Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Мая 2014 в 00:32, курсовая работа
Мэтай гэтага даследавання з'яўляецца разгляд адметнасцей адлюстарвання вобраза горада Полацка у паэтычай творчасці Алеся Разанава, Уладзіміра Арлова і Ірыны Дарафейчук. Дзеля дасягнення гэтай мэты плануецца выканаць шэраг задач:
Разглядзець гісторыю развіцця паэтычнага апісання Полацка ў беларускай літаратуры;
Прасачыць творчы шлях Алеся Разанава і асаблівасці яго лірычнага апісання горада;
Азнаеміцца з асаблівасцямі вобразна-лірычнага ўвасаблення Полацка ў творчасці Уладзіміра Арлова;
Прааналізаваць месца Полацка сярод лірычнай спадчыны Ірыны Дарафейчук.
Уводзiны….…………………………………………………………....3
1. Крыніцы і гістарыяграфія………………………………………….5
2. Вобраз Полацка ў творчасці Алеся Разанава……………………11
3. Уладзімір Арлоў аб Полацку……………………………………..15
4. Полацк вачамі Ірыны Дарафейчук……………………………….22
Заключэнне…………………………………………………….……..25
Спіс выкарыстанай літаратуры……… ……………………………..26
Тэму Полацка ў сваей творчасці закраналі: Пятрусь Броўка – “Размова з Дзвіною”, Максім Танк – “У Татрах”, Максім Лужанін – “Як нараджаўся новы свет”, Васіль Зуёнак – “Быў знак”, Алесь Пісьмянкоў – “Палачанін”, Навум Гальпяровіч – “Дзвіной”, Віктар Леаненя – “Першая сталіца”, Пятро Ламан – “Полацкая фрэска”, Леанід Дайнека – “У Полацку над Палатою…”, Данута Бічэль – “Вершатворца Сімяон Полацкі”, Вольга Іпатава – “Выгнанне Полацкіх князёў у Бізантыю, год 1129”, Людміла Рублеўская – “Эўфрасіння”, Эдуард Акулін – “Францішак Скарына”, Алег Мінкін – “У Полацку”, Ірына Багдановіч – “Полацкай Сафіі”,, Людміла Паўлікава – “Полацкая Сафія”, Сяргей Панізнік, Генадзь Бураўкін “Полацкая баляда”, Анатоль Сыс – “У Сафіі крыж чырвоны”, Рыгор Барадулін – “Полацкі мэнталітэт” [8, c. 345].
Пры канцы ХХ стагодздзя беларускія паэты працягвалі актыўна пісаць вершы пра Полацк. Найбольшага плёну тут дасягнулі маладыя творцы. У іх вершах практычна знік пераказ полацкіх мітаў, тут чытач знойдзе іншае – развагі пра будучыню Полацку і элемэнты постмадэрнісцкай паэтыкі. Праўда, хто-ніхто яшчэ працягваў пісаць пра Полацак у адраджэнцкім (маладнякоўскім) ключы. Асобна ў гэтым хоры гучыць паэма ці не галоўнага мадэрніста Алеся Разанава «Ўсяслаў Чарадзей». Увогуле Алесь Разанаў у 1990-х напісаў цэлы шэраг твораў на полацкую тэматыку, але, на вялікі жаль, з іх яшчэ не быў складзены асобны зборнік.
2 Вобраз Полацка у творчасці Алеся Разанава
Алесь Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947, в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і служачых. Бацька – Сцяпан Разанаў, паходзіць з Тамбоўскай вобласці, прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе і застаўся. У 1966 годзе А. Разанаў паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. У кастрычніку 1968 года студэнты-філолагі БДУ, сярод лідараў якіх былі Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Леў Барташ, звярнуліся ў ЦК КПБ з лістом на імя П. М. Машэрава, дзе патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове. У выніку арганізатары падпісання ліста атрымалі ярлыкі “буржуазных нацыяналістаў”, што па тых часах магло мець благія наступствы. Пасля таго як Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Валянціна Тоўкун з'ездзілі ў Зэльву да Ларысы Геніюш, два першыя ўзімку 1969 года былі выключаны з БДУ (праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы; да гэтага яны былі выдатнікамі вучобы). Дзякуючы падтрымцы Максіма Танка, рэктара БПІ Сяргея Гусака і загадчыка кафедры беларускай мовы і літаратуры БПІ Уладзіміра Калесніка, А. Разанаў працягнуў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1970. У 1970-71 гадах працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе вёсцы Кругель Камянецкага р-на. З 1972 года ў Мінску; 1972-74 гадах з'яўляецца літаратурным супрацоўнікам газеты “ЛіМ” часопіса “Родная прырода”. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. У 1974-86 – рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”. З 1989 – віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра [9, c. 567].
З вершамі ў друку выступіў у 1961 годзе. У першым паэтычным зборніку з адметнай для таго часу назвай “Адраджэнне” (1970), моцна пераробленым цэнзурай, пераважалі адраджэнскія настроі, услаўляліся героі беларускага мінулага, замежныя вучоныя і пісьменнікі, адкрывальнікі новага, утапісты і змагары. У кнізе пераважалі імклівыя рытмы, рамантычная ўзнёсласць, ускладненая метафарычнасць. У наступным зборніку вершаў “Назаўжды” (1974) навідавоку яго пошукавы характар, схільнасць да паэтычнага эксперыменту, павышаная ўвага да філасофскіх праблем. 3 гэтага часу з імем Алеся Разанава звязваецца ўяўленне аб інтэлектуальнай плыні ў беларускай паэзіі. У вершаваным цыкле пад назвай “Пункціры”, якая адначасова стала і абазначэннем новага жанру, паэт прадэманстраваў сваё імкненне ахапіць шматстайныя праявы свету. Ён часцей за ўсё адштурхоўваўся ад назіранняў над канкрэтнымі, часта мімалётнымі, з'явамі і рэчамі.
Наватарскія памкненні паэта ў сферы зместу і формы выявіліся ў кнізе паэм-балад “Каардынаты быцця” (1976) і этапным зборніку “Шлях-360” (1981). Аднак эстэтычныя пошукі А. Разанава не сустракалі належнага разумення. Галоўная прычына ўскладнення творчага шляху паэта была абумоўлена сітуацыяй падцэнзурнага існавання літаратурнага жыцця ў часы грамадскага застою. Вольная мастацкая думка тады стрымлівалася і скоўвалася, савецкая паэзія была абмежавана колам дазволеных тэм, ідэй і спосабаў іх увасаблення. А. Разанаў імкнуўся да складанай вобразатворчасці, алегарычнага і сімвалічнага адлюстравання рэчаіснасці, а гэта пакідала ўражанне нейкага тайнапісу, не заўсёды зразумелага падтэксту. Ён звяртаўся да фальклорна-міфалагічных матываў, біблейскай сімволікі, традыцый нацыянальнай і сусветнай класікі. Пра напружаныя пошукі А. Разанавым свайго шляху засведчылі такія творы, як “Паэма рыбіны”, “Паэма калодзежа”, “Паэма выніку”, Паэма жніва”, “Паэма раўнавагі” і інш. Дэвізам яго творчага пошуку былі словы, выказаныя яшчэ ў 1960-я гады: “Жыве эксперымент! ” Ён прытрымліваўся ідэі дынамічнага руху, зменлівасці жыцця і вечнага ўдакладнення поглядаў на жыццё і рэчаіснасць [10, c. 324].
У філасофскай лірыцы А. Разанава адбываўся пошук “сапраўднай рэальнасці”. На ўвазе мелася рэальнасць, якая адкрываецца ў асабіста-пачуццёвай сферы, у выніку суб'ектыўнага ўспрымання і асэнсавання свету. А. Разанаў бачыў гэтую “сапраўднасць” зямнога існавання ў адкрыцці новага, уласна “чалавечага” ў прыродзе, жыцці, вялікім космасе. Ён скіроўвае чытача ў мінулае і будучы час, да таямніц свету і чалавечага быцця. Паэт перакананы, што чалавек і яго думка павінны быць у няспынным руху наперад, і гэты працэс пазнання бязмежны, бясконцы.
Шматлікія вершаваныя тэксты А. Разанава – гэта вершы аб прадметах і рэчах, прыродных з'явах і жывых істотах. Іх назвы гавораць самі за сябе: “Камяні”, “Зброя, ” “Сякера”, “Стол”, “Цвік ”, “Барана”, “Птах”, “Маланка”, “Завея”, “Змеі”, “Лесвіца”, “Студня”, “Дрэвы”, “Ланцуг” і інш. Праз матэрыяльнае паэт імкнецца раскрыць штосьці новае: і ўласна пра рэчы-прадметы, і пра навакольную прыроду, і пра быццё чалавека, які іх успрымае. Паэт, гаворачы пра рэчы, шукае важныя сэнсы, пэўныя аналогіі, параўнанні. Так, парог, які “ўрос у зямлю”, выклікае ў паэта цэлае кола асацыяцый. Ён увасабляе падзел розных часоў, прымушае задумацца чалавека, хто ён такі на гэтым свеце. “Мінулае тоіцца ў змроку, будучыня – у светлыні”, – падагульняе аўтар у вершаказе “Парог”.
У зборніках А. Разанава апошніх дзесяцігоддзяў “Вастрыё стралы”, “У горадзе валадарыць Рагвалод”, “Паляванне ў райскай даліне”, “Рэчаіснасць”, “Гановерскія пункціры” творчыя пошукі адбываюцца пераважна ў сферы самой беларускай мовы. Паэт адкрывае багацце яе лексічных, музычных, сэнсавых магчымасцей і дэманструе амаль у кожным новым творы ідэю вобразнай невычэрпнасці нацыянальнай моўнай стыхіі. Любое слова, паняцце, назва прадмета, з явы ў навакольным свеце поўняцца для паэта асаблівым сэнсам і зместам (вершаказы “Вуліца”, “Бор”, “Рэчка і возера”, “Маланка і гром”, “Гліна”, “Срэбра і золата” і інш.) Ва ўладзе паэтавай думкі паставіць побач словы, рэчы, прадметы, раскіданыя ў часе і прасторы. Але самая вялікая загадка пры гэтым для паэта застаецца – жыццё і чалавек. Сэнс жыцця, сцвярджае Алесь Разанаў, у самім жыцці, у няспынным пошуку ісціны [11, c. 456].
У далёкую мінуўшчыну, ажно ў біблейскія часы, выпраўляецца лірычны герой паэмы А. Разанава “Гліна”. У вершах “Рагнеда”, “Стары горад”, паэтычнай кнізе “У горадзе валадарыць Рагвалод”, паэме “Усяслаў Чарадзей” А. Разанаў аддае даніну захаплення старажытнаму Полацку, у вобразе і гісторыі якога бачыць увасабленне спрадвечнага беларускага шляху.
Паэта цікавіць існаванне ў вялікім агульначалавечым свеце і загадкавым свеце нацыянальнай гісторыі. Алесь Разанаў вынаходлівы і дасціпны як у змесце, так і ў форме. Ён істотна пашырыў жанравыя межы сучаснай філасофскай паэзіі. А. Разанаў выказваецца ў сціслай форме квантэм, пункціраў, версэтаў, вершаказаў, зномаў. Яго паэтычныя тэксты часам нагадваюць фрагменты старажытных манускрыптаў без пачатку і без канца, спасціжэнне сэнсу якіх вымагае напружанай працы інтэлекту і фантазіі, здольнасці да самастойнай інтэрпрэтацыі.
Паэзія А. Разанава вылучаецца гукавымі асацыяцыямі, разбурэннем многіх традыцыйных форм і канонаў, дзёрзкай эксперыментальнасцю, сінтэзам вершаў і прозы авангардысцкага кірунку. Ён увёў у беларускую літаратуру версэты, квантэмы, вершаказы, пункціры [12, c. 256].
Версэты (утворана хутчэй за ўсё ад слова “версія”) – вершы баладнага складу, блізкія па афарыстычных роздумах да прытчаў. У іх асабістае я паэта як бы праламляецца праз “каардынаты быцця і асобы”. Аўтар аддае перавагу быційнаму, сутнаснаму. Сімволіка і ўмоўнасць у версэтах арганічна спалучаецца з канкрэтнымі рэаліямі, рытміка і рыфмоўка свабодная, раскаваная.
Квантэмы (утворана ад квант – элемент энергіі) – вершы-медытацыі, у аснове якіх “імпульс, квант паэтычнай энергіі”. Тут і словы-вобразы, і інтанацыя рытму, і колер рытму. У квантэмах няма звязанасці, прычынна-выніковай сувязі. Паміж сказамі часта адсутнічаюць знакі прыпынку, страчаны межы паміж лагічна завершанымі кавалкамі тэксту. Ствараецца ўражанне, што словы раскіданы, разбураны, існуюць паасобку.
Вершаказы – творы, паэтычныя па змесце і празаічныя па форме. Гэта ўслухоўванне ў гукавы склад слова, адшукванне асацыяцый, праз якія вымалёўваюцца межы сэнсу. Гэта і гульня са словам, абыгрыванне яго гучання і паліфанічнасці, і сур'ёзнае пранікненне ў глыбіні мовы, зварот да гукасэнсу і моватворчасці. У вершаказах побач з голасам паэта чуецца голас дрэва, каменя, маланкі, бо кожны прадмет, кожная з'ява хоча агучыцца, расказаць пра сябе. Кожная літара і кожны гук для паэта вельмі значныя, бо з іх дапамогай ён спрабуе ўзнавіць працэс узаемадзеяння чалавека з прыродай.
Пункціры – мініяцюрныя формы верша. Яны складаюцца з 3-6 радкоў. Па прызнанні самога аўтара, гэта “назіранне, думка, вобраз, тое, што заўважылася вакол сябе ў рэчаіснасці, што пастукала ў тваю душу, што блізка падступілася”. Сам вершаваны вобраз – гэта пункцір, маленькая кропка неабсяжнага жыцця [13, c. 129].
Уладзімір Аляксеевіч Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 ў Полацку. Пасля заканчэння БДУ працаваў настаўнікам гісторыі ў Наваполацку з 1975 па 1976 гады. Пасля быў карэспандэнтам, загадчыкам аддзелам, намеснікам рэдактара гарадской газеты “Хімік” ў Наваполацку, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЕН-цэнтра, член рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1986), член рэдкалегій часопісаў “Спадчына”, “Калоссе”, “Крыніца”. Жыве ў Мінску. З 1988 член БНФ, у 1989 выйшаў з КПСС. З 1992 двойчы абіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жанаты, двое сыноў — Раман (былы удзельнік гурта J:Морс) і Багдан. Дэбютаваў вершамі ў студэнцкіх часопісах «Блакітны ліхтар” (Наваполацк, 1973), “Мілавіца” (Мінск, 1976). Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, у т.л. “Добры дзень, мая Шыпшына” (Мн., 1986), “Дзень, калі ўпала страла” (Мн., 1988), “Асветніца з роду Усяслава” (Мн., 1989), “Ордэн Белай мышы”, “Адкусі галаву вароне”, “Пока не погасла свеча” (М., 1990), “Там, за дзвярыма” (вершы ў прозе: Мн., 1991), “Цалкам сакрэтна, альбо Адзін у трох іпастасях” (Мн., 1992), “Евфросиния Полоцкая” (Мн., 1992), “Рандэву на манеўрах” (Мн., 1992), “Міласць князя Гераніма” (аповесці, апавяданні: Мн., 1993), “Таямніцы полацкай гісторыі” (Мн., 1994), “Пяць мужчын у леснічоўцы” (Мн., 1994), “Фауна сноў ” (вершы: Мн., 1995), “Божая кароўка з Пятай авеню” (Мн., 1998), “Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны” (Мн., 1998), “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (Вільнюс, 1999; у сааўтарстве з Г. Сагановічам), “Requiem dla piły motorowej” (Рэквіем для бензапілы; Беласток, 2000), “Адкуль наш род” (Мн., 1996; Вільнюс, 2000), “Сны імператара” (апавяданні, аповесці, эсэ: Мн., 2001), “Краіна Беларусь” (Славакія: Neografia, 2003; у сааўтарстве з З. Герасімовічам), “Паром празь Ля-Манш” (вершы: Мн., 2006) і інш. Творы У. Арлова перакладаліся на 25 моў, у т.л. на нямецкую, англійскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінсую і інш [14, c. 325].
Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў “Ефрасіння Полацкая”, “Полацкія лабірынты”, “Сімяон Полацкі” і інш.
Уладзімір Арлоў – прадстаўнік сучаснай літаратуры, дакладней новай літаратурнай сітуацыі змены мастацкай стылістыкі. Некаторыя крытыкі лічаць яго прадстаўніком пераходнага перыяду, дзе спалучаюцца былыя і новыя формы творчасці. Менавіта ў яго паэтычнай творчасці выразна адбіваюцца стылістычныя змены. У той жа час, яго гістарычная проза працягвае рамантычныя традыцыі мінулай літаратуры. Напэўна, тут моцна дзейнічае прыцягальнасць мастацкай прасторы Уладзіміра Караткевіча [15, c. 89] .
Паэзію Арлова супрацьставяць яго прозе, або гавораць аб ёй напрыканцы, або зусім не гавораць. Не таму, што гэта – мастацтва ніжэйшага ўзроўню. Наадварот, напрыклад, некаторыя крытыкі падкрэсліваюць, што менавіта паэтычную творчасць Арлова вызначае мастацкасць, а гістарычную прозу – нацыяльная заангажаванасць: “…ягоны шлях ад гістарычнай белетрыстыкі і папулярызатарскай гістарыяграфіі да вытанчанай эсэістыкі, сучаснай актуальнай прозы ды гэтага ж эстэтычнага кшталту паэзіі” [16, c. 102].
Праўда ёсць крытыкі, якія не прымаюць (не разумеюць) паэтычных вобразаў Арлова (напэўна, усё з-за той жа заангажаванасці ўжо крытыкаў, а не аўтара). Так аднаго з крытыкаў абурыла ўвядзенне ў адзін асацыятыўны рад з божай кароўкай на замежнай вуліцы, згвалтаванай дзяўчыны і манашкі Ефрасінні Полацкай. Мне аднойчы таксама не спадабалася, калі прачытала п’есу мададой пісьменніцы, дзе Ефрасіння раптам зрабілася звычайнай жанчынай, якая марыць пра сям’ю, дзяцей. Потым прыйшло разуменне вытокаў майго абурэння. Імя Ефрасінні зрабілася ўжо сімвалам, знакам веры і Радзімы. Ефрасіння ўжо не просты чалавек – помнік. Дарэчы, да стварэння якога далучыўся сваёй пісьменніцкай дзейнасцю (прозай) і Уладзімір Арлоў (стварэння сімвала, канешне, не помніка) [17, c. 67].
Але слушна ўзнікае пытанне: колькі розніцы паміж згвалтаванай дзяўчынай, жанчынай, што не нарадзіла дзяцей і распаўсюджаным вобразам нашай паэзіі – укрыжаванай Беларуссю. Гэта ўсё пра гвалт: гістарычны, лёсавы, чалавечы, нацыянальны. А настальгічнае патрыятычнае пачуццё можа ўзнікнуць не толькі, калі бачыш нешта натуральнае ў штучным замежным гарадскім асяроддзі, але і ў больш пікантных, інтымных сітуацыях. Напрыклад, на афрыканскім пляжы. У вершы Арлова “Экспедыцыя ў Сахару” думы аб Радзіме узнікаюць менавіта на “цёплым пяску”, і патрыятычная, святая, тэма сутыкаецца зноў з жывёламі, на гэты раз экзатычнымі і далёкімі, “пільнымі скарпіёнамі” і “крылатымі вярблюдамі”. Далёкімі, як Беларусь у гэты час для паэта, ці беларускамоўны паэт для Радзімы ўжо працяглы час [18, с. 112-113].
Информация о работе Вобраз Полацка у сучаснай буларускай паэзии