История коллегиума пиаров в Щучине

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Апреля 2014 в 21:29, курсовая работа

Краткое описание

Шчучын- адзін са старажытных населеных пунктаў Беларусі. Яго узнікненне- XV стагоддзе – адносіцца да таго часу, калі беларускія землі уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага.
Першы ўспамін аб Шчучыне ў пісьмовых крыніцах утрымліваецца ў адной з актавых кніг Літоўскай метрыкі (Дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага) пад 1537 годам.
На сённяшні дзень Шчучын – цэнтр аднайменнага раёна, утворанага 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавічскай, а з 20 верасня 1944 года- Гродзенскай вобласці.
Тэма курсавой працы з’яўляецца актуальнай, паколькі гісторыя Шчучынскага каталіцкага прыхода не атрымала спецыяльнага навуковага асэнсавання ў гістарычнай навуцы Беларусі.

Содержание

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………. 3
ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ………………………………….. 5
ГЛАВА 2. КАСЦЁЛ Ў г.ШЧУЧЫНЕ
2.1. Гісторыя касцёла ў Шчучыне……………………………………. 9
2.2. Тры Тэрэзы шчучынскага касцёла……………………………. . 14
ГЛАВА 3. ГІСТОРЫЯ ПІЯРСКАЙ КАЛЕГІІ ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ.
3.1. Гісторыя школы піяраў……………………………………….. .. 16
3.2. Знакамітыя выпускнікі школы піяраў …………………………. 19
ГЛАВА 4. АПТЭКА ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ………………………. .28
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….32
СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ………………………34

Вложенные файлы: 1 файл

kursavaya_1_kurs.docx

— 72.21 Кб (Скачать файл)

 Віленскі універсітэт  Ігнат Дамейка закончыў у 1822 г. і атрымаў ступень магістра  філасофіі. Месца ні на дзяржаўнай службе, ні ў навучальных установах яму не знайшлося. Ён пачаў гаспадарыць у маёнтку дзядзькі Ігната Заполле ў Лідскім павеце. Неўзабаве Ігнат займеў ва ўсёй акрузе славу найлепшага эканома. [19, c. 443]

 Філаматаў прыгаварылі  каго да вязніцы, каго да высылкі. Дамейка пазбег пакарання. Паўплывала  заступніцтва дзядзькі Ігната, які  ўзяў пляменніка на парукі. Ігнат  Дамейка быў вызвалены з вязніцы, але пад нагляд паліцыі і  з забаронай паступаць на службу  без дазволу імператара. Ігнат  вярнуўся ў Заполле. [19, c. 443-444]

  Як толькі ў 1831 г. пачалося паўстанне супраць царызму, Ігнат Дамейка далучыўся да мецяжу. Ігнат пакідаў Заполле. І гэта было развітанне з Бацькаўшчынай.

 Здарылася там, што Ігнат Дамейка ледзь не загінуў ад рук паўстанцаў. У Аўгустоўскім павеце Дамейку і яго правадніка прынялі за прускіх шпіёнаў. Тутэйшыя сяляне звязалі іх і павялі ў лес. Так Дамейка апынуўся ў паўстанцкім атрадзе Шаркоўскага. Паўстанцы паверылі ў шчыры намер І.Дамейкі і прынялі яго ў свае шэрагі. Ксёндз паведаміў Дамейку, што яго прынялі за шпіёна таму што ён размаўляў па-нямецку. Ён параіў Дамейку вярнуцца дадому. [19, c. 445]

  Першыя ўражанні ад удзелу ў паўстанні моцна запалі ў свядомасць. Пазней  у Дрыздэне Дамейка апіша іх у кнізе “Мае падарожжы”.

У 1832 г. Дамейка выехаў у Дрэздэн, дзе адбылася яго сустрэча з А.Міцкевічам і А.Адынцом. Разам з імі ён накіраваўся ў Парыж.

 Няўрымыслівая натура  Ігната Дамейкі не дазваляла  яму застацца ўбаку ад жыцця  эміграцыі. Ён удзельнічаў у працы  розных таварыстваў (літаратурным, навуковым і інш.), для таварыства  Літоўскага і зямель Рускіх  распрацаваў праграму. Але з-за  спрэчак гэтыя таварыствы хутка  развальваліся. Дамейка зразумеў, што  палітычнае жыццё не для яго. Таму звярнуўся да вучобы. [19, c. 447]

  Дамейка слухаў лекцыі па геаметрыі, фізіцы, хіміі, астраноміі, мінералогіі, геалогіі ў прэстыжных парыжскіх навучальных установах – Каледж дэ Франс і Сарбонскім універсітэце. Тры гады Ігнат вучыўся ў Горнай школе і ў 1837 г. атрымаў дыплом горнага інжынера.

  На працу Ігната Дамейку запрасілі ў Эльзас, у гарадок Бон-Фантайн, на фабрыку братоў Кёхлін. Тут ён сутыклуўся з жорсткай эксплуатацыяй прагных да нажывы гаспадароў. Працягваць працу ён не хацеў, таму з радасцю прыняў прапанову чылійскага ўрада заняць месца прафесара хіміі і металургіі ў Горнай школе ў городзе Какімба. У лютым 1838 г. з Лондана ён адправіўся ў далёкую і невядомую краіну. Кантракт быў падпісаны на шэсць гадоў. [19, c. 449]

  Гэта краіна цікавіла Дамейку сваёй нязведаннасцю. І вольны ад выкладчыцкай працы час ён падарожнічаў па Чылі. Ужо ў першым падарожжы па Кардыльерах адкрыў невядомы амальгамат серабра “аркэрыт” і невядомы мінерал, які назвалі ў яго гонар “дамейкіт”. І.Дамейка часта быў там, куды не ступала нага чалавека. [1, c. 83]

 Пра свае падарожжы  і адкрыцці Ігнат Дамейка пісаў  у еўрапейскіх часопісах. Яго  кнігу пра падарожжа ў краіну  дзікіх індзейцаў-араўканаў у 1845 г. пераклалі на многія мовы  свету. [1, c.85]

 Калі ў 1846 г. скончыўся  кантракт, то міністр асветы Монт  і палітык генерал Алуцкатэ  ўгаворвалі І.Дамейку, каб ён затрымауся  і дапамог універсітэцкай радзе  скласці праект рэформ адукацыі, якія ён два гады таму прапанаваў. Дамейка даў згоду, яго выбралі  членам універсітэцкай рады і  адначасова прызначылі прафесарам  хіміі ва універсітэце. [1, c. 85]

 У 1850 г. Дамейка ажаніўся  на 15-гадовай чылійцы Энрыгеце  дэ Сатамаер. У іх нарадзіліся  дзеці- дачка Аніта і тры сыны: Генрых, Герман і Ян Казімір.[1, c. 84]

 У 1868 г. яго выбралі  рэктарам універсітэта ў Сант’яга, абавязкі якога ён выконваў  тры тэрміны, да канца 1882 г. Дамейка  прывёў універсітэт да росквіту.

  22 мая 1884 г. пасля ўрачыстага развітання з уладамі, калегамі-прафесарамі, вучнямі і насельніцтвам сталіцы Дамейка з сынамі пакінуў Сант’яга. Ён наведаў Парыж, Варшаву, Рым і родныя мясціны. Два гады Дамейка пражыў у вёсцы Жыбуртоўшчына ў сям’і сваёй дачкі Аніты. [19, c. 455] У сярэдзіне 1888 г. ён вырашыў яшчэ раз наведаць Чылі, каб устабілізаваць будучыню сыноў, якія былі павінны застацца на Радзіме маці. 12 лістапада Дамейка  сур’ёзна хворы прыбыў у Сант’яга.[14, c. 96]Ён паспеў напісаць уступ да каталога Чылійскага мінералагічнага збору для выставы ў Парыжы. Апраз тры дні, 23 студзеня 1889 г., Ігнат Дамейка памёр. Дзень пахавання вялікага “Дон Ігнаціо” ў Чылі афіцыйна аб’явілі жалобным.

 Чылійскі народ схіліўся  ў жалобе перад сваім вялікім  асветнікам і прызнаў яго нацыянальным  героем. [19, c. 457]

 Яго справы і здзяйсненні  засталіся на Амерыканскім кантыненце  на вякі. Іменем І.Дамейкі названы  універсітэт і нацыянальная бібліятэка  ў Сант’яга, партовы город Пуэрта-Дамейка  і рабочы пасёлак паблізу порта  Антафагаста, горны ланцуг Кардыльеры  Дамейкі ў Андах і горная  вяршыня Пэрро Дамейка, вуліцы  ў Сант’яга і інш. Гарадах гэтай  краіны, шматлікія радовішчы, мінералы, фіялка. У доме, дзе ён жыў, працуе  музей, там жа, у сталіцы Чылі  пастаўлены помнік “Грандэ Эдукатору” (Вялікаму асветніку). А ў пачатку  ХХ ст. у Чылі быў выдадзены  пяцітомнік прац Ігната Дамейкі. [14, c.97]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мацей Догель

 Нарадзіўся Мацей Догель 6 жнішня 1715 г. у вёсцы Гембулы  Лідскага павету ў дробнашляхецкай  сям’і. Скончыў піярскую школу  ў Шчучыне. 14 лютага 1730 г. ён уступае  ў каталіцкі ордэн піяраў і  прымае манаскае імя Дамінік. [11, c. 11]

 З 1732 г. Мацей Догель  пачынае сваю настаўніцкую дзейнасць. Надворны маршалак лідскі стараста  ВКЛ Язэп Сцыпіён дэ Кампа, які быў уладальнікам мястэчка  Шчучын, даручыў яму выхаванне  свайго сына. Малады Ігнацый Сцыпіён  ужо прайшоў першы этап хатняй  адукацыі і быў гатовы ўдасканаліць  свае веды ў замежных універсітэтах. Адбылося гэта пасля смерці  бацькі ў 1744 г. Спадарожнічаў Сцыпіёну  ў яго вандроўках і Догель. Яны слухалі лекцыі спярша  ў Ліпскім універсітэце (Польшча), а потым у Лейпцыгскім і  Парыжскіх універсітэтах. Матэматыка, навука права і філасофія займалі  Догеля. [17, c. 23]

 Вярнуўшыся дадому  ў 1747 г. Мацей Догель асноўную  дзейнасць у ордэне накіраваў  на ажыццяўленне рэформы адукацыі  ў піярскіх школах і калегіях. Заняўшы пасаду рэктара віленскага  калегіума, ён заклаў за ўласны  кошт друкарню, якая тады лічылася  найлепшай у Літве, набыў калегіуму  вялікую бібліятэку з рознымі  рэдкімі кнігамі. У 1756 г. заснаваў  інтэрнат для шляхецкай молодзі. [17, c. 23]

  Яшчы пасля першай вандроўкі за мяжу Догель задумаў выдаць збор дыпламатычных актаў. Амаль што адразу па вяртанні дадому, Мацей Догель склаў план выдання Кодэксу, і ў 1748 г. паехаў з ім у Варшаву да караля Аўгуста ІІІ, які ўсхваліў яго намер. Догель выправіўся ў сваё другое падарожжа за мяжу. Ён працаваў ў архівах і бібліятэках Германіі, Францыі і Галандыі. У 1750 г. ён вярнуўся і працаваў з кароннымі і літоўскімі архівамі.

 Васьмітонны “Codexdiplamaticus” – вынік доўгатэрміновай і руплівай працы Мацея Догеля, мэтай якога было стварэнне найбольш поўнага збору дакументаў, якія б характарызавалі знешнепалітычную гісторыю Рэчы  Паспалітай. У Кодэксе ён змясціў дакументы ХІІІ-ХVІІІ ст., больш раннія альбо не захаваліся, альбо засталіся невыяўленымі. Матэрыялы Кодэксу захавалі пэўную навуковую значнасць і да сённяшняга часу і могуць быць выкарыстаны ў вывучэнні гісторыі Беларусі. [17, c. 23]

24 лютага 1760 г. у самым  росквіце сілаў, Мацей Догель  памёр. Раптоўная смерць ва ўзросце 45 год не дала яму здзейсніць  выданне васьмітомнага дыпламатычнага  Кодэксу. Пры яго жыцці выйшлі  першы і пяты тамы і збор  межавых актаў. Марыў Догель таксама  напісаць гісторыю Польшчы. [11, c. 11]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Станіслаў Баніфацый Юндзіл

 Станіслаў Баніфацый  Юндзіл нарадзіўся ў Ясеньцах (Лідскі павет) у 1761 г. у дробнашляхецкай  сям’і Бенедыкта Дуніна-Юндзіла  і Ружы з дому Даўгялаў. Атрымаў  пачатковую адукацыю ў школе, а потым (з чатырнаццаць гадоў) у піярскіх школах Ліды, Шчучына  і Любяшова. [6, c. 27]

У 1781 г. быў накіраваны на двухгадовыя філасоўскія ордэнскія курсы, а потым – на тэалагічныя (багаслоўскія). У Вільні адчыняецца галоўная школа ВКЛ, дзе паўстае кафедра прыродазнаўства. Станіслаў Б.Юндзіл слухае лекцыі вядомых прафесароў і паглыбляе сваю адукацыю. Яго цікавілі батаніка, заалогія, хімія. [12, c. 29]

 Пасля настаўніцкай  дзейнасці ў піярскай школе  ў Расеніцах, куды яго накіравалі  адразу пасля заканчэнны вычобы, ён стаў настаўнікам у Шчучыне. Акрамя гэтага, кіраўніцтвам ордэна  ён быў прызначаны гувернёрам  у сям’ю Сцыпіёнаў. Шчучын быў  значным этапам на навуковай  дарозе Юндзіла. [6, c. 28]

 Станіслаў Баніфацый  Юндзіл быў адным з першых  настаўнікаў, які арганізаваў вучнёўскую  працу згодна статута Камісіі  Нацыянальнай Адукацыі, вырашыў  самастойна працаваць у духу  рэформы. Ён заахвоціў да працы  двух іншых настаўнікаў і тры  маладыя наватары зрабілі з  Піярскай калегіі Шчучына адну  з найбольш сучасных як на  тыя часы школу ў галіне  навучання прыродазнаўству. У 1785 г. Юндзіл закладае школьны батанічны  сад, адзін з першых у Рэчы  Паспалітай.[6,c. 28]

 У Шчучыне Юндзіл  пачынае сур’ёзна вывучаць батаніку  і збіраць расліны па-навуковаму. У 1790 г. ён пачынае чытаць лекцыі  прыродазнаўства ў віленскай  піярскай калегіі.

  10 чэрвеня 1792 г. малады прыродазнаўца прыехаў у Вену. Мэтай было атрыманне ўсебаковай прыродазнаўчай адукацыі, якая б дапамагала яму атрымаць кафедру батанікі ў Віленскім універсітэце. [16, c. 31]

 Станіслаў Баніфацый  Юндзіл вярнуўся ў Вільню як  усебакова адукаваны прыродазнаўца  і апантаны фларыст. Вучоба за  мяжой дапоўніла яго шматгадовую ўласную вучобу і дазволіла атрымаць кваліфікацыі ва ўсіх галінах прыродазнаўства. Ён пачаў свае лекцыі батанікі ў 1798 г.

19 ліпеня Ст.Б.Юндзіл прыняў  батанічны сад. Ён прыводзіць  у парадак сажалкі, якія там  знаходзіліся, выраўноўвае некаторыя  ўзгоркі і цалкам змяняе план  размяшчэння раслін. Юндзіл збіраў  у садзе рэдкія расліны. У 1825 г. колькасць відаў, якія вырошчваліся  ў Батанічным садзе Віленскага  універсітэта, дасягала 6500. [6, c. 29]

У 1800 г. Юндзіл напісаў доктарскую працу па тэалогіі, што дазволіла яму атрымоўваць розныя пасады ва універсітэце. З 1803 г. ён быў прафесарам Віленскім універсітэце. Юндзіл яшчэ ў пачатку сваёй прафесарскай дзейнасці быў аўтарам дзвюх важных кніг: “Флоры літоўскай” і “Ужытковай батанікі”. У пазнейшы час Юндзіл пачаў працу над наступным важным творам. У 1804 г. у Варшаве выходзіць першы том кнігі, прызначанай для школ, пад назвай “Пачаткі батанікі”. [16, c. 32] Ст.Б.Юндзіл шмат гадоў выкладаў і заалогію. У гэтай галіне ён выдаў падручнік “Кароткі нарыс заалогіі” ў трох тамах (Вільня, 1807 г.)

 У 1823 г.  Юндзіл пакідае  пасаду прафесара батанікі і  заалогіі ў Віленскім універсітэце. У 1826 г. ён адпраўляецца ў падарожжа  на лячэнне ў Карлсбад. Яго  шлях вёў праз Варшаву, дзе  ён наведаў універсітэцкі сад  і прыватную калекцыю генерала  Раўхенстраўха. На зваротнай дарозе  наведаў Вроцлаў і яго Батанічны  сад, якім кіраваў Трэвіранус. Апошняе  падарожжа, якое адбылося ў 1835 г., ужо не спрыяла наведванню  новых навуковых цэнтраў. Стан  здароўя хворага прафесара не  дазваляў гэтага.

 Апошнія гады жыцця  Ст.Б.Юндзіла не былі радаснымі. Цяжка хворы, пазбаўлены зроку, ён  перажыў заняпад свайго ўлюбёнага  універсітэта (1832). Убачыў знішчэнне  Батанічнага сада, які быў перароблены  ў парк.

 Станіслаў Баніфацый  Юндзіл памёр 12 кастрычніка 1847 г. у  Вільні, дзе быў пахаваны на  Бернардынскіх могілках. [16, c. 32]

 

 

Казімір (Даніэль) Нарбут

Казімір (Даніэль) Нарбут нарадзіўся 3 студзеня 1738 г. у Крупе, за 6 кіламетраў ад Ліды. Яго бацька, Казімір, быў мечнікам, харунжым, а пасля – лідскім маршалкам. Маці – Мар’яна з Навіцкіх – таксама паходзіла з шляхецкага роду. Адукацыю атрымаў у Шчучыне ў піярскай школе. У гэтым жа калегіўме Нарбут яшчэ вучням меў магчымасць сутыкнуцца з новымі накірункамі ў філасофіі і іншых навуках. [13, c. 304]

 У 1755 г. Нарбут вырашыў  уступіць у ордэн піяраў. Паслушніцтва  праходзіў у Любяшове каля  Пінска, затым два гады вучыўся  ў Дуброўніцы. З 1759 г. ён вучыўся  ў Віленскім піярскім калегіуме. Там Нарбут слухаў лекцыі знакамітых  настаўнікаў: Бярнарда Сыруця, Яна  Канта Выкоўскага і рэктара  – Мацея Догеля. Бацькі вырашылі  за свій кошт накіраваць таленавітага  юнака на вучобу ў Рым. На  працягу чатырох гадоў Нарбут  удасканальваў свае веды, знаёміўся  з творамі італьянскага філосафа  Антонія Генавэзі. Вярнуўшыся на  Радзіму ён ужо меў святарскае  прысвячэнне, папскія прывілеі, паглыбленыя  тэалагічныя і філасофскія веды. [26, c. 26]

Информация о работе История коллегиума пиаров в Щучине