Прычыны і працэс утварэння вялікага княства літоўскага: розныя тэарэтычныя падыходы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Марта 2013 в 17:43, контрольная работа

Краткое описание

Гісторыя ведае прыклады, калі адзін старажытны народ дае пачатак некалькім новым, якія наследуюць у тым ліку і яго імя. Так, сучасныя балгары і балкарцы ўзялі назву ад качэўнікаў-балгар, што зніклі шмат стагоддзяў назад. Імя румын пераклікаецца з іменем старажытных рымлян. Прыкладна ў такіх жа адносінах знаходзіцца сучасны этнонім ‘рускія’ з назвай супольнасці, што дала пачатак тром народам: беларусам, рускім, украінцам.

Содержание

Уводіны
Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.
Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе М.І. Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”.
Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў працах беларускіх гісторыкаў
Вывад
Лiтаратура

Вложенные файлы: 1 файл

ИБ.doc

— 138.50 Кб (Скачать файл)

Распаўсюджанне  ўлады лiтоўскiх князёў на землi Заходняй Pyci не знаходзiла энергiчнага адпору i не ўспрымалася як агрэсiя. Цяжка  сказаць, якi фактар стаў вырашальным  у далучэннi той цi iншай тэрыторыi да ВКЛ: моц лiтоўскай зброi цi добраахвотнае падпарадкаванне. Таму аб'яднанне заходнерускiх зямель вакол Лiтвы было па сутнасцi аднаўленнем разбуранага палiтычнага адзiнства кiеўскiх часоў, знаходжаннем страчанага палiтычнага засяроджання. Рознiца была толькi ў тым, што засяроджанне гэта перамясцiлася ў вынiку гiстарычных абставiн з Кiева ў Новагародак, потым у Вiльню, куды Гедымiн перанёс сваю сталiцу. Iмкненне лiтоўскiх князёў пашыраць свае ўладаннi аб'ектыўна адпавядала рэальнаму iмкненню ўсходнеславянскiх зямель да аб'яднання. Таму ў гэтым рэгiёне лiтоўскiя князi ўзялi на сябе функцыю, якая ў iншых частках Pyci выконвалася тутэйшымi Рурыкавiчамi. На працяту XIII - XIV стст. утварылася Вялiкае княства Лiтоўскае — феадальная дзяржава ў Цэнтральнай i Усходняй Еўропе.

Унутрыпалітычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага складалася пад уздзеяннем розных фактараў: барацьбы за ўладу паміж прадстаўнікамі літоўскай дынастыі, далейшай эскалацыі літоўскага ўплыву на заходнерускія землі, а таксама пад уздзеяннем супярэчнасцей на этнічнай, рэлігійнай, маёмаснай і прававой аснове. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі.

Прыярытэты  знешняй палітыкі Вялікага княства  Літоўскага ў XIV- XVI стст. змяняліся. У XIV ст. яно вяло напружаную барацьбу з  нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі. У канцы XIV - XV ст. ВКЛ было занята адносінамі з Польшчай, праблемай літоўска-польскага саюзу. Галоўным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці ВКЛ сталі адносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай. Умацаванне Рускай дзяржавы і аслабленне Вялікага княства Літоўскага вымусілі апошняе да больш цеснага дзяржаўнага аб'яднання з Польшчай.

У XIV - XVI стст. у  Вялікім княстве Літоўскім склалася дакладная і акрэсленая сістэма  прадстаўнічай манархіі. Склалiся асноўныя класы насельнiцтва, адбылося канчатковае запрыгоньванне сялян.

Цэнтрамі культурнага  жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы  Беларусі ўзрастала. Гарады пашыраліся за кошт прытоку сельскага насельніцтва. Гарады атрымалi права на самакіраванне (магдэбургскае права), што пашырыла магчымасці развіцця рамяства і гандлю.

Канцэпцыя А.К.Краўцэвіча пра стварэнне Вялікага княства Літоўскага

Аналізуючы  існуючыя канцэпцыі стварэння ВКЛ, аўтар адмаўляецца перш за ўсё  ад некаторых агульнапрынятых пастулатаў. Першы з іх – тэзіс аб спрадвечнай балцка-славянскай канфрантацыі на Панямонні – першага з двух даўніх і надзвычай трывалых стэрэатыпаў. Паводле гэтага падыходу ўтварэнне ВКЛ прызнаецца як вынік перамогі аднаго з супернікаў, менавіта балтаў над славянамі, і ацэнкі ВКЛ як балцкай дзяржавы. Зыходзячы з рэальнага факта літоўскіх паходаў на ўходнеславянкія землі, некаторыя гісторыкі гавораць аб перарастанні рабаўнічых нападаў на Русь у тэрытарыяльна-захопніцкія. Тым не менш прыхільнікам гэтага падыходу не ўдалося выявіць ніводнага факту захопу літоўцамі якога-небудзь горада і зямлі на тэрыторыі будучай Беларусі. Вядомы выпадкі супрацоўніцтва, а канфрантацыі – ніводнага.  Адмаўляецца аўтар і ад канцэпцыі М.Ермаловіча, які, “вывярнуў кашулю на левы бок” і прадставіў пачатак ВКЛ як заваёву балцкай Літвы ўсходнеславянскім горадам-дзяржавай Наваградкам [3, с. 178].

Другім трывалым і не менш шкодным стэрэатыпам  гістарычнага мыслення аўтар лічыць этнічны імператыў у матывацыі  дзейнасці арганізатараў ВКЛ, калі ад пачатку прымаецца, што Міндоўг  і яго наступнікі мелі мэтай стварыць дзяржаву этнічна балцкую ці этнічна  славянскую. Аднак шматлікія гістарычныя аналагі і само далейшае развіццё ВКЛ паказваюць памылковасць такога падыходу. Арганізатары ВКЛ будавалі дзяржаву ў біэтнічным балта-славянскім рэгіёне, карыстаючыся даступнымі матэрыяламі і сродкамі. Этнічнае паходжанне дынастыі і падданых у такой справе істотнага значэння не мела. На першым і найбольш складаным этапе пабудовы дзяржавы самымі надзейнымі саюзнікамі балта Міндоўга і яго сына Вайшэлка аказаліся славянскія гарады Панямоння (потым яшчэ Пінск збройнай рукою падтрымаў Вайшэлка), а этнічна блізкія жамойты, яцвягі і некаторыя аўкштоцкія кунігасы ваююць супраць Міндоўга на баку славянскай Галіцка-Валынскай дзяржавы. Кіруючая дынастыя была балцкага паходжання, гэтаксама як і частка вышэйшай арыстакратыі. Аднак феадалы русінскага паходжання (праваслаўныя і каталікі) складалі пераважную па колькасці частку шляхты ды значную частку магнатэрыі, і ўся дзяржаўная арганізацыя будавалася па ўсходнеславянскім узоры. Невядома ніводнага дзяржаўнага інстытута ў ВКЛ, які б можна было лічыць летувісцкім па паходжанні. Летувісцкая арыстакратыя, якая быццам бы заваявала Русь, не мела нават уласнай назвы і прыняла русінскую – баяры, нават дзяржаўны герб насіў беларускую назву “Пагоня”.

Аўтар не прымае і наступны не менш важны тэзіс  аб утварэнні яшчэ ў канцы 12—пачатку 13 стст. папярэдніцы ВКЛ – раннефеадальнай летувісцкай (балцкай) дзяржавы на балцкай тэрыторыі (саюз ці канфедэрацыя). Гісторыкі паклалі нямала намаганняў, каб выявіць сляды той дзяржавы. Аднак пошукі гэтыя, сцвярджае аўтар, нельга прызнаць удалымі. Надзейна ўстаноўлены толькі факт сацыяльнай дыферэнцыяцыі балцкіх плямёнаў, у тым ліку літоўцаў. Яе паскарала ваенна-рабаўніцкая дзейнасць. Асобныя ўдачлівыя правадыры-арганізатары рабаўніцкіх паходаў засяроджвалі ў сваіх руках значныя матэрыяльныя багацці. Выдзяляецца праслойка т.зв. нобіляў, што пацвярджаюць археалагічныя матэрыялы. Аднак з’яўленне племянной арыстакратыі яшчэ не доказ існавання дзяржавы, лічыць А.Краўцэвіч. Аўтар лічыць, што ў першых дзесяцігоддзях 13 ст. на Панямонні існавала лакальная палітычная сістэма, якая з’яўлялася часткай буйной сістэмы – усходнееўрапейскай. Аналіз наяўных пісьмовых звестак у комплексе з дадзенымі археалогіі і лінгвістыкі дазволіў аўтару зазначыць, што пачаткам ВКЛ стаў палітычны саюз двух галоўных рэгіянальных сіл – усходнеславянскіх гарадоў-дзяржаў з некаторымі найбольш моцнымі правадырамі балцкіх плямёнаў. Канкрэтызуючы, аўтар піша, што пачаткам быў саюз важнейшага горада рэгіёна – Наваградка з мацнейшым з суседніх кунігасаў Міндоўгам. Менавіта гэты саюз парушыў дынамічную раўнавагу сіл на Панямонні, даў саюзнікам перавагу і пры адпаведных знешніх абставінах паклаў пачатак прцэсу дзяржаваўтварэння. Прыняцце версіі балта-славянскага саюза дае магчымасць, на думку даследчыка, лагічна вытлумачыць і ўвязаць між сабою самыя розныя палітычныя падзеі, звязаныя з працэсам стварэння ВКЛ.

З вялікай доляй  верагоднасці А.Краўэвіч сцвярджае, што  ўтварэнне балцка-славянскага палітычнага  саюза на Панямонні адбылося ў  адрэзку  часу – 10 гадоў між 138 і 148 гг. Удакладняючы гэту дату,  аўтар прапануе 1248 год прыняць за пачатак генезы ВКЛ.

Краўцэвіч А.К. зрабіў спробу распрацоўкі новай  версіі, больш адпаведнай, як ён лічыць, сучаснаму ўзроўню гістарычных  ведаў. Шляхам комплекснага аналізу  пісьмовых, археалагічных і лінгвістычных крыніц аўтар прыйшоў да канцэпцыі балцка-славянскай дзяржавы, якая складаецца з наступных галоўных высноў:

-- ВКЛ узнікла  ў сярэдзіне 13 ст. у балцка-славянскай  кантактнай зоне (басейн Верхняга  і Сярэдняга Нёмана – харонім “Літва”);

-- штуршком да  пачатку працэсу дзяржаваўтварэння  стала знешняя пагроза з боку  Залатой Арды і Тэўтонскага  ордэна;

-- існаванне  раннефеадальнага балцкага дзяржаўнага  ўтварэння (саюза ці канфедэрацыі) – папярэдніка ВКЛ нельга лічыць  даказаным, яно, па ўсёй верагоднасці, міф;

-- пачаткам ВКЛ  стаў утвораны каля 1248 года саюз  усходнеславянскага горада Наваградка  з балцкім нобілем Міндоўгам;

-- ВКЛ з самага  пачатку было біэтнічнай балцка-ўсходнеславянскай  дзяржавы з дамінаваннем усходнеславянскага элемента.

 

 

 

 

Заключэнне

На сённяшні дзень навуковая праблема ўтварэння  Вялікага княства Літоўскага не атрымала адназначнага вырашэння. Доўгі час  агульнапрынятай лічылася так званая балцкая (літоўская) канцэпцыя, якая падае  ўтварэнне ВКЛ як вынік шматвяковай  балцка-славянскай канфрантацыі і перамогі аднаго з сапернікаў, менавіта балтаў над славянамі. Шляхам захопу буйных усходнеславянскіх тэрыторый балцкая (летувісцкая) раннефеадальная дзяржава пераўтварылаяс ў ВКЛ – балта-славянскую дзяржаву. Летувісы складалі ў ёй нязначную меншасць як па колькасці насельніцтва, так і па тэрыторыі (ад 10 да 20%), але былі палітычна дамінуючай кіруючай сілай.

У канцы 80-х—пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя  аб неабходнасці вярнуцца да вывучэння  гэтай праблемы заявіў сваімі працамі  беларускі даследчык Мікола Ермаловіч. На аснове ўласнага аналізу даўно вядомых даследчыкам крыніц ён давёў магчымасць новых падыходаў да вырашэння гэтай праблемы. Пачатак ВКЛ даследчык звязвае з заваёвай балцкай Літвы ўсходнеславянскім горадам-дзяржавай Наваградкам, што цалкам супярэчыць папярэдняй канцэпцыі.

Традыцыйная (лiтоўская) i новая (беларуская) канцэпцыi ўтварэння  ВКЛ - дзве крайнiя канцэпцыi, якiя  выключаюць адна другую. Сутнасць цэнтрысцкай  канцэпцыі ўтварэння  Вялiкага княства  Лiтоўскага зводзiцца да наступнага: Вялiкае княства Лiтоўскае ўзнiкла на працягу цэлага гiстарычнага перыяду(XIII ст. - 70-я гады ХIУст.).

Новую версію, больш  адпаведную сучаснаму ўзроўню гістарычных  ведаў, прапноўвае А.К.Краўцэвіч (“Стварэнне вялікага Княства Літоўскага”. Rzeszow, 2000). Даследчык даводзіць, што ВКЛ узнікла ў сярэдзіне 13 ст., пачаткам якога стаў саюз усходнеславянскага горада Навагародка з балцкім нобілем Міндоўгам, з самага пачатку ВКЛ было біэтнічнай балта-ўсходнеславянскай дзяржавай, штуршком да пачатку стварэння новай дзяржавы стала знешняя пагроза з боку Залатой Арды і Тэўтонскага ордэна. Разам з тым А. Краўцэвіч ставіць пад сумненне існаванне раннефеадальнай дзяржавы – папярэдніка ВКЛ, што з’яўляецца асновай балцкай (летувісцкай) канцэпцыі.

Рознасць  падыходаў да стварэння Вялікага княства Літоўскага гаворыць пра складанасць самой праблемы ўтварэння гэтай дзяржавы.

Не становячыся  на пазіцыю пэўных даследчыкаў, не прымаючы той ці іншы падыход, зазначым, што  кожны з іх мае права на існаванне.

Гісторыя вельмі павучальная. Расійскі гісторык С.Салаўёў адзначыў у свой час: “У гісторыі нішто не заканчваецца раптам і нішто не пачынаецца раптам; новае пачынаецца ў той час, калі старое працягваецца”. Але гісторыя павучальная толькі ў тым выпадку, калі пастарацца паглядзець на падзеі, далёкія ці блізкія ад нас, аб’ектыўна і бачыць у іх не толькі белае і толькі чорнае. Гісторыя карысная і павучальная, калі старацца пазбягаць гіпертрафіраванага бачання падзей праз прызму той ці іншай ідэі. У супрацьлеглым выпадку мы будзем не набліжацца, а аддаляцца ад гістарычнай праўды.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Лiтаратура

1.     Ермаловiч М.І. Па слядах аднаго мiфа. Мн., 1996.

2.     Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь. Мн, 1993.

3.     Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага  княства Літоўскага. Rzeszow, 2000.

4.     Крыжовы шлях: Дапаможнік для  вывучаючых гісторыю Беларусі. Мн., 1993.

5.     Насевіч В. Пачаткі Вялікага  княства Літоўскага : падзеі і асобы. Мн., 1993.

6.     Новiк Я.К., Марцуль Г.С. Гiсторыя Беларусi. Ч. 1. Мн., 2003.

7.     Цітоў В.С. Народная спадчына: Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці. Мн., 1994.

8.     Чамярыцкі В., Жлукта А. Першая  згадка пра Белую Русь –  13 ст.? // Адраджэнне: Гист. альманах. Мн., 1995. Вып. 1. С. 143—152.

9.     Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. Т. 1. Мн., 1984.

10. Этнаграфія  Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1989.

11. Юхо Я.А.  Кароткi нарыс дзяржавы i права. Мн., 1992.

 


Информация о работе Прычыны і працэс утварэння вялікага княства літоўскага: розныя тэарэтычныя падыходы