Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Мая 2014 в 00:32, курсовая работа
Мэтай гэтага даследавання з'яўляецца разгляд адметнасцей адлюстарвання вобраза горада Полацка у паэтычай творчасці Алеся Разанава, Уладзіміра Арлова і Ірыны Дарафейчук. Дзеля дасягнення гэтай мэты плануецца выканаць шэраг задач:
Разглядзець гісторыю развіцця паэтычнага апісання Полацка ў беларускай літаратуры;
Прасачыць творчы шлях Алеся Разанава і асаблівасці яго лірычнага апісання горада;
Азнаеміцца з асаблівасцямі вобразна-лірычнага ўвасаблення Полацка ў творчасці Уладзіміра Арлова;
Прааналізаваць месца Полацка сярод лірычнай спадчыны Ірыны Дарафейчук.
Уводзiны….…………………………………………………………....3
1. Крыніцы і гістарыяграфія………………………………………….5
2. Вобраз Полацка ў творчасці Алеся Разанава……………………11
3. Уладзімір Арлоў аб Полацку……………………………………..15
4. Полацк вачамі Ірыны Дарафейчук……………………………….22
Заключэнне…………………………………………………….……..25
Спіс выкарыстанай літаратуры……… ……………………………..26
Заключэнне
Сучасная беларуская паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоў XX стагоддзя.
Сучасная беларуская паэзія вельмі часта звяртаецца да гісторыі краіны дзеля стварэння філасафічна-лірычнага вобразу. Адным з такіх прыкладаў з'яўляецца старажытнейшы горад Полацк. Аўтары выкарыстоўваюць розныя вобразы з летапісаў горада, старыя паданні і спалучаюць іх разам з адлюстраваннямі думкі і разважаннямі аб сучасным жыцці. Цікавая полацкая даўніна прапануе аўтарам сотні сюжэтаў для напісання твораў.Полацк – скарбонка старажытных легенд і паданняў, на падставе якіх аўтары пішуць свае творы. На прыкладзе лірыкі Алеся Разанава, Уладзіміра Арлова і Ірыны Дарафейчук вобраз горада Полацка мае розныя адлюстраванні.
А. Разанаў захапляецца гістарычнымі вобразамі Полацка ў вобразе і гісторыі якога бачыць увасабленне спрадвечнага беларускага шляху.Аўтар аддае даніну захаплення старажытнаму Полацку, у вобразе і гісторыі якога бачыць увасабленне спрадвечнага беларускага шляху.
Уладзімір Арлоў жа стварае інтымна-лірычны вобраз горада на падставе сваіх асабістых пачуццяў. Паэт з’яўляецца прадстаўніком сучаснай беларускай літаратуры, дакладней новай літаратурнай сітуацыі змены мастацкай стылістыкі. Гістарычная проза Уладзіміра Арлова працягвае рамантычныя традыцыі мінулай літаратуры.
Ірына Дарафейчук надае больш увагі свайму філасофскаму ўспрыняццю сучаснасці і пераплятае з ім вобраз гістарычнага Полацка. Не вельмі часта вершы гэтай паэткі можна напаткаць у беларускіх літаратурных часопісах i газетах, але кожная такая публікацыя неабвержна сведчыць аб тым, што ў нацыянальную паэзію ідзе таленавіты чалавек.
Гэтыя аўтары дапамагаюць нам, простым чытачам, больш даведацца пра найцікавейшую даўніну горада Полацка.
Гісторык Алесь Латышонак пісаў пра тое, што кожнаму беларусу трэба дакрануцца да муроў Святой Сафіі і змыць пыл чужых дарог у святой рацэ Палаце. Вершы пра Полацк будуць пісацца ў далейшыя часы.
Гэты фантастычны горад будзе прывабліваць новых і новых пісьменнікаў. Бо, як слушна сказаў Андрэй Хадановіч ля каменя Таварыства вольных літаратараў, які ляжыць на беразе Палаты насупроць Верхняга замку, “Полацак – гэта месца сакральнае”.
Спіс выкарыстаных крыніц
22. Р.Барадулін. Слаўлю чысты абрус. – Мн., 1996. – 271 с.
23. А.Звонак.Выбраныя творы ў 2-х тамах.Т.1. – Мн., 1977. – 302 с.
24. У.Арлоў.Рандэву на манеўрах. – Мн., 1992. – 239 с.
Информация о работе Вобраз Полацка у сучаснай буларускай паэзии