Лекции по "Белорусский язык"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Декабря 2012 в 19:11, курс лекций

Краткое описание

В 2008 году в новые стандарты по циклу социально-гуманитарных дисциплин в системе высшего образования Республики Беларусь был включен курс белорусского языка, под названием "Белорусский язык (профессиональная лексика)». Обучение белорусскому языку студентов ведется в соответствии с типовой программой для высших учебных заведений, подготовленной кафедрой истории белорусского языка БГУ. Характерными чертами этой программы являются обновленное содержание, акцентирование на компетентностного подхода к обучению, значительное усиление роли и места самостоятельной работы студентов, использование современных инновационных педагогических технологий.

Содержание

Предисловие .................................................................. ..................
3
И. Язык и социум .................................................................. .........
4
II. Исторические этапы формирования белорусского языка ...........................
15
III. Научный стиль белорусского языка ................................................
23
IV. Официально-деловой стиль белорусского языка ....................................
37
Приложение 1 ....................................................................................
47
Приложение 2 ....................................................................................
51
Приложение 3 ....................................................................................
59

Вложенные файлы: 1 файл

Курс лекцый.doc

— 622.50 Кб (Скачать файл)

23. Подпіс.

24. Грыф узгаднення.

25. Візы.

26. Пячатка.

27. Прозвішча выканаўцы  і нумар яго тэлефона.

28. Адзнака аб засведчанні  копіі.

29. Адзнака аб выкананні  дакумента і накіраванні яго ў справу.

30. Адзнака аб пераносе  дадзеных на машынны носьбіт.

31. Адзнака аб паступленні.

32. Папераджальны знак.

Адрозніваюць рэквізіты  пастаянныя і пераменныя. Пастаянныя рэквізіты паўтараюцца ва ўсіх дакументах дадзенай назвы (дадзенай групы). Пераменныя рэквізіты наносяцца непасрэдна пры падрыхтоўцы канкрэтнага дакумента. Пастаянныя рэквізіты: герб, таварны знак, код арганізацыі, назва арганізацыі, даведачныя дадзеныя аб арганізацыі, рахунак, назва дакумента. Пераменныя рэквізіты: дата, рэгістрацыйны нумар, адрасат, рэзалюцыя, тэкст дакумента, пячатка, адзнака аб паступленні дакумента ў арганізацыю.

Службовы дакумент –  гэта перш за ўсё пісьмовы тэкст. Вылуча-юцца наступныя тыпы тэкстаў дакументаў:

1) традыцыйны, лінейны запіс – паслядоўнасць сінтаксічна аформленых сказаў, тэкст афармляецца ў радкі, захоўваюцца абзацы, магчыма вылучыць раздзелы, главы (палажэнні, статуты, правілы, канстытуцыя, заява, аўтабіяграфія, справавы ліст);

2) трафарэт – традыцыйны лінейны запіс, надрукаваны загадзя, але з прабеламі, якія запаўняюцца пры канчатковым афармленні ў залеж-насці ад канкрэтнай сітуацыі (даведка, кантракт, некаторыя загады);

3) анкета – спосаб запісу тэксту, калі пастаянная інфармацыя размяшчаецца ў левай частцы аркуша, радкамі адзін пад другім у форме назоўнікаў у назоўным склоне, а пераменная інфармацыя ўносіцца ў працэсе складання дакумента ў правай частцы аркуша (загады аб прыёме на працу, аб пераводзе на новае месца працы, аб звальненні, кадравыя дакладныя і тлумачальныя запіскі, лісткі па ўліку кадраў);

4) табліца – сукупнасць дадзеных, прадстаўленых у лічбавай або слоўнай форме і ўзятых у графы вертыкальнай і гарызантальнай плоскасцяў. Тэкст, прадстаўлены ў выглядзе табліцы, мае вялікую інфармацыйную ёмістасць, дазваляе строга класіфікаваць інфармацыю і суміраваць аналагічныя дадзеныя. У выглядзе табліцы афармляецца штатны расклад, графік адпачынку і г.д.

Фармалізаваныя тыпы тэкстаў – трафарэты, анкеты, табліцы – з’яўляюцца адным з галоўных сродкаў уніфікацыі формы службовых дакументаў.

Бланк дакумента – гэта ліст паперы дазволенага фармату з нанесенымі на ім пастаяннымі рэквізітамі. Выкарыстанне бланкаў скарачае працаёмістасць складання дакументаў, павышае эстэтычны бок іх афармлення. Бланкі дазваляецца рыхтаваць друкарскім способам або з дапамогай сродкаў размнажальнай тэхнікі.

Прынятыя наступныя  віды бланкаў:

– агульны бланк – выкарыстоўваецца для афармлення любых відаў дакументаў, акрамя лістоў, уключае наступныя рэквізіты: герб, назву арганізацыі;

– бланк ліста – уключае герб, эмблему арганізацыі, код арганізацыі, даведачныя дадзеныя аб арганізацыі;

– бланк канкрэтнага віду дакумента – уключае герб, эмблему, код формы дакумента, назву арганізацыі, назву дакумента, месца і дату складання.

 

4. Справавы ліст. Асаблівасці афармлення,

класіфікацыя, кампазіцыя, мова справавых лістоў

 

Справавы ліст уваходзіць у сістэму арганізацыйна-распарадчай дакументацыі, таму на мову і стыль справавога ліста распаўсюджва-юцца амаль тыя ж самыя законы складання службовых тэкставых дакументаў (пратаколаў, справаздач і г.д.).

Як правіла, аўтарам справавога ліста з’яўляецца асоба юрыдычная, а не фізічная, таму стандарт патрабуе абавязкова называць выканаўцу яго. Большая частка такіх лістоў візіруецца і падпісваецца некалькімі асобамі, што надае яму большую важнасць.

Калі аўтарам справавога ліста з’яўляецца асоба юрыдычная – арганізацыя, прадпрыемства, установа, фірма, кааператыў, аб’яднанне, – то суб’ект дзеяння атаясамляецца з назоўнікамі са значэннем зборнасці: дырэкцыя, адміністрацыя, кіраўніцтва, калегія, савет дырэктараў і г.д.

Кожны ліст уключае адзін або некалькі аспектаў. Таму існуе паняцце адна- і многааспектныя лісты. Аспект – гэта думка (тэма), якая выказана адным або некалькімі сказамі. Многааспектны ліст патрабуе пачынаць змест кожнага аспекту (думкі, тэмы) з новага радка – абзаца, які і будзе служыць паказчыкам пераходу ад адной думкі да другой. Такім чынам будзе значна лягчэй успрымацца інфармацыя тэксту ліста, можна хутка знайсці неабходны аспект (абзац), каб спыніцца і засяродзіць на ім увагу.

Парушэнне гэтага патрабавання –  прытрымлівацца абзацаў у лістах – значна абцяжарвае працэс успрымання і апрацоўкі інфармацыі.

Напрыклад: “Дзякуем за Вашу просьбу даць прапановы на пастаўку сельскагаспадарчых машын і абсталявання. Паведамляем, што мы маглі б паставіць неабходную Вам тэхніку і абсталяванне ў IV квартале г.г. Просім адказаць нам не пазней за 20 сакавіка г.г.”.

Ці правільна аформлены гэты ліст? Якія аспекты ўтрымлівае гэты ліст? Вызначце і назавіце іх.

Безумоўна, гэты ліст утрымлівае тры розныя аспекты: удзячнасць, паведамленне, просьбу – і кожны сказ-аспект павінен быў пачынацца з новага радка.

Паводле функцыянальных прыкметаў усе лісты можна падзяліць на  дзве групы:

1) лісты, якія патрабуюць адказаў;

2) лісты, якія не патрабуюць адказаў.

Лісты першай групы ўключаюць ліст-просьбу, ліст-зварот, ліст-прапанову, ліст-запытанне, ліст-патрабаванне.

Лісты другой групы, што не патрабуюць адказаў, – гэта ліст-папя-рэджванне, ліст-напамінанне, ліст-пацвярджэнне, ліст-адмова, ліст-распараджэнне, ліст-паведамленне, гарантыйны ліст і суправа-джальны.

Кожны ліст мае сваю моўную формулу, г.зн. устойлівы зварот, словазлучэнне, якія паказваюць на характар функцыі гэтага ліста. Напрыклад, моўнай формулай для ліста-просьбы будуць словы “Прашу, просім, звяртаемся з просьбай”; ліста-паведамлення – словы “Паведамляем, даводзім да вашага ведама, інфармуем” і г.д. Па моўных формулах і вызначаюць разнавіднасць справавых лістоў.

Кампазіцыя справавога ліста – гэта паслядоўнасць размяшчэння яго састаўных частак (аспектаў). Найбольш рацыянальная структура тэксту справавога ліста складаецца з дзвюх частак: у першай выкладаюцца факты і падзеі, якія паслужылі падставай для складання гэтага ліста, а ў другой частцы – высновы, просьбы, прапановы, рашэнні, распараджэнні.

Напрыклад, кампазіцыя ліста-запытання можа выглядаць так:

– ветлівы зварот;

– абгрунтаванне актуальнасці запытання;

– змест запытання;

– вынік, які мяркуецца атрымаць, калі запытанне будзе задаволена;

– фармулёўка гарантыі;

– заключныя словы.

Напрыклад: “Накіроўваем Вам дэталёвае апісанне аўтаматычных сістэм кіравання. Матэрыял налічвае 20 старонак тэксту, 5 табліц, 4 малюнкі-схемы. Атрыманне просім пацвердзіць”.

Ліст-просьба ўключае наступныя часткі:

– ветлівы зварот;

– выкладанне прычыны, якая прымусіла звярнуцца з гэтай прось-бай;

–выкладанне самой просьбы;

–вынік, які атрымаецца, калі просьба будзе задаволена;

–гарантыі;

– папярэдняя ўдзячнасць і гатоўнасць супрацоўнічаць;

–заключныя словы.

Найбольшую цяжкасць выклікае складанне ліста-адмовы. Заходні і амерыканскі дзелавы свет увогуле вельмі далікатна ставіцца да праблемы адмовы і ў сваіх зносінах кіруецца пераважна пастулатам вядомага амерыканскага псіхолага Д. Карнегі “Ніколі не кажы чалавеку “не”. А калі японец вам кажа: “Я вельмі шкадую і прашу прабачэння, што сёння не магу разгледзець ваша пытанне. Будзьце так ласкавы і прыйдзіце заўтра”, то гэта трэба разумець: “Я не вырашу ваша пытанне”.

Кампазіцыя ліста-адмовы можа быць такой:

– ветлівы зварот;

– дэталёвае паўтарэнне просьбы;

– абгрунтаванне прычын, па якіх просьба не можа быць выканана;

– канстатацыя адмовы;

– заключныя словы.

Тут належыць звярнуць увагу на заключныя словы. Яны павінны абавязкова выражаць спачуванне, што вы пакуль што, у гэты момант, па незалежных ад вас прычынах не можаце выканаць просьбы, а таксама прапанову аднавіць супрацоўніцтва ў больш спрыяльныя тэрміны. Заключныя словы такога ліста павінны пакідаць партнёру спадзяванне.

Такім чынам, пры складанні афіцыйнага ліста мэтазгодна спачатку пабудаваць лагічную схему яго зместу, абавязкова спасылаючыся на змест папярэдняга, атрыманага вамі ліста.

Як было ўжо адзначана, справавы ліст – гэта дакумент, і на мову яго  распаўсюджваюцца тыя ж моўныя штампы, канцылярызмы, характэрныя гэтаму віду дакумента. Вось некаторыя мадэлі і сінтаксічныя канструкцыі справавога ліста:

ліст-паведамленне:

– паведамляем, што …;

– даводзім да Вашага ведама, што …;

– напамінаем Вам аб тым, што …;

– яшчэ раз напамінаем Вам ….

ліст-суправаджэнне:

– накіроўваем Вам …;

– высылаем …;

– дасылаем ….

ліст-прапанова:

– прапануем Вам …;

– мы можам прапанаваць Вам …;

– просім разгледзець нашы прапановы …;

– спадзяёмся, што нашы прапановы будуць разгледжаны …;

– можам рэкамендаваць Вам (даць рэкамендацыі па) ….

ліст-гарантыя:

– аплату

– якасць вырабаў

– тэрміны выканання                                  г а р а н т у е м

– адпаведнасць патрабаванням

– надзейнасць пры эксплуатацыі

– зварот каталогаў у вызначаны тэрмін

Заключныя словы пісьма вельмі важныя, бо з’яўляюцца сігналам для адпаведных дзеянняў другога боку (рэспандэнта).

Напрыклад:

– пераканаўча просім Вас не затрымліваць адказ;

– просім прабачэння за затрымку з адказам, за дапушчаныя памылкі (недакладнасці);

– спадзяёмся, што наша просьба будзе выканана;

– з цікавасцю чакаем Вашых новых прапаноў (заказаў);

– з надзеяй на спрыяльнае вырашэнне нашага пытання;

– мы ўпэўнены, што выкананне нашага заказу знаходзіцца пад Вашым асабістым кантролем і будзем удзячны, калі Вы знойдзеце магчымасці пачаць пастаўку ўжо з лютага г.г.;

– удзячны Вам за прапановы. Яны прыняты ўсе цалкам;

– выказваем Вам глыбокае прызнанне за паслугі, аказаныя нам і нашым партнёрам. Вашы заўвагі дастаткова слушныя, усе яны прыняты і будуць улічаны пры вытворчасці новай партыі пагрузчыкаў;

– мы гатовы выканаць усё, што залежыць ад нас, для таго, каб …;

– аб тэрмінах пастаўкі мы паведамім дадаткова.

 

Літаратура

 

1. Веселов, П.В. Современное деловое письмо в промышленности / П.В. Веселов. – Минск, 1990.

2. Веселов, П.В. Как составить служебный дакумент. Экономика / П.В. Веселов.– Минск, 1982.

3. Каўрус, А.А Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус.– Мінск., 1992.

4. Каўрус, А.А Дакумент па беларуску / А.А. Каўрус. – Мінск., 1994.

5. Культура речевого  общения делового человека: Справочник-практикум.  – М., 1996.

6. Паневчик, В.В. Деловое письмо / В.В. Паневчик. – Минск.: Амалфея, 1999.

7. Рахманин, Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов / Л.В. Рахманин. – М., 1997.

 

ДАДАТАК 1

 

Перадача інфарматыўнага зместу тэксту

з аналізам яго структуры

 

Структура тэксту

Лексічныя сродкі

Тэма артыкула

Артыкул мае загаловак, называецца, названы...

Артыкул прысвечаны тэме, праблеме, пытанню...

Тэма артыкула; гэта артыкул  на тэму; пра (аб)...

Аўтар артыкула расказвае  нам пра (аб), распавядае, выкладае тэзы...

Артыкул з’яўляецца (чым) / уяўляе сабою (што) (абагульненне, пераказ, агляд, аналіз, апісанне і г.д.)

У артыкуле разглядаецца (што), гаворыцца (пра што); даецца ацэнка, аналіз; абагульняецца (што); прадстаўлены погляд (на што)

Кампазіцыя артыкула

Артыкул падзяляецца  на..., пачынаецца з...; складаецца з...; заканчваецца (словамі)

Праблема

У артыкуле аўтар ставіць, закранае, асвятляе (наступныя праблемы), спыняецца на наступных праблемах; закранае наступныя пытанні, асабліва спыняецца (на чым)

Сутнасць праблемы зводзіцца (да чаго)

У артыкуле даецца абагульненне, навукова абгрунтаванае апісанне, закранаецца пытанне пра (аб)

Ілюстрацыя аўтарам  сваіх пазіцый

Аўтар прыводзіць прыклад  таго, як...

Аўтар прыводзіць цытату з..., факты, лічбы, звесткі, якія ілюструюць гэтае палажэнне / тэзу

Заключэнне

Вывады / высновы

Аўтар прыходзіць да вываду / высновы, заключэння

Аўтар падводзіць вынік

У выніку можна прыйсці  да высновы

У заключэнне / на заканчэнне можна сказаць, што...

Сутнасць вышэйпададзенага зводзіцца да наступнага (да таго, што...)

Можна зрабіць заключэнне, што...

У цэлым (у асноўным) вынікае, што...

3 гэтых даных / звестак  вынікае, што...

На падставе гэтага мы пераконваемся ў тым, што...

Абагульняючы выказанае...

3 гэтага вынікае, што...


 

Перадача інфарматыўнага зместу тэксту

пры дапамозе яго апісання (з уключэннем ацэнкі)

 

Сэнсавыя адносіны

Лексічныя сродкі

Паказ наяўнасці інфармацыі ў аўтарскім тэксце

Аўтар аналізуе, дае характарыстыку (характарызуе), адзначае, даводзіць, даказвае, параўноўвае, супастаўляе, называе, апісвае, разбірае, падкрэслівае, спасылаецца на... (робіць спасылку на...), спыняецца на..., раскрывае змест, адзначае важнасць..., фармулюе, зыходзіць з таго..., пярэчыць (чаму), закранае, сцвярджае, крытычна ставіцца (да чаго), ставіць задачу, пацвярджае выснову фактамі

Тлумачыць гэта тым, што..., прычыну гэтага бачыць у тым, што..., лічыць, што

Апісанне аўтарскага тэксту

а) У артыкуле пададзены пункт  погляду (гледжання) на..., змяшчаюцца дыскусійныя  палажэнні, супярэчлівыя сцвярджэнні, агульнавядомыя ісціны, каштоўныя звесткі, эксперыментальныя палажэнні; важныя неапублікаваныя звесткі, спробы даказаць, што / доказы (чаго), пераканаўчыя доказы / довады, вызначаюцца ... шляхі, адзначаецца важнасць..., выразна сфармулявана (што), даказана (што)

б) улічваць, браць на ўвагу (пад увагу, да ўвагі); лічыцца (з чым), звяртаць увагу на..., зважаць на..., з увагі на....; мець на ўвазе; наводзіць на думку...

в) важна адзначыць, што; сутнасць гэтага зводзіцца да наступнага...

з тэарэтычнага пункту гледжання  гэта...

з практычнага пункту гледжання гэта...

неабходна падкрэсліць, што...

Перадача ўпэўненасці

Упэўнены, перакананы; лічыць, што; мяркуе, што; прытрымлівацца пункту гледжання, згодна з якім...; пацвярджае: аўтар пераканаўча даказвае, што...; гэта даказвае, што...; даказана, што... зразумела, што; відавочна, што; няма сумнення ў тым, што...; у гэтай сувязі зразумела, што; аўтар адстойвае пункт гледжання...

Перадача згоды

Ухваляць, хваліць; захапляецца, згаджаецца, падзяляе пункт гледжання, пацвярджае, прызнае вартасць, прытрымліваецца (трымаецца) падобнага погляду (меркавання, думкі)

Перадача крытыкі (нязгоды)

а) Адзначаць недахопы, папракаць у неахайнасці (нядбайнасці, недакладнасці), выкрываць (выяўляць) недахопы, крытыкаваць, пярэчыць, аспрэчваць, разыходзіцца ў поглядах, абвяргаць, не звяртаць увагі, ігнараваць, выпусціць з-пад увагі

б) Аўтар не раскрывае  зместу...; пярэчыць, выпускае з-пад увагі; неабгрунтавана (беспадстаўна) сцвярджае, крытычна ставіцца, ставіць нездзяйсняльную (невыка-нальную) задачу, не пацвярджае высновы фактамі, незразумела, што...; дыскусійным з’яўляецца...; спрэчна, што...; спрэчным з’яўляецца...; вылучыць, прывесці, мець пярэчанне; адмовіцца ад сваіх меркаванняў

Паказ меркавання

Дапусціць, зрабіць (выказаць) здагадку, меркаванне, выказаць гіпотэзу; дамовімся, што...

Информация о работе Лекции по "Белорусский язык"