленне прыёмаў гатычнага будаўніцтва i шырокае разуменне багатых дэкаратыўных магчымасцей гатычных канструкцый.
Нягледзячы на агульнае падабенства з Сынковіцкай царквой, Маламажэйкаўская мае i свае істотныя адрозненні — сіметрычны i правільны план, больш багатае знадворнае аздабленне i значна слабейшую сістэму байніц
[7, С.72].
2.3 Благавешчанскі сабор у Супраслі
Супраслеўскі абарончы храм (Дадатак 4) быў збудаваны у 1503—1510(11) гг. у глухой Блудаўскай пушчы на р. Супраслі, непадалёку ад Беластока (цяпер тэрыторыя ПНР). Шмат 3paбiy для будаўніцтва храма смаленскі епіскап Іосіф Солтан, які пазней стауў Kieўcкім мітрапалітам i асвяшчаў храм пасля яго ўзвядзення.
Царкву будавалі ў гады войнаў Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай i крымскімi татарамі. Якраз тады ішло інтэнсіунае будаўніцтва умацавання у суседніх Беластоку іншых гарадах. А. Хадкевіч таксама ўзводзіць у Гарадку умацаваны замак i ўласныя харомы, а у 1510 г. заканчвае будаўніцтва ўмацаванай Супраслеускай царквы, значэнне якой ён недвухсэнсоўна падкрэсліў у сваёй грамаце: «Абы тот монастырь... на нашей отчизне твёрдо на веки стоял нашим споможением». У плане будынак меў выгляд выцягнутага i крыху перакошанага чатырохкутніка памерам 33X13 м, з чатырма круглымі нарожнымі вежамi, арганічна злучанымі з мypaмi i трохграннай апсідай. Адзіны уваход з захаду абараняўся герсаю, якая спускалася на ланцугах праз спецыяльны праём.
Двухсхільны дах меў 4 франтоны-шчыты, размешчаныя паміж вежамі. Над дахам узвышауся 28-метровы вежападобны купал, як, відаць, служыў назіральным пунктам.
Цокальную частку будынка упрыгожваў сеткавы арнамент з цэглы-жалезняку. Уверсе ішоу пояс байніц-машыкуляў i зубчасты арнамент.
У адрозненне ад Сыпковіцкай i Маламажэйкаускай цэркваў у Супраслеўскім храме байніцы былі зроблены i з усходу, над алтаром.
Чатыры вежы-васьміграннікі ў вышыню былі роўныя з вільчаком на даху. Асаблівая ўвага акцэнтавалася на абароне заходняга фасада будынка з уваходам. Ён фланкіраваўся агнем з вежаў, а падыходы абстрэльваліся з байніц франтона i машыкуляў.
Выразныя элементы гатычнай архітэктуры ў Супраслеускай царкве. Гэта — спічастыя apкi аконных праёмаў i парталаў i сам інтэр'ер з яго разнастайнымі скляпеннямі — зорчатымі, крыжовымi, сеткавымі або сотавымі.
У сярэдзнее XVI ст. храм размалявалі высокамастацкімі фрэскамі, якія упрыгожвалі сцены, скляпенні i падкупальныя слупы.
На стыль Благавешчанскай царквы паўплывалі дасягненні заходне-еўрапейскага дойлідства, аднак у caмім вобліку помніка пераважае праваслаўная традыцыя, якая i вызначыла характар яго роспісу. Удзел у pocпicy храма сербскага майстра Нектарыя сведчыць пра цесную сувязь бсларускай i балканскай культур. Іканаграфія фрэсак набліжаецца да мастацгва Візантыі канца XIV-пачатку XV стагоддзя з элементамі заходнееўрапейскага. Храм быў разбураны ў гады другой сусветнай вайны. Але польскія рэстаўратары захавалі рэшткі фрэсак i, больш таго, адрэстаўрыравалі ix у 60-я гады XX стагоддзя. Абнаўляецца i храм. Благавешчанская царква у Супраслі, яе фрэскі - помнік беларуска-польскай культуры.