Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Марта 2015 в 11:44, реферат
Помнікі гicтopыі i культуры Беларусі ўяўляюць сабой найкаштоўнейшую спадчыну беларускага народа i сведчаць аб яго высокім духоўным развіцці ў мінулым. Менавіта яны з'яўляюцца найбольш яскравым адлюстраваннем гістарычных перыядаў, якія прайшла наша Радзіма за шматвяковы час свайго існавання. "Мауклівыя сведкі" нашай слаўнай мінуўшчыны — непрыступныя замкі, шыкоўныя палацы i велічныя храмы — гэта напамін нашых продкаў аб сабе. Дзякуючы iм, сувязь паміж пакаленнямі трывала падтрымліваецца, а цікавасць да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі пастаянна ўзрастае.
Уводзіны
Глава 1. Гістарычныя аспекты культавага дойлідства абарончага тыпу ….6.
Глава 2. Цэркві-крэпасці абарончага тыпу…………………………………..11
2.1 Міхайлаўская царква ў Сынковічах…………………………………11
2.2 Храм Ражджаства Багародзіцы ў Мураванцы……………………..16
2.3 Благавешчанскі сабор у Супраслі…………………………………..19
Заключэнне………………………………………………………………….21
Літаратура…………………………………………………………………..23
Дадатак………………………………………………………………………24
Царква вызначалася яснасцю i дакладнасцю архітэктурных чляненняў, кампактнасцю i суладдзем ycix аб'ёмаў, умелым спалучэннем канструкцыйных прынцыпаў з багатым дэкорам, што надавала будынку вялікую мастацкую сілу.
Супраслеўская царква, бясспрэчна,— адзіны з выдатных помнікаў сярод інкастэляваных храмаў, дзе своеасаблівы архітэктурны стыль беларускай готыкі праявіўся найбольш поўна [7, С.65].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
На беларускай зямлі архітэктурныя помнікі з пяцівекавой гісторыяй — рэдкасць. Вельмі шмат ліхалеццяў: пранеслася над краем. Але нібы насуперак усяму больш за пяць стагоддзяў стаяць на Гродзеншчыне два храмы-крэпасці: адзін узвышаецца на мяжы Зэльвенскага и Слонімскага раёнаў, побач з вёскай Сынковічы, другі — на мяжы Шчучынскага i Лідскага раёнаў, недалёка ад вёскі Малое Мажэйкава. Гэта мураваныя праваслаўныя цэрквы з магутнымі сценамі, вуглавымі абарончымі вежамі, вінтавымі лecвiцaмi ўнутры ix, складанай сістэмай байніц, высокімі франтонамі, упрыгожанымі дэкаратыўнымі нішамі, i стромым дахам. Ужо некалькі стагоддзяў збудаванні прыцягваюць ўвагу вучоных загадкавасцю. Загадкавага ж у ix шмат: i знешні выгляд — па форме нагадваюць старажытны замак, i само падабенства двух помнікaў між сабой, хоць раздзелены яны немалой адлегласцю, i размяшчэнне— на водшыбе ад важнейшых шляхоў i населеных пунктаў i цаглянае, а не драўлянае будаўніцтва, што было неўласціва: тагачасным праваслаўным вясковым храмам, i мудрагелістае дэкаратыўнае афармленне.
Усе стылёвыя асаблівасці, пераасэнсаваныя мясцовымі будаўнікамі ў адпаведнасці з векавымі традыцыямі беларускай архітэктуры, спарадзілі новы гістарычна-яркі ўсплеск беларускага дойлідства. Такое спалучэнне розначасовых архітэктурных стыляў i форм тлумачыцца тым, што Беларусь, i ў прыватнасці яе заходнія землі, была своеасаблівым рубяжом, які аддзяляў дзве культуры, два стылі — заходні, гатычны i усходні, руска-візантыйскі. Гэты рубеж не быў глухім, бо вышэйпазначаныя культуры i стылі перахлёствалі праз яго, узаемаўплываючы i ўзбагачаючы нацыянальнае аблічча, але i прыкметна ўзбагаціцца за кошт рускай i заходнееўрапейскай культур. Такі сінтэз паспрыяў узнікненню i станаўленню самабытных рыс беларускай готыкі, якая знайшла свае ўвасабленне як у грамадзянскім, так і ў культавым будаўнкам.
У канцы ХV ў пачатку ХVІ ст. ў беларускім дойлідстве быў створаны рэдкі і самабытны тып абарончага 4-х вежавага храма. Шырокую вядомасць набылі цэрквы абарончага тыпу канца 15 — пачатку 16 ст.: Супрасльская царква-крэпасць, Сынковіцкая царква-крэпасць, Мураванкаўская царква-крэпасць.
Вывучэнне роднага краю захапіла таксама мастакоў, якія рабілі натурныя замалёўкі помнікаў apxiтэктуры i археалогіі, этнаграфічных аб'ектаў.
3 малюнкаў, прысвечаных культавай
архітэктуры разглядаемага
Вельмі цікавай з'яўляецца акварэль сярэдзіны XIX ст. Мураванкаўскай царквы. Яе аўтар - настаўнік малявання адной із віленскіх гімназій Пятроў (Дадатак 7).
Творы гэтых мастакоў маюць для беларускай гісторыi i культуры вялікае навуковае i мастацкае значэнне. Іx малюнкі даюць добрае ўяуленне пра агульныя рысы мнoгix храмаў, якія зараз не захаваліся ці вельмі змянілія ў вынiку пазнейшых рамонтаў i перабудоў.
Цэрквы-крэпасці у Сынковічах i Малым Мажэйкаве, а таксама ў невялікім польскім гарадку Супраслі; утвараюць самастойную групу храмаў абарончага тыпу, якія аказалі моцны ўплыў на фарміраванне шэрагу культавых збудаванняў Беларусі.Створаныя рукамі народа, яны сведчаць пра яго яркі талент, высокую apxітэктурна-будаўнічую культуру, маюць вечную каштоўнасць.
Я лічу, што работа прадстаўляе вялікую цікавасць для тых, хто жадае пазнаёміцца з архітэктурнымі помнікамі з пяцівекавой гісторыяй., якія захаваліся да нашага часу. Хачу спадзявацца, што сабраны мной матэрыял будзе цікавы для вучняў на уроках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры. У першую чаргу вучні павінны ведаць свае карані, с павагай адносіцца да культурнай спадчыны свайго народа.
ЛІТАРАТУРА
Дадатак А
Дадатак Б
Сынковіцкі храм. Малюнак В.Гразнова. Другая палова ХIХ ст.
Дадатак В
Маламажэйкаўская царква. Малюнак В.Гразнова. Другая палова ХIХ ст.
Дадатак Г
Мураванская царква ў сярэдзіне 19 ст. Акварэль Пятрова
Дадатак Д
Супраслеўская царква. Малюнак В.Гразнова. Другая палова ХIХ ст.