Лекции по "Белорусский язык"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Декабря 2012 в 19:11, курс лекций

Краткое описание

В 2008 году в новые стандарты по циклу социально-гуманитарных дисциплин в системе высшего образования Республики Беларусь был включен курс белорусского языка, под названием "Белорусский язык (профессиональная лексика)». Обучение белорусскому языку студентов ведется в соответствии с типовой программой для высших учебных заведений, подготовленной кафедрой истории белорусского языка БГУ. Характерными чертами этой программы являются обновленное содержание, акцентирование на компетентностного подхода к обучению, значительное усиление роли и места самостоятельной работы студентов, использование современных инновационных педагогических технологий.

Содержание

Предисловие .................................................................. ..................
3
И. Язык и социум .................................................................. .........
4
II. Исторические этапы формирования белорусского языка ...........................
15
III. Научный стиль белорусского языка ................................................
23
IV. Официально-деловой стиль белорусского языка ....................................
37
Приложение 1 ....................................................................................
47
Приложение 2 ....................................................................................
51
Приложение 3 ....................................................................................
59

Вложенные файлы: 1 файл

Курс лекцый.doc

— 622.50 Кб (Скачать файл)

– нульсуфіксальны – утварэнне новых слоў шляхам адсячэння суфікса (абмераць – абмер; абмалаціць – абмалот, надрэзаць – надрэз);

4) аснова- і словаскладанне: землекарыстанне, тавараабарот, Інтэрнэт;

5) складанасуфіксальны – асноваскладанне з адначасовым далучэннем суфікса: ільнаводства, таваразнаўства, выдаткаёміс-тасць, траварэзка;

6) абрэвіяцыя – утварэнне складанаскарочаных слоў: перфакарта, ДАСТ (дзяржаўны агульны стандарт), УВП (унутраны валавы прадукт).

У склад лексічных сродкаў навуковага стылю ўваходзяць таксама прафесіяналізмы – гэта словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці (дворнікі – у аўтамабілі; цэйтнот – недахоп часу на абдумванне чарговага ходу ў шахматах, шашках; збытавікі – гандлёвы персанал і інш.). Дзякуючы сваёй эмацыянальнай выразнасці прафесіяналізмы праз гутарковую мову пранікаюць у літаратурны ўжытак. У слоўніках прафесіяналізмы маюць памету спец. (спецыяльнае).

Лексічная група, на якой таксама трэба  засяродзіць пільную ўвагу, – гэта словы-арганізатары, або сувязуючыя сродкі. Фармальна яны прадстаўлены злучнікамі і злучальнымі словамі, прыслоўямі, пабоч-нымі словамі і словазлучэннямі, няпэўна-асабовымі і безасабовымі сказамі. У адпаведнасці з іх функцыямі яны падзяляюцца на дзве катэгорыі.:

1) словы, якія ўводзяць у лагічны кантэкст;

2) словы, якія характарызуюць ступень аб’ектыўнасці інфармацыі.

Першая катэгорыя ажыццяўляе наступныя лагічныя аперацыі: сцвярджае прыведзеныя вышэй думкі (таму, гэта значыць, такім чынам, тым самым, у выніку гэтага, выходзіць, значыць і інш.); адмаўляе (аднак, але, тым не менш, з аднаго боку, у процілегласць гэтаму і інш); пашырае і ўводзіць новую інфармацыю (акрамя таго, у сваю чаргу, побач з гэтым, поруч, разам з тым, дарэчы, у гэтым выпадку); паказвае паслядоўнасць аргументацыі (па-першае, па-другое, вышэй, ніжэй, перш за ўсё, затым, далей, пасля таго, нарэшце, у рэшце рэшт).

Другая катэгорыя слоў канстатуе ступень аб’ектыўнасці інфарма-цыі. Напрыклад, нельга аб’ектыўна перадаць інфармацыю навуковага артыкула, ужываючы толькі дзеяслоў “гаварыць” (у гэтым артыкуле аўтар гаворыць пра...), бо гэты дзеяслоў называе адзін з відаў чалавечай дзейнасці. А каб дакладна і аб’ектыўна перадаць інфарма-цыю, трэба вызначыць усе адценні дзеяслова “гаварыць” (думаць, лічыць, сцвярджаць, абвяргаць, меркаваць, аналізаваць, вызначаць характарызаваць і г.д.).

У гэтую катэгорыю ўключаны і пабочныя словы, якія паказваюць:

1) ступень верагоднасці той ці іншай з’явы, факта, падзеі (напэўна, магчыма, верагодна, хутчэй за ўсё);

2) суб’ектыўнасць выкладзенай інфармацыі (на думку, на мой погляд, з майго пункту гледжання, мы лічым і г.д.);

3) спасылку на крыніцу інфармацыі (паводле слоў каго, паводле каго, услед за кім, згодна з кім (чым) і г.д.).

Функцыянальная роля слоў-арганізатараў надзвычайна важная, бо адсутнасць іх у маўленні ператварае адноснае выказванне ў абсалютнае, што прыводзіць да непаразумення і скажэння інфармацыі, пазбаўлення права іншых апанентаў або слухачоў мець свой пункт гледжання. Напрыклад, чалавек, які пры выказванні (вусным ці пісьмовым) не спасылаецца на крыніцу інфармацыі, а чужыя думкі ці ідэі выдае за свае, можа быць абвінавачаны ў плагіяцтве – прысваенні чужой працы. Чым больш спасылак на вядомыя аўтарытэты і крыніцы (часопісы, газеты, статыстычныя даныя і інш.) у навуковай працы, тым большая яе каштоўнасць і аўтарытэтнасць.

У гэтую ж катэгорыю ўваходзяць і так званыя словы-дамінанты – словы ці словазлучэнні, якія нясуць найбольшую сэнсавую нагрузку. Такая семантычная значнасць гэтых слоў (словазлучэнняў) робіць іх адначасова і словамі-арганізатарамі, бо семантычна яны служаць сродкам лагічнай сувязі паміж часткамі выказвання, абзацамі і тэкстам. (У Рэспубліцы Беларусь заканадаўча зацверджаны формы ўласнасці на зямлю. Дамінанта – “форма ўласнасці”).

Спецыфічнай уласцівасцю  мовы навукі з’яўляецца наяўнасць  штучных (дапаможных) моў: графікаў, малюнкаў, матэматычных, фізічных сімвалаў, назваў хімічных элементаў, матэматычных знакаў. Мова сімвалаў – адна з найбольш інфарматыўных моў навукі. Тэкст з аднаго боку, формулы, сімвалы, графічныя ілюстрацыі, фотаздымкі – з другога боку знаходзяцца ў пэўных узаемаадносінах і робяць тэкст больш інфарматыўным і дакладным.

 

4. Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці

навуковых тэкстаў

 

Уважлівы разгляд навуковых  тэкстаў дазваляе канстатаваць факты

спецыфікі ўжывання марфалагічных  і сінтаксічных сродкаў у навуковым  стылі. Гэта спецыфіка дасягаецца частотнасцю  ўжывання тых ці іншых граматычных  формаў, перавагай выкарыстання пэўных тыпаў сказаў і інш. Разгледзім найбольш істотныя з іх.

Звернем увагу на марфалагічныя асаблівасці.

1. Перш за ўсё трэба адзначыць, што функцыі назоўніка ў навуковым стылі найбольш пашыраныя.

Ужываецца вялікая колькасць аддзеяслоўных, так званых працэсуальных назоўнікаў на -нне (вывучэнне, аднаўленне), на -ццё (развіццё, адкрыццё), якасных назоўнікаў на -асць (цвёрдасць, гнуткасць і г.д.). Пры гэтым пераважаюць назоўнікі ніякага роду, паколькі яны найбольш адцягнена-абагульнены па сваім граматычным значэнні.

Усе названыя назоўнікі патрабуюць пасля сябе роднага склону, таму значна пашыраецца тэндэнцыя ўжывання роднага склону (ад 30% да 45% супраць 10 – 12% у гутаркова-побытавым стылі). Напрыклад: “У апошнія гады ўзнікла неабходнасць вывучэння заканамернасцяў фарміравання структуры сельскагаспадарчай вытворчасці”. Часта сустракаюцца і тэрміналагічныя словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць назоўнік у родным склоне – солі калію, хваробы сэрца, галоўныя члены сказа і г.д.

2. Спецыфічна ўжываецца ў навуковым  стылі дзеяслоў. Дзеясловы ў форме прошлага часу незакончанага трывання выкарыстоўваюцца для выражэння змены паслядоўнасці дзеянняў, часавай паслядоўнасці. Часцей ужываюцца зваротныя формы дзеясловаў – даследуецца, аналізуецца, вывучаецца. Вучоныя адзначаюць і такую з’яву, як дэсе-мантызацыя дзеясловаў, калі дзеясловы маюць пераважна граматычнае значэнне ў сказе і выступаюць у ролі сувязуючых кампанентаў (з’яўляцца, лічыцца, складаць, валодаць, вызначацца і інш.)

3. Неасабовасць у навуковым стылі выражаецца безасабова-прэдыкатыўнымі словамі – можна, магчыма, немагчыма, належыць + інфінітыў (напрыклад: належыць адзначыць, можна зрабіць высновы).

4. У навуковым стылі значна пашырана  ўжыванне неасабовых формаў дзеясловаў – дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў. Для навуковай мовы больш характэрна выкарыстанне няпоўных формаў дзеепрыметнікаў – доказы прыведзены, абставіны высветлены, факты даследаваны. Навуковыя тэксты характарызуюцца, хоць і рэдка, ужываннем дзеепрыметнікаў на -ем-, -ім-: плануемы паказчык, канверсуемая валюта, рэгулюемыя рынкі. Адзначаюцца ўтвораныя ад дзеепрыметнікаў на -уч-, -юч- марфолага-сінтаксічным спосабам прыметнікі ў тэрмінах тыпу бягучы рахунак, бягучы кошт.

5. Шырока ўжываюцца прыметнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых  тэрміналагічных спалучэнняў: авансавая справаздача, бюджэтнае фінансаванне, прыватная ўласнасць, мятліца альпійская.

6. Пры дзеясловах-выказніках ужываюцца займеннікі з адцягнена-абагульненым значэннем – ён, яна, яно, яны. У навуковым маўленні не прынята выкарыстоўваць займеннік я, ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы (так званае “аўтарскае мы” або “мы-сціпласці”), што падкрэслівае калектыўны (фармальна-лагічны) спосаб выкладання інфармацыі: мы лічым, намі праведзены доследы, адзначым і г.д.

7. Прыназоўнікі і злучнікі ў навуковым маўленні і пісьме набыва-юць значную ролю. Асабліва ўжывальныя складаныя (у выніку, у адпа-веднасці, пры адрозненні, у сувязі з, між іншым, нягледзячы на ... і г.д.).

Спецыфіка навуковых тэкстаў выяўляецца і праз ужыванне розных сінтаксічных сродкаў.

1. Сказы ў навуковых тэкстах,  як правіла, двухсастаўныя, развітыя. З розных тыпаў сказаў паводле  мэты выказвання менавіта апавядальныя сказы характарызуюць навуковыя тэксты. Іх асноўная задача – паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме. Пытальныя сказы выконваюць у навуковай мове спецыфічныя функцыі, звязаныя з імкненнем аўтара прыцягнуць увагу да тэмы (праблемы), якая выкладаецца ў тэксце.

2. Імкненне да аб’ектыўнасці  вядзе да шырокага распаўсюджвання  ў навуковых тэкстах пасіўных  канструкцый, у выніку чаго на першы план вылучаецца само дзеянне, а не асоба, якая яго выконвае. Напрыклад: У гэты перыяд рэгіструецца павышэнне вірусных захворванняў. Праект зацверджаны адзінагалосна.

3. Характэрнымі для навуковага  стылю з’яўляюцца няпэўна-асабовыя  і безасабовыя сказы. З абагульнена-асабовых сказаў ужываюцца сказы з дзеясловамі ў форме 1 асобы множнага ліку (мы) – Разгледзім вынікі эксперыменту. Сярод безасабовых сказаў адзначым наступныя: а) з канструкцыяй мадальныя словы (можна, трэба, неабходна, нельга) + інфінітыў; б) з прэдыкатыўнымі прыслоўямі; в) з безасабовымі дзеясловамі (трэба адзначыць, зразумела, здаецца...).

4. Імкненнем да дакладнасці і  лагічнасці тлумачыцца шырокае  распаўсюджванне ў навуковых тэкстах канструкцый з аднароднымі членамі і пабочнымі словамі. Сказы з аднароднымі членамі часта ўжываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў, прадметаў, прыкмет і інш. Напрыклад: На Беларусі пралеска высакародная ў дзікім выглядзе расце на ўсёй тэрыторыі – у лясах, на палях, каля рэк, на ўзлессі. Сярод пабочных слоў асабліва ўжывальныя тыя, што называюць парадак, паслядоўнасць думак, упэўненасць ці няпэўнасць, крыніцу інфармацыі і г.д. Навуковым тэкстам неўласцівыя сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання.

5. Для навуковых тэкстаў характэрным з’яўляецца высвятленне прычынна-выніковых адносін паміж дзеяннямі і з’явамі, таму ў іх назіраецца вялікая колькасць складаназалежных сказаў з рознымі тыпамі даданых частак (азначальных, дапаўняльных, акалічнасных са значэннем прычыны, умовы, мэты, параўнання і г.д.). Падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы дазваляюць больш дакладна выражаць адносіны паміж часткамі складанага сказа, выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны.

6. У тэкстах навуковага стылю  выкарыстоўваюцца і спецыфічныя  сродкі міжфразавай сувязі тыпу  злучнікаў і злучальных слоў: у сувязі з тым што, па меры таго як, у той час калі, разам з тым, між тым, нягледзячы на тое што і інш.

7. Звернем увагу на парадак  слоў у сказах навуковага стылю. Тут мы назіраем прынцып лінейнай падачы інфармацыі, гэта значыць, што пераважна спачатку ўводзіцца ў сказ дапаможная інфармацыя (ДІ), а затым асноўная інфармацыя (АІ), пры гэтым асноўная інфармацыя ідзе пасля выказніка і знаходзіцца ў канцы сказа, а дапаможная знаходзіцца ў пачатку сказа, перад выказнікам. Гэта асабліва адносіцца да лічбавай інфармацыі. (Для правядзення доследаў маладым вучоным было адведзена доследнае поле плошчай 2,5 га (АІ). Асаблівую цікавасць для вучоных у апошнія гады ўяўляе такая малараспаўсюджаная ў нас культура, як амарант (АІ).

 

5. Жанры навуковага  стылю.

Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту

 

Жанры навуковага стылю  – канкрэтныя разнавіднасці навуковых  тэкстаў, якія адрозніваюцца па функцыях і структуры, напрыклад, навуковы артыкул, рэцэнзія, рэферат і інш. Гэтыя жанры навуковых тэкстаў аб’яднаны агульнымі ўласцівасцямі, яны з’яўляюцца другаснымі жанрамі (складаюцца на аснове арыгінальных, першасных тэкстаў).

Звычайна пад тэкстам  маюць на ўвазе менавіта пісьмовы прадукт маўленча-мысліцельнай дзейнасці чалавека, ён істотна адрозніваецца ад вуснага маўлення. Пісьмовы тэкст максімальна стандартызаваны і ўнармаваны. Кампазіцыйна навуковы тэкст утрымлівае тры часткі: уступную (аглядную), асноўную і заключную (выніковую). Выбар кампазіцыі навуковага тэксту залежыць ад розных фактараў: пастаўленай навуковай задачы, метаду даследавання, навукі, жанру, традыцый, індывідуальнага стылю аўтара.

У жанравых адносінах  навуковы стыль з’яўляецца адным  з самых разнастайных. Асноўнымі  жанрамі навукова-вучэбнага падстылю з’яўляюцца анатацыя, рэферат, канспект, тэзісы.

Рэферат (ад лац. reffere – ‘дакладваць, паведамляць’) – сціслае, кампазіцыйна арганізаванае, адэкватнае паводле сэнсу выкладанне зместу крыніцы інфармацыі (кнігі, артыкула, даследавання). Мэта рэферата – перадаць асноўную, галоўную інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў першасным тэксце, новыя і істотныя звесткі. Рэферат павінен быць інфарматыўным, вызначацца паўнатой выкладання, аб’ектыўна перадаваць змест тэксту (кнігі). Рэферат можа быць рэпрадуктыўным, які ўзнаўляе змест першаснага тэксту, і прадуктыўным, які ўтрымлівае крытычны, творчы аналіз і асэнсаванне тэксту крыніцы.

Сярод рэпрадуктыўных рэфератаў  вылучаюць рэферат-канспект і рэферат-рэзюмэ. Прадуктыўныя рэфераты прадстаўлены рэфератам-аглядам (некалькіх тэкстаў або розных пунктаў гледжання) і рэфератам-дакладам, які мае разгорнуты характар і побач з аналізам інфармацыі дае аб’ектыўную ацэнку стану праблемы.

У структуры рэферата кожнага тыпу можна выдзеліць  тры асноўныя кампаненты:

– бібліяграфічнае апісанне;

– рэфератыўны тэкст;

– даведачны апарат.

Як і кожны навуковы тэкст, рэферат мае пэўную кампазіцыю:

– уступ (уводзіны), дзе прыводзяцца выходныя звесткі пра тэкст, інфармацыя пра аўтара, тэма і праблема даследавання;

– пералік асноўных пытанняў і праблем, пра якія гаворыцца ў першакрыніцы, вызначэнне кампазіцыі тэксту;

– аналіз самых важных, на думку аўтара, пытанняў, наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу;

Информация о работе Лекции по "Белорусский язык"