Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Апреля 2012 в 22:43, реферат
Дзяржавы пад назвай Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ) не існуе ўжо шмат гадоў. Але яна прысутнічае ў нашым штодзённым жыцці як з’ява: гістарычная, культурная. У межах ВКЛ нарадзіліся беларускі і літоўскія народы, княства адыграла важную ролю ў фарміраванні ўкраінскага народа. Многія стэрэатыпы грамадскіх паводзін – так званы нацыянальны менталітэт. Нечаканую актуальнасць спадчына ВКЛ набыла ў апошняе дзесяцігоддзе XX ст.. Тэма выклікае інтарэс і ў цяперашні час.
Аддаўшы
Навагародскую зямлю пад
Галіцка-валынскія князі паверылі ў намер Войшалка стаць манахам і адпусцілі яго (ёсць версія аб тым, што Войшалк знаходзіўся там у якасці заложніка для гарантавання бяспекі Раману ў Новагародку). Войшалк вярнуўся ў Новагародскую зямлю не пазней як на пачатку 1258 г. Ен не раскрыў адразу сваіх палітычных намераў, працягваў насіць маску богабаязнага манаха, заснаваў манастыр у в.Лаўрышава, паміж Новагародкам і Літвой, як асяродак будучага хрышчэння язычнікаў.
Для вызвалення ад галіцка-валынскай залежнасці Войшалку трэба было знайсці саюзніка. Ён звярнуў увагу на Полацк, дзе ў той час княжыў Таўцівіл (па прыкладу Новагародка Полацк вырашыў прыдбаць законнага спадкаемца Літвы). Выкарыстаўшы гнеў Таўцівіла да галіцка-валынскіх князёў, абапіраючыся на яго дапамогу і праз вераломства, Войшалк у 1258 г. паланіў Рамана Данілавіча (магчыма, забіў яго) і стаў паўнапраўным гаспадаром Новагародскай зямлі. Толькі цяпер галіцка-валынскія князі зразумелі, якую яны зрабілі памылку, адпусціўшы Войшалка. Даніла Галіцкі пайшоў на Новагародскую зямлю, захапіў Ваўкавыск, паслаў атрад на Зэльву, а сына Льва– на Гародзень. Аднак галіцка-валынскія князі не мелі сіл, каб справіцца з Войшалкам і вярнуць сабе Новагародскую зямлю. Яны ўсё больш падпадалі пад уладу мангола-татараў, якія ў гэтым жа 1258 г. прымусілі іх удзельнічаць у паходзе на Літву. На гэты час прыпадае пачатак адкрытай варожасці паміж Войшалкам і Міндоўгам, Новагародкам і Літвой. Міндоўг парывае з ордэнам, адракаецца ад хрысціянства, зноў пераходзіць у язычніцтва, па прапанове жэмайцкага князя Траняты прымае ўладу над язычніцкай Жэмайціяй. Пад яго ўладай апынуліся ўсе балцка-літоўскія землі. Але Траняту патрэбна была не столькі ўлада Міндоўга, колькі дапамога Літвы ў барацьбе з ордэнам. І калі гэта барацьба скончылася перамогай Жэмайціі, адразу ж пачалося саперніцтва феадалаў Жэмайціі і Літвы, знешняй праявай чаго была ўзаемная варожасць паміж Транятам і Міндоўгам. На бок Траняты перайшоў нальшчанскі князь Даўмонт, у якога Міндоўг забраў жонку. Помсцячы яму, Даўмонт забіў Міндоўга і двух яго сыноў ( у дадатку с. 19 паказаны землі якія былі захоплены Міндоўгам да 1263г.). Транята арганізаваў таксама забойства полацкага князя Таўцівіла, што выводзіла Полацк з барацьбы за літоўскую спадчыну.
Цяпер была чарга Войшалка. Але ён разгадаў намер Траняты. Войшалк перацягнуў на свой бок Пінск, які ўжо даўно, адчуваў на сабе цяжар залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў. Ён уважліва сачыў за падзеямі ў Літве, не спяшаўся з адкрытым умяшаннем у яе справы. Ен добра разумеў, што феадалы Літвы не будуць мірыцца з жамойцкім панаваннем, магчыма раздзімаў гэтыя супярэчнасці, што і дало свае вынікі. Транята быў забіты конюхамі Міндоўга. Смерць Траняты азначала крах намераў жэмайцкіх феадалаў аб’яднаць усе балцка-літоўскія землі вакол Жэмайціі.
Даведаўшыся пра забойства Траняты, разгубленасць і безуладдзе ў стане Літвы і Жэмайціі, Войшалк распачаў поўную і канчатковую заваёву Літвы, пры гэтым ён абапіраўся на сілы Новагародка і саюзнага з ім Пінска. Будучы правадніком палітыкі новагародскіх феадалаў, Войшалк жорстка расправіўся з літоўскімі феадаламі, большасць якіх была знішчана, а частка разбеглася. Але сілы Новагародка і Пінска хапіла толькі для заваявання Літвы. Войшалк зноў ідзе на саюз з галіцка-валынскімі князямі, прызнае іх вярхоўную ўладу над сабой, бо пасля смерці Данілы Галіцкага абазначыўся распад гэтай феадальнай дзяржавы. 3 дапамогай Шварна і Васілька Войшалк не менш жорстка расправіўся з феадаламі Дзяволтвы і Нальшчанаў і далучыў гэтыя землі да Новагародка.
Захоп Новагародкам Літвы, Нальшчанаў і Дзяволтвы быў адначасова і ўдарам па Полацку. Каб карыстацца і ў далейшым матэрыяльнымі рэсурсамі і вайсковай сілай літоўска-балцкіх зямель, ён павінен быў прызнаць волю Новагародка. Падначаленне Новагародку, відаць, адбылося ў 1265 г.
Летапісныя крыніцы нічога не гавораць пра тое, ці заваяваў Войшалк Жэмайцію. Магчыма, каб ажыццявіць гэту мэту, дзеля чаго патрэбна была дапамога галіцка-валынскіх князёў, ён аддаў сваё княства Шварну, а сам ізноў пайшоў у Галіцкую зямлю. Гэта перадача не спадабалася брату Шварна – галіцкаму князю Льву Данілавічу, які сам хацеў валодаць Новагародскай і Літоўскай землямі, злучанымі зараз у адзінае цэлае. Ён і забіў Войшалка. Вялікім князем літоўскім стаў Трайдэн, які працягваў палітыку свайго папярэдніка.
На аснове аналізу гэтага вялікага фактычнага матэрыялу М.Ермаловіч робіць вывад аб тым, што аб’яднанне Войшалкам Новагародскай, Пінскай, Нальшчанскай, Дзяволтваўскай, Полацка-Віцебскай і Літоўскай зямель у адзіную дзяржаву было фактычна трывалым пачаткам утварэння Вялікага княства Літоўскага. Але калі далучэнне балцкіх зямель Літвы, Нальшчанаў і Дзяволтвы да Новагародка было гвалтоўным, то далучэнне Пінска, Полацка і Віцебска праходзіла добраахвотна. Таксама пазней да Вялікага княства Літоўскага далучаліся і іншыя беларускія землі. Вырашальную аб’яднальную ролю ў складванні і пачатковай гісторыі Вялікага княства Літоўскага меў найперш Новагародак. Нездарма ж і герб гэтага горада – коннік з мячом ў руцэ – стаў дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага (1. С.82).
Прыхільнікі новай (беларускай) канцэпцыі растлумачваюць, чаму імем заваяванай зямлі – Літвы – краіна стала называцца Вялікім княствам Літоўскім, а не Новагародскай дзяржавай. Яны прыводзяць гістарычныя аналогіі, выключэнні з правіла, калі дзяржава не называецца імем дамінуючай часткі. Так, сучасная Расія першапачаткова называлася Маскоўскім княствам, якое складала цэнтральную частку, стрыжань гэтай дзяржавы. Потым маскоўскія князі бяруць старажытную назву “Русь” і прысвойваюць яе сваёй дзяржаве. Вядома, што пад Руссю раней разумеліся Украіна, Кіеў, Чарнігаў, Пераяслаў; потым гэта назва распаўсюдзілася на ўсход і поўнач, а Маскоўскае княства (дзяржава) стала называцца Руссю, Расіяй.
Другі прыклад - Прусія. У канцы XII ст. яна была канчаткова заваявана немцамі, а насельніцтва анямечана, аднак назвы сваёй не толькі не страціла, але і пашырыла яе на захад. У 1618 г. Прусія была далучана да Брандэнбурга, але і пасля гэтага захавала сваю назву, якая перайшла на Брандэнбург. Прусіяй называлася доўгі час Германская дзяржава са сталіцай у Берліне. Прышлая назва пера-магла. Як нельга лічыць, што назва “Прусія” пашыралася з Берліна, так і нельга лічыць, што назва “Літва” пашыралася з Вільні. Як назва прусаў перайшла на ўсходніх немцаў і яны сталі называцца прусакамі, так і назва “Літва” перайшла на беларускіх панямонцаў, якія доўгі час называліся ліцвінамі.
Трэці прыклад - Лівонія, дзяржава ў Ніжнім Падзвінні (балцкае племя ліваў), была заваявана немцамі (крыжакамі), а дзяржава і племя захавалі ранейшыя назвы – Лівонія, лівы.
Чаму назва “Літва” з’явілася такой трывалай і яе імем стала называцца вялікая дзяржава ў Еўропе? Магчыма таму, што знаходзілася ў цэнтры краіны (старажытная Літва), альбо таму, што насельніцтва захавала назву, якая тут была з часоў балцкай каланізацыі тэрыторыі сучаснай Беларусі, магчыма паўплывалі балцкія карані (субстрат) славян-беларусаў.
Прыхільнікі новай (беларускай) канцэпцыі
Вялікае княства Літоўскае
Вынік:
Такім чынам у XIII ст. было ўтворана ядро
дзяржавы ВКЛ. Асновай новай дзяржавы
сталі практычна ўся тэрыторыя сучаснай
Беларусі, а так сама частка сучаснай Літвы.
Заключэнне
Дадзеная праца была прысвечана ўтварэнню Вялікага княства Літоўскага. У ей былі высветлены пытанні звязаныя з утварэннем і працэсам фарміравання тэрыторыі ВКЛ у XIII ст., канцэпцыямі аб утварэнні ВКЛ.
Своеасаблівасць ВКЛ вызначаецца рознагалосасцю думак аб яго ўтварэнні. Працэс фарміравання тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага характарызуецца не вызначанасцю адной ідэйнай думкі, якая б абагульніла сучасныя народы. Гэты перыяд у гісторыі з’яўляецца адным з самых выключных і загадкавых. Усе гэта высвятляецца ў канцэпцыях прадстаўленых вышэй.
Роля беларусскага народа ў фарміраванні тэрыторыі ВКЛ так сама высвятляецца у дадзенай працы, што з’яўляецца так сама важным пытаннем для нас, беларусаў.
Роля Міндоўга, Войшалка выключная у працэссе ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, хоць яна і прыніжаецца вялікай колькасцю вучоных. Іменна пры іх дзейнасці адбывалась фарміраванне гэтай магутнай дзяржавы Еўропы.
Нельга
не адзначыць, што Вялікае княства
Літоўскае давала літоўцам абарону
ад нямецкіх крыжакоў, а беларусам-
прыстанішча ад татар. Яднанне тэрыторыі
прывяло да ўзмацнення тэрыторыі
ўсходне еўрапейскіх зямель і
дазволіла перайсці на больш высокі
узровень арганізацыі грамадства.
Літаратура
1. Ермаловіч М.І. “Па слядах аднаго міфа”.- Мінск.2002
2.Гісторыя Беларусі : у 2 ч.Ч.1 /Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. - Мінск.2003
3.Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага.-2000г.
4.Насевіч
В.Л. Пачаткі Вялікага княства
Літоўскага:падзеі і асобы.- Мінск.1993
Дадатак