Паэтычныя творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая вобразнасць, сімволіка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Октября 2012 в 13:47, курсовая работа

Краткое описание

Мэта курсавой працы – пазнаёміцца з паэтамі, пісьменнікамі і мастакамі, якія адгукнуліся на чарнобыльскую бяду, выявіць тэматыку іх твораў і некаторыя характэрныя рысы твораў.
Для дасягнення пастаўленай мэты і доказу гіпотэзы неабходна вырашыць наступныя задачы:
пазнаёміцца з паэтамі, пісьменнікамі і мастакамі, якія ўзбагацілі нашу паэзію, прозу і жывапіс творамі чарнобыльскай тэматыкі;
прааналізаваць творы, у прыватнасці, асноўныя тэмы і наяўныя мастацкія сродкі.

Содержание

Уводзіны
3
Глава 1. Паэтычныя творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая вобразнасць, сімволіка.

5
1.1.Агляд беларускай паэзіі на чарнобыльскую тэму.
5
1.2. Вобразы і матывы паэзіі на тэму Чарнобыля. Эвалюцыя тэмы.
14
1.2.1. Вобраз-матыў мёртвай, атручанай зямлі.
14
1.2.2. Матыў бежанства, выгнання з роднай зямлі.
15
1.2.3. Матывы трывожнага роздуму пра будучыню.
18
1.2.4. Матыў загубленага, адабранага дзяцінства.
19
1.2.5. Праблема нацыянальнага выжывання.
19
1.2.6. Чарнобыльскі пейзаж.
20
1.2.7. Матыў надзеі, веры ў выратаванне.
21
Глава 2. Тэма Чарнобыля ў празаічных творах беларускіх пісьменнікаў. Стылёва-функцыянальная адметнасць твораў

22
Глава 3. Чарнобыльская тэматыка ў творах беларускага жывапісу
26
Заключэнне
28
Літаратура
29
Дадаткі

Вложенные файлы: 1 файл

Курсач.doc

— 177.00 Кб (Скачать файл)

І санаторый  пад Мінскам “стаў прытулкам  палескіх дзяцей”.

А дзеці не хацелі скідваць чаравічкі: “А навошта? Нам добраў сваіх”. Яна зразумеюць пра вялікую бяду пазней, калі на могілках будуць пахаваны дзесяткі іх малых сяброў – ад смяротных хваробаў, якія выкліканы Чарнобылем.

Асаблівай сілы Сяргей Законнікаў дасягае, малюючы  трагічны лёс старых людзей, якія ўсё жыццё пражылі на гэтай зямлі, а зараз вымушаны ехаць на чужыну. Паэт нагадвае выпадак з бабуляй, якую затрымалі раніцай у зоне забруджвання. Салдаты напомнілі ёй, што навокал радыяцыя, дык “жыўцом навошта лезці ў дамавіну?”. Але старая “выцірала слёзы чорнай ссохлай жменькай'':

Дзеці не пускалі, уцякла, як злодзей.

Самі мае ножанькі прывялі дадому...

Бабулька знайшла  абразок Міколы, які забылася забраць  у тлуме высялення, а цяпер  “хату паглядзела, можна і памерці…”.

Тым страшнейшымі здаюцца хцівыя і жудасныя марадзёры, якія ў пакінутых вёсках “б’юць вокны і ламамі крышаць дзверы”, цягнуць абразы, каляровыя тэлевізары, кнігі і іншае.

Драматычным напалам, пачуццём адказнасці за ўсё, што адбываецца на роднай зямлі, патрабаваннем праўды жыцця, няхай суровай і горкай, поўняцца апошнія радкі паэмы С.Законнікава:

Маўчыць, нібы камень, зямля,

Палын невядомасцю свеціць...

Што будзе, што будзе  пасля? – 

Не скажа ніхто ў гэтым свеце.

Ёсць праўда адна – праўда жыць,

Няхай і суровай, і  горкай...

У небе над намі стаіць,

Як зніч, палыновая зорка.

Паэма “Чорная  быль” – высокамастацкі твор, значнае  дасягненне нашай паэзіі. 

 

 

1.2.3. Матывы трывожнага роздуму пра будучыню.

Чарнобыль –  гэта доўгая дарога, таму так часта чуецца ў творах  паэтаў трывожны роздум пра будучыню. Яна ж, тая будучыня, поўная безвыходнасці, невядомасці. Паэты задаюць нам сурова-горкія пытанні, якія трывожаць свядомасць, прымушаюць сціскацца сэрца ад усведамлення няскончанасці жудасных наступстваў. З цяжкай унутранай прыгнечанасцю прамаўляюцца словы-запытанні:

ад радыяцыі

Беларусь гарыць.

Ці будзе, наогул,

Каму гаварыць?

(Р. Барадулін. ''Дазвол''),

 

Якім дыханнем новы дзень  напоўняць

Вада, трава і кнігаўкі ў траве?

(В. Ярац. ''З  лугоў настой зімовы змые пойма...'').

 

Да 20-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС выйшла дзвюхмоўная кніга Рыгора Барадуліна “Быць! = To be!”. У вершах Р.Барадуліна, прысвечаных Чарнобылю, зьяўляюцца вусцішныя вобразы новага часу: Адам, у якога вымаюць рабро і спальваюць, каб праверыць на наяўнасць стронцыю, планета, якая ў момант Апакаліпсісу пасыпае галаву радыёактыўным попелам, бабулька, якая ў сакрэце ад Перуна паліць печку радыёактыўнымі дровамі. І вусцішна гучаць новыя словы малітвы:

Хай свеціцца імя Тваё,

Беларусь,

У стронцыі, цэзіі, літыі!,

у якой перагукаюцца словы “Радыяцыя” і “Радаўніца”. Як заўсёды ў творчасці Рыгора Барадуліна, адмысловае месца ў зборніку займае вобраз маці, які плаўна перацякае ў вобраз Беларусі, што робіцца пасля Чарнобылю ўдавой.

 

1.2.4. Матыў загубленага, адабранага дзяцінства.

''Радыяцыя перш  за ўсё б’е па дзецях'' (Я.  Сіпакоў. ''Одзіум''). Загубленае, адабранае  дзяцінства – трагедыйны пік  чарнобыльскай паэзіі. Вершы ''У  лета 1986-е'' Н.Гілевіча, ''Алёшка'' А. Лойкі, ''Чытаю азбуку гора...'' Т.Мельчанкі, ''Чарнобыльская калыханка'' А.Камароўскага і іншыя раскрываюць злавесны, нялітасцівы твар Чарнобыля, які замахнуўся на генафонд нацыі. На ўсхваляванай ноце выказвае свой боль-трывогу паэтка замежжа Наталля Арсенева:

Божа! Божа!

                   Адзіны ў свеце,

што ўсё знае, усё можа,

                                     зрабі ж,

каб за нас не пакутавалі дзеці,

не яны каб,

                 а мы неслі крыж!

                                            Чарнобыль

 

1.2.5. Праблема нацыянальнага выжывання.

Чарнобыль рэзка завастрыў праблему нацыянальнага выжывання:

Стронцый, нябачны на вока,

Нішчыць наш дух.

(Д.Бічэль-Загнетава. ''Беднай жабрачкай зімовай...'').

Яна заключаецца  не толькі ў фізічным паратунку, а  і ўтым, каб ацалець нам як народу, не даць засмактаць сябе ''чорнай дзірцы'' (П.Панчанка) нацыянальнага бяспамяцтва, чалавечага выраджэння. Духоўны, маральны Чарнобыль, як выдатна паказвае П.Панчанка ў вершы ''Раўнавага'', гэта таксама прычына таго, што “свету канец набліжаецца”. Паэтаў маналог поўны горычы, прасякнуты сурова-напружаным публіцыстычным пафасам. Адрачэнне ад роднай мовы, таптанне святыняў, спадчыны, ганьбаванне чалавечай годнасці, Боскага на зямлі – усё гэта вядзе да глыбокага падрыву маральна-духоўных асноў быцця народа. ''Наш Чарнобыль, – як слушна адзначае М.Арочка, – адсюль, ад страты трывалага супрацьстаяння навалам асіміляцыі з Захаду і Усходу, ад анямення, духоўнага самагубства. І пачаўся ён не сёння, наш Чарнобыль. Сёння – толькі жахліва спрацаваў закон адплаты...''.

 

1.2.6. Чарнобыльскі пейзаж.

Чарнобыльскі  пейзаж – з’ява эстэтычна адметная, вельмі ўражлівая. Паэтыка малюнкаў чарнобыльскай рэчаіснасці вызначаецца чорнымі, сумнымі фарбамі, якія раскрываюць цяжкі псіхаэмацыянальны стан чалавека. У эпічных творах пейзаж нярэдка нясе сімволіка-драматычны сэнс або дапамагае глыбей выявіць трагізм падзей, абставінаў, як гэта мы назіраем у паэме Сяргея Давідовіча ''Зона'':

Уставала сонца цяжка  з-за зямлі,

Як быццам нехаця, як недаспала,

І па гатовай да сяўбы  раллі,

І па палях гулялі промні вяла.

Змрочныя вобразы  і фарбы вызначаюць аблічча чарнобыльскіх  пейзажаў паэтаў Беларусі (вершы А.Грачанікава, Р.Барадуліна, А.Вялюгіна, М.Мятліцкага і інш.). Уражальны трагедыйны малюнак стварае Пімен Панчанка:

А сёння ўсюды цьмяна,

Дымна, чорна,

Не звіняць у небе жаўрукі...

 

Тут пахне Хірасімай.

Няма слядоў бусліных

І ласіных:

Над Прыпяццю –

Нябачнай смерці след.

Палескі край,

Як пазмрачнеў твой свет

(''Аб самым  смачным...'').

Для пейзажаў беларускіх паэтаў характэрна трагедыйная сімвалічнасць вобразаў прыроды. У вершах беларускай паэтэсы А.Канапелькі вобразы дрэва вырастаюць да сімвалаў усясветнай бяды і катастрофы быцця:

І ўзышла на вогнішчы дзічка.

І стаяла свячэнне

Ад зямлі да неба –

Празрыста-ружовае,

Як сарцавіна 

У дзікіх грушаў.

 

1.2.7. Матыў надзеі, веры ў выратаванне.

Бясспрэчна, што  пафас трагізму, адчаю і песімізму  вызначальны у сучаснай паэзіі пра  Чарнобыль. Аднак не-не ды пракідваецца ў паасобных творах матыў надзеі, веры ў выратаванне.

Каторы гадочак бусловымі  крыламі 

Б’ецца надзея над чорнай магілаю...

– пакланяючыся народнай ''Песні-вясніцы'', гаворыць у  сваёй лірычнай паэме ''Здзічэлае  рэха вясны'' Антаніна Хатэнка. Чарнобыль  яна паказвае як жудаснае д’ябальскае  насланне: ''Над белай зямлёй - Чорны  Дух лейкеміі''. Паэтка прачула, на язычніцкі лад мацуе душэўную повязь са светлымі сіламі космасу, заклікае сонца і вясну ўратаваць родны край. Каб не трапіць у абладу сіл зла – “Дд’ябла Ночы” (В. Куртаніч. ''Забыццё''), не знікнуць у Сусвеце – шлях застаецца адзін. Гэта, на думку многіх паэтаў, шлях да Бога. Малітоўнымі радкамі Зніча (Алега Бембеля) самазабыўна звернемся і мы да ўсявышняга з надзеяй на заступніцтва і паратунак:

...на Чарнобыльскім  Крыжы мой Край...

Хрысце Божа, не пакідай...

                   (Краіна ля ўваскрошання).

 

 

 

 

 

Глава 2. Тэма Чарнобыля ў празаічных творах беларускіх пісьменнікаў. Стылёва-функцыянальная адметнасць твораў

 

Сучасная літаратура ў  прозе, як і ў паэзіі, мае прыкметныя набыткі ў паказе і асэнсаванні  Чарнобыля, пра што сведчаць пісьменніцкая публіцыстыка Алеся Адамовіча, якая склала кнігу "Апакаліпсіс па графіку", дакументальныя аповесці Васіля Гігевіча і Алега Чарнова "Сталі воды горкія", Алеся Крыгі "Выбух над Прыпяццю", а таксама такія творы, як раманы "Злая зорка" Івана Шамякіна і "Бежанцы" Віктара Карамазава, аповесці "Родны кут" і ''Еўка'' Барыса Сачанкі, ''Пярэварацень'' Васіля Гігевіча, ''Краем Белага шляху'' Віктара Карамазава, ''Імем Айца і Сына'' Таісы Бондар, ''Выратуй і памілуй нас, чорны бусел'' Віктара Казько, ''Гасцініца над Прыпяццю'' Івана Навуменкі, ''Травеньская выцечка'' Стаха Дзедзіча, апавяданні ''Львы'' Івана Пташнікава, ''Супраць неба – на зямлі'' Віктара Карамазава, ''Сенакос у канцы красавіка'' Віктара Казько, п’есы ''Бездань'' Міколы Матукоўскага і ''Адцуранне'' Аляксея Дударава, публіцыстычны роздум С.Законнікава “Беларускае сэрца”.

Чарнобыль і яго наступствы, жаданне хоць нечым зменшыць іх, неяк облегчыць пакуты народа ад абрынутайна  яго вялікай бяды зрабіліся галоўным грамадзянскім клопатам А.Адамовіча. Гэта выдатна адлюстравала яго кніга “Апакаліпсіс па графіку” (1992). Яна высвечвае неспакойную душу пісьменніка, якому балелі ўсе болі беларусаў як свае ўласныя, пераканальна сведчыць пра ягоную сумленнасць.

Кніга “Апакаліпсіс па графіку” – гэта, магчыма, адна з самых важных беларускіх кніг пра Чарнобыль. Яна з’явілася дзякуючы жаданню Алеся Адамовіча расказаць жахлівую праўду, якую ён зразумеў, калі адразу пасля катастрофы спрабаваў “дастукацца” да розных інстанцый і “выпрасіць” дапамогу для пацярпелых. Усе гэтыя “хаджэнні па пакутах” апісаны ў кнізе; згадваюцца там і многія імёны – як тых, хто разам з Адамовічам спрабаваў “дастукацца” да ўлады, так і тых, праз каго масштабы трагедыі з кожным днём разрасталіся ўсё больш і больш. Алесь Адамовіч павёў штурм саркафага лжы, які пачаў узводзіцца над Чарнобылем ці не адразу пасля трагедыі. Асноўная тэма кнігі – Чарнобыль і ўлада. Аўтар расказвае пра магчымасці, што былі страчаны праз наменклатурных дзеячаў, пра сотні тысяч людзей, якіх трэба было своечасова выселіць і якіх не выселілі, пра тое, як улады не пускалі людзей з заражаных раёнаў на першыя “Чарнобыльскія шляхі” і ўсяляк перашкаджалі распаўсюджванню інфармацыі пра бедства – фактычна, выракалі людзей на хваробы і смерць.

Аварыя – выпадак  ці заканамернасць? Хто вінаваты, што рабіць? Пра гэта – страсны роздум аўтара.

Раман Івана Шамякіна “Злая зорка” – першы празаічны  твор пра чарнобыльскую бяду ў  беларускай літаратуры. Напісаны з  сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным  пафасам, ён раскрывае адну з драматычных  старонак у жыцці нашага народа. Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Пачынаецца твор са сцэны вяселля Глеба Пыльчанкі і Ірыны Пустаход, якое, на жаль, прынесла не радасць, а бяду. Атручаны зямля, прырода,. Чарнобыль зрабіў людзей выгнаннікамі. Аўтар паказвае трагічны лёс людзей, якія, пражыўшы ўсё жыццё на гэтай зямлі, вымушаны ехаць на чужыну. Ахвярамі Чарнобыля становяцца Ліза Пустаход і Глеб Пыльчанка. Глеб, працуючы на атамнай станцыі, атрымаў моцную дозу радяыцыі. Тым не менш напачатку людзі не здагадваліся, што радыёактыўны попел атруціў усё жывое. Яны заставаліся закладнікамі бяды не адзін дзень, ад іх хавалі праўду.

Трагічнае гучанне ў  рамане набываюць прыродаапісанні  і пейзажныя вобразы. Туман, напрыклад, становіцца ўвасабленнем сілы зла. Сонца перастала несці людзям святло і жыццё, яно нібы адарвалася ад неба, спыніла свой ход і павісла: “І гэтак будзе вісець. І не здолее узысці, страціўшы сілу”. Чарнобыльскае сонца пісьменнік характарызуе эпітэтам “злавеснае”, параўноўвае яго з пажарам. Вобразы прыроды ў шамякінскім творы робяцца знакамі бяды, прадвеснікамі людскіх няшчасцяў. Пейзажныя малюнкі і штрыхі ўзмацняюць эмацыянальна-драматычную танальнасць  твора, адчувальна паглыбляюць псіхалагізм мастацкага светабачання. Прырода як бы спыніла сваё развіццё, пратэстуючы супраць безгаспадарлівых адносін да ўсяго навакольнага, нядбайнасці і бяздушнасці. Аўтар крытычна паказвае кіруючую, камандна-бюракратычную сістэму рэспублікі, на сумленні работнікаў якой перакрэсленыя чалавечыя жыцці, пакалечаныя лёсы, страчаныя надзеі: вобразы першага сакратара раённага камітэта партыі Сінякова і сго стрыечнага брата Лявонція Мікалаевіча, ктраўніка рэспубліканскага ўзроўню. Лявонцій Мікалаевіч – адзін з тых высокіх начальнікаў, хто прызвычаіўсягаварыць агульныя словы, а не вырашаць канкрэтныя справы. Спакойна, абыякава ўспрымае навіну пра Чарнобыль Сінякоў, не абцяжарвае сябе хваляваннямі, хоць аварыя на АЭС нясе людзям пагрозу смерці. Ён – кіраўнік-марыянетка, перастрахоўшчык, якому бракуе смеласці, адказнасці прымаць самастойныя рашэнні. Увесь жа цяжар чарнобыльскай аварыі абрушваецца на плечы старшыні райвыканкама Уладзіміра Паўлавіча Пыльчанкі, які ў крытычных абставінах адчувае адказнасць за людзей, востра перажывае бяду роднай зямлі, кіруе высяленнем з атручанай зоны.

У аповесці В.Карамазава “Краем Белага шляху” пісьменнік спрабуе высветліць спрадвечныя пытанні жыцця і смерці, духоўнасці і бездухоўнасці, адказнасці і безадказнасці. Галоўны герой твора – тыповы прадстаўнік забруджанай зоны, хірург Васіль Валетаў. Аб’язджаючы забруджаныя радыяцыяй месцы, ён бачыць, як пусцеюць навакольныя вёскі, паміраюць людзі. Шкадуючы вяскоўцаў, ён спрабуе іх суцешыць, абнадзеіць, нават шляхам хлусні. Але пры гэтым ён не саромеецца збіраць даніну з тых, каму калісьці дапамог, і з тых, каму меркаваў дапамагчы. Характар Валетава супярэчлівы, раздвоены. Апынуўшыся ў маральным тупіку (пасля смерці першай каханай Танькі Лісавай) ён не шукае выйсця, не хоча і не можа змагацца з няпраўдай. Вытокі асабістай драмы Валетава не толькі ў мінулым жыцці, але і ў нормах жыцця сучаснага грамадства, дзе смела замоўсваецца праўда пра самую жудасную трагедыю. Хлусня ж, нават самая пышнаслоўная, прыносіць толькі шкоду.

Наўздагон паэме “Чорная быль” Сяргей Законнікаў выдаў кнігу “Беларускае сэрца”, дзе пра праблему Чарнобыля разважае ўжо ў больш шырокім ключы. Калі ў раздзеле кнігі “Дэфіцыт праўды (Чытаючы пошту “Чорнай былі”)” пісьменнік вяртаецца да асэнсавання пытанняў, што закраналіся ў паэме, і многія яго разважанні збольшага сугучныя разважанням Алеся Адамовіча ў кнізе “Апакаліпсіс па графіку”, то ўся кніга ўвогуле прысвечана праблеме “Чарнобылю духоўнага” – атмасферы маны ў савецкім грамадстве, закрыццю беларускіх школ, выкараненню нацыянальнай культуры. Сяргей Законнікаў спрабуе адшукаць сувязь паміж гэтымі двума Чарнобылямі і адказаць на пытанне: як жыць далей, у новых умовах, як выпраўляць свае і чужыя памылкі?..

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 3. Чарнобыльская  тэматыка ў творах беларускага жывапісу

 

Першым з мастакоў адазваўся  на тэму Чарнобыля беларус Міхаіл Андрэевіч Савіцкі. Адразу пасля трагедыя ён узяўся за цыкл-рэквіем “Чорная быль”. Цыкл складаецца з 11 карцін, на напісанне якіх патрабаваліся дзесяць гадоў. У гэтых карцін рэлігійны падтэкст. У “Чорнай былі” размова ідзе пра “добрых людзей”, обяздоленых і пакінутых, бязвінна загінуўшых праведніках і маці, якія прадсталі перад тварам лёсу, аб мужчынах, якія згубілі зямлю-карміліцу, і анёлах, адзіных абаронцах і суцяшальніках, якія спачуваюць чалавеку. Словам, тэма цыкла – Апакаліпсіс.

У карцінах цыклу паказаны як зямныя падзеі постчарнобыльскага існавання (“Эвакуацыя”, “Відушчы”, “Плач аб зямлі”, “Крыж надзеі”, “Пакінутыя”, “Доля”), так і надсветавыя з’явы (“Рэквіем”, “Чарнобыльская мадонна”, “Забароненая зона”, “Настальгія”, “Алегорыя Чарнобыля”). Мастак адлюстроўвае сувязь “свету горняга і свету дольняга”. У савецкім мастацтве нечуваным было такое, рэлігійнае прачытанне адбыўшагася. Дваццаць гадоў таму стварэнне гэтага жывапіснага рэквіема-папярэджвання было значнай дзяржаўнаснай правінай, таму што ўлады імкнуліся замоўчваць рэальны маштаб Чарнобыльскай катастрофы і яе магчымых наступстваў.

Информация о работе Паэтычныя творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая вобразнасць, сімволіка