Біяграфія Алеся Разанава

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Декабря 2013 в 23:23, реферат

Краткое описание

Алесь Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 г. ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Брэсцкае вобласці ў сям'і служачых. Бацька, Сцяпан Разанаў (1910–1986), паходзіў з вёскі. Вялікая Ржакса (Тамбоўская вобласьць), прыехаў з геадэзічнай экспэдыцыяй ў Беларусь, дзе і застала яго вайна. У 1942 схоплены фашыстамі і вывезены ў Нямеччыну, дзе працаваў на заводзе, знаходзіўся ў канцлагерах Заксенхаўзен і Маўтхаўзен, з якога ў 1945 вызвалены савецкай арміяй. Вярнуўся да сям'і на Брэстчыну і застаўся жыць у вёсцы Сялец. Маці, Надзея, працавала мэдсястрой, фэльчарам-акушэркай, пазней – у бальніцы ў вёсцы Сялец, цяпер на пэнсіі.

Вложенные файлы: 1 файл

Рэферат па тэме алесь разанаў.docx

— 94.82 Кб (Скачать файл)

Шэраг аўтараў, у тым ліку Л. Галубовіч і Е. Лявонава, адпрэчваюць  меркаванні пра прыналежнасць творчасці  А. Разанава да постмадэрнізму. Так, довады Е.Лявонавай наступныя: для А. Разанава творчасць – не гульня з сэнсамі, алюзіямі, цытатамі. Творчасць – прарыў у невядомае, неадкрытае, непрамоўленае. Сам А. Разанаў выказваецца наступным чынам: “Творчасць – сустрэча з невядомым. Як толькі невядомае змяняецца вядомым, яна немінуча ператворыцца ў імітацыю”. Наступны довад Е. Лявонавай такі: калі для постмадэрністаў спадчына – “адзіны і дастатковы будаўнічы матэрыял для стварэння новай тэкстуры, гэтак званага “фрагментаванага дыскурсу”, сутнасць якога – у сцверджанні свету як хаосу, пазбаўленага каштоўнасных арыенціраў, іерархічна неўпарадкаванага, іначай кажучы – фрагментарнага”, то для А. Разанава спадчына – “рэальны, а не ўмоўны факт культурнага жыцця і фактар свядомасці” праз яе становішча “не толькі там, але і тут… у вертыкалі пастаяннага дыялога з наступнымі пакаленнямі”.

Таксама творы А. Разанава вылучае “асобаснасць, што суправаджаецца метафізічнасцю, адчувальнай інтуітыўнасцю, своеасаблівай эксклюзіўнасцю –  у процівагу постмадэрнісцкай прагматычнасці, рацыянальнасці, іклюзіўнасці”. Адзначаючы міжжанравы характар многіх твораў А. Разанава (вершасказы, зномы, версеты), Е. Лявонава, тым не менш, адмаўляе іх эклектычнасць: “па вялікім рахунку, этымалагічныя росшукі ў сферы  ці не кожнай сучаснай жанравай формы  непазбежна прывядуць да яе шматкаранёвасці, якая, аднак, далёкая ад постмадэрнісцкага  прынцыпу множнасці, калекцыі, спісу, мантажу, гібрыднасці як выніку збіральнасці сучаснага мастацтва, неабходнасці рэвізіі ўсіх аскепкаў папярэдняга  культурнага свету. У паэзіі Разанава гэтага няма, а ёсць пошук і сцвярджэнне  цэласнасці чалавека, свету, твора”.

Аналагічных поглядаў прытрымліваецца  Л. Галубовіч: “Многія, на маю думку, памылкова залічваюць паэта ледзь  не да постмадэрністаў. Але ж відавочна, што А. Разанаў нічога новага не піша, ён усяго толькі піша па-новаму. Не адкрываючы амерык па-за светам, ён адкрывае амерыку  тут, у сабе, паказваючы нам нашае  ў адпаведным цяперашняму часу ракурсе”. У творах А. Разанава яскрава выяўлены асобасны, індывідуальны пачатак, ён – не эпігон і не інтэрпрэтатар.

Пра постмадэрнізм у творах Алеся Разанава (катэгорыі тэксту, знаку, слова) піша Г. Кісліцына. Даследчыца ўказвае на полістылістыку некаторых  твораў паэта (“Паэма гарачага лісця”, “У поцемках, з ліхтаром”), метарэалізм (“Паэма святла”, “Паэма сланечніка”, “Першая паэма шляху”, “Другая  паэма шляху”, “Паэма выніку” і  інш.), на своеасаблівыя адносіны аўтара і героя (“Шлях 360”, “Назаўжды”), разуменне  свету як тэксту. Таксама з постамдэрнізмам  творы А. Разанава лучыць так званы  гульнёвы прынцып, аднак атмасфера  ў творах паэта не смехавая, а  разважліва-філасофская, нават драматычная  і трагічная.

 

Алесь Разанаў: «У мове прысутнічае нешта, зразумелае без  вымаўлення»

 

У рамках Тыдня  нямецкай мовы і культуры 15 - 16 кастрычніка  ў Брэсце адбылася аўтарская прэзентацыя  кнігі Алеся Разанава «Месяц думае, сонца разважае». Знаёмства з  літаратурнай навінкай прайшло на беларускай і нямецкай мовах.

Алесь Разанаў у літаратуры - фігура значная. Ён з’яўляецца адным  з заснавальнікаў беларускага хайку. Яго безумоўна можна назваць  выдатным майстрам паэтычнага слова, які  распрацаваў беларускі верлібр, а таксама ўзбагаціў паэзію такімі ўнікальнымі жанрамі, як версэты, пункціры, вершаказы. У апошняе дзесяцігоддзе  паэт звярнуўся да напісання твораў на нямецкай мове.

Кніга «Месяц думае, сонца  разважае» цалкам напісана па-нямецку. Аснову яе складаюць так званыя wortdichte - жанр, распрацаваны самім аўтарам  і падобны да беларускіх вершаказаў (паэтычных па змесце і празаічных па форме твораў). Галоўную ролю ў  іх іграе гукапіс, праз які аўтар  спрабуе адлюстраваць тую ці іншую  з’яву. Пераносячы вершаказы на немяцкамоўную  глебу, Разанаў стварае асаблівыя  тэксты, якія сугучны, але ў той  жа час істотна адрозніваюцца  ад беларускіх твораў.

Як прызнаўся Алесь  Сцяпанавіч, нямецкай мовай ён валодае  не дасканальна, таму пошук неабходных слоў уяўляў сабой асобны працэс. «Калі  нямецкія людзі гавораць па-нямецку, для іх мова як плынь, як сродак выказаць сваю думку, сваё разуменне, як матэрыял, з якога будуецца выказванне. Для  меня было інакш. Я спатыкаўся на нямецкія словы і загаворваў з імі, як з  жывымі істотамі. Тыя словы, што адгукаліся, служылі асновай для wortdichte. Яны  хацелі гаварыць далей, і я ім дапамагаў  выказацца, намаляваць сваю біяграфію, слухаў іх унутраную споведзь. Для  мяне слова аказалася закончаным творам, трэба было толькі яго раскрыць».

Зборнік «Месяц думае, сонца  разважае» пакуль не загучаў на іншых  мовах, таму значная частка прэзентацыі  была прысвечана спробам вучняў сярэдніх школ зрабіць свае пераклады. Былі прадстаўлены і аўтарскія варыянты. А тыя  слухачы, што наогул не валодалі нямецкай мовай і не мелі магчымасці ацаніць  прыгажосць wortdichte, у суботу пазнаёміліся з падобнымі да іх вершаванымі  формамі з раней выдадзеных беларускамоўных  кніг «Дождж: возера ў акупунктуры», «Пчала пачала паломнічаць», «І потым  нанава пачаць».

Таксама пад час сустрэчы выказвалася шмат думак аб самой  творчасці і сэнсе слова, праз якое дасягаецца разуменне вышэйшых матэрый. Ці прынцыпова на якой мове напісаны твор? Ці могуць людзі, што не валодаюць  агульнай мовай, зразумець адзін  аднаго?

На думку Алеся Сцяпанавіча, душа мовы невымоўная. «Калі мы будзем паглыбляцца ў гісторыю далей  і далей, то прыйдзем да самага пачатку, да мяжы мовы, да мяжы слоў, у невымоўнае, боскае. Яно заўсёды прысутнічае  ў мове і над моваю. Некалькі разоў у Нямеччыне, калі я чытаў свае версэты, да мне падыходзілі людзі і казалі: «Мы не валодаем беларускай мовай, але нам здаецца, што мы разумеем тое, што зараз гучыць». У самой мове - асабліва паэтычнай, таму што яна збліжана з першапачаткам, - прысутнічае нешта, зразумелае без вымаўлення».

Алесь РАЗАНАЎ: «Мы становімся тым, кім яшчэ не былі»

 
Даволі рэдкі госць завітаў 10 сакавіка ў Брэст на дзве творчыя сустрэчы з чытачамі, пісьменнікамі і літаратуразнаўцамі. Ужо на першай з іх – на філалагічным факультэце БрДУ імя А.С. Пушкіна – творчая інтэлігенцыя Брэстчыны паскардзілася, што сусветна вядомы паэт-інтэлектуал Алесь Разанаў неяк прызабыўся на alma mater і землякоў, з сярэдзіны 90-х не наведваючы рэгіён з літаратурнымі імпрэзамі.

 

Самы выбітны  паэт сучаснасці

Даволі смешным падаўся  дыялог пад фотаздымкамі паэта ў  блогу аднаго са сталічных журналістаў. Блог не змяшчаў аўтарскага артыкула – проста подпіс пад здымкамі: «Алесь Разанаў». Адзін з чытачоў запытаўся: «А хто гэта такі?». Другі, больш прасунуты, параіў першаму не сарамаціцца, на што той стаў апраўдвацца: імя, маўляў, вельмі знаёмае… Мусіць, гэта вядомы беларускі мастак.

Каб загадзя прадухіліць  падобныя ваганні нашых чытачоў, я хацела была даць некаторыя звесткі  з біяграфіі і бібліяграфіі паэта, але рука ўсё ж не паднялася: сорамна  неяк, ведаеце, бо гэтае прозвішча  стаіць у ліку тых, якія і без таго павінен ведаць кожны беларус. Каб  не называць потым Быкава паэтам, а  Разанава мастаком. Так што, калі заўважылі  за сабой, што таксама не вельмі ведаеце  героя гэтага артыкула, «Вікіпедыя»  да вашых паслуг.

Замест таго для разумення  жыццёвай і творчай філасофіі  касмапаліта Алеся Разанава прывяду  вытрымкі з яго анкеты для радыё  «Свабода»:

– Чаго Вы найбольш баіцеся?

– На крутым спатыкнуцца, на роўным паслізнуцца.

– Кім з сучаснікаў Вы захапляецеся?

– Тымі, хто адданы слову (як Ніл Гілевіч), хто перамагае  згубу (як Анатоль Галушка з Івацэвічаў), хто дзейсніць учынак – відавочны (як Сяргей Каваленка з Віцебска) і невідочны.

– Якую найлепшую  параду Вы атрымалі?

-- Малы ад дарослых: «Вялікі  расці!..»

– Які Ваш улюбёны дэвіз?

– Tat twam asi (Гэта ёсць ты).

– У якой палітычнай сістэме Вы хацелі б жыць?

– У пчалінай.

– У якой краіне Вы хацелі б жыць?

– У Айчыне.

– У якую эпоху Вы хацелі б жыць?

– У велікодную – калі ў людзях уваскрасае Бог.

– Калі б Вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

– Увёў бы ў дзеянне закон Адпаведнасці, а сам вярнуўся б да таго, чым займаюся цяпер.

– Якія адносіны Беларусь павінна мець з Еўразвязам?

– Вядомыя – што памятаюць, дзе быў дом.

– Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расіяй?

– Свядомыя – што ведаюць, дзе дом ёсць.

– Некаторыя думаюць так: «Хай дыктатура, абы свая». А Вы?

– Калі свая, то не дыктатура, калі дыктатура, то не свая.

– Калі беларусы загавораць па-беларуску?

– Калі не ў сераду, то ў пятніцу, калі не ў чацвер, то ў суботу, – тады, калі якасць пяройдзе ў колькасць. 

«Я даю магчымасць слову выказацца і вымавіцца…»

З дзвюх сустрэч – у адукацыйна-асветным цэнтры імя У. Калесніка на філфаку і ў абласной бібліятэцы імя М.Горкага – больш прадметная размова вялася, канечне, на філфаку БрДУ імя А.С. Пушкіна. На тое тут і сабраліся з гэтай нагоды як літаратуразнаўцы, так і пісьменнікі. Былі і студэнты, па словах выкладчыкаў, лепшыя з лепшых. Па іх некаторых рэпліках за сваёй спінай я зразумела, што яны пакуль мала што разумеюць у інтэлектуальнай паэзіі, але нават проста ўявіць, якія шырокія абсягі захапіла сучасная беларуская літаратура, было ім небескарысна, хай сабе і не ўсе гэта ўсведамляюць.

Ды і што дакараць студэнтаў, калі яшчэ і літаратуразнаўчая думка  постаць Алеся Разанава як след не асэнсавала. Што такое для нас  Алесь Разанаў? Толькі процьма новых  вершаваных жанраў і лексічных новатвораў ці нешта іншае, што адным літаратурным крытыкам не адужаць без дапамогі філосафаў? Сам паэт увесь час  падкрэслівае: чытайце глыбока, і  вы ўсё зразумееце. З відавочнай цікавасцю слухае ён навукоўцаў, якія імкнуцца дакапацца да перашаасноў  такой сусветнай з’явы, як разанаўская  паэзія. Слухае, згаджаецца і, па ўсім відаць, чакае. Чакае, калі з’явіцца асоба з не менш філасафічным і арыгінальным мысленнем і расчытае яго ўсяго – не па шчопцям, а цалкам, будзе глядзець не ў вядро выцягнутай вады, а адразу ў бяздонны калодзеж творчасці Алеся Разанава.

Гэта што тычыць думкі  літаратуразнаўчай. Пра думку спажывецкую  Разанаў выканваецца трохі інакш: «Я арыгінал, а навошта арыгіналу шукаць свой адбітак у людскіх выказваннях». Справа тая, канечне, сапраўды сумніўная, але дзеля справядлівасці адзначу, што прыхільнікаў у Алеся Сцяпанавіча ўсё ж больш, чым нядобразычліўцаў. Упэўніцца ў тым мне дапамаглі сайты нямецкіх і аўстрыйскіх газет ды мастацкіх інтэрнэт-часопісаў, дзе, дарэчы, пра беларуса Разанава можна знайсці нашмат больш звестак, чым у Беларусі. Змешчаны там і беларускія тэксты, і іх пераклады нямецкімі аўтарам, і нямецкамоўныя вершы самога паэта, і відэазапісы з літаратурных сустрэч. Еўропа цэніць Алеся Разанава за тое, што мы пакуль адчуваем больш інтуітыўна: за ягоную ўвагу да слова, яго сэнсу, яго гучання, і, канечне, за талент пісьменніка ствараць з дапамогай звыклых слоў нязвыклыя вобразы, а звыклыя вобразы маляваць нязвыклымі, часта самім ім прыдуманымі словамі.

Немцы, як вядома, любяць згрувашчваць сэнс некалькіх паняццяў у адным, пісаць разам тое, што мы напісалі б у два, а то і больш словаў. Але нават гэты народ дзівіцца, як трапна ўдаецца беларускамоўнаму творцу прыдумваць нямецкія новатворы. Той жа жанр, які даў назву зборніку «Wortdichte» (словавершы), дагэтуль нязнаны  ў культурнай Еўропе, як і слова, якім ён абазначаны. Дзелячыся творчымі планамі, дарэчы, паэт зазначыў, што  ёсць у яго адзін пакуль нерэалізаваны  жанр – тварасловы, і нешта мне падаецца, што гэта і ёсць беларускі адпаведнік з’яве, якую Алесь Разанаў падарыў спярша ўдзячнаму нямецкаму чытачу. А адну з кароткіх нататак на сайце нямецкага літаратурнага салона пра нашага земляка працытую:

«Маючы на сваёй  радзіме працяглую забарону на публікацыі, ён выдаваўся ў Польшчы, Германіі, а з 2005 г. у прыватных выдавецтвах Мінска. Апошні том з пункцірамі, як Разанаў называе свае кароткія творы, з’явіўся пад назвай «Трэцяе вока» ў выдавецтве Урса Энлегера. Разанаў вядомы як найбуйнейшы лірык Беларусі і адначасова як выразнік беларускага культурнага адраджэння. Той, хто сваёй творчасцю змагаецца яшчэ і за прызнанне беларускай мовы і культуры. Раней кожны, хто размаўляў на гэтай, а не рускай мове, быў кляймёны як вораг. Зараз становішча беларускай мовы наўрад ці палепшылася». Нядзіўна, што паэт наездамі зноў і зноў вяртаецца то ў Нямеччыну, то ў Аўстрыю – насустрач чытачу, які ўмее яго «прачытаць глыбока». 

«Што такое  паэзія? За тым, хто ўхіліцца ад адказу на гэтае пытанне, будучыня»

Чытач, вядома, адчувае, што  я свядома не бяруся аналізаваць  у межах газетнага артыкула непасрэдна творы Алеся Разанава – не той гэта жанр, а я не тая постаць. А вось даць слова навукоўцам і іншым пісьменнікам, што выказваліся на сустрэчы ў адукацыйна-асветным цэнтры, – гэта з задавальненнем. Прынамсі, яны маюць большае права ацэньваць гэтую глыбу ў пласце сучаснікаў, калі гаварыць словамі Максіма Багдановіча.

«Алесь Разанаў  так страсянуў беларускую літаратуру ў 70-80 гг., што яна дагэтуль ад такога шоку адысці не можа. Ён знайшоў новыя шляхі яе развіцця і тым самым выратаваў яе гонар» (Генадзь Праневіч, дацэнт кафедры беларускага літаратуразнаўства).

 

«Нам усім хочацца  ведаць і мы пасцігаем кожны па-свойму, што такое Алесь Разанаў…» (Зоя Мельнікава, прафесар кафедры беларускага мовазнаўства).

 

«…як і Бетховен, ён увесь у глыбіні. І гэтая  глыбіня паэзіі Разанава – найбольш самабытная яго рыса» (Алесь Каско, пісьменнік.)

 

«Гэта цудоўна, што  ён не пусціў надзённасць у сваю паэзію. Яе туды пусціш – гэта як чарцей пусціць у сваю хату, яны могуць і самога паэта з’есці. А Алесь захаваў чысціню голасу» (Мікалай Аляксандраў, пісьменнік).

 

«Времыши-камыши» – як гэта сказаць не па-руску? Але «чарот-вечарот» мне спадабаўся яшчэ больш!» (Вольга Фелькіна, дэкан філалагічнага факультэта пра перастварэнні Алесем Разанавым вершаў Веліміра Хлебнікава).

 

«Канечне, я па-добраму  зайздрошчу Разанаву. У перакладзе ён часта пераўзыходзіць самога Хлебнікава» (Мікола Папека, пісьменнік).

 

«Мяне заўсёды  радавала выйсце з беларускага правінцыялізму. І мы выйшлі з гэтага ўдала» (Яўген Бяласін, перакладчык – пра значэнне Алеся Разанава як пасла беларускай культуры ў Еўропе).

Апошняе слова за паэтам, які нагадвае пра дасканалую цэласнасць з’явы пад назвай «Чалавек»

НА ГЭТАЙ ЗЯМЛІ

Хто пытаецца ў мяне дарогу на ўсход,

Информация о работе Біяграфія Алеся Разанава