Прычыны і працэс утварэння вялікага княства літоўскага: розныя тэарэтычныя падыходы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Марта 2013 в 17:43, контрольная работа

Краткое описание

Гісторыя ведае прыклады, калі адзін старажытны народ дае пачатак некалькім новым, якія наследуюць у тым ліку і яго імя. Так, сучасныя балгары і балкарцы ўзялі назву ад качэўнікаў-балгар, што зніклі шмат стагоддзяў назад. Імя румын пераклікаецца з іменем старажытных рымлян. Прыкладна ў такіх жа адносінах знаходзіцца сучасны этнонім ‘рускія’ з назвай супольнасці, што дала пачатак тром народам: беларусам, рускім, украінцам.

Содержание

Уводіны
Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.
Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе М.І. Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”.
Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў працах беларускіх гісторыкаў
Вывад
Лiтаратура

Вложенные файлы: 1 файл

ИБ.doc

— 138.50 Кб (Скачать файл)

Министерство  образования республики Беларусь

Учреждение образования

«БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ  УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ»

Институт информационных технологий

 

Специальность_________________________________

 

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

 

По курсу_____________________________________

 

Вариант №_____

 

 

 

 

 

 

 

 

Студент-заочник___ курса

Группы №______________

ФИО __________________

_______________________

Адрес__________________

_______________________

Тел. ___________________

 

 

 

Минск, 2012

ПРЫЧЫНЫ І ПРАЦЭС УТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА: РОЗНЫЯ ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПАДЫХОДЫ

План:

  • Уводіны
  • Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.
  • Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе М.І. Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”.
  • Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў працах беларускіх гісторыкаў
  • Вывад
  • Лiтаратура

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

Вялікае княства  Літоўскае – дзяржава, у нетрах якой сфарміравалася беларуская народнасць. Невыпадкова яе поўная афіцыйная назва абавязкова ўключала слова Рускае: Вялікае княства Літоўскае і Рускае, з 1440-х гадоў – Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Назву ‘рускія’ мела праваслаўнае насельніцтва былой Кіеўскай Русі, і гэты тэрмін не трэба блытаць з этнонімам сучасных рускіх (велікаросаў). Так атрымалася, што сённяшняе імя беларускага этнасу замацавалася за ім параўнальна позна, канчаткова – толькі ў 19 ст.

Гісторыя ведае  прыклады, калі адзін старажытны народ  дае пачатак некалькім новым, якія наследуюць у тым ліку і яго імя. Так, сучасныя балгары і балкарцы ўзялі назву ад качэўнікаў-балгар, што зніклі шмат стагоддзяў назад. Імя румын пераклікаецца з іменем старажытных рымлян. Прыкладна ў такіх жа адносінах знаходзіцца сучасны этнонім ‘рускія’ з назвай супольнасці, што дала пачатак тром народам: беларусам, рускім, украінцам.

Доўгі час у  афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі разглядалася толькі адна лінія развіцця: Кіеўская Русь—Маскоўская дзяржава—Расійская імперыя. Гісторыя ж той паловы Русі, што ўвайшла ў Вялікае княства Літоўскае, апынулася на задворках, а то і зусім знікла з полі зроку многіх вучоных. Для сучасніка Вялікае княства (а яго існаванне – гэта найбольш працяглы перыяд гісторыі Беларусі) найчасцей застаецца не проста ‘белай плямай’, а якімсьці неадкрытым кантынентам [5, с.4]. Так сталася таму, што яна не пакінула дзяржаўных утварэнняў, якія б прэтэндавалі на статус яго палітычных нашчадкаў. У выніку падзелаў  у 1772—1795 гадах Рэчы Паспалітай – федэратыўнай дзяржавы, што аб’ядноўвала Польшу (Карону) і Вялікае княства Літоўскае (Княства, або Літву) перастала існаваць як самастойнае адміністрацыйнае цэлае, а яго тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Тры спробы аднавіць незалежнасць (паўстанні 1794, 1830, 1863 гадоў) былі няўдалымі. Каб прадухіліць новыя, царскі ўрад разгарнуў палітыку русіфікацыі. Настойліва прапагандавалася наступная канцэпцыя: маўляў, беларусы, рускія і ўкраінцы – частка рускага, г.зн. велікарускага этнасу. Ад уласнай гісторыі ім пакінулі толькі байку пра адвечнае імкненне да ўз’яднання з Расіяй [5, с. 4].

Доўгае існаванне  Вялікага княства Літоўскага ва ўмовах дзяржаўнай уніі з Польшчай (1569—1795 гады) спрыяла нараджэнню і супрацьлеглай  канцэпцыі – быццам беларусы з’яўляюцца толькі ‘забруджанай’ расейскім уплывам часткай польскага этнасу. Усведамленне ж таго, што беларусы ўтвараюць самастойны народ прыйшло не адразу.

Дзяржавы пад  назвай Вялікае княства Літоўскае  не існуе ўжо больш за дзвесце  гадоў. Але яна прысутнічае ў  нашым штодзёным жыцці як з’ява гістарычная, культурная і, нарэшце, псіхалагіная. У межах ВКЛ нарадзіліся беларускі і літоўскі народ, Вялікае княства адыграла важную ролю ў фарміраванні народа ўкраінскага. У кожным гістарычным горадзе на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны засталося шмат матэрыяльных напамінкаў пра тую дзяржаву: ці то помнікі архітэктуры, ці то атрыбуты матэрыяльнай культуры ў музеях або проста пад нагамі ў раскапанай камунікацыйнай траншэі. Многія стэрэатыпы грамадскіх паводзін – так зван нацыянальны менталітэт – у цяперашніх нашчадкаў ВКЛ сягаюць карэннямі туды, у больш чым пяцісотгадовую традыцыю арганізацыі жыцця федэратыўнай поліэтнічнай дзяржавы. Нечаканую актуальнасць спадчына ВКЛ набыла ў апошняе дзесяцігоддзе 20 ст., калі на пераломе 80-х і 90-х гадоў пачаўся распад Саюза. Атрымаўшы незалежнасць, спадкаемцы Вялікага княства Літоўскага зноў пачалі аглядацца на свае вытокі.

Як жа ўзнікла  гэтае дзяржаўнае ўтварэнне пад  назвай Вялікае княства Літоўскае?

На гэты конт існуюць розныя падходы, розныя канцэпцыі. Разгледзім іх больш падрабязна.

Традыйцыйная (лiтоўская) канцэпцыя ўтварэння  Вялiкага княства Лiтоўскага ў дарэвалюцыйнай расiйскай i савецкай гiстарыяграфii

Гэта канцэпцыя  характэрна для традыцыйнай гiстарыяграфii. Сутнасць яе у тым, што ўзнiкненне Вялiкага княства Лiтоўскага падавалася выключна як вынiк захопу лiтоўцамi заходнерускiх зямель i ix гвалтоўнага далучэння да лiтоўскай дзяржавы. Фактар знешняй лiтоўскай агрэсii ў гэтым працэсе абсалютызаваўся. Лiтва выступала ў якасцi варожай дзяржавы, якая сiлай зброi захапiла рускiя землi.

Ролю аб'яднальнага цэнтра рускiх княстваў традыцыйная  гiстарыяграфiя замацоўвала за Маскоўскiм  княствам. Тут была "сапраўдная" Русь, якая, памацнеўшы, уступiць у барацьбу з варожай Лiтвой за старажытную спадчыну.

Далучэнне дробных княстваў да маскоўскiх уладанняў заўсёды лiчылася з'явай выключна прагрэсiўнай, своеасаблiвай праявай гiстарычнай заканамернасцi, перавагi цэнтралiзацыi над феадальнай раздробленасцю. Рост тэрыторыi Вялiкага княства Лiтоўскага звычайна даследчыкаў засмучаў, таму што тым самым аддалялася здзяйсненне Масквой яе гiстарычнай Micii. Маскоўскiя князi падавалiся "збiральнiкамi", а лiтоўскiя чужынцамi-захопнiкамi, спусташальнiкамi Рускай зямлi.

Гэты падыход адлюстроўваў навуковы погляд, стан гiстарычных крынiц i ведаў i быў агульнапрынятым. Таму шмат хто i сёння здзiвiцца, калi дазнаецца, што для праваслаўных жыхароў Вялiкага княства Лiтоўскага русiнамi былi перш за ўсе яны самi i ўся Русь, паводле iх меркаванняў, аб'ядноўвалася менавiта ў Лiтоўска-Рускай дзяржаве. Аб гэтым сведчаць шматлiкiя помнiкi i летапiсы. Жыхароў паўночнага ўсходу, аб'яднаных вакол Масквы, прадстаўнiкi рускiх зямель Вялiкага княства Лiтоўскага называлi няйнакш як пскавiчамi, маскавiтамi, цверычамi, але не рускiмi [6, с.76].

Такое становiшча тлумачыцца тым, што ў перыяд свайго росквiту Вялiкае княства Лiтоўскае распасцiралася ад Балтыi да Чорнага мора ад межаў Польшчы i Венгрыi да Падмаскоўя. Яўнымi былi i рэальныя суадносiны ў iм лiтоўскага i славянскага элементаў. Уласна Лiтва займала ў iм усяго 1/12 краiны, 3/4 насельнiцтва складала тая частка старажытнарускай народнасцi, якая ўжо ў ВКЛ паступова трансфармiравалася ў беларускую, рускую i ўкраiнскую народнасцi. Лiтоўцы з'яўлялiся ў гэтай дзяржаве нацыянальнай меншасцю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння  Вялiкага княства Лiтоўскага

Некаторыя спрэчныя моманты традыцыйнай канцэпцыi спрыялi ўзнiкненню iншых канцэпцый утварэння  ВКЛ, у прыватнасцi, тэорыя М.Ермаловiча, якога падтрымлiваюць некаторыя iншыя даследчыкi. Яна выступае супраць пераважнай ролi лiтоўскага кампанента ў працэсе заснавання Вялiкага княства Лiтоўскага. Асноўная яе iдэя заключаецца ў тым, што не лiтоўская знаць захапiла рускiя землi, як сцвярджалi лiтоўскiя хранiсты, а, наадварот, заходнерускiя княствы далучылi да сябе Лiтву i заснавалi ВКЛ. Тэта тэорыя была папулярнай сярод лiтаратурнай i мастацкай нацыянальнай iнтэлiгенцыi, некаторых палiтыкаў з моманту атрымання Беларуссю дзяржаўнай незалежнасцi. Але большасць вучоных-спецыялiстаў не згодны з ёю.

Асноўнымi тэзiсамi новай (беларускай) канцэпцыi ўтварэння ВКЛ з'яўляюцца наступныя:

1. Нiводная гiстарычная крынiца не пацвярджае лiтоўскага заваявання Чорнай Pyci i iншых беларускiх зямель, што нiбыта i паклала пачатак утварэнню Вялiкага княства Лiтоўскага. Такое сцвярджэнне ўзнiкла ў сярэдзiне XVI ст., каб iдэалагiчна абгрунтаваць права Вялiкага княства Лiтоўскага на беларускiя землi, значная частка якiх тады часова была занята войскамi Iвана Грознага. Гэта версiя праз "Хронiку" М.Стрыйкоўскага перайшла ў многiя кнiгi па гiсторыi, пазней была некрытычна прынята шмат якiмi даследчыкамi i, стаўшы традыцыйнай, доўгi час не пераглядалася.

2.Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага з'яўляецца атаясамлiванне летапiснай Лiтвы (XI - XIII стст.) з усходняй часткай сучаснай Лiтвы (тагачаснай Аўкштайцiяй):  Лiтва -- гэта Аўкштайцiя.  Аднак гiстарычныя сведчаннi i тапанiмiка паказваюць, што пад уласна Лiтвой XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзiлася памiж Полацкай, Турава-Пiнскай i Новагародскай землямi i якая побач з iмi з'яўлялася адной з гiстарычных абласцей Беларусi. Менавiта яна i была далучана да Новагародка спачатку у 50-х гадах XIII ст. лiтоўскiм перабежчыкам Мiндоўгам, а пасля, у 60-х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзiлася летапiсная Лiтва, i пайшла назва новай дзяржавы як Лiтоўскай.

3.Toe, што ўтварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага суправаджалася заваяваннем балцка-лiтоўскiх зямель (Лiтвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знiшчэннем i выгнаннем ix феадалаў, адхiляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнiкненне гэтай дзяржавы дыктавалася iнтарэсамi лiтоўскiх феадалаў. Паколькi ўтварэнне ВКЛ было найперш вынiкам эканамiчнага, палiтычнага i культурна-этнiчнага зблiжэння i аб'яднання беларускiх зямель, то дадзены гiстарычны працэс адпавядае iнтарэсам беларускiх феадалаў, што i характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становiцца зразумелым, чаму ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм пануючае месца заняла беларуская культура i дзяржаўнай стала беларуская мова [1, с.92].

У новай (беларускай) канцэпцыi, па-першае, лiтоўцаў альбо  не заўважаюць, альбо памяншаюць ix ролю ва ўтварэннi ВКЛ: былi заваяваны, далучаны да Новагародка. Iншы раз дапускаецца, што лiтоўцы былi асiмiляваны, абеларушчаны. Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца як палiтычнае ўтварэнне, сукупнасць палiтычных iнстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыi, мовы, этнiчных прыкмет: дзяржаўнасць беларуская таму, што большасць насельніцтва складае беларускi этнас, панавала беларуская культура, а жыхары карысталiся беларускай мовай. На самой справе, дзяржаўнасць — гэта не тэрыторыя, не мова i культура, не этнас, а механiзм, машына, якая рэгулюе палiтычныя, сацыяльна-эканамiчныя, культурныя i мiждзяржаўныя адносiны.

М.Ермаловiч  сцвярджаў, што летапiсная Лiтва знаходзiцца  на тэрыторыi сучаснай Беларусi. На аснове першакрынiц ён удакладнiў межы старажытнай  Лiтвы, якая, на яго думку, займала  тэрыторыю ад Маладзечна да Заслаўя i Дзяржынска (усходняя мяжа Лiтвы праходзiла прыблiзна ў 30 км ад Мiнска), далей да сучасных Баранавiч, Ляхавiч i Слонiма. Заходняя мяжа старажытнай Лiтвы праходзiла прыкладна ў 20 км ад Новагародка, дзесьцi ў раёне Карэлiч. Па нёманскай Бярэзiне праходзiла мяжа памiж Лiтвой i Полацкiм княствам.

Што да ўсходняй часткi сучаснай Лiтвы, то ў XI-XIII стст. яна  называлася Аўкштайцiяй. Пазней у сувязi з перанясеннем сталiцы дзяржавы з  Новагародка ў Вiльню (каля 1323 — 1326) назва "Лiтва" з Верхняга Панямоння  паступова пачала пераходзіць на ўсход сучаснай Лiтвы i замацоўвацца там. Але адначасова яна працягвала захоўвацца i на ранейшым месцы яшчэ стагоддзi. М.Ермаловiч у кнiзе "Па слядах аднаго мiфа" (с.28 - 29) прыводзiць доказы гэтага.

Прыкладна з XVI ст. тэрмiнам "Лiтва" пачынае абазначацца ўся тэрыторыя сучаснай Лiтвы (былыя Аўкштайцiя i Жэмайцiя), упершыню сустракаюцца ўпамiнаннi аб лiтоўскай мове, лiтоўскiм праве ў сённяшнiм разуменнi належнасцi да Лiтвы. Толькi ў пачатку XX ст. назва "Беларусь" замацавалася за Беларускiм Панямоннем, выцеснiўшы адтуль назву "Лiтва", якая з таго часу стала адносiцца толькi да сучаснай Лiтвы.

У якасцi доказаў  сваёй тэорыi прыхiльнiкi новай (беларускай) канцэпцыi лiчаць, што нiякага аслаблення беларускiх зямель у XII -- пачатку XIII ст. не iснавала, мiжусобнай барацьбы таксама не было. Летапiсы i iншыя крыніцы не зарэгiстравалi такiх фактаў. Больш таго, крыжацкая навала яднала беларускiя княствы. У канцы XII ст. крыжакам удалося захапiць Нiжняе Падзвiнне -- Кукенойс i Герцыке -- i тым самым адрэзаць Полацкае княства ад Балтыйскага мора. Сiл супрацьстаяць крыжакам у палачан не хапiла i гэта аслабiла Полацкае княства. Цэнтр грамадска-палiтычнага жыцця пачаў паступова перамяшчацца з Падзвiння (Полацкага княства) у Панямонне (Новагародскае княства).

Лiтва, перш чым прыступiць да заваявання зямель заходнерусаў, рабiла паходы супраць Наўгародчыны, Пскоўшчыны, Смаленшчыны, багацела, умацоўвалася. Паходаў было шмат, гэта адзначаюць летапiсы. Усе паходы, акрамя двух, закончылiся няўдачай для лiтоўцаў. Аб гэтым нiчога не гаварылася ў дарэвалюцыйнай i савецкай гiстарыяграфii, таму што лiтоўцы быццам мелi больш дасканалую ваенную арганiзацыю, чым заходнерусы; яны апошнiх заваёўвалi, i нi ў якiм разе не наадварот.

М.Ермаловiч  лiчыць, што галоўным пытаннем, якое паставiла ўсё з ног на галаву, было атаясамленне сучаснай Лiтвы са старажытнай Лiтвой. Апошняя была гiстарычнай вобласцю Беларусi, i яе трэба шукаць побач з Полацкай, Турава-Пiнскай i Новагародскай землямi. Старажытная Лiтва пакiнула на тэрыторыi Беларусi "аўтографы" у выглядзе назваў вёсак "Лiтва" у Слонiмскiм (Гродзенская вобл.), Ляхавiцкiм (Брэсцкая вобл.), Уздзенскiм, Стаўбцоўскiм, Маладзечанскiм (Мiнская вобл.) раёнах. Гэтыя назвы (тапонiм "Лiтва") супадаюць з летапiснымi.

Пачатак утварэння  ВКЛ М.Ермаловiч звязвае з дзейнасцю лiтоўскага князя Мiндоўга. У мiжусобнай барацьбе Мiндоўг пацярпеў паражэнне i быў вымушаны ўцякаць у Новагародак. Там ён дзесьцi ў канцы 1246 - пачатку 1247 г. прымае "веру хрiстiанскую от Востока со многiмi своiмi бояры" [1, с.28—29], што сведчыць аб тым, што Мiндоўг не заваяваў Новагародак, а быў абраны князем. Калi б Мiндоўг быў заваёўнiкам, яму не трэба было б прымаць праваслаўе. Значыць, Мiндоўг з'явiўся ў Новагародку як перабежчык, якi ўцёк з Лiтвы.

М.Ермаловiч  робiць вывад, што ўтварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага пачалося не з заваявання Новагародскай зямлi Лiтвой, а, наадварот, з заваявання Новагародскай зямлёй Лiтвы. Гэту заваёву новагародскiя феадалы ажыццявiлi сваiмi сiламi пры дапамозе Мiндоўга. На працягу 1248 - 1254 гг. Новагародская зямля стала арэнай жорсткiх баявых дзеянняў. Першая спроба заваявання Лiтвы Новагародскай зямлёй закончылася няўдачай.

М.Ермаловiч  сцвярджае, што роля Мiндоўга ў гiсторыi яўна перабольшваецца. Ён фактычна не быў стваральнiкам Вялiкага княства  Лiтоўскага, не ён зрабiў сваёй сталiцай Новагародак, а Новагародак выбраў яго сваiм князем. Не лiтоўскую ўладу ажыццяўляў тут Мiндоўг, а быў выканаўцам дзяржаўных iмкненняў Новагародка. Таму, не апраўдаўшы надзей навагародскiх феадалаў, ён i страцiў новагародскi пасад.

Информация о работе Прычыны і працэс утварэння вялікага княства літоўскага: розныя тэарэтычныя падыходы