География Брестской области - климат, воды, почвы, растительный и животный мир

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Января 2013 в 20:06, реферат

Краткое описание

Кліматычныя ўмовы Брэсцкай вобласці з'яўляюцца вядучым фактарам, які вызначае занальнае размеркаванне і дыферэнцыяцыю прыродных і гаспадарчых аб'ектаў. Клімат Брэсцкай вобласці характарызуецца як умерана-кантынентальны, няўстойліва вільготны, што заснавана на класіфікацыі клімату Б.П.Алісава. Вобласць знаходзіцца ва ўмераным кліматычным поясе, дзе часцей за ўсё паўтараюцца паветраныя масы ўмераных шырот.

Вложенные файлы: 1 файл

География Брестской области(климат, воды, почвы, раст. и жив. мир).docx

— 84.90 Кб (Скачать файл)

Разнастайна прадстаўлены ў лясах  Брэстчыны драпежныя жывёлы і птушкі. У наземным ярусе лясоў жывуць воўк, лісіца, барсук, янотападобны сабака. На зямлі кормяцца дробнымі грызунамі, лягушкамі, птушкамі і іх яйкамі вуж, гадзюка і мядзянка. У дуплах дрэў жыве лясная куніца, добра лазяць па дрэвах, але будуюць гнёзды пераважна пад каранямі дрэў ці ў норах гарнастай і ласка, якія і палююць пераважна на зямлі. У дрэвавым ярусе жыве адзіны прадстаўнік кашачых на Брэстчыне – рысь, якая ў наш час стала вельмі рэдкай. Багата прадстаўлены ў лясах вобласці драпежныя птушкі: сокал-каршачок, ястрабы цецяроўнік і перапёлачнік, малы падворлік, каршуны, звычайны канюк, вушастая і шэрая совы, звычайная няясыць, пугач, касманогі і вераб'іны сычы.

Зоацэнозы балот і заліўных лугоў менш разнастайныя і багатыя. Тыповых млекакормячых тут мала, многія з іх заходзяць сюды з суседніх лясоў у пошуках ежы. Але птушкі на балотах і заліўных лугах даволі разнастайныя. На лугі выходзяць пасвіцца ласі і казулі, тыповымі млекакормячымі, якія кормяцца зялёнай масай раслін і іх насеннем з'яўляюцца вадзяны пацук і звычайная палёўка. Некаторыя птушкі, такія як чарацяная аўсянка, кормяцца насеннем лугавых і балотных раслін, іншыя – шэры журавель і прылятаючыя з лесу цецерукі - ягадамі і зялёнай масай раслін. Часта дзеля здабычы глебавых насякомых заліўныя лугі наведваюць землярыйкі і краты. Вельмі разнастайныя на лугах і балотах птушкі, якія кормяцца пераважна насякомымі і іншымі беспазваночнымі. Гэта розныя кулікі – бакас, фіфі, траўнік, турухтан, кулон, вераценік і кнігаўка: сустракаюцца на балотах і лугах драч, балотны пастушок, лугавы чакан, лугавы канёк, белая і жоўтая пліскі, чарацянкі. Тут жа можна сустрэць сініцу-рэмеза, якая будуе цікавае гняздо ў выглядзе рукавіцы. Насякомаядныя амфібіі і паўзуны прадстаўлены тымі ж відамі, што і ў лясах. Дзеля палявання на мышападобных грызуноў сюды заходзяць гарнастай. ласка і чорны тхор. Грызуны, амфібіі і паўзуны, разнастайныя беспазваночныя з'яўляюцца здабычай белага бусла, чапель, якія да таго ж ловяць і рыбу, а таксама драпежных лунёў. якія могуць лавіць і дробных птушак. Своеасаблівым прадстаўніком паўзуноў у гэтых зоацэнозах Брэстчыны з'яўляецца балотная чарапаха, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі. Яна корміцца ў вадзе беспазваночнымі, апалонікамі і дробнай рыбай.

Зоацэнозы вадаёмаў вызначаюцца значнай своеасаблівасцю. Адны жывёлы толькі частку жыцця праводзяць у вадзе і жывуць у прыбярэжнай зоне. Сакавітымі балотнымі і каляводнымі раслінамі кормяцца бабёр і андатра, многія водаплаваючыя птушкі з атрада гусепадобных: качкі кракавая і шэрая, чыркіі, ныркі, шэры гусь, лебедзь-шыпун. Вясной і восенню ў час пералётаў на вадаёмах Брэстчыны адпачывае вялікая колькасць паўночных гусей, качак, лебедзяў. Усе гусепадобныя разам з расліннай ежай ужываюць і насякомых, малюсак, а зрэдку і апалонікаў амфібій і дробную рыбу. У прыбярэжнай зоне розныя беспазваночныя з'яўляюцца здабычай і для насякомаядных жывел: буразубак і куторы; птушак з атраду пастушковых: лысухі, чаротніцы, вадзянога пастушка і пагонічаў; крачак і кулікоў: малога зуйка, перавозчыка і інш. Тут жа звычайна жывуць і амфібіі: сажалкавая і азёрная жабы, трытон і іншыя віды, харакрэрныя для балот і лугоў. Дробныя грызуны, амфібіі, малюскі – гэта кармавая база для такіх драпежнікаў, як выдра і норка. На ўзбярэжжы вадаёмаў селяцца птушкі, якія кормяцца рыбай: чорнавалляковая гагара, вялікая і малая паганкі, звычайная чайка. Вельмі рэдкая на Палессі скапа, якая корміцца выключна рыбай. Часцей яе можна сустрэць у час пералётаў.

Другую групу жывёл, насяляючых водныя зоацэнозы, утвараюць пастаянныя жыхары воднага асяроддзя. Сярод іх разнастайныя беспазваночныя жывёлы, многія з якіх адыгрываюць важную ролю ў кармленні рыб. Гэта малюскі, лічынкі хіранамід, ручайнікі, піяўкі, алігахеты, якія жывуць на дне вадаёмаў. З планктонных арганізмаў ежай для малькоў часта з'яўляюцца галінаставусыя рачкі. А чалавек ловіць у некаторых вадаёмах вобласці рачных ракаў. Сярод рыб азёрна-рачных вод Брэстчыны пераважаюць карпападобныя, характэрныя для міжземнаморскай падвобласці палеаарктыкі. Сярод іх вылучаюцца плотка, лешч, карасі, лінь, язь, ялец, галавень, чырвонапёрка, верхаводка, гусцяра. У Прыпяці вельмі рэдка можна сустрэць сцерлядзь, а ў басейне Заходняга Буга – харыуса. Усе гэтыя рыбы кормяцца пераважна воднымі беспазваночнымі, а таксама расліннай ежай. Ёсць сярод рыб ў вадаёмах вобласці і зоафагі вышэйшага парадку: сярод іх акунь, ёрш, шчупак, зрэдку сустракаюцца сом і вугор. Буйныя шчупакі і самы могуць хапаць вадаплаўных птушак, вадзяных пацукоў.

Многія жывёпы ў рознай ступені  прыстасаваліся да жыцця побач з  чалавекам. Яны засяляюць адкрытыя прасторы палёў і агародаў, жывуць у садах і парках, селяцца нават у забудовах чалавека. На адкрытых месцах у паселішчах, а таксама ў хлявах, паленіцах дроў селяцца ласка, тхор, куніца-беладушка. На ворных участках і садах можна сустрэць насякомаядных крата, вожыка, буразубак; птушак і грызуноў, якія кормяцца насеннем збожжавых культур. У садах і парках, на забудовах гняздуюцца галубы, шпакі, галкі, вароны, гракі, ластаўкі, шэрая сава і дамавы сыч, белы бусел і іншыя. З жыллём чалавека вельмі часта звязаны некаторыя грызуны-шкоднікі і насякомыя. На градках, у садовай траве, ля дарог у канавах звычайна жывуць жабы, рапухі і яшчаркі.

Шмат жывёл Брэстчыны здаўна выкарыстоўваюцца ў гаспадарчай  дзейнасці чалавека. Ёсць і шкодныя  для чалавека і яго дзейнасці жывёлы. Найбольшую   гаспадарчую   каштоўнасць   уяўляюць   паляўніча-прамысловыя жывёлы. Яны з'яўляюцца базай для развіцця спартыўнага і прамысловага палявання і ў залежнасці ад мэт нарыхтоўкі падзяляюцца на дзічыну і пушных звяроў. Тыя жывелы і птушкі, якіх здабываюць дзеля атрымання мяса, пуху і пер'я, шкур, рагоў называюць дзічынай. У Брэсцкай вобласці вядзецца ўлік наступных відаў дзічыны: лася, аленя, казулі, дзіка. Сярод пярнатай дзічыны галоўнымі з'яўляюцца вадаплаўныя птушкі, баравая дзічына (цецерукі, глушцы, рабчыкі, акліматызаваны фазан), а таксама шэрая курапатка. Шкуркі пушных звяроў выкарыстоўваюцца на футравыя вырабы. Сярод жывёл вобласці дзеля каштоўнага футра здабываюцца лісіца, зайцы, вавёрка, куніца, гарнастай, тхор, янотападобны сабака, бабёр і некаторыя іншыя. Воўк і рысь, небяспечныя для чалавека драпежнікі, могуць прыносіць шкоду жывёлагадоўлі і паляўнічай гаспадарцы, але ў наш час сталі рэдкімі, а для захавання рысі нават патрэбны спецыяльныя ахоўныя меры, таму гэты від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Забаронена ў вобласці здабыча і некаторых іншых рэдкіх і каштоўных паляўніча-прамысловых звяроў і птушак, а таксама відаў, якія прыносяць карысць сельскай і лясной гаспадарцы, знішчаючы шкоднікаў. Выключна станоўчую ролго ў прыродзе і для гаспадаркі маюць усе віды дзятлаў, соў, дзённых драпежных і пеўчых птушак, кажаноў. Яны знішчаюць вялікую колькасць насякомых, якія шкодзяць лясным насаджэнням і сельскагаспадарчым раслінам. Да такіх шкодных насякомых трзба аднесці шаўкапрадаў, пільшчыкаў, хрушчоў, караедаў, даўганосікаў, шчаўкуноў, тлю, азімую соўку, каларадскага жука, гарохавую пладажэрку і іншых. Сярод грызуноў найбольш небяспечныя палёўкі, палявыя і дамавыя мышы, вадзяныя і дамавыя пацукі.


Информация о работе География Брестской области - климат, воды, почвы, растительный и животный мир