Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Апреля 2014 в 21:29, курсовая работа
Шчучын- адзін са старажытных населеных пунктаў Беларусі. Яго узнікненне- XV стагоддзе – адносіцца да таго часу, калі беларускія землі уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага.
Першы ўспамін аб Шчучыне ў пісьмовых крыніцах утрымліваецца ў адной з актавых кніг Літоўскай метрыкі (Дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага) пад 1537 годам.
На сённяшні дзень Шчучын – цэнтр аднайменнага раёна, утворанага 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавічскай, а з 20 верасня 1944 года- Гродзенскай вобласці.
Тэма курсавой працы з’яўляецца актуальнай, паколькі гісторыя Шчучынскага каталіцкага прыхода не атрымала спецыяльнага навуковага асэнсавання ў гістарычнай навуцы Беларусі.
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………. 3
ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ………………………………….. 5
ГЛАВА 2. КАСЦЁЛ Ў г.ШЧУЧЫНЕ
2.1. Гісторыя касцёла ў Шчучыне……………………………………. 9
2.2. Тры Тэрэзы шчучынскага касцёла……………………………. . 14
ГЛАВА 3. ГІСТОРЫЯ ПІЯРСКАЙ КАЛЕГІІ ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ.
3.1. Гісторыя школы піяраў……………………………………….. .. 16
3.2. Знакамітыя выпускнікі школы піяраў …………………………. 19
ГЛАВА 4. АПТЭКА ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ………………………. .28
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….32
СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ………………………34
У 1764 г. Нарбута прызначылі прафесарам і прэфектам у Дуброўніцу. Затым яго перавялі ў Вільню. Па даручэнні ксяндза Паўла Ксаверыя Бжастоўскага, віленскага каноніка і пісара ВКЛ, падчас сваёй працы ў Вільні Нарбут напісаў першую польскамоўную логіку, якая пад назвай “Логіка, або прадумвання і разважання рэчаў навука” была надрукавана ў 1769 г. у Вільні. Школьнай кнігай, якую Нарбут напісаў і выдаў, была “Зфіласофіі выбраныя думкі”. [29, c. 190]
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай адышоў ад спраў, жыў у вёсцы Радзівонішкі пад Лідай.
Памёр Казімір Нарбут 17 сакавіка 1807 г. Пахаваны ў Радзівонішках, у падзямеллі ўніяцкай царквы. [13, c. 305]
ГЛАВА 4.АПТЭКА ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ
У першай палове XVIIIст. каталіцкі манаскі ордэн піяраў, заснаваны ў 1669 г., стварыў у Польшчы, а затым і ў Беларусі мноства манастыроў і школаў пры іх. Найбольш значнай і актыўна дзеючай стала іх рэзідэнцыя ў Шчучыне, зацверджаная сеймам Рэчы Паспалітай у 1726 г. Запрасілі іх і далей падтрымлівалі ўладальнікі мястэчка Хлябіцкія-Юзэфовічы, Сцыпіёны і Друцкія-Любецкія. Дзякуючы гэтаму піяры заснавалі ў Шчучыне манастыр, адкрылі пры ім школу і вышэйшае вучылішча, гдзе навучаліся нават усходнім мовам. [27, c. 78]
Як і прадстаўнікі іншых каталіцкіх ордэнаў, піяры шырока карысталіся прывілегіямі, якімі іх адорвалі каралі і магнаты. Разам са школамі яны часта адкрывалі шпіталі і аптэкі. Шчучынская рэзідэнцыя, як адна з найбольш значных, таксама мела медыцынскія установы. Спачатку аб здароўе манахаў і вучняў клапаціўся адзін з братоў-манахаў, абавязкам якога было даглядаць хворых. З цягам часу некаторыя з іх набывалі пазнанні ў медыцыне і леках. Затым для аказання медыцынскай дапамогі сталі запрашацца дыпламаваныя лекары. Вядомымі асталіся імёны І.Грабавецкага, С.Пржэбароўскага і Лойка, займаўшыхся ўласнай практыкай і адначасова состаяўшых на службе ў піяраў. Пры манастыры мелася некаторае падабенства шпіталя для часовага прыбывання хворых. [27, c. 78]
Улічваючы адсутнасць у Шчучыне аптэкі, піяры вырашылі адкрыць яе пры сваім манастыры для забяспячэння лекамі манахаў, выкладчыкаў і вучняў.
Ініцыятарам саздання
аптэкі з’яўляецца Б.Ярманьскі,
мнагалетні рэктар школы і
знакаміты выкладчык. Дзякуючы яго
падтрымцы і хадатальствам 8 жніўня
1772 г. піяр ксёнз Л.Брэннэт атрымаў
ад караля Станіслава Аўгуста
Панятоўскага прывілей на
Піяры надавалі аптэцы вялікую значнасць. Для яе яны адразу пабудавалі спецыяльную цагляную пабудову, хоць асноўныя пабудовы манастыра, нават касцёл, былі ў той час яшчэ драўлянымі. Узведзенае па індывідыяльнаму праекту, яна мела неабходны набор памяшканняў, спецыяльнае прыстасаванне. Аптэкар Л.Брэннэт адрозніваўся высокай кваліфікацыяй, пастаянна удасканальваў методыку прыгатавання лекаў, вывучаў іх свойствы і асаблівасці уздзеяння. Сваі нагляды ён скурпулёзна запісваў. Абагульненыя вынікі многагадовых наглядаў былі пакладзены ім у аснову практычнага рукаводства па аптэкарскай справе, атрымаўшай шырокае выкарыстанне не толькі для пачатковага навучання, але і для павышэння кваліфікацыі фармацэўтаў. [27, c. 79]
Значным этапам у гісторыі аптэкі быў 1785 год, калі ў школе піяраў стаў выкладаць С.Б.Юндзіл (1761-1847). У Шчучыне ён сам пачаў з навуковым падыходам асвойваць батаніку і сабіраць гербарый. Пры падтрымцы двух іншых выкладчыкаў яму удалося стварыць пры школе невялікі батанічны сад, неабходны для вучэбных мэт. У ім меліся віды раслін, выкарыстоўваемых у медыцыне. Пасля вяртання будучага прафесара ў Вільна, ён быў пераданы аптэцы для вырошчвання лекавых раслін. [6, c.28]
У штаце аптэкі акрамя Л.Брэннэта былі яшчэ вучні, з каторых ён рыхтаваў фармацэўтаў. Набіраў ён іх з ліку выхаваўцаў піярскай школы. Сахраніліся імёны найбольш выдатных з іх: І.Ф.Вольфганга і Бекмана. Яму удалася настолькі добра іх падрыхтаваць, што яны змаглі здаць неабходныя экзамены на званне памочніка аптэкара. Першы з іх меў магчымасці і цікавасць да гэтай прафесіі невыпадкова. Ён быў сынам доктара медыцыны Я.Вольфганга, ураджэнца Нідэрландаў. Па запрашэнню магната А.Тызенгаўза той некаторы час працаваў у Гродна. [27, c. 80]
І.Ф.Вольфганг(1776-1859) адпрацаваў памочнікам аптэкара некалькі год. Затым Л.Брэннэт накіраваў яго, як любімага вучня, за свій кошт у Віленскі універсітэт. Скончыўшы яго 9 чэрвеня 1801 г. малады магістр фармацыі вярнуўся ў Шчучын і ўзначаліў аптэку піяраў. Але практычная праца даканца не задавальняла яго запросы. У 1804 г. яму удаецца стаць упраўляючым аптэкай Віленскага ўніверсітэта, што дазволіла адначасова весці навуковыя даследванні. У 1807 г. ён атрымаў ступень доктара філасофіі, затым у 1810 г. – званне прафесара і быў выбраны загадчыкам кафедры фармакалогіі і фармацыі.
Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. расійскія ўлады ліквідавалі значную колькасць каталіцкіх манастыроў, нацыяналізіраваў іх маёмасць. Гэты ж лёс пасціг манастыр і школу піяраў у Шчучыне. Гродзенскі губернатар М.Мураўёў загадаў 2 верасня 1832 г. казённай палаце прыняць аптэку ў казну.[27, c.80]
Аптэка была адной з найбуйнейшых для таго часы. Памяшканне яе уражвала шыкоўнасцю і прыгажосцю. На сценах вісела 14 карцін, з іх 6 напісана маслам, 6- на шкле, 2 літаграфаваны на паперы. Асартымент лекавых страў складваў 821 найменне. Яна была добра абсталявана мэбляй. Толькі посуда з шкла рознага назначэння мелася 8913 адзінак. Бібліятэка ўключала кнігі па медыцыне і фармацыі ў ліку 58 штук. У іх ліку былі фармакапеі Расіі і Польшчы, навуковыя працы С.Б.Юндзіла і К.Клюка.
Пасля таго, як маёмасць
была ўлічана і апісана, упраўляючы
аптэкі правізар І.М.Іваноўскі
атрымаў часовы дазвол
Тэм часам губернскія ўлады вывучалі мэтапрыгоднасць далейшага існавання аптэкі. Была заключана, што раней яна утрымлівалася “больше для собственной монахов и учеников пользы, нежели для умножения доходов”. Паколькі побач у Гродна і Лідзе меліся добрыя аптэкі, то даход ад гэтай аптэкі не пакрыя лішкі на утрымання аптэкара і вучняў. Пагэтама з рашэння міністэрства ўнутраных спраў губернатарам прынята было рашэнне аб продажу яе ва ўласную маёмасць.
Таргі адбыліся 5 і 12 чэрвеня
1833 г. Пачатковая цана была 2576 руб.
І 9 кап. Удзельнічаць у іх, акрамя
правізара І.М.Іваноўскага, захацеў
князь К.Друцкі-Любецкі (1778-1846). Ён
яшчэ ў 1839 г. звяртаўся да ўлад
за дазволам адкрыць у сваім
іменні аптэку. Сазданне новай
аптэкі ўяўляла немалыя
Пасля смерці К.Друцкага-
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Рэлігійнае пытанне з’яўляецца вельмі важным у сучасным жыцці. Яго больш шырокае даследаванне пачынаецца толькі з 90- х гг. ХХ ст.
Касцёл у горадзе Шчучыне прайшоў доўгі і цяжкі шлях станаўлення. Яму прыйшлося прайсці і жахі вайны, і вельмі цяжкі час савецкай улады. Яго гісторыя пачынаецца з 1725 г., калі ў Шчучыне пры дапамозе фундатараў быў пабудаваны драўляна касцёл пад вызваннем Святога Юрыя.
Найбуйнейшы росквіт касцёл атрымаў у ХІХ ст., калі ўладаром мястэчка Шчучын быў князь Ксаверый Друцкі-Любецкі. У пачатку ХХ ст. адбылася перабудова касцёла, змяніўся ягояк знешні, так і унатраны выглад.
Найбольшы заняпад прыйшлося перанесці касцёлу ў сярэдзіне ХХ ст., калі касцёл і манастырскія карпусы былі перададзены вайскавой часцы.
Толькі ў 1980-х гг. Касцёл у Шчучыне набыў былую веліч і каштоўнасць.
Пры касцёле існавала школа ордэна піяраў. Першапачаткова школа была аднесена ў склад “няпоўных” з трыма класамі. У скорым часе дадзеная школа значна ўзмацніла свой аўтарытэт сярод аналагічных у Беларусі. У першай чвэрці ХІХ ст. школа ў Шчучыне належала да ліку найбольш значных у маштабах Беларусі.
Школу піяраў у Шчучыне скончылі такія знакамітыя дзеячы гісторыі і культуры, як Ігнат Дамейка, Мацей Догель, Казімір Нарбут, Станіслаў Баніфацый Юндзіл.
Як і прадстаўнікі іншых каталіцкіх ордэнаў, піяры шырока карысталіся прывілегіямі, якімі іх адорвалі каралі і магнаты. Разам са школамі яны часта адкрывалі шпіталі і аптэкі. Шчучынская рэзідэнцыя, як адна з найбольш значных, таксама мела медыцынскія установы.
Улічваючы адсутнасць у Шчучыне аптэкі, піяры вырашылі адкрыць яе пры сваім манастыры для забяспячэння лекамі манахаў, выкладчыкаў і вучняў.
Піяры надавалі аптэцы вялікую значнасць. Для яе яны адразу пабудавалі спецыяльную цагляную пабудову, хоць асноўныя пабудовы манастыра, нават касцёл, былі ў той час яшчэ драўлянымі.
Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. расійскія ўлады ліквідавалі значную колькасць каталіцкіх манастыроў, нацыяналізіраваў іх маёмасць. Гэты ж лёс пасціг манастыр і школу піяраў у Шчучыне. Гродзенскі губернатар М.Мураўёў загадаў 2 верасня 1832 г. казённай палаце прыняць аптэку ў казну.
У цяперашні час у будынку школы піяраў вядуцца заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі. Касцёл Святой Тэрэзы працягвае сваю дзейнасць як і многа год назад. Гастлоўнай мэтай касцёла была і застаецца місіянерская дзейнасць, а галоўная місія касцёла – гэта данесці Слова Божае ў кожную хату, да кожнага чалавека.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ
1. Багадзяж, М.К. Грандэ Эдукадор / М.К. Багадзяж // Сыны зямлі беларускай / М.К. Багадзяж. – Мінск, 2002. – С. 81-86.
2. Галенчанка, Г.Я. Догель Мацей / Г.Я. Галенчанка // Асветнікі зямлі беларускай: Х – пачатка ХХ ст. Энцыклапедычны даведнік. / пад рэд. Г.П. Пашкова. – Мінск, 2006. – С. 143-144.
3. Данскіх, С. Тры Тэрэзы Шчучынскага касцёла / С.Данскіх // Дзянніца (Шчучынски р-ён) – 1995. - 11 лістапада - С.
4. Данскіх, С.У. Стагоддзі і падзеі Шчучынскай зямлі / С.У. Данскіх. – Баранавічы: Баранавічская укрупнёная тыпаграфія, 2007.
5. Дзежыц, В. Кляштар - прыстанак манахаў і ведаў / В.Дзежыц // Дзянніца (Шчучынскі р-ён) – 1997. - 16 верасня - С. 7.
6. Дзежыц, В.А. Станіслаў Баніфацый Юндзіл / В.А. Дзежыц // Адукацыя на Шчучыншчыне ў ХVІІІ – ХХ стагоддзях / В.А. Дзежыц. – Гродна, 2006. – С. 27-29.
7. Каспярчук, С. Шчучынскі касцёл / С.Каспярчук // Дзянніца (Шчучынскі р-ён). - 1998. - 14 кастрычніка - С. 4.
8. Касцёл св.Тэрэзы ў Шчучыне // Памяць: Гісторыка-дакументальныя хронікі Шчучынскага раёна; рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001.- С. 478-479.
9. Кулагін, А.М. Капліца ў г.Шчучын / А.М. Кулагін // Каталіцкія храмы Беларусі. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі,2008- С. 373.
10. Кулагін, А.М. Касцёл св.Тэрэзы / А.М. Кулагін // Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2000. - С. 156.
11. Куркоўскі, Я. Мацей Догель / Я. Кулкоўскі // Наша слова. – 2006. – 15 лют. – С. 11.
12. Лісоўская,А. Шчучыншчына - край старажытных храмаў, сядзіб і легенд / А.Лісоўская // Дзянніца (Шчучынскі р-ён) - 2008. - 2 лістапада - С. 5.
13. Маслыка, Г.А. Нарбут Казімір / Г.А. Маслыка // Асветнікі зямлі беларускай: Х – пачатка ХХ ст. Энцыклапедычны даведнік. / пад рэд. Г.П. Пашкова. – Мінск, 2006. – С. 304-305.
14. Мяснікоў, А.Ф. Ігнат Дамейка / А.Ф. Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі / А.Ф. Мяснікоў. – Мінск, 2008. – С. 94-97.
15. Семянчук.Г, Халупа.І. Да гісторыі касцёла ў Шчучыне / Г.Семянчук, І.Халупа // Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры. Выпуск 3- Гродна, 1997 - С. 58-63.
16. Славутыя людзі Воранаўшчыны: матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння беларускага археолага, этнографа, краязнаўцы і фалькларыста В.А. Шукевіча і 145-годдзя з дня смерці буйнага вучонага ў галіне батанікі і заалогіі С.Б. Юндзіла (3 снежня 1992 г.) / Гродна: І.П.Крэнь (адк. рэд.) [і інш.].- Гродна, 1994. С.29-33.
17. Плашчынскі, А.Мацей Догель / А. Плашчынскі // Лідскі летапісец. – 2000. - № 3. – С. 22-25.
18. Цвірка, К. / Філаматы і філарэты / К.Цвірка. – Мінск, 1998. –400 с.
19. Чаропка, В. Ігнат Дамейка / В. Чаропка // Лёсы ў гісторыі / В. Чаропка. – Мінск, 2005. – С. 442-457.
20. Шчучынскі касцёл Тэрэзы // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. - Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. - С. 774.
21. Шчучынскі касцёл св.Тэрэзы. Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2003 - Т.17 - С. 503.
22. Ярмоленка, В. Жыццё Ігната Дамейкі / В. Ярмоленка // Крыніца. – 2002. - № 9-10. – С. 177-196.
23. Ярмусік, Э.С. Каталіцкі касцёл і нацыянальныя праблемы ХХ ст. (на матэрыяле Беларусі) // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа. Зборнік навуковых артыкулаў / Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы; пад рэд. – Гродна, 2008. - С. 330-335.
24. Ярмусік, Э.С. Праблема адраджэння каталіцкага касцёла і гістарычная асоба ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага / Э.С.Ярмусік // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы: навукова-тэарытычны часопіс. Серыя 1.- 2002. - №1 (8) .- С. 21-28.
25. Гурко, А.В. Конфессиональная ситуация в Республике Беларусь: этнический и исторический аспекты / А.В.Гурко. - Минск: ИСПИ, 2001. - 104 с.
26. Дубровский, В.В. Казимир Нарбут / В.В. Дубровский. – Минск: Наука и техника, 1979. – С.26-40.
27. К 225-летию открытия в Щучине первой аптеки: матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі “Знакамітыя людзі, помнікі гісторыі і культуры, гістарычныя падзеі і мясціны Шчучыншчыны”, 24 сакавіка 1995г. / Гродна-Шчучын. Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт, інстытут гісторыі акадэміі навук Беларусі, кафедра гісторыі Беларусі ГрДУ імя Я.Купалы, Гродзенскі абласны і шчучынскі раённы саветы таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры; под ред. И.П.Креня - Гродна-Шчучын, 1995-1997. - С. 78-82.