Лекции по "Белорусский язык"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Декабря 2012 в 19:11, курс лекций

Краткое описание

В 2008 году в новые стандарты по циклу социально-гуманитарных дисциплин в системе высшего образования Республики Беларусь был включен курс белорусского языка, под названием "Белорусский язык (профессиональная лексика)». Обучение белорусскому языку студентов ведется в соответствии с типовой программой для высших учебных заведений, подготовленной кафедрой истории белорусского языка БГУ. Характерными чертами этой программы являются обновленное содержание, акцентирование на компетентностного подхода к обучению, значительное усиление роли и места самостоятельной работы студентов, использование современных инновационных педагогических технологий.

Содержание

Предисловие .................................................................. ..................
3
И. Язык и социум .................................................................. .........
4
II. Исторические этапы формирования белорусского языка ...........................
15
III. Научный стиль белорусского языка ................................................
23
IV. Официально-деловой стиль белорусского языка ....................................
37
Приложение 1 ....................................................................................
47
Приложение 2 ....................................................................................
51
Приложение 3 ....................................................................................
59

Вложенные файлы: 1 файл

Курс лекцый.doc

— 622.50 Кб (Скачать файл)

– агульныя высновы, вынікі па разгледжаных праблемах тексту.

Трэба адзначыць, што  мова рэферата ўтрымлівае характэрныя  для дадзенага жанру навуковага стылю клішэ, якія выкарыстоўваюцца ў пэўных частках тэксту рэферата (аўтар аналізуе праблему...; далей разглядаецца...; такім чынам, аўтар прыходзіць да высновы, што...).

Анатацыя (ад лац. “аnnotatio” – заўвага) – сціслая характарыстыка тэксту з пункту гледжання зместу, формы і іншых асаблівасцей.

Сутнасць і прызначэнне анатацыі заключаецца ў тым, што яна дае кароткую (сціслую) характарыстыку інфармацыі і адказвае на пытанне, пра што гаворыцца ў тэксце. Анатацыя дае агульнае ўяўленне пра змест твора, можа даваць папярэднюю інфармацыю пра незнаёмы тэкст і тым самым дапамагае ў пошуку і адборы неабходнай інфармацыі.

Вызначаюць наступныя  віды анатацый: даведачныя, рэкамен-давальныя, агульныя, спецыялізаваныя, групавыя і інш. Аднак у навуковай дзейнасці найбольшае распаўсюджанне атрымалі даведачныя анатацыі.

Кожная анатацыя мае дзве абавязковыя часткі:

1) бібліяграфічнае апісанне – перад тэкстам анатацыі даюцца выходныя даныя (аўтар, назва, месца і час выдання) у намінатыўнай форме. Гэтыя даныя магчыма ўключаць і ў першую частку анатацыі;

2) тэкст анатацыі. Звычайна анатацыя складаецца з дзвюх частак. У першай частцы фармулюецца асноўная тэма тэксту, артыкула; у другой частцы пералічваюцца (называюцца) асноўныя палажэнні, задачы, робяцца высновы.

Суб’ект дзеяння ў анатацыі звычайна не называецца, таму што ён зразумелы, вядомы з кантэксту; актыўна ўжываюцца пасіўныя канструкцыі. У анатацыі вызначаецца, што новага змяшчае дадзены твор у параўнанні з іншымі. Галоўная памылка пры складанні анатацыі – празмернасць інфармацыі з тэксту, паўторы, неабавязковыя фразы, наяўнасць уласных ацэнак. Анатацыя мае строга лагічную кампазіцыю, кожная частка яе павінна пачынацца з чырвонага радка.

Тэзісы – коратка сфармуляванае асноўнае палажэнне даклада, навуковага артыкула. У тэзісах лагічна і сцісла выкладаецца асноўная думка. Кожны тэзіс, які складае звычайна асобны абзац, асвятляе нейкую мікратэму. Тэзісы з’яўляюцца адным з найбольш устойлівых з пункту гледжання нарматыўнасці жанраў навуковага стылю. Да тэзісаў прад’яўляюцца патрабаванні стылістычнай чысціні і аднароднасці мовы, у іх недапушчальныя эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі, змешванне форм розных жанраў (анатацыі, рэзюмэ, плана і г.д.).

Такім чынам, сферы прымянення навуковага стылю вельмі шырокія і разнастайныя. Апошнім часам з улікам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў грамадстве гэты стыль аказвае дастаткова моцны ўплыў на літаратурную мову. Таму кожны спецыяліст павінен добра ведаць навуковую тэрміналогію сваёй спецыяльнасці, умела карыстацца рознымі жанрамі навуковага стылю ў залежнасці ад сітуацый у сваёй прафесійнай дзейнасці.

 

Літаратура

 

1. Булахов, М.Г. Основные вопросы сопоставительной стилистики русского и белорусского языков / М.Г. Булахов. – Минск, 1979.

2. Винокур, Т.Т. Закономерности стилистического использования языковых единиц / Т.Т. Винокур. – М., 1980.

3. Губкіна, А.В., Зразікава, В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мінск, 2009. – 200 с.

3. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. – Мінск, 1960.

4. Каўрус, А.А. Культура слова / А.А. Каўрус. – Мінск, 1983.

5. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка / В.А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.

6. Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеянняў. – Мінск, 1976.

7. Пумпянский, А.Л. Информационная роль порядка слов в научной и технической литературе / А.Л. Пумпянский. – М.: Наука, 1974. – С. 56 – 65.

8. Розенталь, Д.Э. Практическая стилистика русского языка / Д.Э. Розенталь – М., 1965. – С. 68 – 69.

9. Справочник-практикум. Культура устной и письменной речи делового человека. Для самообразования. – Минск: Флинта, Наука, 1997.

10. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск, 1996.

11. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі. – Мінск, 1976.

12. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы / А.К. Юрэвіч. – Мінск, 1983.

IV. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

 

План

 

1. Агульная характарыстыка афіцыйна-справавога стылю.

2. Паняцці ”дакумент”  і “службовы дакумент”. Функцыі  дакумен-таў. Асаблівасці мовы дакументаў.

3. Групы афіцыйна-справавой  дакументацыі і асаблівасці іх  афар-млення (рэквізіты, фармуляр, тыпы тэкстаў). Рубрыкацыя.

4. Справавы ліст. Асаблівасці афармлення, класіфікацыя, кампа-зіцыя, мова справавых лістоў.

 

1. Агульная  характарыстыка афіцыйна-справавога  стылю

 

Афіцыйна-справавы стыль  абслугоўвае афіцыйна-справавую, канцылярскую, юрыдычную, дыпламатычную сферы грамадскай дзейнасці чалавека. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, указах, дагаворах, законах і кодэксах, актах, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах, справаздачах, канвенцыях, дэкларацыях, камюніке і інш. Вылучаюць наступныя падстылі: заканадаўчы, адміні-страцыйна-канцылярскі, дыпламатычны.

Разгледзім асаблівасці афіцыйна-справавога стылю:

1. Паўната і своечасовасць інфармацыі, дакладнасць і лаканізм фармулёвак (гранічна дакладна адлюстраваць  звесткі, якія маюць прававую  сілу) – інфармацыйнасць.

2. Нейтральны тон выкладання (асобасны, суб’ектыўны момант адсутнічае). Не выкарыстоўваецца эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка, размоўная, жаргонная. Выкарыстоўваюцца сродкі лагічнай, а не эмацыянальна-экспрэсіўнай ацэнкі сітуацыі – аб’ектыўнасць.

3. Дакладнасць інфармацыі дасягаецца перш за ўсё праз ужыванне спецыяльнай тэрміналогіі (у справавым маўленні тэрміны распаўсюджаны вельмі шырока), а таксама агульналітаратурных слоў у першым прамым значэнні з мэтай выключэння любых іншых тлумачэнняў. Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў пісьмовай форме, таму асабліва важна, каб не было двухсэнсоўных і расплывістых фармулёвак.

4. Высокая частотнасць моўных формаў у тэксце дакумента з’яўляецца вынікам агульнай рэгламентацыі формы дакументаў. Галоўная прычына гэтай з’явы – свядомая ўстаноўка на стандартызацыю мовы справавых зносін.

5. Уніфікацыя мовы справавых зносін заключаецца ў скарачэнні неапраўданай разнастайнасці дакументаў, прывядзенні іх да аднастайных формаў, структуры, моўных канструкцый.

Усе вышэйпералічаныя асаблівасці  афіцыйна-справавога стылю патрабуюць ужывання спецыяльных моўных сродкаў  пры афармленні справавых папер  і дакументаў.

Вось прыклад афіцыйна-справавога тэксту:

У вышэйшыя навучальныя  ўстановы Беларусі прымаюцца грамадзяне РБ, якія пражываюць у Беларусі і маюць сярэднюю адукацыю: на дзённае навучанне ва ўзросце да 35 гадоў, на навучанне без адрыву ад вытворчасці – без абмежавання ва ўзросце.

 

2. Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”.

Функцыі дакументаў. Асаблівасці мовы дакументаў.

 

Слова “дакумент” лацінскага паходжання і абазначае пасведчанне, спосаб доказу. Існуе некалькі азначэнняў паняцця “дакумент”. Агульнаўжывальнае значэнне слова дакумент – гэта пэўным чынам складзеныя, падпісаныя і зацверджаныя справавыя паперы, якімі афармляюцца разнастайныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян. А вось сучаснае азначэнне. Дакумент – гэта матэрыяльны аб’ект з замацаванай у ім інфармацыяй для перадачы яе ў часе і прасторы.

Дакумент выступае адначасова і як прадмет працы кіраўніка, і як яе вынік.

Дакумент выконвае разнастайныя функцыі:

1) інфарматыўную (у дакуменце фіксуюцца факты, падзеі разумовай і практычнай дзейнасці чалавека);

2) арганізацыйную (пры дапамозе дакумента забяспечваецца ўздзеянне на калектыў для арганізацыі і каардынацыі дзейнасці яго членаў);

3) камунікатыўную (забяспечваюцца знешнія сувязі прадпры-емстваў і арганізацый);

4) юрыдычную (змест дакумента выкарыстоўваецца ў якасці доказу пры разглядзе спрэчных пытанняў, а шэраг дакументаў першапачаткова выконвае юрыдычную функцыю: дагаворная дакументацыя, натарыяльна засведчаныя дакументы);

5) выхаваўчую (дакумент дысцыплінуе выканаўцу, патрабуе павышанага ўзроўню адукацыйнай падрыхтоўкі).

Для афіцыйна-справавога стылю характэрна ўжыванне спецыяльных моўных сродкаў пры афармленні справавых папер і дакументаў:

– тэрмінаў і прафесіяналізмаў у  адпаведнасці з тэматыкай і зместам  службовых дакументаў (юрыдычныя, дыпламатычныя, бухгалтарскія: кантракт, адтэрміноўка, надбаўка, попыт);

– нетэрміналагічных слоў, якія ўжываюцца  пераважна ў адміністрацыйна-канцылярскай мове (вышэйуказаны, належны, прыцягненне, узгадненне);

– назоўнікаў, якія называюць асоб па якіх-небудзь дзеяннях або адносінах (кватэраўладальнік, ісцец, наймальнік,сведка, адказчык);

– аддзеяслоўных назоўнікаў, асабліва з не (выкананне, пазбаўленне, незахаванне, непрызнанне);

– актыўнае ўжыванне ўстойлівых моўных зваротаў, так званых канцылярскіх штампаў (прыцягнуць да адказнасці, за справаздачны перыяд, давесці да ведама, выдаць загад, аб’явіць вымову, устанавіць аклад, перадаць у адпаведныя інстанцыі, прыняць меры, ускласці кантроль, узяць на кантроль, дагаворныя бакі);

– ужыванне расшчэпленых выказнікаў (узяць удзел (удзельнічаць), аказаць дапамогу (дапамагчы), ажыццявіць праверку (праверыць), правесці рамонт (адрамантаваць), узяць на кантроль (пракантраляваць);

– ужыванне лічэбнікаў. Найбольш зручным у працы з дакументамі з’яўляецца славесна-лічбавы запіс вялікіх лічбаў. Напрыклад, 1 млн. 500 тыс. рублёў, 590 тыс. рублёў. Але малыя лічбы без указання меры пішуцца толькі словамі (больш за тры дні, да пяці чалавек). Аналагічна пішуцца лічэбнікі, якія азначаюць межы тэрміну, перыяд (доследы праводзіліся на працягу трох-пяці дзён). Калі ў дакумент уводзяцца парадкавыя лічэбнікі, то да іх дапісваюцца склонавыя канчаткі (каровы 1-ай групы). Пры пералічэнні некалькіх парадкавых лічэбнікаў склонавы канчатак ставіцца адзін раз (каровы 1, 3, 6-ай груп). Пры рымскіх лічэбніках склонавыя канчаткі не ставяцца (мяса   I гатунку, майстар II разраду). Словазлучэнні лічэбнік-назоўнік пішуцца такім чынам: у 20-кіламетровай або 20-км зоне, у 10-дзённы тэрмін. Канчатак -ці не ставіцца.

 

3. Групы афіцыйна-справавой  дакументацыі 

і асаблівасці іх афармлення

 

Дакументы вылучаюць  па відах дзейнасці (планавыя, навукова-тэхнічныя, праектна-каштарысныя і г.д.); па спосабе фіксацыі інфармацыі (пісьмовыя, графічныя, кіна-, фота-, фонадакументы); па месцы складання (для рашэння знешніх і ўнутраных пытанняў); па ступені галоснасці (сакрэтныя, зусім сакрэтныя, адкрытыя); па юрыдычнай сіле (сапраўдныя і фальшывыя); па тэрмінах выканання (тэрміновыя і нетэрміновыя); па стадыях падрыхтоўкі (чарнавыя і арыгінал); па тэрмінах захоўвання (пастаяннага і часовага захоўвання).

Па сваім функцыянальным прызначэнні ўсе службовыя дакументы падзяляюцца на наступныя групы:

1) асабістыя (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска);

2) дырэктыўныя, або распарадчыя (загад, пастанова, распара-джэнне);

3) фінансавыя і ўліковыя (бухгалтарскі баланс, пенсійнае даручэнне, справаздачы аб прыбытках і стратах, плацёжныя даручэнні, справаздача аб выдатках, акты рэвізіі касы, квітанцыі);

4) адміністрацыйна-арганізацыйныя (кантракт, план, дамова, справаздача, пратакол, канстытуцыя);

5) інфармацыйна-даведачныя (даведка, дакладная запіска, службовая і тлумачальная запіскі, акт, тэлефанаграма, факс);

6) арганізацыйныя (статут, палажэнне, інструкцыя, штатны расклад);

7) справавыя лісты (пісьмы і іншая карэспандэнцыя).

Кожнаму віду дакумента  адпавядае пэўная колькасць рэквізітаў – абавязковых элементаў службовага дакумента. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр. Пры стварэнні уніфікаванай сістэмы дакументацыі распрацоўваецца фармуляр-узор – мадэль сукупнасці уніфікаваных формаў дакументаў. Два асноўныя фарматы дакументаў – А-4, А-5. Фармуляр мае 3 зоны: службовае поле дакумента, поле для размяшчэння вуглавога (падоўжнага) штампа і рабочае поле дакумента. Службовае поле – гэта частка плошчы фармата, прызначаная для палёў дакумента і замацавання яго для захоўвання. Левы верхні вугал – поле для размяшчэння штампа. Астатняя частка фармуляра – рабочае поле. Плошча фармата запаўняецца рэквізітамі.

Згодна са стандартам РБ (СТБ 6. 38 – 95) для арганізацыйна-распарадчых дакументаў зацверджаны 32 рэквізіты:

1. Дзяржаўны герб РБ.

2. Эмблема арганізацыі.

3. Код арганізацыі.

4. Код дакумента.

5. Назва вышэйстаячай  арганізацыі.

6. Назва арганізацыі.

7. Назва структурнага  падраздзялення.

8. Паштовы адрас адпраўшчыка.

9. Камунікацыйныя дадзеныя.

10. Назва віду дакумента.

11. Дата.

12. Індэкс дакумента.

13. Спасылка на індэкс  і дату ўваходнага дакумента.

14. Месца складання або выдання дакумента.

15. Грыф абмежавання  доступу да дакумента.

16. Адрасат.

17. Грыф зацвярджэння.

18. Рэзалюцыя.

19. Загаловак да тэксту.

20. Адзнака аб кантролі.

21. Тэкст.

22. Адзнака аб наяўнасці  дадатку.

Информация о работе Лекции по "Белорусский язык"