Паэтычныя творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая вобразнасць, сімволіка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Октября 2012 в 13:47, курсовая работа

Краткое описание

Мэта курсавой працы – пазнаёміцца з паэтамі, пісьменнікамі і мастакамі, якія адгукнуліся на чарнобыльскую бяду, выявіць тэматыку іх твораў і некаторыя характэрныя рысы твораў.
Для дасягнення пастаўленай мэты і доказу гіпотэзы неабходна вырашыць наступныя задачы:
пазнаёміцца з паэтамі, пісьменнікамі і мастакамі, якія ўзбагацілі нашу паэзію, прозу і жывапіс творамі чарнобыльскай тэматыкі;
прааналізаваць творы, у прыватнасці, асноўныя тэмы і наяўныя мастацкія сродкі.

Содержание

Уводзіны
3
Глава 1. Паэтычныя творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая вобразнасць, сімволіка.

5
1.1.Агляд беларускай паэзіі на чарнобыльскую тэму.
5
1.2. Вобразы і матывы паэзіі на тэму Чарнобыля. Эвалюцыя тэмы.
14
1.2.1. Вобраз-матыў мёртвай, атручанай зямлі.
14
1.2.2. Матыў бежанства, выгнання з роднай зямлі.
15
1.2.3. Матывы трывожнага роздуму пра будучыню.
18
1.2.4. Матыў загубленага, адабранага дзяцінства.
19
1.2.5. Праблема нацыянальнага выжывання.
19
1.2.6. Чарнобыльскі пейзаж.
20
1.2.7. Матыў надзеі, веры ў выратаванне.
21
Глава 2. Тэма Чарнобыля ў празаічных творах беларускіх пісьменнікаў. Стылёва-функцыянальная адметнасць твораў

22
Глава 3. Чарнобыльская тэматыка ў творах беларускага жывапісу
26
Заключэнне
28
Літаратура
29
Дадаткі

Вложенные файлы: 1 файл

Курсач.doc

— 177.00 Кб (Скачать файл)

Пазіраю на крыжы:

Смерць за намі ходзіць...

Чарнобыль не здолеў вытруціць у душы творцы пачуццё радзімы, яго па-ранейшаму прыцягваў ''сяла пад Рэчыцай... магніт'', хоць ''брудны свет'' палохаў і стала ў ім ''цяжка жыць''. Заўчасны адыход з жыцця паэта сведчыць пра бязлітасны Чарнобыль.

Вяртанне ў родны Бабчын, які апынуўся ў Чарнобыльскай зоне, зрабілася для Міколы Мятліцкага патрэбай зраненай душы:

Некаму ты –

Ачужэлая зона,

Сэрцу майму ты да скону –

Радзіма!

(''Кут мой забыты, безабаронны...'').

Пісьменнік  гаворыць пра неймаверна балючае, няпростае ''ўжыванне'' ў чарнобыльскую рэчаіснасць: ''Як і ўсім, каму давялося сысці з абжытых мясцін, мне выпала вучыць душу горычнаму суіснаванню-суседству з адзічэлай чарнобыльскай зонай, спакутавана бачыць у кожны прыезд, як траўная пошасць і хмыз забіваюць і нішчаць астатняе цяпло чалавечых рук... І думаць, думаць аб тым, якой жахотна здзічэлай, непагляднай становіцца зямля – месца паселішча і жыццядзейнасці чалавека...''. Песні-жальбы поўняць сэрца паэта, які жыве ''памяццю журлівай'', шчымлівай тугой, не хавае слёз смутку і жалобы. Герой вершаванай аповесці ''Замкнёны дом'' (2003) прызнаецца: ''Пагасла усё – душа, як змрочны склеп...''. Акім Пятровіч, а разам са сваім героем і аўтар твора, вяртаецца ў родны Бабчын, праходзіць праз зону, дзе ''жыцця няма'', ''смерці пастка''. Чарнобыльскі абшар паўстае як мёртвая зямля. Аповед нагадвае сучасную страшную казку, якая, на вялікі жаль, не казка, а самая што ні на ёсць жахліва-жудасная ява:

І вось пустэльня-згубніца наукруг!

Якія землі кінуты, дзе потам

Жыццё сцякла. За калючым  дротам

Іх не кране вясною звычна плуг.

Гурмой лятаюць з  карканнем вароны.

Раздольна ім пад смутным  небам зоны.

У памяці Акіма Пятровіча ўваскрасае былое, ажывае тое, што хвалюе сэрца. Гэтак і ў многіх вершах М.Мятліцкага – жыццё ''павернута памяці цудам''. Жыць ''горкай праудай'', ''пакутай радзімага краю'' – суровая наканаванасць лёсу, таму журботна-элегічны пафас наскрозь пранізвае ўсе кнігі пісьменніка. Мастак слова, укрыжаваны бядой, не стрымлівае боль і выгуквае:

Бачыць Бабчын такім  не магу!

Ноч, адступіся!...

(''Сонца, скаціся з неба хутчэй...'').

Чарнобыль – чорны крыж паэта, які ён нясе са скаргай на свет цэлы. Нясе, выгаворваючы боль народны. Дзеля таго (калі праводзіць паралель з вершам ''А хто там ідзе?'' Янкі Купалы і перафразаваць яго), каб людзьмі застацца. Каб ''збудзіцца ад сну'', каб родны край ''з вечнасцю гаварыў... галасамі людзей'' (''Апошні Бабчына жыхар...'', ''Час'').

Сустрэчы з радзімай для літаратараў з пацярпелых раёнаў – балюча-шчымлівыя, пра што сведчаць вершы Віктара Ярца, Міхася Башлакова, Алы Канапелькі, Эдуарда Акуліна, Анатоля Зэкава і інш. У трыпціху ''Адсяленне'' Алесь Каско гаворыць пра вынікі чарнобыльскай навалы:

На ўскрайку роднага краю

Мала вёсак: адну за адной

Хвалі чорныя прыбіваюць

Іх да горада, як прыбой.

Горычнае пачуццё  выводзіць майстра слова на роздум-разважанне. У асэнсаванні нябыту і быцця  ён дасягае філасафізму:

А ў чым віна?.. Бяда-змяя

Ахвяру спавіла ў калысцы,

І – зноў крычала немаўля,

Як пры народзінах калісьці.

 

Не моўкне голас - з-пад зямлі,

З-пад траў і красак, з-пад дзірвання,

І нельга крык той адсяліць,

І страшна ад свайго маўчання.

Чарнобыль зацемрыў свет, спарадзіў ''маўчанне вялікае'', але паэт на тое і паэт, каб пачуць голас роднай зямлі і крык дзіцяці, якія нельга вытруціць з сэрца. Віктар Ярац у надпрыпяцкім краі, дзе ''побач... саркафаг'', здаецца, вычуў голас самой сівой даўніны:

Каго ж, аб чым гукае голас тура

З мінуўшчыны,

Дзе шчодры гул бароў?

Гэтае пытанне  з мінулага скіравана да сучаснасці з думкай пра гістарычны час і  пагрозу быццю на спрадвечнай  зямлі “пад ружаю атручаных вятроў”.

Кнігу лірыкі Віктара Вабішчэвіча ''Чорны боль'' (2003) складаюць прачулыя маленні за родны край. У вершы ''Нараджэнне болю'' ён стварае вобраз хіжага чорнага птаха – хаўрусніка смерці:

А у людзей пусцеюць душы,

Чэзне, нікне усё паволі.

Птах жыццё знішчае, душыць –

Засявае чорным болем.

Невыпадкова свой верш Таіса Мельчанка назвала  так: ''Распад душы''. Пісьменнікі ўсё больш адчуваюць пагрозу іншага Чарнобыля – духоўнага, і таму так устрывожана гучаць іх галасы. Як глыбока вынашанае пачуццё выказвае Т.Мельчанка сваё разуменне галоўнага, сутнаснага ў час, калі ''магільная ціша стаіць у чарнобыльскай зоне'' і ''пачаўся распад чалавечай душы''. Трывога яе пра тое, ''каб часцінку жывога мы ўсё ж не аддалі на глум''.

За апошнія  дваццаць гадоў светаадчуванне нашых літаратараў прыкметна пазмрачнела: ''...І сонца чамусьці прапала'' (Віктар Вабішчэвіч. ''У царстве падману...'').

Патухла сонца... Цэзію  палосы

І стронцыю шырокія пракосы 

Крыжуюць свет за дротам небыцця''.

(Рагнед Малахоускі. ''Слёзы жалобы'').

Сёння літаратура, як і, напэўна, кожны з нас, задае пытанне, што можа ўратаваць, што дапаможа нам выжыць у паслячарнобыльскім свеце: ''А можа, нашае каханне пераможа гэтую чарнобыльскую пошасць?'' (Леанід Левановіч. ''Палыновы вецер'');

Ці будзе ён, Чарнобыля працяг?..

Шкада

Жыццё зацьміла д`ябальская сіла:

Не радасць,

Але вялікая бяда

Нас на зямлі  стаўбцоўскай парадніла''

(Мікола Маляўка. ''Ці будзе ён, Чарнобыльскі працяг?..'') і інш.

Нягледзячы  на скруху, трагізм быцця, пакрысе, спакваля мацнее аптымізм беларускай літаратуры, якая здаецца, згадала Уладзіміра Дубоўку:

О Беларусь, мая шыпшына...

У ветры дзікім не загінеш,

Чарнобылем не зарасцеш.

Вось толькі адзін з твораў, у якім выяўлена вера і надзея на адраджэнне прыроды і жыцця. Віктар Шніп піша пра лес, аднак вобразная алегорыя прачытваецца і як лес-народ:

...Ды развеецца попел  і дым,

І пральецца вада дажджавая,

Нежывая вада і жывая,

І карэнне ў зямлі зноў прачнецца,

І ад кволай бярозкі пачнецца

Новы лес на пакутнай зямлі...

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Не палохайце лес  вынішчэннем!

            (Балада беларускага лесу).

Беларуская  літаратура яшчэ да Чарнобыля яскрава ўвасобіла ідэю прыродацэнтрызму, якая мае на ўвазе гармонію чалавека і свету, скіроўвае на ўсведамленне цеснай, непарыўнай залежнасці прыроды і чалавека, іх глабальна-касмічных сувязяў. Чарнобыль разбурыў адвечныя экалагічныя сувязі, а чалавек пры гэтым страціў гармонію, адчуванне суладнасці свету. Зорка Палын стала злой зоркай лёсу беларускага народа. Усё гэта яскрава паказала найноўшая беларуская літаратура, якая змяшчае ў сабе ўнікальны трагічны чарнобыльскі досвед для ўсяго чалавецтва. Яна ''ў святле палыновай зоркі'' ўбачыла сімвал бяды, прарочы знак, але разам з тым насуперак татальнаму песімізму імкнецца займець надзею на выратаванне і будучыню. Слоўнае мастацтва згадала біблейскі Апакаліпсіс, успомніла пра Бога. Адбываецца пошук духоўнага, маральнага апірышча у свеце, пазбаўленым трываласці, празрыстасці і чысціні. Наша літаратура вынесла з Чарнобыльскай катастрофы важны гуманістычны ўрок.

 

1.2. Вобразы  і матывы паэзіі на тэму  Чарнобыля. Эвалюцыя тэмы.

 

1.2.1. Вобраз-матыў мёртвай, атручанай зямлі.

Вобраз-матыў  мёртвай, атручанай зямлі – адзін  з самых галоўных у паэме Я.Сіпакова ''Одзіум'' і наогул распусюджаны матыў  у творах чарнобыльскага зместу (вершы ''Просьба аб дараванні'' М.Танка, ''Не ўрадзіла зямля, захварэла'' А.Канапелькі, ''Забітая зямля'' З.Дудзюк і інш.). Янка Сіпакоў у сваёй паэме ў прозе стварае эпічна-драматычную, маштабную карціну экалагічнай катастрофы:

Пятая частка зямлі маёй

сёння за калючым дротам.

Яна памерла жывая.

І жыве мёртвая. У мёртвай  зоне.

Я.Сіпакоў у ''Одзіуме'' глыбока асэнсаваў вытокі зла, прычыны ўсенароднага бедства, праблему жыцця і смерці, праблему экалагічнага існавання, выявіў гуманістычна-філасофскі погляд на Чарнобыль. Лірыка-эпічны сказ паэта змяшчае ўзрушальныя малітоўныя звароты, узбуйненую сімвалічнасць вобразаў:

Нахабна спраўляюць свой жуд, раскашуюцца 

На тутэйшай зямлі  два браты і сястра

З нетутэйшымі імёнамі  – 

Катаклізм, Апакаліпсіс  і Катастрофа...

Успрымаючы  чарнобыльскую бяду як несправядлівую д’ябальскую кару, як экалагічную  катасрофу, Сіпакоў звяртаецца да ўсявышняга з просьбай заступіцца за Беларусь і яе цярплівых пакутнікаў, быць літасцівым да іх. Паэта не пакідае  надзея на непераможнасць і бясконцасць жыцця: ''І усё ж падай, семя, на маю зняможаную зямлю! І прарастай. І спялі такую патрэбную нам зараз надзею. Бо, калі ёсць бяда, трэба, каб была і надзея''.

Абвострана  ўспрымаюцца радкі Максіма Танка  пра мёртвую зямлю. Вобраз роднай зямлі – духоўна-эмацыянальны цэнтр усёй танкаўскай паэзіі (вершы ''Перапіска з зямлёй...'', ''Гэта зямля...'', ''Колер зямлі'', ''О родная зямля!..'' і інш.). У вершах ''Просьба аб дараванні'', ''Самае доўгае расстанне'' паэт жалобна аплаквае ''забітую Чарнобылем Зямлю'', яго гняце пачуццё сыноўняй віны перад маці-зямлёй:

Даруй нам, грэшным 

І неразумным,

Маці! (''Просьба аб дараванні'').

 

1.2.2. Матыў бежанства, выгнання з роднай зямлі.

Трагедыйна  гучыць бежанства, выгнанне з роднай зямлі ў паэмах ''Чорная быль'' С.Законнікава і ''Зона'' С.Давідовіча, вершах ''Бежанцы з Палесся'' А.Вялюгіна, ''Перасяленне'' Г.Бураўкіна, ''Выгнанне'', ''Дыпціх чакання'', ''Развітанне са сцежкай...'', ''Землякам'' М.Мятліцкага, ''Перасяленцы'' В.Аколавай і многіх іншых. Асабліва ўзрушаныя, журлівыя плачы і нараканні чуюцца з вуснаў паэтаў, чые родныя вёскі апынуліся ў зоне павышанай радыяцыі і адсялення.

І суцішаны боль

Да краю паводкай душу затапляе...

– так выказвае балючую ростань з радзімай Э.Акулін у вершы ''І зноў красавік...''. У скрусе і жальбе вяртаецца ў родныя мясціны Мікола Мятліцкі. Яго родная вёска Бабчын, дзе засталіся магілы бацькоў і прашчураў, пасля Чарнобыля апусцела, бяда пагнала яе жыхароў у свет:

Кут мой забыты, безабаронна

Зорыш пагаслых крыніц вачыма.

Некаму ты –

Ачужэлая зона,

Сэрцу майму ты да скону –

Радзіма!

             Кут мой забыты...

Вершы М. Мятліцкага напісаны мовай шчымлівай тугі, безуцешнага  гора.

Бежанства –  адвечная трагічная доля беларусаў, і гэта трагедыйна-ўражліва выявіў яшчэ некалі Я.Купала ў вершы ''Паязджане''. Балюча ўсведамляць, што

мы як прышэльцы на сваім двары,

Мы бежанцы ў сваёй уласнай хаце...''

(В. Зуёнак. Паэма ''Падарожжа вакол двара'').

Сэрцы паэтаў не хочуць мірыцца з несправядлівай асуджанасцю на выгнанніцкі лёс:

Божа мой, не дай нам  не вярнуцца

Да бацькоўскіх зрынутых магіл''

(Н. Аксёнчык. ''Перасяленне'').

У паэме С.Законнікава ''Чорная быль'' аўтар спрабуе выявіць прычыны трагедыі, заклікае да барацьбы з беспрынцыпнасцю, безадказнасцю, абыякавасцю людзей, папярэджвае аб наступленні духоўнага Чарнобыля:

Даўно з бяссмерцем людзі ў добрай згодзе.

Яно заўжды трымаецца на тым –

Мы каласамі ў гэты свет прыходзім,

Каб сілу даць зярняткам  залатым.

“Выбух”, “Зона  маўчання” – гэта нібыта ўступ  да прыпяцкай трагедыі. Людзі ўзрадаваны былі вясне, святлу, дажджу. “Усе мы дзеці вёскі. Як насенне, вясны чакаем, каб набрацца сілы…”. Ніхто не ведаў,

што ўчора там – за рэкамі, за лесам,

Дзе чэрава сваё раскрыў  Чарнобыль,

Пажарнікі – заложнікі  прагрэсу –

Ад цела аддзіралі з мясам робы.

Людзі спадзяваліся, што “хутка ўсё растлумачыць Масква”. Але Масква не растлумачыла, не растлумачыў  і Мінск… Падманутыя людзі штодзень глыталі смерць.

Паэт пераканаўча  кажа: “Мне і цяпер не хапае азону…”.

Не хапае  азону людзям Гомельшчыны і Магілёўшчыны, якія засыпаны чарнобульскім попелам (вецер дзбмуў ад Кіева ў бок Палесся, Беларусі). Засыпана наша зямля цэзіем, плутоніем і іншымі носьбітамі радыяцыі.

Информация о работе Паэтычныя творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая вобразнасць, сімволіка