Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Апреля 2012 в 22:43, реферат
Дзяржавы пад назвай Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ) не існуе ўжо шмат гадоў. Але яна прысутнічае ў нашым штодзённым жыцці як з’ява: гістарычная, культурная. У межах ВКЛ нарадзіліся беларускі і літоўскія народы, княства адыграла важную ролю ў фарміраванні ўкраінскага народа. Многія стэрэатыпы грамадскіх паводзін – так званы нацыянальны менталітэт. Нечаканую актуальнасць спадчына ВКЛ набыла ў апошняе дзесяцігоддзе XX ст.. Тэма выклікае інтарэс і ў цяперашні час.
У новай (беларускай) канцэпцыі,
па-першае, літоўцаў альбо не заўважаюць,
альбо памяншаюць іх ролю ва
ўтварэнні ВКЛ: былі за-
На думку некаторых навукоўцаў XIX ст., старажытная Літва знаходзілася ў міжрэччы Віліі і Нёмана, дзесьці ў раёне Вільні, Трокаў, Ліды, Гродна. Іншыя даследчыкі лічылі, што Літва займала значна болыпую тэрыторыю – ад Браслава да Мінска, ад Брэста да Жэмайціі, уключаючы ўсю Аўкштайцію. Рускія даследчыкі, якія вывучалі Паўночна-Заходні край, лічылі, што Літва XI – XIII стст. знаходзілася на захадзе ад Мінска; жыхароў гэтай гістарычнай вобласці сучаснай Беларусі называлі ліцвінамі. Напрыклад, рускі гісторык М.Надзеждзін пісаў: «Уласна ў “Літве” ёй (літоўскай мовай.-Я.Д”.) гавораць ужо вельмі нямногія, і менавіта: адно паселішча ў павеце Вілейскім, некалькі сёл у паветах Навагрулскім і Слонімскім» (Як бачна, М.Ермаловіч не з’яўляецца першым гісторыкам, які летапісную Літву шукаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.)(2, Заслуга Ермаловіча ў тым, што ён на аснове першакрыніц удакладніў межы старажытнай Літвы, якая, на яго думку, займала тэрыторыю ад Маладзечна да Заслаўя і Дзяржынска (усходняя мяжа Літвы праходзіла прыблізна ў 30 км ад Мінска), далей да сучасных Баранавіч, Ляхавіч і Слоніма. Заходняя мяжа старажытнай Літвы праходзіла прыкладна ў 20 км ад Новагародка, дзесьці ў раёне Карэліч. Па нёманскай Бярэзіне праходзіла мяжа паміж Літвой і Полацкім княствам.
Што датычыць усходняй часткі сучаснай Літвы, то ў ХІ-ХІІІ стст. яна называлася Аўкштайціяй. Пазней у сувязі з перанясеннем сталіцы дзяржавы з Новагародка ў Вільню (каля 1323 – 1326) назва “Літва” з Верхняга Панямоння паступова пачала пераходзіць на ўсход сучаснай Літвы і замацоўвацца там. Але адначасова яна працягвала захоўвацца і на ранейшым месцы яшчэ цэлыя стагоддзі. М.І.Ермаловіч у кнізе “Па слядах аднаго міфа” (с.28 – 29) прыводзіць доказы гэтага. У Магілёўскай хроніцы пад 1695 г. гаворыцца, што літоўскае пагранічча праходзіла недалёка ад Мінска і Слуцка. Дзекабрыст А.Бястужаў, які жыў у 1821 г. на тэрыторыі сучаснага Валожынскага раёна, пецярбургскім знаёмым паведаміў такі свой адрас: “Літва, д.Выганічы, в 40 верстах от Мннска”. А.Міцкевіч (1798 – 1855), які нарадзіўся каля Навагрудка, сваю айчыну называў Літвой . Беларускі пісьменнік В.Дунін-Марцінкевіч (1807 -1884) лічыў, што ён вырас сярод ліцвінаў. Гэтак жа ўраджэнец Гродзеншчыны К.Каліноўскі, рэвалюцыйная дзейнасць якога прыпадае на 60-я гады XIX ст. і які заўсёды звяртаўся да свайго народа на беларускай мове, як правіла, называў родны край Літвой.(3,с.67)
Прыкладна з XVI ст. тэрмінам “Літва”
пачынае абазначацца ўся
Гісторыкі не толькі сфармулявалі новую (беларускую) канцэпцыю ўтварэння ВКЛ, удакладнілі межы старажытнай Літвы, але і, абапіраючыся на летапісы і іншыя крыніцы, выкарысталі аргументы і факты для абароны распрацаванай імі канцэпцыі.
Якія ж гэта аргументы і факты?
Па-першае, прыхільнікі новай (беларускай)
канцэпцыі лічаць, што ніякага
аслаблення беларускіх зямель
у XII – пачатку XIII ст. не існавала,
міжусобнай барацьбы таксама
не было. Летапісы і іншыя крыніцы
не зарэгістравалі такіх
Па-другое, Літва, перш чым прыступіць да заваявання зямель заходнерусаў, рабіла паходы супраць Наўгародчыны, Пскоўшчыны, Смаленшчыны, багацела, умацоўвалася. Паходаў было шмат, гэта адзначаюць летапісы. Усе паходы, акрамя двух, закончыліся няўдачай для літоўцаў. Аб гэтым нічога не гаварылася ў дарэвалюцыйнай і савецкай гістарыяграфіі. Чаму? Таму што літоўцы быццам мелі больш дасканалую ваенную арганізацыю, чым заходнерусы; яны апошніх заваёўвалі, і ні ў якім разе не наадварот.
Па-трэцяе, М.Ермаловіч лічыць, што галоўным пытаннем, якое паставіла ўсё з ног на галаву, было атаясамленне сучаснай Літвы са старажытнай Літвой. Апошняя была гістарычнай вобласцю Беларусі, яе трэба шукаць побач з Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі. Старажытная Літва пакінула на тэрыторыі Беларусі “аўтографы” ў выглядзе назваў вёсак “Літва” ў Слонімскім (Гродзенская вобл.), Ляхавіцкім (Брэсцкая вобл.), Уздзенскім, Стаўбцоўскім, Маладзечанскім (Мінская вобл.) раёнах. Гэтыя назвы (тапонім “Літва”) супадаюць з летапіснымі.(2,с.95)
Есць
яшчэ і “памяркоўная” канцэпцыя
— цэнтрысцкая канцэпцыя
Вядучай сілай ва ўтварэнні
ВКЛ сталі беларускія і
Усе князі ВКЛ былі літоўскага паходжання, у той час як гісторыкі-рамантыкі прыпісваюць ім славянскае паходжанне. Яны (Гедымінавічы) не называлі сябе русінамі, да Крэўскай уніі 1385 г. былі язычнікамі, а славяне – праваслаўнымі. Да Люблінскай уніі 1569 г. літоўскія феадалы пераважалі над беларускімі і польскімі: з 13 магнацкіх родаў 2/3 былі літоўскімі. Дзяржаўнай рэлігіяй быў каталіцызм, праваслаўных епіскапаў нават не пускалі ў паны-раду. Чаму на другім плане аказалася праваслаўе? Як гэта злучыць са сцвярджэннем гісторыкаў-рамантыкаў аб тым, што ВКЛ – гэта беларуская дзяржава?
Вынік:
Такім чым можна адзначыць, што выдзелілісь
тры асноўныя накірункі звязаныя з фарміраваннем
ВКЛ, кожны з якіх мае права на існаванне.
Кожная з канцэпцый прадстаўляе пэўны
гістарычны інтарэс для кожнага з народаў,
што не можа быць не адзначана. Увогуле,
кожная канцэпцыя трактуе па свойму падзеі
якія апісанны ў гістарычных дакументах.
2.Працэс фарміравання тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага (друг. пал. XIII ст.).
Працэс
утварэння Вялікага княства Літоўскага
быў працяглым і меў складаны
характар. Ён адбываўся больш за
стагоддзе з другой чвэрці XIII ст.
па трэцюю чвэрць XIV ст. У адных выпадках
тэрыторыі далучаліся пры дапамозе
ваеннай сілы, у другіх на аснове
пагадненняў паміж рускімі і
літоўскімі князямі, у трэціх шляхам
дынастычных шлюбаў. На працягу XIII -
XIV стст. у Цэнтральнай і Усходняй
Еўропе ўтварылася феадальная дзяржава
Вялікае княства Літоўскае, якое
ахоплівала тэрыторыю цяперашніх Літвы
і Беларусі, большую частку Украіны
і частку Расіі (Смаленскую, Тульскую,
Арлоўскую і частку Маскоўскай вобласці).
У перыяд свайго росквіту ў XV ст. Вялікае
княства Літоўскае
Пачатак утварэння ВКЛ як у літоўскай, так і беларускай гістарыяграфіі звязваецца з дзейнасцю літоўскага князя Міндоўга. Першы раз яго імя ўпамінаецца ў дагаворы 1219 г., дзе ён разам з іншымі балцка-літоўскімі князямі абавязаўся перад галіцка-валынскімі князямі выступіць супраць палякаў. У 1237 і 1245 гг. Міндоўг выступаў на баку Данілы Галіцкага супраць Конрада Мазавецкага і чарнігаўскага князя Расціслава. Дзесьці ў прамежку 1245 -1246 гг. Міндоўг быў запрошаны куронамі для дапамогі ім у змаганні з немцамі. Аднак пад крэпасцю Амботэн ён пацярпеў страшэннае паражэнне і вымўшаны быў адступіць. Крыжакі напалі на яго ўладанні і хаця не ўзялі яго ўмацаванняў, аднак нанеслі вялікія спусташэнні і разбурэнні яго зямлі. Гэта не магло не прывесці да аслаблення пазіцый Міндоўга ў Літве, што і выкарысталі яго праціўнікі. У міжусобнай барацьбе, якую яны распачалі супраць Міндоўга, ён пацярпеў паражэнне і быў вымушаны ўцякаць у Новагародак. Там ён дзесьці ў канцы 1246 — пачатку 1247 г. прымае “веру хрыстіанскую от Востока со многімі своімі бояры”, што сведчыць аб тым, што Міндоўг не заваяваў Новагародак, а быў абраны князем (як у 1266 г. перабежчык Даўмонт уцёк у Пскоў, прыняў там хрысціянскую веру і быў абраны князем). Калі б Міндоўг быў заваёўнікам, яму не трэба было б прымаць праваслаўе. Значыць, Міндоўг з’явіўся ў Новагародку не як заваёўнік, а як перабежчык, які ўцёк з Літвы разам з усім сваім родам і акружэннем (1,с.61).
У гэты час Новагародская зямля вызвалілася з-пад залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў у першую чаргу таму, што іх зямля была спустошана мангола-татарскім нашэсцем. Суседняя Літва з прычыны ўнутраных і знешніх абставін таксама значна аслабела. Перад Міндоўгам была пастаўлена задача пашырэння тэрыторыі Новагародскага княства за кошт Літвы. У такой сітуацыі Міндоўг для новагародцаў быў добрай знаходкай: пакрыўджаны сваімі суайчыннікамі, ён быў зацікаўлены ў помсце сваёй былой радзіме. Гэты вопыт Новагародка пазней паспяхова выкарыстоўвалі полацкія і пскоўскія феадалы.
Міндоўг прыступае да выканання задання новагародцаў — заваявання Літвы. Падгаварыўшы сваіх пляменнікаў Таўцівіла і Едзівіла з іх дзядзькам Вікінтам ісці пад Смаленск, Міндоўг абяцаў аддаць ім усё, што яны захопяць у час паходу. Гэтым самым Міндоўг хітрасцю фактычна выгнаў з Літвы Таўцівіла, Едзівіла і Вікінта, “вражбою бо за ворожьство с ними Литву зане, понмана бе вся земля Литовьская”. Гэтыя словы Іпацьеўскага летапісу пацвярджаюць, што Міндоўг быў перабежчыкам у Новагародак, а не яго заваёўнікам. Бо калі б ён з Літвы заваяваў Новагародак, дык навошта яму было займаць Літву? Словы “поймана бе вся земля Літовьская” гавораць, што Міндоўг да гэтага не валодаў ніводнай часткай яе. Значыць, ён прыбыў у Новагародак, страціўшы Літву(1, С.61).
Далей М.Ермаловіч робіць
Таўцівіл, Едзівіл і Вікінт, як і іншыя выгнаннікі, страціўшы апору на сваёй зямлі, звярнуліся за дапамогай да галіцка-валынскіх князёў Данілы і Васілька, якія хацелі не дапусціць аб’яднання заходнерускіх зямель на чале з Новагародкам. На гэту ролю прэтэндавалі самі галіцка-валынскія князі. На працягу 1248 – 1254 гг. Новагародская зямля стала арэнай жорсткіх баявых дзеянняў. Страшэнныя разбурэнні прынеслі ёй тры паходы галіцка-валынскага войска. Міндоўг аказаўся дрэнным палітыкам: ён пайшоў на саюз з ордэнам, з крыжакамі, прыняў каталіцтва і ў 1252 г. атрымаў ад папы рымскага каралеўскую карону, але не спыніў галіцка-валынскага наступлення. Першая спроба заваявання Літвы Новагародскай зямлёй закончылася няўдачай.
М.Ермаловіч сцвярджае, што роля Міндоўга ў гісторыі яўна пера-большваецца. Ён фактычна не быў стваральнікам Вялікага княства Літоўскага, як гэта да апошняга часу тлумачыцца ў літаратуры. Не ён зрабіў сваёй сталіцай Новагародак, а Новагародак выбраў яго сваім князем. Не літоўскую ўладу ажыццяўляў тут Міндоўг, а быў выканаўцам дзяржаўных імкненняў Новагародка. Таму, не апраўдаўшы надзей навагародскіх феадалаў, ён і страціў новагародскі пасад.
Такім чынам, Новагародак напаткала няўдача. Князь-перабежчык Міндоўг яму здрадзіў. І ўсё ж новагародскім феадалам патрэбны быў князь-ліцвін, які, захапіўшы Літву, мог бы з’явіцца там як наследны гаспадар. Такім князем стаў сын Міндоўга 32-гадовы Войшалк — тонкі палітык і дыпламат, рашучы і вераломны ў дасягненні сваіх мэт, праваслаўны фанатык, які назаўсёды звязаў свой лёс з Новагародкам. У гэтых адносінах Войшалк нагадваў нальшчанскага перабежчыка Даўмонта, які, нягледзячы на літоўскае паходжанне, верна служыў Пскову і праваслаўю, за што пасля смерці быў абвешчаны святым.
Ад імя знясіленай і пераможанай Новагародчыны Войшалк заключыў мір з галіцка-валынскімі князямі, імкнучыся былых ворагаў перацягнуць на свой бок і на пэўны час абапірацца на іх дапамогу. Гарантыяй гэтага стала выданне дачкі Міндоўга за сына Данілы Галіцкага — Войшалк выдаў “діцерь Миндовгову и свою сестру за Шварна”. Для забеспячэння трываласці пагаднення Войшалк робіць дальнабачны палітычны ход — аддае Новагародскую зямлю разам з гарадамі “Новогородок, Вослоним, Волковыеск” і астатнімі гарадамі сыну Данілы Галіцкага – Раману. Ён канчаткова ўваходзіць у давер галіцка-валынскіх князёў, якім валоданне Новагародчынай адкрывала дарогу да літоўскіх і полацкіх зямель. Войшалк ведаў унутраныя і знешнія супярэчнасці Галіцка-Валынскай зямлі, прадбачыў яе немінучае аслабленне, у выніку якога яна не толькі не зможа ўтрымаць за сабою Новагародскую зямлю, але і сама стане аб’ектам захопу суседзямі. Ён распальвае супярэчнасці паміж сынамі Данілы Галіцкага — Шварнам і Раманам — у іх дамаганнях на Новагародскую зямлю, а жыхарам гэтай зямлі забяспечвае на пэўны час мірнае жыццё.