Гістарыяграфія і крыніцы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Октября 2012 в 19:52, контрольная работа

Краткое описание

Паводле этнаграфічнага прынцыпу на тэрыторыі Беларускага Палесся вылучаюць раёны Усходняга і Заходняга Палесся. Усходняе Палессе займае вялікую тэрыторыю Палескай нізіны; на ўсходзе мяжуе з Падняпроўем (па ніжняй Бярэзіне і правабярэжжы Дняпра), на поўначы - з Цэнтральнай Беларусю (па лініі Парычы - Любань - Старобін - Чудзін - больш на поўнач ад Ганцавіч), на захадзе - з Заходнім Палессем (ад Выганаўскага возера па міжрэччы Ясельды і Бобрыка на Лахву, Лунінец і далей па Прыпяці і правабярэжжы Гарыні). Паўночная мяжа рэгіёна дакладна сумяшчаецца з зонай кампактнага рассялення, дзе характэрныя палескія ландшафты змяняюцца разворанымі і даўно абжытымі лёсавымі раўнінамі Цэнтральнай Беларусі з густой сеткай сельскіх пасяленняў.

Содержание

Уводзіны……………………………………………..………........……..3

1 Гістарыяграфія і крыніцы……………………………...……..…..…..6

2 Матэрыяльная культура беларусаў Палесся ў працах А. Сержпутоўскага і Ч. Пяткевіча…………………………………....…...14

3 Вывучэнне А. Сержпутоўскім і Ч. Пяткевічам духоўнай культуры палешукоў…………………………………………………………….….29

Заключэнне……………………………………………….……...…....…56

Спіс выкарыстанных крыніц…………………………………..…..........58

Вложенные файлы: 1 файл

Дыпломная.doc

— 602.00 Кб (Скачать файл)

       У ролi прымiрэнцаў часта выступалi пчолы. Варта было рою аднаго суседа  пасялiцца  ў вуллi другога, як тыя з ворагаў ператваралiся ў сябрукоў, лiчылi учынак пчол боскай воляй. Часта борцямi карысталiся некалькi чалавек разам. Памешчыкi нейкiм чынам даведвалiся пра  паселiшчы бортнікаў i сiлай ператваралi сялян у сваiх падданых. Уласнасць палешукоў, у тым лiку i борцi, пераходзiла ва ўласнасць памешчыкаў. Па гэтай прычыне бортнiцтва паступова выраджалася на Палессi. Другой прычынай выраджэння бортнiцтва было знiшчэнне лясоў для прамысловага выкарыстання [21, с. 137].

       У першай частцы працы Ч. Пяткевіча “Рэчыцкае Палессе” таксама ўказана што ў жыцці сялян Рэчыцкага Палесся вельмі важнае значэнне мела бортніцтва. “З часоў паншчыны кожны прыгонны меў права збіраць у панскіх лясах усе плады, трымаць вуллі на дрэвах і карыстацца борцевымі соснамі без якой-небудзь даніны ці грашовай аплаты, адзначаў Ч. Пяткевіч. - Хто дастаўляў двару вызначаную колькасць грыбоў, мёду, ягад, той быў вызвалены ад адпрацоўкі адпаведнай колькасці дзён паншчыны”. Лес забяспечваў чалавека і мёдам. Як вынікае з манаграфіі Ч. Пяткевіча, бортніцтва таксама з’яўлялася старадаўнім, па трапным выразу аўтара, “першабытным” заняткам жыхароў Рэчыцкай зямлі, якія дасканала ведалі ўсе нюансы бортніцтва: ад падрыхтоўкі борці і “звівання” рою да аховы пчол і спосабаў выбірання мёду. У кнізе распісаны і праілюстраваны тры розныя віды абароны борцяў ад іх галоўнага драпежніка - мядзведзя, а таксама спосабы замыкання борцяў і аховы іх ад марозу [22, с. 38].

        Ч. Пяткевіч адзначаў, што лес адыгрываў важную ролю ў жыцці вяскоўцаў-палешукоў. Права хадзіць у лес на працягу ўсяго сезону давала селяніну імянная картка - “квіток”, які неабходна было атрымаць асабіста ў “леснічоўцы”. Хто ж наўмысна не з’яўляўся па квіток, апраўдваючыся недамаганнем ці чым-небудзь іншым, той, злоўлены ў лесе, падлягаў пакаранню: “у яго адбіралася каробка, шапка ці хустка ў бабы з галавы. Забраныя рэчы называліся грабёж і ляжалі ў падлясніцтве датуль, пакуль вінаваўца не прыйдзе прасіць квіток, што настае досыць хутка, паколькі іншыя прымушаюць яго да гэтага” [11, с. 143].

Збіральніцтва са старадаўніх часоў  насіла калектыўны характар, які па назіраннях Ч. Пяткевіча, захаваўся на Рэчыцкім Палессі і ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.: сяляне цэлымі вёскамі - “ўсёй грамадой” у святочныя дні выходзілі “па арэхі”, “па ягады”, “па грыбы” [23 , с. 209].

      Традыцыйна ў паходах па лясныя плады гаспадар - галава сям’і ўдзелу не прымаў. І хоць Ч. Пяткевіч, тлумачыў, што займацца гэтым гаспадару “не дазваляў гонар”, на самой справе хутчэй за ўсё яму проста не было часу, паколькі збор лясных пладоў заўсёды супадаў з асноўнымі сезоннымі сельскагаспадарчымі работамі. Выключэнне складала толькі збіранне “сапраўдных грыбоў” - баравікоў, калі сам гаспадар узначальваў сваю сям’ю і вёў яе па вядомых яму мясцінах [23 , с. 209].

        Такім чынам,  у сваёй рабоце “Бортничество в Белоруссии” А. К. Сержпутоўскi падрабязна спыняецца на гэтым нялёгкiм промысле, прыводзiць цiкавыя звесткi з гiсторыi яго узнiкнення, пралiвае святло на cацыяльныя рысы  сялянскiх узаемаадносiн, якiя яскрава праяўлялiся пры сумесным здабываннi мёду, а ў кнізе Ч. Пяткевіча “Рэчыцкае Палессе” распісаны і праілюстраваны тры розныя віды абароны борцяў ад іх галоўнага драпежніка - мядзведзя, а таксама спосабы замыкання борцяў і аховы іх ад марозу, вельмі добра апісаў Ч. Пяткевіч і працэс збору дзікіх пладоў палешукамі.

          Вывучэнне духоўнага жыцця, маральнага аблічча беларускіх сялян А. К. Сержпутоўскі цесна ўвязваў з вывучэннем іх матэрыяльнай культуры, быту, заняткаў. У аснову працы “Земледельческие орудия Белорусского Полесья: К этнографии белорусов-полешуков южной части Слуцкого и северной половины Мозырского уездов Минской губернии” пакладзены назіранні і запісы, зробленыя вучоным у час яго шматлікіх навуковых экспедыцый на Беларускае Палессе.

       Ва ўступнай частцы работы даецца кароткая характарыстыка быту і заняткаў палешукоў. Па словах аўтара, жылі яны пераважна ў малых вёсках, размешчаных на вялікай адлегласці адна ад другой, сярод непраходных лясоў і балот. Да апошняга часу сюды слаба пранікала гарадская культура. Па гэтай прычыне, заўважаў А. К. Сержпутоўскі, быт і ўклад дамашняга гаспадарчага жыцця сельскага насельніцтва гэтага забытага богам і людзьмі кутка Беларусі мала чым адрозніваецца ад жыцця яго продкаў [24, с. 17]. 

      А. К. Сержпутоўскi падзяляе прылады працы на пяць груп. Да першай ён адносіць прылады для апрацоўкi глебы: матыку, рыдлёўку, саху, сошку, вершалiну, смык i барану. Самай старажытнай прыладай, з якой першабытны чалавек прыступiў да апрацоўкi зямлi, на думку вучонага, была матыка. Першапачаткова яна ўяўляла сабой сук дуба або граба з крукам на канцы. Паступова матыка ўдасканальваецца: на канцы крука прымацоўваецца жалезны наканечнiк. Такой прыладай можна было ўжо не толькi рыхлiць пясчаную або балотную глебу, але ператвараць у зяблiва падлесную глебу, у якой было шмат каранеў ад дрэў.

       Удасканаленне i развiццё матыкi прывяло да з'яўлення рыдлёўкi, coшкi, caxi i плуга. Як i матыка, рыдлёўка выраблялася з трывалага дрэва - дуба цi граба. Па форме - яна напамiнала сённяшнюю рыдлёўку, толькi па баках завостранай дошкi-ляза былi размешчаны два сукi. Пры рабоце селянiн рукамi трымаў чаранок даўжынёй каля метра, а нагой наступаў на сук, прасоўваючы лязо рыдлёукi ў зямлю. Крокам наперад было вынаходнiцтва жалезнага наканечнiка, якi мацаваўся на воcтрай частцы драўлянага ляза. 3 цягам часу на змену драўлянай рыдлёўцы прыйшла рыдлёўка металiчная. Яна значна аблегчыла працу cялян, пацяснiла саху i барану на невялiчкiх латках сялянскiх надзелаў.                  Цiкава апiсвае вучоны такiя прымiтыўныя прылады, як вершалiна, саха, плуг.

 Вершалiна ўяўляла сабой верхнюю частку ствала дрэва з моцнымi завостранымi сукамi. Галоўнае яе назначэнне - рыхлiць падлесныя землi, якiя з-за мноства застаўшыхся ў ix каранёў не паддавалicя апрацоўцы сахой або плугам. Па такiх участках хадзiлi быкi або конi i цягалi за сабой вершалiну-валакушу. Пасля таго як больш трывалыя каранi былi выкарчаваны, наступала чарга сошкi, caxi або плуга [2, с. 42].

    Саха прымянялася для акучвання бульбы, пракладвання барознаў на полi.  Складалася яна з рычага - моцнага дубовага ствала з сукам i загнутым коранем, да якога прымацоўвалicя ручкi. На сук насаджваўся лямеш з прымацаванымi да яго дзвюма дошчачкамi якiя адыгрывалi ролю адкiдвальнiкаў зямлi. Рычаг - ствол дрэва - заканчваўся адным або двума сукамi да якiх прыладжваўся каромысел з аглоблямi. У ix упрагалi вала або каня [2, с. 42].

     Вялiкага майстэрства патрабаваў ад сельскага ўмельца выраб бараны - сельскагаспадарчай прылады для паверхневай апрацоўкi глебы - баранавання. На Палессi шырокае прымяненне ў XIX стагоддзi знаходзiла плеценая барана. Корпус яе звязвалi дваццаццю парнымi калачыкамi, скручанымi з моцных лазовых пруткоў. Калачыкi ахоплiвалi пры перакрыжаваннi мноства тонкiх пруцiкаў, памiж якiмi замацоўвалicя 25 дубовых, ясеневых або кляновых зубоў даўжынёй у 35 сантыметраў з нахiлам наперад [2, с. 45].

     Важнымi дэталямi бараны з'яўлялiся каблук, лука. На iм свабодна перамяшчаўся драўляны калач, да якога прымацоўваўся каромысел з пастромкамi. Дзякуючы гэтаму барана рухалася наперад толькi па дыяганалi, рады зубоў не супадалi па прамой лiнii, што забяспечвала раўнамернае рыхленне зямлi.  Для таго каб зубы бараны глыбей пранікалi ў глебу, на барану клалi груз. Пазней бароны сталi вырабляць з металу, што значна падоўжыла ix век. Вядома, i цана такой навiны была значна вышэйшай. Па гэтай прычыне беларускiя сяляне аддавалi перавагу плеценым i дpaўляным баронам. Праўда, яны часта замянялi дубовыя зубы металiчнымi.

    Аддаўшы належнае плугу, баране, сярпу i касе, А. К. Сержпутоўскi нагадвае, што у сялянскiх хатах на чацвёрты дзень вялiкага посту выпякалi хлеб у выглядзе названых прылад працы, а таксама “хрэшчык” - крыжападобны хлеб i нагадваў сабой капу, у якую на полi, складвалi, снапы. Тым самым беларускi селянiн выказваў глыбокую ўдзячнасць сельскагаспадарчым прыладам, якiя аблягчалi яго працу, дапамагалi атрымаць добры ўраджай, мець дастатак у гаспадарцы [25, с. 27].

      Вучоны падрабязна апісвае прылады, якія прымяняліся для ўнясення ўгнаенняў (сахор, крук), для сяўбы (сявок, сеўнік, каробка), для касьбы і жніва (серп, касса, граблі), для малацьбы і ачысткі зерня (валёк, чэр, веялкі, шуфлі). А. К. Сержпутоўскі зрабіў вывад, што з такой адсталай тэхнікай на малаўрадлівых беларускіх землях высокі ўраджай не збярэш, а значыць, беднасць і галеча не хутка пакінуць гэты край. Многім беднякам і сапраўды нічога іншага не заставалася, як кідаць свае невялічкія надзелы і падавацца на сплаў лесу, займацца рамізніцтвам, рыбалоўствам, пчалярствам. Аднак і гэтыя заняткі не гарантавалі сям'і палешука бязбеднае існаванне [25, с. 27].

    Гаворачы пра земляробства (раслінаводства), Ч. Пяткевіч удзяліў увагу характарыстыцы тыпаў глебы на Палессі, сезонных відаў яе апрацоўкі, прыладам працы, сельскагаспадарчым культурам, распаўсюджанным на Палессі, і пры гэтым нават прывёў тэхналогію і рэцэпты вырабу напояў і страваў з той прадукцыі, якую палешукі вырошчвалі на сваіх надзелах і агародах [11 , с. 127].

    Часам тая ці іншая крылатая фраза паходзіць з пэўнага фальклорнага сюжэта. Таму ў поўнай меры ацаніць бляск, досціп многіх народных выразаў можна толькі пры ўмове папярэдняга знаёмства з той сітуацыяй, у якой яны былі народжаны [26 , с. 354]. Наўрад ці шмат паведамляў бы чытачу сам па сабе выраз “Крычыць, як дурань, косу схаваўшы” [11, с. 579]. Ч. Пяткевіч прасвятляе яго сэнс, пераказваючы змест жартоўнага апавядання, адкуль паходзіць фраза. У ім высмейваюцца людзі, што не ўмеюць трымаць язык за зубамі: “Селянін, якому за цэлы дзень не ўдалося заараць пад азіміны ўсёй паляны, на змярканні паздымаў нарогі і сказаў сыну: “Захавай, сынок, сашнікі ў лесе, няхай паляжаць праз заўтра, толькі ж, глядзі, не забудзь места”. Сын, выканаўшы бацькаў загад, крыкнуў з глыбіні лесу: “Тато, о тато! Я сашнікі захаваў пад ліпавым кустом!” - “Маўчы, дурню, а то хтось пачуе да й украдзе”. Было гэта ў субботу пад час самага збору грыбоў: назаўтра ў нядзелю, калі лес запоўніўся збіральнікамі грыбоў, сашнікі не прайшлі праз нечую ўвагу, і калі ў панядзелак сын іх не знайшоў, шапнуў на вуха бацьку: “Хтось сашнікі ўкраў” [11, с. 578].

      Такім чынам, у сваёй рабоце “Земледельческие орудия Белорусского Полесья: К этнографии белорусов-полешуков южной части Слуцкого и северной половины Мозырского уездов Минской губернии” А. К. Сержпутоўскi падрабязна апісаў земляробчыя прылады працы палешукоў, а Ч. Пяткевіч у кнізе  “Рэчыцкае Палессе” ахарактарызаваў тыпы глебы на Палессі, сезонныя віды яе апрацоўкі, прылады працы, сельскагаспадарчыя культуры, распаўсюджанныя на Палессі.

         Пасмейваўся паляшук з панскіх густаў, над смакам іх далікатэсаў: “Мядзведзь пану радня, ён есць смярдзяшчае падла, і пан есць гнілую зверыну - смярдзяшчага зайца, цецерука, рабка”. Паляванне на дзікіх жывёл таіла ў сабе пэўную небяспеку, і народная мудрасць нібыта папярэджвала быць напагатове: “Ідучы на мядзведзя, сцялі пасцель, а на кабана- пасылай за папом” [11, с. 580].

     Пільнае гаспадарскае вока прыкмячала таксама недахопы ў розных сялянскіх справах. У народных выказваннях нярэдка гучаць карысныя павучанні, як лепш выконваць тую ці іншую працу: “Калі сена без меры на возе, то будзе бяда ў дарозе”, “Хто, увязваючы воза, з высілку аж плача, той, едучы, весела скача”, “Сенным канём не ездзіць, а саламяным валом не араць”, “Мятліца - хлебу дружыцца, дзе валошка - там хлеба трошка, дзе званец- там хлебу канец”. Пра таго, хто робіць насуперак звычаям, кажуць: “Здумаў ехаць шырокім возам па вузкіх каляінах” [27, с. 383].

      Ч. Пяткевіч проста адлюстраваў жыццё палескага сялянства такім, як яго бачыў і якім яно, пэўна было ў рэчаіснасці: з той жа мовай, паводзінамі, не зусім “культурнымі” выказваннямі. На поўню рэкамендавалася пачынаць ці працягваць заняткі, звязаныя з накапленнем запасаў: свежаваць кабана, купляць ці мяняць карову, пачынаць сеяць збожжа (але не сеяць агуркоў, гарбузоў, гароху, бобу, маку, бо ўсе гэта пойдзе ў пустацвет). У апошнюю квадру не належала рабіць справы, звязаныя з размнажэннем: садзіць на яйкі квактуху, пазычаць насенне, купляць хатнюю жывёлу на прыплод. Спрыяльнымі ж лічыліся тыя заняткі, якія не пажаданымі здаваліся ў час маладзіка: знішчэнне паразітаў, выкарчоўванне, праполка [3 , с. 144].

       Ч. Пяткевіч падкрэсліваў той факт, што чыста сялянскі характар мела на Рэчыцкім Палессі і паляванне. Нягледзячы на тое, што яго арганізоўвалі ўладальнікі лясоў, загоншчыкамі і большасцю стральцоў былі сяляне, таксама, як і “кіраўніком быў заўсёды стары селянін, дасканалы знаўца лесу і добры стралец” [28 , с. 120]. Ч. Пяткевіч даў апісанне паляўнічай зброі (“стрэльбаў”), якая выкарыстоўвалася палешукамі, падкрэсліўшы, што ў той час ужо паўсюль ужывалі пістонавую зброю, пераробленую звычайна з французскіх карабінаў 1812 года, памяць пра якія выразна захавалася ў народзе: “Ета калісь было хранцузскае ружжэ, а цяпер стрэльба”. На Палессі таксама было шмат тульскіх стрэльбаў, але, па заўвазе Ч. Пяткевіча, “дзвюх падобных да сябе цяжка знайсці, таму што толькі ствалы іх выраблены ў Туле і часам замкі, іншыя ж часткі, асабліва ложы, выраблены тутэйшымі ўмельцамі” [11 , с. 410].

     Разам з тым, аўтар апісваў і нават праілюстраваў малюнкамі віды торбаў для захавання пораху, шроту, патранташаў. Ён зрабіў малюнкі і апісанне парадку вырабу трубак для падачы лоўчых сігналаў, розных прыстасаванняў для сушэння скурак звяроў. Таксама расказаў пра спробы перасоўвання пры паляванні ў зімовым лесе - пры дапамозе пад’ездных саняў і іратаў (лыжаў).

      Сам працэс палявання быў выкладзены настолькі падрабязна і дэталёва, што дае мажлівасць уявіць яго нават тым, хто асабіста ніколі ў ім удзелу не прымаў - ад пачатку загону ці аблавы да своеасаблівага піру, якім скончвалася паспяховае паляванне. Упаляваную жывелу патрашылі на месцы, і прыдатныя да яды вантробы часткі станавіліся ўласнацю загоншчыкаў і некаторых стральцоў, “якія, распаліўшы агонь, пякуць патрахі, а пачаставаныя шчодра гарэлкай з апетытам з’ядаюць печанае мяса. Таму сяляне, якіх запрашаюць на аблаву на ласёў, мядзведзяў і ніколі не адмаўляюцца ўслужыць, ведаючы, што не будуць пакрыўджаныя” [11, с. 336].

       Жывы характар апісанням надаюць розныя паляўнічыя гісторыі, байкі і забабоны, якія ў вялікай колькасці прыводзяцца ў кнізе: што ў глыбіне носа лося водзяцца шэршні (“як закарапкаюцца ў храпах, дык ён пырхне дай выкіне, а яны ляцяць куды трэба”), а ў носе мядзведзя - шмялі [29, с. 78].

Информация о работе Гістарыяграфія і крыніцы