История коллегиума пиаров в Щучине

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Апреля 2014 в 21:29, курсовая работа

Краткое описание

Шчучын- адзін са старажытных населеных пунктаў Беларусі. Яго узнікненне- XV стагоддзе – адносіцца да таго часу, калі беларускія землі уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага.
Першы ўспамін аб Шчучыне ў пісьмовых крыніцах утрымліваецца ў адной з актавых кніг Літоўскай метрыкі (Дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага) пад 1537 годам.
На сённяшні дзень Шчучын – цэнтр аднайменнага раёна, утворанага 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавічскай, а з 20 верасня 1944 года- Гродзенскай вобласці.
Тэма курсавой працы з’яўляецца актуальнай, паколькі гісторыя Шчучынскага каталіцкага прыхода не атрымала спецыяльнага навуковага асэнсавання ў гістарычнай навуцы Беларусі.

Содержание

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………. 3
ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ………………………………….. 5
ГЛАВА 2. КАСЦЁЛ Ў г.ШЧУЧЫНЕ
2.1. Гісторыя касцёла ў Шчучыне……………………………………. 9
2.2. Тры Тэрэзы шчучынскага касцёла……………………………. . 14
ГЛАВА 3. ГІСТОРЫЯ ПІЯРСКАЙ КАЛЕГІІ ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ.
3.1. Гісторыя школы піяраў……………………………………….. .. 16
3.2. Знакамітыя выпускнікі школы піяраў …………………………. 19
ГЛАВА 4. АПТЭКА ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ………………………. .28
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….32
СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ………………………34

Вложенные файлы: 1 файл

kursavaya_1_kurs.docx

— 72.21 Кб (Скачать файл)

У 1903 г. ксёндз Савашынскі на ахвяраваныя грошы выпісаў з Варшавы з фабрыкі Шпяткоўскага дзве стаячыя фігуры анёлаў да вялікага алтара і бронзавую лямпу з шасцю падсвечнікамі. [38, л. 7]

 У другім алтары  быў змешчаны абраз Маці Божай. У трэцім- абраз Св. Іосіфа з  Ісусам Хрыстом на руках. Яны  былі ў пазалочаных рамах. Гэтыя  абразы былі купленыя ў 1905 г. на  грошы ( дзве тысячы рублёў), ахвяраваныя  ксяндзом Францам Вайцяхоўскім, у мастака Пятра Стаховіча.

 Разам з перабудовамі  касцёла змянялася і ўнутранае  аблічча. У 1911 г. ў касцёле ўжо  было не сем, а пяць алтароў. Першы алтар- галоўны. Тут знаходзілася  фігура распятага Ісуса Хрыста, якая была прывезена з Бярозы  Картузкай. Ніжэй ад фігуры распятага  Хрыста на чырвоным сукне размяшчалася  гіпсавая статуя Сэрца Ісуса  Хрыста, якая была ахвяравана  ў 1908 г. княгіняю Друцкаю-Любецкаю.[38, л. 3]

 Інвентар касцёла за 1911 г. падае, што на бакавой сцяне  віселі абразы Ісуса Хрыста, Св. Гіпаліта, Св. Магдалены, над канфесіяналамі  віселі абразы Св. Грыгорыя-папы і Св. Карла біскупа. На сценах віселі чатырнаццаць стацыйных абразоў.

 У касцёле было многа  рэчаў культавага прызначэння  з жалеза, волава, медзі, срэбра. Яны прадстаўлены келіхамі, міскамі для свянцонай вады,лыжкамі для гостыі, кадзідлы. У інвентарным апісанні касцёла за 1836 г. упамінаюцца два пазалочаныя і пяць срэбных келіхаў. Інвентарнае апісанне за 1883 г. паведамляе аб тым, што над фігурай Маці Божай у вялікім алтары знаходзіліся два залатыя бранзалеты і залаты ланцужок.[35, л. 1]

  З візітнага апісання касцёла за 1884 г. вынікае, што ў гэты час касцёл быў белены і звонку і ўнутры. На невялікай адлегласці ад касцёла знаходзілася званніца на восмі слупах. За званніцай і за новай канюшняю знаходзіўся сад. У ім налічвалася 150 дрэў і хмызнякоў. Дрэвы: грушы, яблыні, вішні, слівы. Хмызнякі: парэчкі і агрэст.[36, л.5, 9]

 У 1832 г. касцёл стаў  дыяцэзіяльным. Адбылося гэта пасля  паўстання 1830-1831 гг., калі ў заходніх  губернях Расійскай імперыі зачыняліся  каталіцкія кляштары.На тэрыторыі  Гродзенскай губерні ў 1832 г. ліквідаваны 17 кляштараў, у тым ліку і Шчучынскі. Пасля таго як піяры былі  вывезены, уся маёмасць перайшла  ў распараджэнне гаспадарчага адзела Гродзенскай губерні. Кляштару тады належалі тры драўляныя дамы, мураваны будынак, сад, агарод і фальварак Радзявічы.[15, с. 63]

У 1945 г. манастырскія карпусы перадалі вайсковай часці. У 1946 г.быў праведзены рамонт касцёла- пабелены звонку і ўнутры. У гэты час была пабудавана капліца.Наступны рамонт касцёла адбыўся ў 1952 г.- дах пакрылі шыферам, зноў пабялілі сцены, часткова адрамантавалі цокаль, а таксама да касцёла была дабудавана прыбудова.

  У 1964 г. ксяндза Пятрашку перавялі ўдругі прыход, а праз год касцёл закрылі. Летам 1966 г. маёмасць касцёла вывезлі ў Троіцкі касцёл у в. Ішчална. Невядома куды потым трапілі срэбныя падсвечнікі, чашыі іншыя рэчы са Шчучынскага касцёла. Касцёльны арган і прыгожыя веніцыянскія вітражы былі разбіты і зламаны. [8, с. 479]

 У лютым 1969 г. рашэннем  Савета па справах рэлігій  пры Савеце Міністраў СССР  будынак касцёла перадалі вайсковай  часці пад клуб.[7, с. 4]

 У 1980 г. выканком Шчучынскага  раёна Савета народных дэпутатаў  прыняў рашэнне правесці ў  касцёле рэстаўрацыйныя работы  і прыстасаваць яго пад цэнтр  эстэтычнага выхавання моладзі.

 Толькі ў кастрычніку 1988 г. было дазволена перадаць  будынак рэлігійнаму таварыству  католікаў для выкарыстання ў  культавых мэтах. 6 лістапада 1988 г. з  касцёла ў в. Ішчална была вернута  маёмасць Шчучынскага касцёла  і пачалася рэстаўрацыя будынка: зроблены жалезны дах, гранітная  падлога, вітражы ў жалезных рамах, аднавілі галоўны алтар, купілі  арган, падвесілі званы. З 1989 г. у  касцёле праводзяцца набажэнства. [8, с. 479]

Набажэнства праводзіў ксёндз Казімір Вуйцяк. У 1990 г. ён вярнуў будынак Піярскага Ордэна і школы, якія прымыкалі да касцёла.

Фрагменты ўспамінаў айца К.Вуйцяка: “Я выязджаў у Беларусь 13 кастрычніка 1989 г., і гэта была пятніца. Многія адгаворвалі мяне ехаць менавіта ў гэты дзень, але я гаварыў, што гэта дзень аб’яўлення Маці Божай Фацімскай, і “ўзброены” ружанцам, паехаў, каб сустрэцца з айцом Станіславам Райко і ад яго атрымаць накіраванне на працу ў Шчучын.”

 “13 снежня ў Шчучын  прыехаў епіскап Тадэвуш Кандрусевіч, асвяціць адбудаваны касцёл, і  ўлады дазволілі, каб была праведзена  Св.Імша.”

 “У маёй парафіі  ў Шчучыне першы раз богаслужэнне  фацімскае адбылося 13 студзеня 1990 г. Незвычайнасць рэлігійнай студзеньскай  падзеі таксама была ў тым, што першы раз за столькі  гадоў епіскап адслужыў у нашым  касцёле Імшу, якая сабрала амаль 8 тысяч вернікаў. Мае хваляванні  былі вялікія, паколькі 442 маіх парафіян  прыняло Таінства Мірапамазання. Урачыстасць доўжылася чатыры  гадзіны і хоць ішоў дождж, ніхто не адыходзіў.”

Касцёл у Шчучыне прайшоў доўгі і цяжкі шлях станаўлення. Яму прыйшлося прайсці і жахі вайны, і вельмі цяжкі час савецкай улады.

 

 

2.2.ТРЫ ТЭРЭЗЫ ШЧУЧЫНСКАГА КАСЦЁЛА

 

Чаму шчучынскі касцёл носіць імя Святой Тэрэзы? Чаму сярод мноства

святых менавіта яна была абрана ў якасці нябеснай заступніцы касцёла?

Легендарная Тэрэза нарадзілася 28 сакавіка 1515 г. у городзе Авіле ў Касціліі. З дзяцінства яна вылучалася глыбокай верай. У 14 гадоў дзяўчына стала паслушніцай, а потым манашкай ордэну кармелітаў. Усё жыццё Тэрэзы прайшло ў самаадданым служэнні Богу. Яна лічыла, што кожны чалавек можа пазнаць Бога толькі праз асабістую цяжкую працу душы і розума. Свій шлях да Бога Тэрэза адлюстравала ў шматлікіх сачыненнях. Сярод іх найбольш вядомыя  “Аўтабіяграфія”, “Шлях да дасканаласці”, “Унутраная моц”, “Лісты”. Памерла Тэрэза ў 1582 г., а 12 сакавіка 1632 г. каталіцкая царква далучыла Тэрэзу з Авіла да ліку святых.[3, c. 8]

Сучасны Шчучынскі касцёл быў пабудаваны ў 1829 годзе. Дзякуючы вышэйшай школе піяраў, Шчучын тады ўжо набыў на Беларусі вядомасць як буйны культурнаасветніцкі цэнтр. Навукоўцы і студэнты піярскай школы ўсяляк віталі той факт, што касцёл будзе насіць імя Святой Тэрэзы з Авіла. [8, c. 478]

Але чаму ж тады імя Святой адпавядала інтарэсам князя Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага?

Сучасны шчучынскі касцёл пабудаваны на сродкі тагачаснага ўладальніка Шчучына Фр.Кс.Друцкага-Любецкага. У пачатку ХІХ ст. ён меў толькі княскі тытул, але яму дапамагла старэйшая сястра Тэрэза. У свой час яна выйшла замуж за лідскага старасту Йозефа Сцыпіёна, які быў уладальнікам Шчучына. Пасля смерці мужа Тэрэза Друцка-Любецкая Сцыпіён засталася нашчадкам большасці маёнткаў Сцыпіёнаў. У 1800 г. яна запрасіла ў Шчучын свайго брата Францішка Ксаверыя, каб ён дапамагаў ёй кіраваць маёнткам. Каб уладанні Сцыпіёнаў назаўжды перайшлі да Друцкіх-Любецкіх, 14 лютага 1807 г. Фр. Кс. Друцкі-Любецкі ажаніўся на сваёй пляменніцы, дачцы Тэрэзы, чатырнаццацігадовай Марыі Сцыпіён.

Князь ніколі не забываўся, каму ён абавязаны сваімі поспехамі. Таму, калі ў 1829 г. паўстала пытанне аб тым, чыё імя будзе насіць Шчучынскі касцёл, для Фр. Кс. Друцкага-Любецкага імя Святой Тэрэзы было найлепшым. Такім чынам князь імкнуўся ўшанаваць памяць сваёй сястры Тэрэзы.[36, л. 1]

Існуе яшчэ адна магчымая прычына названня Шчучынскага касцёла. Яна звязана з імем зусім іншай жанчыны, Тэрэзы Хлебіцкай-Юзэфовіч Сцыпіён. У 1738 г. , пасля смерці мужа – смаленскага кашталяна Яна Сцыпіёна, Тэрэза засталася ўдавой. Гэта не зламала яе, а наадварот, падштурхнула да дабрачыннай дзейнасці.

У 1742 г. з дазволу біскупа Зянькоўскага Тэрэза Хлябіцкая-Юзэфовіч Сцыпіён запрасіла ў Шчучын канвент сясцёр міласэрнасці. Разам з сынам Йозефам і нявесткай яна заклала ў Шчучыне на месцы старога драўлянага дома вялікі шпіталь на мураваным фундаменце з капліцай. Будаўніцтва шпіталя было ў асноўным скончана ў 1753 г. і абышлося ўдаве ў 1200 злотых срэбрам. Каб сёстры міласэрнасці і шпітальныя хворыя ў будучым не цярпелі ад беднасці, Тэрэза ахвяравала на карысць шпіталя фальварак Мажалёўцы. Хутка пры шпіталі ўзнік прыют для дзяцей-сірот. У 1746 г. на свае сродкі Тэрэза Хлебіцкая-Юзэфовіч Сцыпіён заснавала касцёл і кляштар дамініканцаў у Канюхове. [3, c. 8]

Жыхары Шчучына, дзякуючы Тэрэзе Сцыпіён мелі магчымасць атрымаць бясплатную якасную медыцынскую дапамогу. Таму ў імені святой шчучынцы бачылі ўшанаванне памяці паважанай імі Тэрэзы Хлебіцкай-Юзэфовіч Сцыпіён.

 

 

 

 

 

ГЛАВА 3. ГІCТОРЫЯ ПІЯРСКАЙ КАЛЕГІІ ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ

3.1. ГІСТОРЫЯ ШКОЛЫ ПІЯРАЎ

 

Піярская калегія ў Шчучыне была спансіравана ў 1718г. Андрэем Іосіфавічам Хлябніцкім. Была далучана да парафіяльнага касцёла Св.Тэрэзы. Школа валодала двума маёнткамі, агародам і садам. Да 1735г. піярская абшчына рыхтавала да філасофіі аж 170 вучняў. Камісія Народнай Адукацыі памяняла гэты выхаваўчы цэнтр на школу толькі з трыма класамі. Арганізаваў яе Станіслаў Юндзіл, вядомы прыродазнавец, настаўнік фізікі і гісторыі, стваральнік школьнага батанічнага саду, якому ва ўсім дапамагалі айцы Юльёш Малішэўскі і Ізідор Сяклуцкі. Тады школа мела характар гімназіі з інтэрнатам, якія спансіравала сям’я Сцыпіёнаў і Хрэптовічаў. Некаторы час тут працавала семінарыя для ордэнскай моладзі. У 1755г. калегіум узначальваў рэктар Лукаш Расоцкі, выкладалі Кант Выкоўскі (прафесар усходніх моў і гісторыі), Юзаф Шаняўскі (тэалогія), Яўстафій Куроўскі (фізіка і этыка), Вінцэнт Клос (прыродазнаўчыя дысцыпліны), Юзаф Кентржынскі (логіка і метафізіка), Войцэх Камароўскі (паэзія і красамоўства). У 1785-1786 гг. У трэцім класе школы выкладаў С.Б.Юндзіл, пазней доктар філасофіі, прафесар батанікі і заалогіі Віленскага універсітэта.[4, c. 98]

  Колькасць вучняў вагалася напрыканцы ХVІІІ ст.ад 70 да 120 чалавек. Напрыклад, у 1781 г. яна складала 110 чалавек (102 шляхціча і 8 мяшчан), а ў 1782 г. – 95 чалавек (86 шляхцічаў і 9 мяшчан). У Шчучынскай кляштарнай школе сялянскіх дзяцей зусім не было. [4, c. 98]

  У 1787г. школа налічвала 94 вучні, у 1789 г.- 69 хлопчыкаў. У XIXст. У трох класах школы атрымлівалі веды 104 вучні, сярод якіх 97 былі прадстаўнікамі шляхетскага саслоўя, 6- мяшчане. Сярод выкладчыкаў тры прафесары.

  У 1803 г. у выніку чарговай рэарганізацыі Шчучынская школа атрымала статус 6-класнай павятовай з гімназічным курсам навук, увайшла ў Віленскую навучальную акругу. З 1805 г. з Гродна ў Шчучын пераведзены інтэрнат. У 1808 г. у шасці классах навучаліся 159 юнакоў, у тым ліку 139 з шляхты. У 1809 г. было 186 вучняў, у 1821 г.- 148, у 1822 г.- 152.

З 1825 г. школа стала 4-класнай павятовай, якая у 1828 г. налічвала 73 вучні, у 1829 г.- 119, у 1830- 120, у 1831 г.- 100, у 1832 г.- 75.

У цэлым, у першай чвэрці ХІХ ст школа ў Шчучыне належала да ліку найбольш значных і ў 1828 г. была пераведзена ў разрад павятовых дзяржаўных школ. [41, c. 76]

 У розныя гады пасаду  рэктара займалі: Лука Расоцкі  – 1755, Міхаіл Юзаф Фрацкевіч – 1766-1768, Банавентура Ярманьскі – 1768, 1773, 1783, Эдмунт Вальмер – 1772, Марцін Станевіч – 1785-1786, Рэмігій Уленіцкі – 1787, Якуб Петрушэвіч – 1787-1789. [4, c. 98]

Пры школе існавала бібліятэка (у 1-й чвэрціXIX ст.- 2751 кніга). У гэтым плане яна саступала толькі такім значным бібліятэкам, якія меліся ў піярскіх школах уВільна і Гродна. [41, c. 75]

Сярод выхаванцаў шчучынскай школы піяраў вядомыя І.І.Дамейка (удзельнік вызваленчага руху на Беларусі, геолаг, мінеролаг, даследчык Чылі), К.Т.Нарбут (мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклектычнага накірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве), А.Петрашкевіч (паэт) і многія іншыя.[4, c. 98]

Школа спыніла сваё існаванне. Нанава адкрылася ў 1927 г. як дом навіцыята і парафіі. Дом і касцёл былі аддадзены настаяцелю епархіі, дом быў у руінах, без даху, быў адбудаваны на працягу двух гадоў. Рэктарам і настаяцелем быў айцец Максіміліян Адрых, а дапамагаў яму іспанец айцец Ян Барэль. Першы моцна клапаціўся аб таварыстве пад назвай “Справа католіка”. Прыкладна ў гэты ж час тут Сымон Буба заснаваў парафіяльны тэатр.[4, c.98]

У цяперашні час у будынку школы піяраў вядуцца заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 3. ГІСТОРЫЯ ПІЯРСКАЙ КАЛЕГІІ ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ

3.2. ЗНАКАМІТЫЯ ВЫПУСКНІКІ ШКОЛЫ ПІЯРАЎ

Ігнат Дамейка

Нарадзіўся будучы нацыянальны герой Чылі 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку Мядзведка Наваградскага павета (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) у сям’і старшыні Наваградскага земскага суда Іпаліта Дамейкі і Караліны з роду Анцутаў. У сямігадовым узросце Ігнат страціў бацьку. Маці адной было цяжка пракарміць трох сыноў і дзвюх дачок. Апеку над Ігнатам узялі дзядзькі – Ігнат і Юзаф. Абодва вызначаліся прыхільнасцю да ведаў. Яны і паўплывалі на выхаванне юнага пляменніка. Дзядзька Юзаф вучыўся ў Фрайсбергу ў вядомага мінеролага Абрахама Вернера. Захапленне мінералогіяй і горнай справай ён перадаў і Ігнату. Пад наглядам дзядзькаў Ігнат атрымаў добрую хатнюю адукацыю. Вучыў яго гувернёр-француз, які быў рэспубліканцам і ў сваім выхаванцы запаліў іскру вальнадумства.

У 1812 годзе Дамейка адразу паступіў у трэці клас Шчучынскай школы піяраў. Вучыўся выдатна, захапляўся фізікай і матэматыкай, цікавіўся філасофіяй, гісторыяй і літаратурай. З лёгкасцю даваліся яму і мовы. Пашчасціла Ігнату і з сябрамі. У Шчучыне ён пасябраваў з будучым філаматам Ануфрыем Петрашкевічам, які быў яго гувернёрам. [19, c. 442] А ў 1816 г. Ігнат Дамейка паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, дзе пасябраваў з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашом Занам, Юзафам Кавалеўскім. Старэйшыя сябры вясной 1819 г. прынялі Дамейку ўтаварыства філаматаў. [1, c. 81]

Информация о работе История коллегиума пиаров в Щучине