Паэтычныя творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая вобразнасць, сімволіка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Октября 2012 в 13:47, курсовая работа

Краткое описание

Мэта курсавой працы – пазнаёміцца з паэтамі, пісьменнікамі і мастакамі, якія адгукнуліся на чарнобыльскую бяду, выявіць тэматыку іх твораў і некаторыя характэрныя рысы твораў.
Для дасягнення пастаўленай мэты і доказу гіпотэзы неабходна вырашыць наступныя задачы:
пазнаёміцца з паэтамі, пісьменнікамі і мастакамі, якія ўзбагацілі нашу паэзію, прозу і жывапіс творамі чарнобыльскай тэматыкі;
прааналізаваць творы, у прыватнасці, асноўныя тэмы і наяўныя мастацкія сродкі.

Содержание

Уводзіны
3
Глава 1. Паэтычныя творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая вобразнасць, сімволіка.

5
1.1.Агляд беларускай паэзіі на чарнобыльскую тэму.
5
1.2. Вобразы і матывы паэзіі на тэму Чарнобыля. Эвалюцыя тэмы.
14
1.2.1. Вобраз-матыў мёртвай, атручанай зямлі.
14
1.2.2. Матыў бежанства, выгнання з роднай зямлі.
15
1.2.3. Матывы трывожнага роздуму пра будучыню.
18
1.2.4. Матыў загубленага, адабранага дзяцінства.
19
1.2.5. Праблема нацыянальнага выжывання.
19
1.2.6. Чарнобыльскі пейзаж.
20
1.2.7. Матыў надзеі, веры ў выратаванне.
21
Глава 2. Тэма Чарнобыля ў празаічных творах беларускіх пісьменнікаў. Стылёва-функцыянальная адметнасць твораў

22
Глава 3. Чарнобыльская тэматыка ў творах беларускага жывапісу
26
Заключэнне
28
Літаратура
29
Дадаткі

Вложенные файлы: 1 файл

Курсач.doc

— 177.00 Кб (Скачать файл)

Змест

 

 

Уводзіны 

3

Глава 1. Паэтычныя  творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая  вобразнасць, сімволіка.

 

5

1.1.Агляд беларускай паэзіі на чарнобыльскую тэму.

5

1.2. Вобразы і матывы паэзіі на тэму Чарнобыля. Эвалюцыя тэмы.

14

1.2.1. Вобраз-матыў мёртвай, атручанай зямлі.

14

1.2.2. Матыў бежанства, выгнання з  роднай зямлі.

15

1.2.3. Матывы трывожнага роздуму пра будучыню.

18

1.2.4. Матыў загубленага, адабранага  дзяцінства.

19

1.2.5. Праблема нацыянальнага выжывання.

19

1.2.6. Чарнобыльскі пейзаж.

20

1.2.7. Матыў надзеі, веры ў выратаванне.

21

Глава 2. Тэма Чарнобыля ў празаічных творах беларускіх пісьменнікаў. Стылёва-функцыянальная адметнасць твораў

 

22

Глава 3. Чарнобыльская  тэматыка ў творах беларускага жывапісу

26

Заключэнне

28

Літаратура

29

Дадаткі

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

Сёння як ніколі востра стаяць праблемы ўзаемаадносін  чалавека і навакольнага асяроддзя. Надышоў час, калі мы павінны вырашыць, ці захаваць нам прыроду і тым  самым атрымаць магчымасць выжыць, ці загінуць у страшэннай экалагічнай катастрофе.

Чарнобыль... У  назве гэтага старажытнага горада быццам нейкае змрочнае прадказанне. Было, быль... Але, на жаль, Чарнобыль – гэта не быль сівых вякоў, не мінуўшчына, гэта сучаснае. Чарнобыль – горыч усяго  народа. Чарнобыль – гэта вайна, якую нельга спыніць. Чарнобыль – адвечны боль за зямлю, Бацькаўшчыну.

Дзень 26 красавіка 1986 г. увайшоў у гісторыю Беларусі і ўсяго чалавецтва як адна з самых  трагічных старонак ХХ стагоддзя. Чарнобыль нібы ў апошні раз папярэдзіў сучасную тэхнізаваную цывілізацыю пра безадказнасць і бяздумнасць яе існавання, падвёў яе да бездані самазнішчэння и па-гамлетаўску завастрыў пытанне: быць ці не быць на зямлі чалавеку і жыццю?

Атамна-ядзерны  выбух на чацвёртым блоку Чарнобыльскай  АЭС стаў страшным пакараннем радыяцыйным апраменьваннем, смяротнымі пакутамі, бежанствам, анкалагічнымі хваробамі, іншымі наступствамі. Свет, час і лёс для беларусаў – а гэта знайшло яскравае выяўленне ў нашай прозе і паэзіі – трагічна раздвоіліся, раскалоліся папалам:

Адлік пачынаўся нязнанае эры

Змагання жыцця з небыццём…

(С.Законнікаў. "Чорная быль").

Пісьменнік-гуманіст Алесь Адамовіч празорліва зрабіў выснову, што "новы стан у роду чалавечага, новы адлік часу пачаўся і з 26 красавіка 1986 года. Да Чарнобыля і  пасля Чарнобыля – гэта рознае светаадчуванне, гэта па-новаму небяспечныя шляхі чалавецтва ў будучыню".

Чарнобыльскі  пажар не адразу ўскалыхнуў народную свядомасць. Усведамленне трагедыі, суровая  праўда яе дайшлі да нас са спазненнем, дайшлі, пераадолеўшы глухую сцяну  замоўчвання, напластаванні хлусні, бюракратычна-чыноўніцкую абыякавасць да здароў’я і будучыні нацыі.

Страшная, балючая  рэчаіснасць патрабуе новых поглядаў і падыходаў да праблемы. У гэтым  плане значная роля належыць мастакам слова. Беларускія паэты зведалі  і боль і горыч, і гнеў сумленняў у пакутах ісціны, праўды пра вялікую бяду ў нашым краі.

 

Актуальнасць выбранай тэмы працы заключаецца ў цікавасці асэнсавання чарнобыльскай трагедыі шматлікімі  мастакамі слова, выказаць свой боль і перажыванні, якія ўжо, па словах Генадзя Бураўкіна, не пакінуць чалавечае сэрца і розум: "Будзе, будзе да скону мне Чарнобыль балець..."

Гіпотэза дадзенай курсой працы пабудавана на здагадцы, што творы на чарнобыльскую тэму здолелі выявіць трагічную сутнасць і праўду часу. Таму а’бектам працы з’яўляюцца творы беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, творы жывапісу, прадметам – іх мастацкія асаблівасці і асноўныя тэмы.

Мэта курсавой працы – пазнаёміцца з паэтамі, пісьменнікамі і мастакамі, якія адгукнуліся на чарнобыльскую бяду, выявіць тэматыку іх твораў і некаторыя характэрныя рысы твораў.

Для дасягнення пастаўленай мэты і доказу гіпотэзы неабходна вырашыць наступныя задачы:

  • пазнаёміцца з паэтамі, пісьменнікамі і мастакамі, якія ўзбагацілі нашу паэзію, прозу і жывапіс творамі чарнобыльскай тэматыкі;
  • прааналізаваць творы, у прыватнасці, асноўныя тэмы і наяўныя мастацкія сродкі.

Раскрыццю дадзеных пытанняў прысвечана курсавая праца.

 

 

 

Глава 1. Паэтычныя  творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая  вобразнасць, сімволіка.

 

1.1. Агляд беларускай  паэзіі на чарнобыльскую тэму.

 

Беларуская  паэзія забіла ў звон бяды і трывогі  з самых першых дзён чарнобыльскай  навалы, загаварыла з вялікім эмацыянальным  хваляваннем пра жыццё. Такі грамадзянскі неспакой, адказнасць за лёс чалавечы яна праяўляла заўсёды ў драматычныя  і лёсавызначальныя моманты айчыннай гісторыі. Нават у жудасныя 30-я гг. паэзія здолела выявіць трагічную сутнасць і праўду часу. У дні чарнобыльскай бяды беларускія паэты "адчулі тое, што не вымяраецца самымі дакладнымі прыборамі". І гэта невыпадкова, бо паэтычны радок – самая эмацыянальная і чуйная форма рэагавання на падзеі.

Самымі першымі  водкукамі на Чарнобыль сталі  вершаваныя радкі Ніла Гілевіча, Анатоля  Вялюгіна, Рыгора Барадуліна, Яугеніі  Янішчыц, Міколы Мятліцкага, Анатоля  Грачанікава, Максіма Танка, Дануты Бічэль-Загнетавай, Уладзіміра Верамейчыка, Алега Лойкі, Сяргея Законнікава, Любы Тарасюк, Уладзіміра Паўлава, Алы Канапелькі, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Эдуарда Акуліна... Аднак, як падаецца, не варта шукаць, каму належыць "пальма першынства" у подступе да асэнсавання чарнобыльскай тэмы, бо трагедыя аднолькава моцна адбілася на свядомасці і сэрцах як тых, хто родам з раёнаў радыёактыўнага забруджвання і адсялення, так і тых, хто з устурбаванасцю адчуў: здарылася непапраўная, вялікая бяда, экалагічная катастрофа. Сёння Чарнобыль – боль усёй Беларусі, і таму зусім заканамерна, што чарнобыльская трагедыя стала вядучай тэматычнай лініяй сучаснай паэзіі, увогуле літаратуры. За дзесяць гадоў пасля аварыі пра Чарнобыль у беларускай паэзіі з`явілася больш за 300 вершаў, шэраг эпічных твораў – паэмы "Зона" Уладзіміра Някляева, "Чорная быль" Сяргея Законнікава, "Одзіум" Янкі Сіпакова, "Аварыя сумлення" Анатоля Зэкава, "Пажар слязы" Валянціны Аколавай, "Здзічэлае рэха вясны" Антаніны Хатэнкі, "Зона" Сяргея Давідовіча. Вершы і паэмы звыш 60 паэтаў склалі кнігу "Зорка Палын" (1993). Пра многія з твораў гэтага зборніка, напісаныя у другой палове 80-х, ужо даводзілася пісаць. 90-я гады ўзбагацілі паэзію новымі кнігамі і творамі чарнобыльскай тэматыкі. Чарнобыль – скразны вобраз і тэма зборніка М.Мятліцкага "Палескі смутак" (1991). Матывы чарнобыльскай бяды гучаць таксама ў паэтычных кнігах Р. Барадуліна "Самота паломніцтва" (1990), "Міласэрнасць плахі" (1992), “Быць! = To be!” (2006), Н. Гілевіча "Жыта, сосны і валуны" (1992), М. Танка "Мой каўчэг" (1994), В.Зуёнка "Лета трывожных дажджоў " (1990), "Чорная лесвіца" (1992), "Пісьмы з гэтага свету" (1995), У.Паўлава "Што было на Беларусі" (1994), А. Пісьмянкова "Планіда" (1994), Э.Акуліна "Крыло анёла" (1995), Н.Аксёнчык "Споведзь арабіны" (1995) і інш. Надзвычай уражліва чарнобыльская бяда намалявана вачыма юнага пакалення ў кнізе ''След чорнага ветру'' (1995), у якую ўвайшлі лепшыя сачыненні беларускіх школьнікаў. Гучаць тут і хвалюючыя паэтычныя радкі. З развярэджанасцю душы прамаўляе Таццяна Каханоўская з Гомеля пра адабраную радасць дзяцінства, задае балюча-шчымлівае пытанне:

Чужая зямля,

Чужыя куты,

Калі я вярнуся

Дахаты сюды?

Не ведалі дзеці,

Што чорны Чарнобыль

Надоуга раскіне

Смяротныя промні...

                                  Як хочацца жыць!

Чорны дзень  Беларусі ўвайшоў сёння ў сэрца  кожнага. Баліць чалавеку, баліць народу, а значыць, цяжка і балесна  паэтам. Так, яны прадчулі і прадбачылі вялікае гора насуперак розным аптымістычным  прагнозам і канцэпцыям. Бо пасля Чарнобыля не атамных ідалаў абаранялі, як многія гора-вучоныя, а пакланяліся адзіным святыням – роднай зямлі, чалавеку, жыццю, адчувалі віну

Перад нашчадкам-дзіцяткам,

Што з будучыні крычыць.

І нават птушаняткам,

Якому гняздзечка не звіць''

(А.Грачанікаў. ''Прыціхне у прыцемках Прыпяць...'').

Беларуская  паэзія ад слоў перасцярогі, смутку, трывожных  уражанняў і запытанняў ішла да надзвычай  трагічнага ўспрымання і разумення  чарнобыльскіх падзей, узнялася да іх глыбокага маральна-гуманістычнага і філасофскага асэнсавання, што асабліва ярка выявілася ў паэмах Сяргея Законнікава ''Чорная быль'' і Янкі Сіпакова ''Одзіум''.

З вуснаў паэтаў гучаць песні-плачы і горкія споведзі, грамадзянска-публіцыстычныя маналогі, рэквіем і малітвы. І кожная з гэтых форм самавыяўлення мае аднолькавае права на жыццё. Праўдзівасць, кранальнасць, глыбіня думкі-пачуцця – вось тое, што ў чарнобыльскіх творах збуджае суперажывальны водгук, падштурхоўвае да одуму. Многія радкі пра трагедыю веку аплочаны цаной уласнага здароўя і вялікіх душэўных пакут. “Я ў зоне жыву...” – так пачынае свой верш ''Зона'' Уладзімір Верамейчык, паэт, слова якога нараджаецца там, дзе “мурашы нукліды злавесныя поўзаюць”.

У шматлікіх  творах пра Чарнобыль выразна  праглядваюцца найбольш тыповыя, дамінантныя матывы, якія па сутнасці характарызуюць эмацыянальна-сэнсавы змест усёй сучаснай паэзіі на чарнобыльскую тэму і выяуляюць пэўныя заканамернасці ў яе адлюстраванні і асэнсаванні.

Чарнобыльская паэзія прасякнута магутнымі матывамі бяды, смяротнай  пагрозы, трывогі. Сімвалічна ў гэтым сэнсе гучаць назвы вершау ''Перасцярога'' і ''Лямант'' Р.Барадуліна, ''Вясна трывогі нашай'' А.Вялюгіна, ''Прыйшла бяда...'' У.Паулава, ''Цяпер асцерагайцеся'' М.Танка і многія іншыя. У аснове вершаў Р Барадуліна нярэдка ляжыць сутыкненне вобразаў, слоў, якое выяўляе драматызм нашага лёсу і быцця. Напрыклад, у вершы ''Новыя святцы'' кантрастна супрацьпастаўляюцца спрадвечныя беларускія імёны і назвы радыёактыўных элементау. Беларусь паэт малюе ў церневым палыновым вянку, паказвае як пакутніцу, заложніцу бяды, асуджаную  на смяротныя выпрабаванні:

Няўжо гэта ў радыёактыўным пыле

Задыхнуцца нашыя песні,

Нашыя казкі, былі? (''Лямант'').

Чарнобыль праклаў мяжу адчужанасці паміж чалавекам і прыродай:

А мы не рады сонцу на дварэ,

Вятрам, што з поўдня лёгка прыляцелі...

(У.Паўлаў. ''Прыйшла бяда...'')

Дзеці спрадвек радаваліся яблыку, а зараз 

Яго трэба баяцца...

(Я. Сіпакоў. ''Одзіум'')

Маўчаць твае сасновыя бары,

Што радасцю віталі...

(В.Ярац. ''Маўчыць хворы край...'').

Гэтыя радкі  яднае матыў няўтульнасці, непрыкаянасці чалавека ў паслячарнобыльскую эпоху. Паэзія, якая заусёды светла, узнёсла апявала неба і дождж, раку і сонца, на гэты раз выявіла экалагічны сіндром сучаснага чалавека, які зведау ''страх неба роднага і роднае зямлі'' (Л. Дранько-Майсюк. ''Ноч 26 красавіка 1986 года'').

Фактычна па гарачых слядах падзей – у 1986 годзе  – была напісана паэма “ладзіміра Някляева “Зона”. У ёй лірычны герой звяртаецца адразу да найвышэйшай інстанцыі – да Бога, які пасля катастрофы страчвае сваю веліч і робіцца атамным богам “будучых нашых дарог” і богам зон. Зрэшты, нават гэтая інстанцыя бяссільная перад трагедыяй:

Не я вінаваты

Вялікіх лічбаў закон

Не ўлічвае дробных стратаў.

Не проста бяссільная – амаль знікае, “за яго цэзій. Плутоній. Стронцый”. Лірычны герой паэмы – нават не багаборац, які падымаецца да ўзроўню свайго бога, хутчэй бог у паэме робіцца чалавекам і здзіўлена, амаль знясілена аглядае зону. Паэт спрабуе асэнсаваць Чарнобыль як універсальную праблему, як падзею, якая фактычна змяняе светапогляд чалавека, асэнсаваць “закон вялікіх лічбаў”, пралічыць які немагчыма, і гэта робіць існаванне яшчэ больш хісткім, чым яно было раней.

Адзін з тых, чые родныя мясціны пасыпаў атрутны попел, – Віктар Стрыжак. Ён працаваў у веткаўскай райгазеце. Там, у Ветцы, набраў радыяцыйную дозу, небяспечную для жыцця. Пасля паэт пераехаў у Мінск, дзе раптоўна памёр у 1994 г. (пахаваны у роднай вёсцы Заспа Рэчыцкага раёна). Паэт Анатоль Шушко прысвяціў памяці сябра верш пад назвай "Чацвёрты блок у сэрцы Стрыжака''. Віктар Стрыжак аднойчы прызнаўся:

- Ведаеш, сябрук, відаці, мёртвым

Апынуся ў роднай старане.

У мяне не сэрца – блок чацвёрты.

Грудзі распірае магма мне...

Віктар Стрыжак – аўтар вершаў пра родны край, які напаткала чарнобыльская згуба. Ён маркоціўся, блізка да сэрца прымаў людскую бяду. Чарнобыльская ява палохала чулае сэрца:

Информация о работе Паэтычныя творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая вобразнасць, сімволіка