Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Января 2013 в 20:06, реферат
Кліматычныя ўмовы Брэсцкай вобласці з'яўляюцца вядучым фактарам, які вызначае занальнае размеркаванне і дыферэнцыяцыю прыродных і гаспадарчых аб'ектаў. Клімат Брэсцкай вобласці характарызуецца як умерана-кантынентальны, няўстойліва вільготны, што заснавана на класіфікацыі клімату Б.П.Алісава. Вобласць знаходзіцца ва ўмераным кліматычным поясе, дзе часцей за ўсё паўтараюцца паветраныя масы ўмераных шырот.
2.5. ПАВЕРХНЕВЫЯ ВОДЫ
Сукупнасць разнастайных паверхневых вадаёмаў Брэсцкай вобласці ўяўляе яе гідраграфічную сетку. Будова сучаснай гідраграфічнай сеткі і асаблівасці фарміравання рэсурсаў паверхневых вод вызначаюцца кліматычпымі ўмовамі, характарам рэльефу, літалогіяй парод. Размяшчэнне тэрыторыі на адмоўных структурах крышталічнага падмурка Усходне-Еўрапейскай платформы, у межах плоскіх і слабахвалістых Палескай нізіны і раўнін і нізін Перадпалесся. акружаных узвышшамі, дастатковае атмасфернае ўвільгатненне і паверхневы сцёк да цэнтру Палескай нізіны абумовілі даволі густую гідраграфічную сетку вобласці.
РЭКІ.
На тэрыторыі вобласці працякае звыш 80 вялікіх, сярэдніх і малых рэк, якія належаць да басейнаў Дняпра, Віслы і Нёмана. 3 вялікіх рэк часткова па тэрыторыі вобласці працякаюць толькі правы прыток Дняпра Прыпяць, і нізоўе яе правага прытока Гарыні, а таксама Заходні Буг, які належыць да басейну Віслы. Сярэдніх рэк працягласцю 100-500 км – 12, яны ў большасці таксама часткова працякаюць па тэрыторыі вобласці. Пераважная большасць рэк – малыя рэкі і ручаі.
Гушчыня рачной сеткі па вобласці складае 0,42 км/км2 (разам з ка-наламі), пры сярэдніх паказчыках па рэспубліцы – 0,44 км/км2. У басейне Заходняга Буга гушчыня рачной сеткі зніжаецца да 0,35 км/км2, а ў басейне Шчары - павялічваецца да 0,45 км/км2. Для басейна Прыпяці характэрны ваганні гушчыні рачной сеткі ад 0,23 км/км2 да 0,45 км/км2 на ўсходзе вобласці.
Натуральная рачная сетка вобласці не забяспечвае адводу залішняй вільгаці, таму будуюцца меліярацыйныя каналы, у выніку чаго павялічваецца агульная гушчыня гідраграфічнай сеткі.
Рэкі Брэстчыны маюць невялікія нахілы, велічыня якіх знаходзіцца ў адваротнай залежнасці ад даўжыні рэк. Нахілы малых рэк – 0,6-11,0о/оо, сярэдніх – 0,2-0,3 о/оо, а Прыпяць, нізоўе Гарыні маюць нахілы каля 0,1о/оо. Іх велічыня вызначае характар цячэння. Сярэднія хуткасці цячэння вады ў вялікіх і сярэдніх рэках блізкія да 0,5-0,7м/с, на перакатах яны павялічваюцца да 0,8-1,5м/с, а на плёсах зніжаюцца да 0,1-0,3м/с. На працягу года можна назіраць змяненне хуткасцей цячэння рэк. У час веснавога разводдзя і дажджавых паводак сярэднія хуткасці цячэння павялічваюцца да 1,2м/с.
Рэкам Брэстчыны ўласцівы змешаны тып жыўлення. Нягледзячы на тое, што асноўная частка атмасферных ападкаў выпадае ў вадкім стане, дажджавое жыўленне складае толькі 15-20%. Доля снегавога жыўлення у параўнанні з поўначчу рэспублікі таксама невялікая (25-30%). Мяккая зіма з няўстойлівым снегавым покрывам і неглыбокім прамярзаннем глебаў абумоўлівае больш высокую долю грунтовага жыўлення (40-50%).
Пад уплывам рэльефу, літалогіі парод, кліматычных умоў вобласці фарміруецца рачны сцёк з яе тэрыторыі. На схілах Навагрудскага ўзвышша і Баранавіцкай раўніне, у басейне ракі Шчары сярэдні слой і модуль сцёку максімальныя ў вобласці. Яны адпаведна складаюць 180 мм і 5,7 л/с км2. На поўдні ў межах Палесся паказчыкі сцёку зніжаюцца, слой і модуль сцеку тут адпаведна складаюць 120-140 мм і 3,7 л/с км2. Агульны гадавы сцёк рэк дасягае 10,5 км3. Асноўная яго частка (8,3 км3) праз рачную сістэму Прыпяці накіравана на ўсход у басейн Дняпра. Каля 1,4 км3 сцёку праз сістэмы Заходняга Буга і Нарава трапляюць у Віслу і толькі 0,8 км3 праз Шчару накіроўваецца ў Нёман.
Характар жыўлення рэк Брэсцкай вобласці вызначае ўнутрыгадавое размеркаванне іх сцёку. Па асаблівасцям гідралагічнага рэжыму рэкі вобласці адносяцца да рэк усходнееўрапейскага тыпу са сцёкам ва ўсе поры года, але пераважна веснавым сцёкам.
Рэкі вобласці маюць выразнае веснавое разводдзе, летне-асеннюю і зімовую межані, якія часта парушаюцца паводкамі ў час летніх ліўневых дажджоў і зімовых адліг. Узровень вады ў час разводдзя перавышае самы нізкі летні ўзровень на Прыпяці і Заходнім Бугу ў іх сярэднім цячэнні на 2-3 м, на сярэдніх рэках вобласці – на 1,3-2,0 м, а на малых рэках – меней, чым на 1 м (мал.2.14). Працягласць разводдзя дасягае 120-130 сутак у басейне Прыпяці. Басейны Заходняга Буга і Шчары займаюць меншыя плошчы, складаюцца з малых рэк і ручаёў, характарызуюцца меншай забалочанасцю тэрыторыі, таму працягласць разводдзя ў іх скарачаецца да 30-50 сутак. Калі ў час разводдзя ўзровень вады падымаецца вышэй звычайнага, здараюцца навадненні. Асабліва велічныя гэтыя з'явы ў раёне ўпадзення ў Прыпяць рэк Стыры, Піны, Ясельды і Гарыні, дзе пры вялікім разводдзі ўсе прытокі Прыпяці зліваюцца разам, утвараючы суцэльную водную прастору шырынёй да 3Окм. У час летняй межані на рэках здараюцца дажджавыя паводкі, часцей у басейне Шчары, дзе выпадае большая колькасць ападкаў. У басейнах Заходняга Бугу і Прыпяці дажджавыя паводкі бываюць не кожны год і вышыня іх не перавышае 0,6-0,8 м. Часцей здараюцца асеннія паводкі пад уплывам аблажных дажджоў. У час найбольшай з іх (лістапад-снежань 1974 г.) у басейнах Прыпяці і Заходняга Бугу ўзровень вады дасягнуў веснавога разводдзя. Зімовыя паводкі на рэках у час адліг характарызуюцца невысокімі ўзроўнямі з прычыны нязначных запасаў вільгаці ў снегавым покрыве. Часцей зімовыя паводкі бываюць у басейне Заходяяга Бугу.
Ва ўнутрыгадавым
Прыведзенныя звесткі сведчаць, што рэкі басейна Заходняга Буга маюць меншы веснавы сцёк і большы зімовы сцёк, што тлумачыцца больш мяккай зімой і нязначнымІ запасамі вільгаці ў снегавым покрыве на захадзе вобласці. Меншы сцёк Прыпяці ў час летне-асенняй межані звязаны са значнай забалочанасцю яе басейна.
Рэкі Брэсцкай вобласці ў асноўньм цякуць па плоскім і часта забалочаньм нізінам, іх эразійная дзейнасць нязначная, таму ў сярэднім за год зносіцца каля 60 кг завіслых рэчываў з 1 га.
Табліца 2.3.
УНУТРЫГАДАВОЕ РАЗМЕРКАВАННЕ СЦЁКУ РЭК БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ
Рэкі |
Размеркаванне сцеку па гідралагічных фазах,% | ||
|
веснавое разводдзе |
летне-асенняя межань |
зімовая межань |
Шчара |
50 |
35 |
15 |
Прыпяць |
60 |
24 |
16 |
Заходні Буг |
33 |
47 |
20 |
Завіслыя ў вадзе і
Па складу раствораных у вадзе мінеральных соляў рэкі Брэстчыны належаць да гідракарбанатна-кальцыевага класа і характарызуюцца сярэдняй ступенню мінералізацыі 200-400мг/л. Толькі некаторыя рэкі басейна Прыпяці, працякаючыя па забалочанай тэрыторыі, маюць мінералізацыю меней 200мг/л. У Брэсцкай вобласці пры значнай забалочанасці тэрыторыі, высокай долі тарфяна-балотных глебаў, асабліва ў басейне Прыпяці, шмат завіслых часцінак гумусавага паходжання. Гэта абумоўлівае высокую колернасць рачных вод.
У халодную пару года на рэках вобласці ўзнікаюць лёдавыя ўтварэнні: шарош (шуга), заберагі, ледастаў і крыгаход. Першыя з іх з'яўляюцца ў канцы лістапада, а на працягу снежня ў сярэднія па метэаўмовах гады адбываецца ледастаў. Ледзяное покрыва ў сярэднім трымаецца да другой паловы сакавіка, а веснавы крыгаход працягваецца 4-6 сутак. Пры зацяжной вясне ён зацягваецца на большы тэрмін. А ў асабліва мяккія зімы ледастаў на рэках Брэстчыны наогул адсутнічае.
Пад уплывам гаспадарчай дзейнасці
чалавека адбываюцца змены ў агульным
аб'ёме і ўнутрагадавым
Праз тэрыторыю Брэсцкай вобласці, па поўначы Прьпяцкага Палесся і захадзе Загараддзя, праходзіць водападзел Чорнага і Балтыйскага мораў. Да басейна Чорнага мора адносіцца рачная сістэма Прыпяці, правага прытока Дняпра, а да басейна Балтыйскага мора – рачныя сістэмы Шчары, левага прытока Нёмана, і Заходняга Буга і Нарава, якія ўпадаюць у раку Віслу.
Больш выразны водападзел паміж рачнымі сістэмамі Заходняна Буга і Прыпяці на раўніне Загараддзе, а водападзел паміж рачнымі сістэмамі Шчары і Прыпяці на паўночным захадзе нізіннага Прыпяцкага Палесся ледзь прыкметны.
Найбольш значная частка Брэсцкай вобласці прыходзіцца на басейн Прыпяці, які займае цэнтральныя і паўднёва-усходнія раёны вобласці. Рака Прыпяць пачынаецца ў Валынскай вобласці Украіны, працякае па яе тэрыторыі 204 км на поўночны ўсход, пасля перасячэння мяжы Беларусі накіроўваецца на поўнач да Пінска, а адтуль паварочвае на ўсход да мяжы з Гомельскай вобласцю. У Брэсцкай вобласці Прыпяць прымае шэраг прытокаў (дадатак). Галоўныя правыя прытокі: Стыр, Гарынь, Сцвіга, якая перасякае Брэсцкую вобласць, пачынаюцца на Украіне, а ўпадаюць ў Прыпяць на тэрыторыі Гомельшчыны. Злева найбольш значныя прытокі: Піна, Ясельда, Бобрык-1, Цна, Лань, Случ. Прыпяць суднаходна на ўсім працягу ў межах вобласці.
Прыкладна 1/3 тэрыторыі вобласці (10,4 тыс. км2) займае басейн Заходняга Буга. Рака пачынаецца на Падольскім узвышшы ў Львоўскай вобласці Украіны і цячэ на поўнач уздоўж мяжы з Польшчай. Ніжэй вёскі Воўчын пакідае Брэсцкую вобласць і на тэрыторыі Польшчы ўпадае ў раку Нараў, вярхоўі якой знаходзяцца таксама ў Брэсцкай вобласці. На тэрыторыі вобласці Заходні Буг прымае толькі правыя прытокі: Капаёўка, Мухавец, Лясная, Пульва.
Басейн Шчары ахоплівае
КАНАЛЫ.
Раўніннасць водападзелаў рачных сістэм Брэсцкай вобласці дазволіла яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя звязаць іх суднаходнымі каналамі.
Дняпроўска-Бугскі канал агульнай даўжынёй 196 км (у тым ліку штучная частка канала 105 км) звязаў раку Мухавец (прыток Заходняга Буга) з ракою Піна (прыток Прыпяці). Канал выкарыстоўваецца таксама як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм у яго басейне. Асноўнымі вадасцёкамі і меліярацыйнымі каналамі ўсходняга схілу з'яўляюцца Ляхавіцкі, Залядынскі, Галоўны, р.Няслуха, р.Піліпаўка; водападзельнага б'ефу – каналы Белаазёрскі, Дзятлавіцкі, Арэхаўскі і Каралеўскі; заходняга схілу –р.Мухавец, Казацкі канал, р.Шэўня (дадатак).
Агінскі (Дняпроўска-Нёманскі) канал злучае Ясельду (прыток Прыпяці) са Шчарай (прыток Нёмана). Яго агульная даўжыня разам з Выганаўскім возерам 54 км. Прымае сцёк з Краглевіцкага, Целяханскага, Хварашчанскага і іншых меліярацыйных каналаў. У час II суветнай вайны гідратэхнічныя збудаванні на Агінскім канале былі разбураны, ён абмялеў і страціў суднаходнае значэнне.
У 1974-1978 гадах пабудаваны Мікашэвіцкі канал даўжынёй 7 км ад р.Прыпяць да рачнога порта Мікашэвічы для вывазу прадукцыі ВА "Граніт".
Тэрыторыя Брэсцкай вобласці пакрыта сеткай меліярацыйных каналаў. Яе сэрэдняя гушчыня 3,4 км/км2, агульная працягласць – амаль 111 тыс. км. Гушчыня сеткі меліярацыйных каналаў залежыць ад забалочанасці тэрыторыі, ступені яе меліярацыйнага асваення і змяняецца ў значных межах па раёнах вобласці: ад 1,28 км/км2 у Баранавіцкім раёне да 6-7 км/км2 у Жабінкоўскім, Драгічынскім, Іванаўскім раёнах. Сярод меліярацыйных каналаў найбольш распаўсюджаны магістральныя, якія прыймаюць шматлікія прытокі і сцёк з ганчарных калектараў і маюць даўжыню ад некалькіх да 50 км. Найбольшыя з іх – канал Вінец (50 км, прыток Ясельды), Дубайскі (47 км, прыток Прыпяці), Заазёрскі (43 км, прыток Галоўнага канала ў басейне Прыпяці), Ляхавіцкі (32 км, прыток Дняпроўска-Бугскага канала). Па водападводзячых каналах вада падаецца для жыўлення суднаходных каналаў (Арэхаўскі, Белаазёрскі, Дзятлавіцкі, якія ўпадаюць у Дняпроўска-Бугскі канал), прамысловых аб'ектаў (Бярозаўская ДРЭС). вадасховішчаў. Невялікую працягласць маюць агараджальныя каналы, якія перашкаджаюць паступленню залішніх паверхневых і грунтовых вод са схілаў узвышанных участкаў на паніжанныя меліярыраваныя ўчасткі.
Акрамя будаўніцтва штучных каналаў на Брэстчыне часткова ці поўнасцю каналізаваны многія малыя і сярэднія рэкі: Ліпнянка, Маларыта, Муха і Вец, Піна, Бобрык, Левая Лясная, Лань, Цна і шмат іншых. Рэчышчы каналізаваных рэк паглыбляюцца, ліквідуюцца плёсы і перакаты, выраўноўваюцца меандры. У выніку каналізацыі павялічваецца нахіл воднай паверхні, хуткасць цячэння вады, зніжаюцца яе ўзроўні.
Информация о работе География Брестской области - климат, воды, почвы, растительный и животный мир