Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Марта 2013 в 17:43, контрольная работа
Гісторыя ведае прыклады, калі адзін старажытны народ дае пачатак некалькім новым, якія наследуюць у тым ліку і яго імя. Так, сучасныя балгары і балкарцы ўзялі назву ад качэўнікаў-балгар, што зніклі шмат стагоддзяў назад. Імя румын пераклікаецца з іменем старажытных рымлян. Прыкладна ў такіх жа адносінах знаходзіцца сучасны этнонім ‘рускія’ з назвай супольнасці, што дала пачатак тром народам: беларусам, рускім, украінцам.
Уводіны
Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.
Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе М.І. Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”.
Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў працах беларускіх гісторыкаў
Вывад
Лiтаратура
Асноўную ролю ў сабiральнiцтве зямель вакол Новаграродка Ермаловiч адводзiць Войшалку.
На аснове аналiзу вялiкага фактычнага матэрыялу М.Ермаловiч робiць вывад аб тым, што аб'яднанне Войшалкам зямель у адзiную дзяржаву было фактычна трывалым пачаткам ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага. Але калi далучэнне балцкiх зямель Лiтвы, Нальшчанаў i Дзяволтвы да Новагародка было гвалтоўным, то далучэнне Пiнска, Полацка i Вiцебска праходзiла добраахвотна. Таксама пазней да Вялiкага княства Лiтоўскага далучалiся i iншыя беларускiя землi. Вырашальную аб'яднальную ролю ў складваннi i пачатковай гiсторыi Вялiкага княства Лiтоўскага меў найперш Новагародак.
Прыхiльнiкi новай (беларускай) канцэпцыi растлумачваюць, чаму iмем заваяванай зямлi - Лiтвы - краiна стала называцца Вялiкiм княствам Лiтоўскiм, а не Новагародскай дзяржавай. Яны прыводзяць гiстарычныя аналагi, выключэннi з правiла, калi дзяржава не называецца iмем дамiнуючай часткi.
Назва "Лiтва" з'явiлася такой трывалай i яе iмем стала называцца вялiкая дзяржава ў Еўропе таму, што знаходзiлася ў цэнтры краiны (старажытная Лiтва), альбо таму, што насельнцiтва захавала назву, якая тут была з часоў балцкай каланiзацыi тэрыторыi сучаснай Беларусi, магчыма, паўплывалi балцкiя каранi (субстрат) славян-беларусаў
Прыхiльнiкi новай (беларускай) канцэпцыi Вялiкае княства Лiтоўскае называюць дзяржавай беларускай таму, што яе асновай з'явiлася Беларускае Панямонне з цэнтрам у г. Новагародку i таму, што рашаючую ролю ў яе стварэннi адыгралi беларускiя феадалы, бо пануючымi былi беларуская культура i беларуская мова.
Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага ў працах беларускiх гiсторыкаў
Традыцыйная (лiтоўская) i новая (беларуская) канцэпцыi ўтварэння ВКЛ - дзве крайнiя канцэпцыi, якiя выключаюць адна другую. Ёсць яшчэ i "памяркоўная" канцэпцыя – цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага. Яе сутнасць зводзiцца да наступнага: Вялiкае княства Лiтоўскае ўзнiкла на працягу цэлага гiстарычнага перыяду: XIII ст. - 70-я гады ХIУст.,
Для заходнiх зямель Pyci XII - XIII стст. былi перыядам феадальнай раздробленасцi. У гiсторыi працэсы цэнтралiзацыi i дэцэнтралiзацыi мяняюць адзiн аднаго. Тыя фактары, штo прымусiлi калiсьцi князёў аб'яднацца ў старажытнарускую дзяржаву (знешняя небяспека i неабходнасць стварэння прававога рэгулявання узнiкаючых феадальных адносiн), выканалi сваю мiсiю. Наступiў новы этап — паглыблення i развiцця феадальных адносiн. Умацаванне класа феадалаў дазволiла ажыццяўляць уладу над феадальна залежным насельніцтвам без дапамогi кiеўскага князя i яго дружыны. На месцах узнiклi моцныя эканамiчныя i палiтычныя цэнтры. Княствы сталi драбiцца на ўдзелы. Таму XII — XIII стст. прайшлi ў бесперапынных мiжусобных войнах. У вынiку полацкiя князi страцiлi шэраг гарадоў. Так, да Смаленскага княства адышлi Друцк i Орша.
Аднак, страцiўшы некаторыя землi на ўсходзе, полацкiя князi пашырылi свае ўладаннi на паўночным захадзе за кошт суседнiх прыбалтыйскiх зямель. У нiжнiм цячэннi Заходняй Дзвiны яны заснавалi гарады-крэпасцi Кукенойс i Герцыке. Плямёны лiваў абавязаны былi плацiць полацкiм князям данiну. Але знясiленае бясконцымi войнамi i мiжусобiцамi, полацкае княства ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталi знешнiя ворагi.
У 12 ст. нямецкiя феадалы пачалi пранiкаць у Прыбалтыку, плямёны якой не паспелi яшчэ стварыць сваю дзяржаўнасць. За каталiцкiмi мiсiянерамi iшлi нямецкiя рыцары. Пасля абарачэння мясцовага язычнiцкага насельнiцтва ў хрысцiянскую веру яны сталi пашыраць свае панаванне на ўсё большую тэрыторыю i стварылi ў Прыбалтыцы моцную феадальна-рэлiгiйную арганiзацыю - Ордэн мечаносцаў. Невялiкiя, добра ўмацаваныя замкi, узведзеныя па ўсёй Прыбалтыцы, сталi апорай улады мечаносцаў. Захопленыя землi Ордэн мечаносцаў назваў Лiвонiяй. Яшчэ большая небяспека навiсла над княствам, калi напачатку XIII ст. у Прывiслiннi быў заснаваны Тэўтонскi ордэн.
Не толькi балцкiм плямёнам, але i заходнерускiм княствам даводзiлася ўступаць у барацьбу з ордэнам. Ордэн захапiў у Полацка гарады Кукенойс i Герцыке, Полацк страцiў права кантролю i збору данiны з воднага шляху ў Балтыйскае мора. Нават перад пагрозай вялiкай небяспекi полацкiя князi не спынiлi мiжусобiц, не аб'ядналiся, каб даць адпор нямецкiм рыцарам.
Крыжакi ўпарта спрабавалi захапiць Панямонне. Хаця сумеснымi намаганнямi лiтоўскiх i заходнерускiх княстваў i ўдалося адкiнуць немцаў ад Лiтвы, перапынiць рух крыжакоў на Русь, упартая барацьба з ордэнам працягвалася i далей.
Яшчэ адным фактарам аслаблення заходнерускiх зямель стала татара-мангольскае нашэсце. У 30 - 40-я гады XIII ст. Русь, расколатая на княствы i ўдзелы, не здолела даць арганiзаваны адпор татара-манголам. Да 50-х гадоў XIII ст. была канчаткова ўстаноўлена ўлада татара-мангольскiх ханаў над Паўночна-ўсходняй Руссю. Спыненыя у Польшчы, Чэхii i Венгрыi, татары вярнулiся на Русь i стварылi ў нiзоўях Волгi сваю дзяржаву — Арду i працягвалі пагражаць заходнерускiм землям.
Такiм чынам, на заходнерускiя землi, што пазней склалi тэрыторыю Беларусi, у XIII ст. узмацнiўся ўцiск знешнепалiтычнага фактару. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдня i ўсходу - ад татара-манголаў адрадзiла аб'яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях.
Тэндэнцыя да аб'яднання старажытнарускіх зямель стала ўсеагульнай i праявiлася ранней на заходнiх землях. Гэта было абумоўлена iх размяшчэннем на гандлёвых шляхах; гэтыя землi не былi пад мангола-татарскiм iгам, на заходнiя землi Русi ў большай ступенi ўплываў знешнепалiтычны фактар (у выглядзе двайной пагрозы з боку крыжакоў i мангола-татараў).
Але самая важная прычына адраджэння аб'яднальнай тэндэнцыi Русi - унутрыпалiтычная. Развiваюцца прадукцыйныя сiлы, iдуць працэсы экстэнсiўнага i iнтэнсiўнага развцiця земляробства, растуць гарады, пашыраюцца гандаль, рамёствы. У плынь феадальнай эксплуатацыi ўцягваюцца новыя катэгорыi насельнiцтва. Расце сiла i моц баярства за кошт князёў. Паказчыкам гэтага з'яўляецца ўзнiкненне вечавога кiравання ў шэрагу гарадоў.
Далейшае развіццё феадальных адносiн непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, а класавая барацьба ў феадальным грамадстве заўсёды з'яўлялася фактарам аб'яднальных працэсаў.
Такiм чынам, сукупнасць унутраных i знешнiх фактараў адрадзiла iмкненне заходнерускiх княстваў да кансалiдацыi. Як палiтычная сiла Рурыкавiчы былi аслаблены татара-манголамi. Заходнiя землi Pyci, што не падпалi пад татара-мангольскае ira i мелi прагрэс у развіццi феадальных адносiн, таксама не змаглi знайсцi ў сваiм асяроддзi палiтычнага лiдэра. Аб'яднальнай сiлай заходнерускiх княстваў выступiла ўлада вялiкiх князёў лiтоўскiх.
Прычынай гэтага стала з'яўленне ў Прыбалтыцы крыжакоў. Гэта пагроза падштурхнула лiтоўцаў i заходнерускiя княствы адзiн да аднаго. Крынiцы сведчаць аб многiх iх сумесных паходах супраць нямецкiх ордэнаў, што ўмацавала сувязi двух народаў. 3 працэсам фармiравання палiтычнага адзiнства Лiтвы, з барацьбой за ўмацаванне цэнтральнай улады i ўсталявання феадальнай манархii цесна звязана iмкненне да тэрытарыяльнага пашырэння.
Такiм чынам, у XIII ст. складваюцца перадумовы ўзнiкнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння - ВКЛ. Велiзарную ролю ў працэсе аб'яднання лiтоўскiх i заходнерускiх зямель у адзiную дзяржаву адыграў фактар узаемнага iмкнення. У Заходняй Русi, дзякуючы шматлiкiм вышэйназваным прычынам, усё больш акрэслiвалася тэндэнцыя переходу ад раздробленасцi да кансалiдацыi, але не было аб'яднальнага палiтычнага ядра. Лiтоўцы, нягледзячы на тое, што знаходзiлiся на больш нiзкай ступенi развцiця, у стадыi фармiравання дзяржавы, дапамаглi знайсцi страчаны палiтычны аб'яднальны цэнтр. Улада вялiкiх князёў лiтоўскiх, якая ўмацавалася ў барацьбе за аб'яднанне лiтоўскiх зямель, стала своеасаблiвым фундаментам у гэтым працэсе. Велiзарную ролю у аб'яднаннi лiтоўскiх i заходнерускiх княстваў адыграў фактар знешняй небяспекi.
Працэс аб'яднання ў ВКЛ быў працяглы i складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе –з другой чвэрцi XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб'яднанне праходзiла рознымi шляхамi, у тым лiку i шляхам захопу, але ён не быў галоўным. У аб'яднаннi лiтоўскага i заходнерускага народаў у адзiную дзяржаву адыграў ролю ўзаемны палiтычны iнтарэс. Аблегчыла сiтуацыю i адсутнасць у той час акрэсленай палiтычнай мяжы памiж двума рэгiёнамi. Глыбокае ўзаемапранiкненне абодвух этнiчных элементаў зблiжала суседнiя народы, асаблiва ў эканамiчных i культурных адносiнах. Поспеху спрыяла i тое, што спачатку лiтоўскiя князi давалi абяцанне "не рухаць старыны" i не "ўводзiць навiны" на заходнерускiх землях. Больш таго, яны актыўна запазычвалi эканамiчны, палiтычны, прававы фундамент, пiсьменнасць (якой самi не мелi) больш развiтога народа. Уваходжанне ў склад Вялiкага княства Лiтоўскага не ўспрымалася заходнерускiмi княствамi як выклiк лiтоўскай агрэсii.
Шляхi аб'яднанне лiтоўскiх i заходнерускiх зямель, спосабы i акалiчнасцi далучэння асобных зямель да Вялiкага княства Лiтоўскага былi розныя. У адных выпадках тэрыторыi далучалiся пры дапамозе ваеннай сiлы, у другiх — шляхам дынастычных шлюбаў, у трэцiх - на аснове пагадненняў памiж лiтоўскiмi i Рускiмi князямi. Усё залежала ад узроўню развiцця, ступенi палiтычнай кансалiдацыi той цi iншай зямлi. Адыгрывалi ролю геапалiтычныя, геаграфiчныя i часавыя фактары. Так паступова iшоў працэс уключэння заходнерускiх зямель у палiтычнае жыццё Лiтоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту пераўтваралася ў Вялiкае княства Лiтоўскае.
Ля вытокау гэтага працэсу ставяць славутага лiтоўскага князя Мiндоўга. Першымi ў Вялiкае княства Лiтоўскае трапляюць землi Верхняга Панямоння, Чорная Русь, цi Новагародчына, што ўваходзiла ў склад Галіцка-Валынскага княства. Мiндоўг выкарыстаў спусташэнне, прынесенае мангола-татарамi Галiцка-Валынскаму княству, даволi лёгка пранiк на тэрыторыю Панямоння i далей на поўдзень да самага Kieвa. Залежнасць Чорнай Pyci ад Лiтвы Мiндоўга была ўстаноўлена не адразу. Спачатку памiж iмi ўсталявалiся паважлiвыя адносiны саюзнiкаў.
Аднак у хуткiм часе ў Лiтве ўзмацнiлiся цэнтралiзатарскiя тэндэнцыi. Мiндоўг пачаў наступленне на правы i ўласнасць буйных феадалаў. Спачатку Мiндоўг зрабiўся поўным гаспадаром у Лiтве.
У вынiку працяглай вайны, што праходзiла з пераменным поспехам, Мiндоў умацаваўся на ўсёй зямлi Новагародскай. Новагародак стаў сталiцай Вялiкага княства Лiтоўскага. Язычнiцкая Лiтва i праваслаўная Новагародчына мiрна суiснавалi пад адной уладай, але заўважалася тэндэнцыя да славянiзацыi кiруючай балцкай дынастыi. Так, хрысцiўся ў праваслаўе сын Мiндоўга Войшалк, якому бацька перадае новагародскае княжанне.
Паступова Вялiкае
княства Лiтоўскае абрастала
Аднак з другой паловы XII ст. лiтоўцы сталi з'яўляцца на Полацкай зямлi як заваёўнiкi. Полацкiя князi, знясiленыя мiжусобiцамi, ужо не маглi абараняцца. Ужо на пачатку 50-х гадоў XIII ст. на прастолах Полацкага княства з'яўляюцца родныя Мiндоўга: у Полацку - Таўцiвiл, у Друцку - Едзiвiл. Пасля смерцi Таўцiвiла ў Полацку сядзелi таксама стаўленiкi лiтоўскiх князёў. У канцы XIII ст. на полацкiм прастоле з'явiўся лiтоўскi князь, якi прыняў каталіцтва i, не маючы нашчадкаў, завяшчаў княства Рыжскай архiепiскапii.
Адсутнасць
князя ў Полацку спрыяла
Вiтаўт далучыў да Вялiкага княства Смаленскую зямлю, а ў пачатку XIV ст. да Вялiкага княства Лiтоўскага было далучана i Турава-Пiнскае Палессе, г. зн. басейн Прыпяцi. Пры якiх абставiнах гэта адбылося, дакладна невядома. У iншых гарадах яшчэ нейкi час сустракалiся рускiя князi, але вядома, што яны ўжо знаходзiлiся пад вярхоўнай уладай Вялiкага князя Лiтоўскага. З умацаваннем у Пiнску Нарымунта паступова амаль усё Палессе перайшло пад уладу Лiтвы.
Асаблiвых поспехаў аб'яднальны працэс дасягнуў пры вялiкiм князi Гедымiне, якi, як сцвярджаюць крынiцы, быў умелым палiтыкам i здолеў заваяваць давер нанова далучаных зямель "разумным кiраваннем" [7, с. 89]. Ён нават аддаваў перавагу ў кiраўніцтве дзяржавай рускаму пачатку.
Лiтоўскiя князi вымушаны былi лiчыцца з колькаснай i тэрытарыяльнай перавагай рускага насельнiцтва ў адносiнах да лiтоўскага, больш высокiм эканамiчным, палiтычным i культурным узроўнем развіцця далучаных зямель. I абяцалi "не рухаць старыны" i не "ўводзіць навiны" на гэтых землях. Язычнiцкая Лiтва памяркоўна адносiлася да хрысцiянскай рэлiгii i славянскага насельнiцтва. Шмат хто з лiтоўскiх князёў прыняў праваслаўе. Гедымiн жа, хоць сам i заставаўся язычнiкам, меў рускiх праваслаўных жонак (Вольгу i Еву) i дзецям сваiм наладжваў хрысцiянскiя шлюбы, не пярэчыў прымаць хрышчэнне. Вялiкае значэнне ў сваёй палiтыцы ён надаваў пашырэнню роднасных сувязей са славянскiм насельнiцтвам. Так, дзякуючы дынастычным шлюбам, Гедымiн атрымаў Вiцебскi надзел i Валынь (1325).
Поспеху аб'яднання спрыяла i тое, што ў першыя часы розныя пласты насельніцтва далучаных зямель практычна не прынiжалiся ў правах. З iмi заключалiся дагаворы, што ахоўвалi ix правы i прывiлеi на гарантаванне цэласнасцi тэрыторыi i манапольнае права мясцовых феадалаў на свае землi.
Гедымiнам была перанесена на ўсё Вялiкае княства Лiтоўскае стараруская мадэль дзяржаўнага кiравання. Неўпарадкаваныя лiтоўскiя апалчэннi змянялiся палкамi, якiя маглi пераносіць працяглыя паходы, былi добра ўзброены. Старабеларуская мова стала мовай дзяржаўных дакументаў. Яна распаўсюдзiлася ў асяроддзi лiтоўскiх феадалаў. Але простыя лiтоўцы гэтай мовы не ведалi. Дзяржаўныя дакументы пiсалiся на старабеларускай мове з той прычыны, што лiтоўцы не мелi сваёй уласнай пiсьменнасцi.